Рэкамендацыі бацькам «хутка экзамены!»




Дата канвертавання30.04.2017
Памер37.97 Kb.
РЭКАМЕНДАЦЫІ БАЦЬКАМ « ХУТКА ЭКЗАМЕНЫ!»
ХВАЛЯВАННЕ Ў ШКОЛЬНІКА Б’Е ПРАЗ КРАЙ?
Ні ў якім разе не давайце седатыўныя прэпараты (эленіум, тапезам і г.д.)

“Супакойвацца” трэба загаддзя : за 1-2 тыдні да экзаменаў папіць настойкі з траў- пустырніка, валерыяны,баярышніка, піёна, пасіфлоры, альбо адвары, настоі з іх.

Настойкі прымаюць ад 20 капель да чайнай лыжкі, а адвары і настоі – па 1/3 стакана (заварвайце з разліку сталовая лыжка сухой травы на стакан кіпеню) 2-3 разы ў дзень пасля яды.

А вось напярэдадні або перад самым экзаменам нічога супакоуваючага піць не трэба: можна справацыраваць санлівасць, затарможанасць.А на экзамен, самі разумееце, патрабуецца прыходзіць сабраным і актыўным.

Перагледзьце харчаванне. Яно не павінна змяшчаць шмат стымулятараў (кава, чай, колы, цукар, чырвонага мяса).Карысна піць травяныя чаі.
ЯК ЗНАЙСЦІ НЕАБХОДНУЮ “КРОПКУ”
Падрыхтоўка да іспытаў пойдзе весялей, калі навучыцца прыёмам кропкавага масажу. бывае, засядзеўшыся за падручнікам, дзіця незаўважана для сябе пачынае церабіць мочку вуха. Не заклікайце яго да парадку, патрабуючы скончыць гэты занятак. Чыста інтуітыўна юны інтэлектуал знайшоў добра вядомую ігларэфлексатэрапеўтам кропку, якая дапамагае пазбавіцца ад разумовай стамляемасці . Яна размешчана ў цэнтры мочак вушэй. Энергічна размінаючы іх вялікім і ўказальным пальцамі ад 30 секунд да мінуты некалькі разоў на працягу заняткаў, можна захаваць галаву яснай і набраць нядрэнныя балы на экзамене.

Каб хутчэй сканцэнтравацца , актывізавацца, актывізаваць памяць і ўвагу, на працягу таго ж часу трэба некалькі разоў рэзка і адрывіста надавіць падушачкай указальнага пальца на так званую кропку “інь-ань”, якая знаходзіцца на пераносіцы па цэнтру паміж брывамі. А калі адначасова паміж падушачкамі вялікага і сярэдняга пальцаў той жа рукі ўздзейнічаць на кропкі каля ўнутраных вугалкоў вачэй, значна паменшыцца і зрокавае напружанне.

Акрамя таго , у такіх выпадках карысна хутка і з некаторай сілай нажаць на кропку “бай-хуэй”, якая размешчана ў цемянной ямцы пасярод лініі, якая злучае верхнія часткі вушных ракавін.

У перыяд падрыхтоўкі да экзаменаў кожную раніцу давайце школьнікам па 1-2 дражэ (0,05г.) аскарбінавай кіслаты – яна валодае ўласцівасцю выклікаць прыліў сіл і паляпшаць разумовую працаздольнасць, яе па праву называюць вітамінам бадзёрасці.



Лепш садзіцца за падручнікі раніцай – з 10 да 12 гадзін – і з 16 да 18 гадзін. У гэты перыяд увага і памяць знаходзяцца “на вышыні”.

ПЕРШАЯ ДАПАМОГА Ў ЧАС ПРЫСТУПУ ПАНІКІ
Навучыце дзіця: удыхаць вельмі глыбока і даволі хутка праз нос, а выдыхаць вельмі павольна праз рот, выдыхаючы ў два разы даўжэй, чым удыхаючы. Калі гэта паўтарыць дзесяткі разоў, вы адчуеце эфект заспакойвання. Калі ёсць магчымасць, неабходна выпіць раствор бікарбаната натрыю (харчовай соды), што дасць такі ж эфект.

ПАРАДЫ БАЦЬКАМ
ЯК ДАПАМАГЧЫ ДЗЕЦЯМ ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ТЭСЦІРАВАННЯ:


  • не клапаціцеся аб колькасці балаў, якія дзіця атрымае на ЦТ, і не крытыкуйце дзіця пасля ЦТ. Унушайце яму думку, што колькасць балаў не з’яўляецца дакладным вымярэннем яго магчымасцей;

  • не павышайце трывожнасць дзіцяці напярэдадні ЦТ – гэта можа адмоўна адбіцца на выніку тэсціравання. Дзіцяці заўсёды перадаецца хваляванне бацькоў, і калі дарослыя ў адказны момант могуць справіцца са сваімі эмоцыямі, то дзіця ў сілу ўзроставых асаблівасцей можа эмацыянальна “сарвацца”;

  • падбадзёрвайце дзяцей , хваліце іх за тое, што яны робяць добра;

  • павышайце іх упэўненасць у сабе , так як чым больш дзіця палохаецца няўдачы, тым большая вераготнасць памылак;

  • назірайце за адчуваннем дзіцяці, ніхто, акрамя вас, не зможа, своечасова заўважыць і папярэдзіць пагаршэнне яго стану, які звязаны са стамляемасцю;

  • кантралюйце рэжым падрыхтоўкі дзіцяці, не дапускайце перагрузак, тлумачце яму, што ён абавязкова павінен чаргаваць заняткі з адпачынкам;

  • забяспечце дома зручнае месца для заняткаў, прасачыце, каб ніхто з дамашніх не перашкаджаў;

  • звярніце ўвагу на харчаванне дзіцяці: у час інтэнсіўнага разумовага напружвання яму неабходны пажыўная і разнастайная ежа і сбалансіраваны комплекс вітамінаў. Такія прадукты, як рыба, тварог, арэхі, курага і г.д., стымулююць работу галаўнога мозга;

  • дапамажыце дзецям размеркаваць тэмы падрыхтоўкі па днях;

  • пазнаёмце дзіця з методыкай падрыхтоўкі да экзаменаў. Не мае сэнсу зазубрываць увесь фактычны матэрыял, дастаткова прагледзець ключавыя моманты і ўлавіць сэнс і логіку матэрыялу. Вельмі карысна рабіць кароткія схематычныя выпіскі і табліцы, упарадкоўваючы вывучаемы матэрыял па плане. Калі дзіця не ўмее, то пакажыце яму, як гэта робіцца на практыцы. Асноўныя формулы і азначэнні можна выпісаць на лісточках і павесіць над пісьмовым сталом, ложкам, у сталовай і г.д.;

  • падрыхтуйце розныя варыянты тэставых заданняў па прадмеце (існуе мноства розных зборнікаў тэставых практыкаванняў). Вялікае значэнне мае трэніроўка дзіцяці менавіта па тэсціраванню, бо гэтая форма адрозніваецца ад звыклых яму пісьмовых і вусных экзаменаў;

  • у час трэніроўкі па тэкставых заданнях прывучайце дзіця арыентавацца ў часе і ўмець яго размяркоўваць. Тады ў дзіцяці будзе навык канцэнтрыравацца на пацягу ўчяго тэсціравання, што надасць яму спакою і зніме залішнюю трывогу. Калі дзіця не носіць гадзіннік, то абавязкова дайце яму гадзіннік на ЦТ;

  • напярэдадні ЦТ забяспечце дзіцяці паўнацэнны адпачынак, ён павінен адпачыць і як належыць выспацца.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка