Рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі ў 2018/2019 навучальным годзе




Дата канвертавання11.08.2018
Памер46.83 Kb.


Рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі ў 2018/2019 навучальным годзе
Навучанне беларускай літаратуры ў V–VIII класах у 2018/2019 навучальным годзе адбываецца па абноўленых праграмах, якія рэалізуюць прынцып адноснай завершанасці зместу адукацыі на II cтупені агульнай сярэдняй адукацыі:

вучэбныя праграмы для V – VII класаў зацверджаны ў 2017 годзе;

вучэбная праграма для VIII класа зацверджана ў 2018 годзе.

У IXXI класах навучанне ажыццяўляецца па пераходных вучэбных праграмах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.

Нагадаем пра некаторыя асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на II і III cтупенях навучання.
5 клас

Вучэбны дапаможнік:

Цітова, Л.К. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / Л. К. Цітова. – Мінск, 2016.



Не вывучаецца матэрыял з раздзелаў:

“Роднае слова”: с.18-19 (Я. Крупенька “Ёсць у кожнага з нас…”)

“Літаратурныя казкі і легенды”: с. 103–117 (Г. Марчук “Чужое багацце”)

“Выразнасць мастацкага слова”: с. 144–145 (А. Грачанікаў “Як ападае ліст…”)

“Літаратурны твор – складанае і непадзельнае мастацкае цэлае”: с. 34–36 (Р. Барадулін “Бацьку”)
6 клас

Вучэбны дапаможнік:

Бельскі, А.І. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання: /А.І. Бельскі, Л. К. Цітова. – Мінск, 2016.



Не вывучаецца матэрыял з раздзелаў:

“Мой род. Родная зямля. Народ”: с. 27 (Г. Бураўкін “Я хачу прайсці па зямлі…”)

“Фальклор і літаратура”: с. 46–48, 79–80 (Я. Купалы “Як у казцы...”, Г. Бураўкін “Малітва”)

“Тэмы і вобразы мастацкай літаратуры”: с. 196–203, 277–278 (Г. Сянкевіч “Незабыўныя старонкі славянскай мінуўшчыны”, М. Скрыпка “Свіння і Баран”)

“Фантастыка”: с. 292–303 (Д. Шулцэ “Роберцік”)
7 клас

Вучэбны дапаможнік:

Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання: /М.А. Лазарук, Т.У. Логінава, Г.А. Сухава. – Мінск, 2017.

Вучэбны дапаможнік поўнасцю адпавядае абноўленай вучэбнай праграме

8 клас

Вучэбны дапаможнік:

Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.А. Лазарук, В.І. Русілка, І.М. Слесарава, І.В. Рэпенка. – Мінск, 2017.

Вучэбны дапаможнік поўнасцю адпавядае абноўленай вучэбнай праграме
9 клас

Вучэбны дапаможнік:

Рагойша, В.П. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. П. Рагойша [і інш.]; пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск, 2011



Не вывучаецца матэрыял з раздзелаў:

“Міфалогія – фальклор – літаратура” і “Беларуская літаратура і Антычнасць”: с. 8–13, 14–18.

“Літаратура эпохі Сярэднявечча”: с. 19–25, 31–34, 34–39 (“Кірыл Тураўскі. Словы. Казанні. Павучанні”, “Аповесць мінулых гадоў” (урывак пра Усяслава Полацкага)”)

“Літаратура эпохі Адраджэння”: с. 46–50, 51–57, 58–61 (Прадмовы да ўсёй Бібліі і да кнігі “Іоў, прадмова да “Катэхізіса” Сымона Буднага і прадмова да “Евангелля” Васіля Цяпінскага)

“Барока. класіцызм. Асветніцтва”: с. 73–78 (Палемічная літаратура пачатку XVII стагоддзя. Развіццё рэлігійнай публіцыстыкі (Іпацій Пацей, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, Афанасій Філіповіч)).

“Ад старажытнай да новай беларускай літаратуры”: с. 79–88 (Паступовы рух да ўтварэння новай літаратуры на народнай, дыялектнай моўнай аснове. Узнікненне і ўмацаванне ў літаратуры рэалістычных традыцый і інш.)

“Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак”: с. 89–94, 107–111 (Ян Баршчэўскі “Белая сарока” і “Сын буры”)

“Па шляху сінтэзу: сентыменталізм, рамантызм, рэалізм”: с. 119–124 (“Тарас Шаўчэнка”)

“Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму”: с. 141–146, 169–175 (“Вось які цяпер люд стаў”, “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Сход”; Янка Лучына “Роднай старонцы”); с. 147–152 разглядаецца (часткова) у межах тэмы “Рэалізм як напрамак у літаратуры”(Творы К.Каліноўскага)

“Шляхі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку XX стагоддзя”: с. 176–181, 185–186, 203–213 (Цётка “Суседзям у няволі”; Янка Купала“У вырай!”, “Паязджане”, “На сход!”; Якуб Колас “Беларусам”; Максім Багдановіч “Страцім-лебедзь”).


10 клас

Вучэбны дапаможнік:

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. – Мінск, 2016



Не вывучаецца матэрыял з раздзелаў:

“Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя”: с. 22–26 (М. Гарэцкі “Роднае карэнне”)

“Беларуская літаратура сярэдзіны Х  стагоддзя (1940-я – сярэдзіна 1960-х гадоў)”: с. 163–164 і с. 291 (Максім Танк “Аve Maria”).
11 клас

Вучэбны дапаможнік:

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі. – Мінск, 2009



Не вывучаецца матэрыял з раздзелаў:

“Беларуская літаратура перыяду 1960—пач. 1990- х гадоў”: с. 77–79, 105–114, 149–150 (В. Быкаў, пытанні тэорыі літаратуры; Н. Гілевіч “Святочны, старажытны дух калядны...”, “Родныя дзеці”; Р. Барадулін “Божа, паспагадай усім...”)

“Беларуская літаратура на сучасным этапе”: с. 191–202 (Беларускі постмадэрнізм: творчыя асобы і жанры)

Пры вывучэнні тэм “Паэзія” (с. 193–202), “Проза”(с. 234–237), “Драматургія (с. 234–237) настаўнік выбірае адпаведны зместу тэмы матэрыял.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка