Рэспублiка Беларусь у сусветным супольнiцтве на сучасным этапе




Дата канвертавання04.04.2017
Памер445 b.


Рэспублiка Беларусь у сусветным супольнiцтве на сучасным этапе.




Беларусь – раўнапраўны член сусветнага супольнiцтва. Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў мiжнародным жыццi Беларусi. Яе статус дзяржаўнай незалежнасцi, як i ўciх iншых саюзных рэспублiк, прызнаны мiжнародным згуртаваннем. Рэспублiку Беларусь па стану на сярэдзiну 1994 года прызналi 125 краiн свету, са 100 з iх устаноўлены дыпламатычныя адноciны. Беларусь стала паўнапраўным удзельнiкам Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, членам Мiжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыi i развiцця, наладжвае ўзаемаадносiны з Еўрапейскiм эканамiчным саюзам, ратыфiкавала Дагавор аб скарачэннi i абмежаваннi стратэгiчнага наступальнага ўзбраення i iнш.





Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзiла ўзгоднены з цэнтральнымi органамi знешнепалiтычны курс, удзел яе ў шматлiкiх мiжнародных арганiзацыях насiў фармальны характар. Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзiць самастойны знешнепалiтычны курс, асаблiва ў межах дзейнасцi ААН.



У апошнiя гады Беларусь выступае таксама ў лiку сааўтараў па рэзалюцыях аб раззбраеннi, умацаваннi мер даверу, праве народаў на жыццё ва ўмовах мiру. Яна з’явiлася ўдзельнiкам амаль 160 дзеючых мiжнародных пагадненняў i актаў. Ужо ў «Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР» было аб’яўлена, што Беларусь мае мэту зрабiць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а рэспублiку –

  • нейтральнай дзяржавай (1)



Гiстарычны факт. Беларусь стала першай ў свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовiлася ад валодання ядзернай зброяй. Другiм крокам на шляху раззбраення стала падпiсанне ў лютым 1995 года Пагаднення аб калектыўнай бяспецы памiж краiнамi CНД.



Беларусь падтрымлiвае сувязi з мiжнароднымi арганiзацыямi, якiя займаюцца мiратворчай дзейнасцю, прымае ўдзел у руху параднёных гарадоў. Так, Мiнск звязаны з Лiёнам у Францыi, Дэтройтам у ЗША, Натынгемам у Англii, Бангалорам у Iндыi.



Перабудова гандлева-эканамiчных i навуковых сувязей. На рубяжы 80-90-х гадоў якасна новы характар набылi гандлева-эканамiчныя сувязi рэспублiкi з замежнымi краiнамi. Iснуючы эканамiчны патанцыял рэспублiкi, выгаднае геаграфiчнае размяшчэнне садзейнiчалi развiццю новых форм знешнеэканамiчных зносiн, перш за ўсё стварэнню сумесных з замежнымi фiрмамi прадпрыемстваў, устанаўленню прамых i вытворчых навукова-тэхнiчнх сувязей.







Каля 100 прадпрыемстваў i аб’яднанняў рэспублiкi ўстанавiлi прамыя вытворчыя i навукова-тэхнiчныя сувязi з замежнымi партнерамi, у iх лiку аб’яднаннi «БелаўтаМАЗ», «Мiнскi трактаны завод», «Палiмiр», «Атлант», i iнш. Таму,калi рэспублiка набыла дзяржаўны суверэнетэт, яна атрымала не эканамiчную самастойнасць, а механiчна адрэзаны кавалак усё той жа адзiнай саюзнай прамысловасцi.



Былi парушаны неабходныя для iснавання нармальнага эканамiчнага механiзма сувязi, i ў першую чаргу з краiнамi так званага блiзкага замежжа, гэта значыць былымi рэспублiкамi СССР i яго саюзнiкамi ў Еўропе. Узнiкшая праблема сёння вырашаецца на шляху пераходу да рынку ў межах СНД. Як вам ужо вядома, штабкватэра СНД размяшчаецца ў Мiнску.



Рэспублiка падтрымлвала сувязi з замежнымi краiнамi таксама ў галiне навукi, культуры. Каля 30 інстытутаў АН Беларусi i звыш 90 навукова-даследчых устаноў розных краiн ажыццявiлi за гэтыя гады сумесную распрацоўку больш за 70 навуковых праблем i асобных тэм па розных галiнах ведаў. Штогод каля 5,5 тысяч замежных студэнтаў навучалiся ў ВНУ і тэхнiкумах рэсублiкi.



Духоўнаму ўзаемаўзбагачэнню народаў служылi днi нацыянальных культур, абмены мастакамi i самадзейнымi калектывамi, выстаўкамi, кiнафiльмамi. Сёння Беларусь праводзiць курс на ўмацаванне эканамiчнага ўзаемадзяння СНД, хутчэйшае фармiраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовай iнтэграцыi яго з Еўрапейскiм супольнiцтвам i ўтварэнне агульнага рынку Еўропы. Удзяляецца ўвага развiццю двухбаковых эканамiчных адносiн з еўрапейскiмi дзяржавамi.



Нейтральная дзяржава – дзяржава, знешнепалiтычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфлiктах (войнах).



Вывад. Месца Беларусi ў сусветным супольнiцтве вызначаецца яе знешнепалiтычным курсам на стварэнне бяз’ядзернай зоны i ператварэнне ў нейтральлую дзяржаву, паглыбленнем i развiццем шматвектарнай знешняй палiтыкi пры адначасовым умацаваннi асобных эканамiчных, палiтычных I культурных зносiн з Расiяй.



Пытаннi i заданнi

  • На якiх прынцыпах грунтуецца знешняя палiтыка Рэспублiкi Беларусь?

  • Якiя адбылiся змены ў становiшчы Беларусi на мiжнароднай арэне?




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка