Resume: The March-April issue of the newsletter expands on




Дата канвертавання10.01.2018
Памер146.54 Kb.
RESUME:

The March-April issue of the newsletter expands on:



  • the presentation of the “Belarusian-Ukranian Dictionary” by G. Pivtorak and O. Skopnenko,

  • the conference “Baltu-slāvu kultūrkontakti” (Balto-Slavonic Cultural Connections),

  • the opening of the Belarusian Studies Centre in Kansas.


The Conferences to come:

  • International Cyril and Methodius readings commemorated to the Days of Slavonic written language and culture (May 22–24 2008, Minsk).

  • Language and Culture (June 23–27 2008, Kiev, Ukraine).

  • Traditional Culture under Conditions of Globalization: the problem of preservation and renovation of the ethno cultural heritage (September 19–20 2008, Charkov, Ukraine).

  • The 5-th international conference on the study of the Great Duchy of Litva’s cultural heritage (November 14, 2008, Vilnius, Lithuania).

  • Language and Society (on occasion of the 20-th anniversary of the Applied linguistics department of the Belarusian State University) (December 5–6, 2008, Minsk)


IABS Committee Member News

New books

Ads



РЕЗЮМЕ:

Мартовско-апрельский выпуск бюллетеня включает информацию о:



  • презентации “Білорусько-украïнського словника” Г. Пивторака и О. Скопненко

  • конференции “Baltu-slāvu kultūrkontakti (Балто-славянские культурные связи)»

  • открытии Центра белорусских исследований в штате Канзас


Будущие конференции:

  • Международные Кирилло-Мефодьевские чтения, посвщенные Дням славянского пісьменства и культуры (22–24 мая 2008 г., Минск)

  • “Язык и культура» (23–27 июня 2008 г., Киев, Украина)

  • “Традиційна культура в умовах глобалізації: проблема збереження і оновлення етнічно-культурної спадщини” (19-20 cентября 2008 г., Харьков, Украина)

  • V международная конференция по изучению культурного наследия ВКЛ (14 ноября 2008 г., Вильнюс, Литва)

  • «Язык и дискурс в статике и динамике», посвященная 60-летию МГЛУ (14-15 ноября 2008 г., Минск)

  • “Язык и социум” (к 20-летию кафедры прикладной лингвистики БГУ) (5-6 декабря 2008 г., Минск)


Новости членов комитета МАБ

Новые книги

Объявления

І. АДБЫЛОСЯ

Канферэнцыі, прэзентацыі, падзеі
1.



Адбылася прэзентацыя “Білорусько-украïнський словник” Півторак Г.П. / Півторак Г.П., Скопненко О.І.; За ред. Г.П. Півторака. – К.: Довіра, 2006. – 723 с.

21 лютага 2008 г., у Міжнародны дзень роднай мовы, у мінскім Палацы мастацтва адбылася прэзентацыя “Беларуска-ўкраінскага слоўніка”, выдадзенага у Кіеве ў межах дзяржаўнага праекту “Словники Украïни”. Наладзіла гэтае мерапрыемства ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”. У прэзентацыі прынялі ўдзел амбасадары Украіны, Польшчы, Швецыі, беларускія навукоўцы, перакладчыкі, літаратары, маладыя самадзейныя музыкі. Прысутныя на гэтай імпрэзе яшчэ раз пераканаліся ў сапраўднай цікавасці з боку ўкраінскай грамадскасці і навуковага асяродку да нашай мовы і нашай культуры, а значыць, і ўвогуле да Беларусі. Акрамя “Беларуска-ўкраінскага слоўніка”, на прэзентацыі былі прадстаўлены таксама нядаўна выдадзеныя вугорска-беларускі і беларуска-еўрапейскі (з перакладам на 28 моў) слоўнікі. Так Слова ў чарговы раз аб’яднала народы, культуры і навуку розных краін. І недарэмна многія з прысутных жартавалі, што прэзентацыю наступнага беларуска-іншамоўнага слоўніка варта будзе праводзіць ужо ў Палацы Рэспублікі.

2.



7-9 сакавіка 2008 г. на філалагічным факультэце Латвійскага універсітэта адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Baltu-slāvu kultūrkontakti (Балта-славянскія культурныя сувязі)», у якой узялі ўдзел прадстаўнікі розных гуманітарных спецыяльнасцяў – этнолагі, фалькларысты, лінгвісты, археолагі. Дакладчыкі спынялі сваю ўвагу на паралелях у тэкстах рознага плану, дэманстравалі як тыпалагічныя, так і генетычныя дачыненні ў розных сферах традыцыйнай культуры. Сярод выступоўцаў такія вядомыя вучоныя, як Таццяна Цыўян і Марыя Заўялава (Масква), Дэніюс Разаўскас і Вікінтас Вайткявічус (Вільнюс), Яніна Курсітэ (Рыга).

Беларуская дэлегацыя прадставіла наступныя даклады: Унуковіч Ю. Удзел заходнебалцкіх этнічных груп борцей і скаловаў у фарміраванні літоўскага насельніцтва Беларусі; Валодзіна Т. Гістарычная фразеалогія і фальклорнае паданне: пра магчымасць этымалогіі парэміі на фоне балта-славянскіх павер'яў пра камяні-краўцы; У. Лобач. Вобраз латыша ў народнай культуры беларусаў Падзвіння 19 – першай паловы 20 ст.; Э. Зайкоўскі. Агульныя рысы і адрозненні ў пахавальным інвентары раннесярэдневечных балтаў і славян; В. Шадыра. Культурна-рэгіянальныя асаблівасці насельніцтва беларускай часткі басейна Заходняй Дзвіны (Даугавы) ў раннім сярэднявеччы; Дз. Крывашэй. Латышы Беларусі ў міжваенны перыяд.

Інфарматыўнаю і прыемнаю сталася паездка ў Латгалію, наведванне тамтэйшых храмаў, экскурсія да мясцовага ганчара.

У далейшых планах – сумесныя экспедыцыі, выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.



3.

Пры Паўднёва-заходнім каледжы г. Вінфілд (штат Канзас, ЗША) адкрыты Цэнтр беларускіх даследаванняў http://svaboda.org/content/Article/1107528.html




Юбілеі
1.

Віншуем з 80-годдзем Ілгу Апінэ, руплівую даследчыцу гісторыі беларусаў Латвіі

13 сакавіка бягучага года свой васьмідзесяцігадовы юбілей адзначыла сп. Ілга Апінэ, доктар гістарычыных навук, прафесар інстытута філасофіі і сацыялогіі, старшыня латвійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Аўтар шматлікіх навуковых прац, Ілга Апінэ на працягу многіх гадоў даследуе пытанні нацыянальных меншасцяў Латвіі. Бадай, як ніхто іншы, дасведчаная яна ў гісторыі беларусаў Латвіі, вывучэнню якой прысвечаны не адзін год яе жыцця. Ілга Апінэ – аўтар кнігі “Белорусы Латвии”, выдадзенай у 1995 годзе.

Спадарыня Апінэ – жаданы госць у беларускіх таварыствах Латвіі. З першых дзён заснавання Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” вучоная-латышка стала добрым сябрам таварыства.

Прафесар Ілга Апінэ – не кабінетны вучоны. Гэтую паважаную жанчыну вельмі часта можна сустрэць на беларускіх мерапрыемствах. Яна знаходзіць час, каб наведаць выставу беларускіх мастакоў, прывітаць беларускіх спевакоў, прыняць удзел у міжнародных навуковых канферэнцыях. У мінулым годзе Інстытут філасофіі і сацыялогіі Латвійскага Ўніверсітэту выдаў зборнік "Национальные меншинства Латвіі", у які ўключаны і раздзел пра беларусаў Латвіі, які напісала Ілга Апінэ.

Далучаемся да шматлікіх віншаванняў у адрас Ілгі Апінэ, якія ў гэтыя дні яна атрымлівае не толькі з Латвіі, але з усіх куткоў свету. Жадаем паважанай юбілярцы здароўя, шчасця, аптымізму, каб не згасала тая энергія і высакародны дух, што так вылучаюць спадырыню Ілгу, каб ніколі не знікла тая повязь, што звязвае гэту слынную дачку Латвіі з беларускім народам.

Латвійскае таварыства беларускай культуры «Сьвітанак»

2.

17 сакавіка споўнілася 60 гадоў намесніку старшыні МАБ, літаратуразнаўцу, кнігазнаўцу, гісторыку культуры, вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук Юрыю Андрэевічу Лабынцаву.

Юрый Лабынцаў плённа даследуе гісторыю культуры, літаратуры Беларусі і іншых краін Усходняй Еўропы, культурныя ўзаемасувязі краін Усходняй і Заходняй Еўропы. Апісаў і апублікаваў шматлікія крыніцы па гісторыі і культуры беларусаў, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. Аўтар шматлікіх публікацый, у тым ліку кніг “Скарынаўскi каляндар” (Мiнск, 1988, 1990), “Пачатае Скарынам: Беларуская друкаваная лiтаратура эпохi Рэнесансу” (Мiнск, 1990), «“Напой росою благодати...”: Малiтоўная паэзiя Кiрыла Тураўскага» (Мiнск, 1992), “Литература белорусов Польши (XV -XIX вв.)” (Мінск, 2003, у суаўтарстве), “Западнобелорусское письменное наследие XVII-XX вв.” (Мінск, 2004, у суаўтарстве). Удзельнік шматлікіх канферэнцый у Расіі, Беларусі і іншых краінах, арганізатар шматлікіх беларусазнаўчых імпрэз у Маскве.

ІI. АДБУДЗЕЦЦА



1.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірылы” ладзяць 22–24 мая 2008 г. чарговыя Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры.



2.

Институт филологии Киевского национального университета имени Тараса Шевченко, Институт языковедения им. А. А. Потебни НАН Украины, Институт психологии имени Г. С. Костюка АПН Украины, Институт высшего образования АПН Украины, Издательский Дом Дмитрия Бураго приглашают Вас принять участие в ХVIІ Международной научной конференции «ЯЗЫК И КУЛЬТУРА» им. проф. Сергея Бураго, которая состоится 23–27 июня 2008 г. в Киеве (Институт филологии Киевского национального университета имени Тараса Шевченко).



3.

Міністерство культури і туризму України, Харківський обласний центр народної творчості 19-20 вересня 2008 року запрошують до участі у Міжнародній науково-практичній конференції “Традиційна культура в умовах глобалізації: проблема збереження і оновлення етнічно-культурної спадщини”.



4.

Навукова-даследчая група «Літуаніка», аддзел анамастыкі Інстытута літоўскай мовы 12–14 лістапада 2008 г. ладзяць Пятую міжнародную канферэнцыю па вывучэнні культурнай спадчыны ВКЛ.



5.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт 14-15 лістапада 2008 г. ладзіць міжнародную навуковую канферэнцыю «Язык и дискурс в статике и динамике», прысвечаную 60-годдзю МДЛУ.



6.

Белорусский государственный университет (БГУ) 5-6 декабря 2008 г. проводит под эгидой МАПРЯЛ и БООПРЯЛ VIII Международную научную конференцию “Язык и социум”, посвященную 20-летию кафедры прикладной лингвистики.



ІII. ПУБЛІКАЦЫІ



1.



Шаблоўская І. В. Сусветная літаратура ў беларускай прасторы: Рэцэпцыя. Тыпалогія. Кантакты. – Мінск: Радыёла-плюс, 2007. – 304с.

Гартаючы кнігу Ірыны Вікенцьеўны Шаблоўскай “Сусветная літаратура ў беларускай прасторы: Рэцэпцыя. Тыпалогія. Кантакты”, зноў і зноў задаюся пытаннем, колькі можа зрабіць чалавек за кароткае жыццё для сваёй сям’і, сяброўскага і прафесійнага асяроддзя, зрэшты, для бацькаўшчыны і Сусвету? Якімі нябачнымі флюідамі абазначае ён сваю прысутнасць у шматлікіх прадметах і з’явах, што акаляюць нас? Якія думкі абуджае у нас, сённяшніх, сваім Словам з вечнасці?



Чытаць рэцэнзіі

Ганна Бутырчык

Па кнігу, калі ласка, звяртайцеся на кафедру замежнай літаратуры БДУ

2.



Народная медыцына: рытуальна-магічная практыка / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі ; уклад., прадм. і паказ. Т.В.Валодзінай; навук.рэд. А.С.Ліс. Мінск: Беларус.навука, 2007. – 776 с. – (Беларуская народная творчасць).

У томе ўпершыню сабраныя разам лекавальныя магічна-рытуальныя практыкі беларусаў, а таксама вераванні, звязаныя з самымі рознымі хваробамі, іх прычынамі, прафілактыкай, сімптаматыкай. Шырока падаюцца ўяўленні пра персаніфікаваную і дэманалагізаваную хваробу. Запісы часта ўключаюць у сябе замовы і заклінанні. Народная медыцына беларусаў прадстаўленая як комплекс уяўленняў пра чалавека і свет, іх гарманічныя ўзаемадачыненні. Выдзеленыя наступныя раздзелы: Дзіцячыя хваробы; Народна-медыцынскія клопаты пры гадаванні дзяцей; Жаночыя хваробы; Інфекцыйныя хваробы; Скураныя хваробы; Псіха-неўралагічныя хваробы; Стаматалогія і хваробы сістэмы стрававання; Хваробы вачэй; вушэй, горла і носа; Хірургія; Урокі; Пярэпалах. Самім запісам, а іх у томе 3760, папярэднічае ўступны артыкул, у якім народная медыцына беларусаў прадстаўленая як комплекс уяўленняў пра чалавека і свет у гарманічным іх узаемадзеянні.

Разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, філолагаў, усіх, хто цікавіцца спадчынай роднай зямлі.

3.



25 САКАВІКА “БАЦЬКАЎШЧЫНА” АДЗНАЧЫЛА НОВЫМІ ВЫДАННЯМІ

Найти и уничтожить”

Напярэдадні 25 сакавіка “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” зрабіла падарунак аматарам гісторыі, усім чытачам, якія паважаюць і цэняць нашу гісторыю, – два друкаваныя выданні, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Першае — новая п’еса драматурга, пісьменніка, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча “Найти и уничтожить”. У гэтым творы аўтар закранае гісторыю станаўлення нашай дзяржаўнасці і распавядае пра тое, як стваралася Беларуская Народная Рэспубліка.

Творчасць А. Петрашкевіча пачыналася ў 50-я гады ХХ ст. з публіцыстыкі, фельетонаў і сатыры. Да гістарычнай тэматыкі драматург звярнуўся ў сярэдзіне 70-х гадоў, калі напісаў першую п’есу «Напісанае застаецца», якая распавядае пра жыццё Францыска Скарыны. Гістарычныя п'есы Алеся Петрашкевіча былі выдадзены зборнікамі "Воля на крыжы" (2000), "Здрапежаная зямля" (2003). У 2007 годзе выйшла ў часопісе “Дзеяслоў” новы гістарычны твор, прысвечаны вядомаму змагару за незалежнасць Беларусі Кастусю Каліноўскаму “Рыцар свабоды”.

Алесь Петрашкевіч адказаў на пытанні інфармацыйнага цэнтра “Бацькаўшчыны”:

Якім чынам нарадзілася ў вас ідэя напісаць п’есу на тэму стварэння БНР?”

“Сама ідэя напісання такой п’есы нарадзілася 20 год таму. Гэта пісалася не да юбілею, проста так атрымалася, што менавіта на юбілей гэты твор пабачыў свет. Гісторыя звязаная з БНР – гэта трагічная падзея нашай гісторыі. Калі раней былі ахвяры, рэпрэсія супраць рэвалюцыянераў, то гэта катастрофа рыцарскай мары, мары аб светлай будучыні. Мне здавалася, што гэта у першую чаргу жанр драматургічны, а драматычныя падзеі важна зрабіць эмацыйна. І менавіта ў драматургіі гэта можна зрабіць найбольш яскрава, бо калі п’еса пастаўлена – гэта сінтэс аўтара, актораў, рэжысёра, святла тэатральнага і адчуванняў гледачоў. Калі кажуць, што ў вайну цара Аляксея Міхайлавіча з ВКЛ быў зламаны хрыбет гістарычны, то тут зламаны лёс народа. Бо невядома, як бы склалася гісторыя надалей, можа і не было б Вялікай айчыннай вайны. Калі б хапіла розуму Пілсудскаму і Кайзеру прызнаць наваствораную Беларусь, і Еўропе хапіла розуму прызнаць рэспублікі, то мы б, вядома, былі б не такімі і зараз бы жылі ў іншай краіне. Але гісторыя не церпіць ускоснага склону”.

Якія матэрыялы выкарыстоўваліся падчас напісання п’есы?”

“Гэта першая п’еса, у якой я прывёў усю літаратуру скарыстаную падчас напісання. Яна абсалютна дакументальная, можа ў гэтым яе мінус, а можа і плюс. Я карыстаўся дакументамі, якія друкаваліся ў ЗША, матэрыяламі вядомых гісторыкаў, якія займаюцца гэтым перыядам гістарычным. Ва ўсіх сваіх гістарычных п’есах я выкарыстоўваю дакументы, нават калі п’есы распавядаюць пра далёкую нашу гісторыю, пра ХІІ стагоддзе выкарыстоўваю летапісы для напісання. Для мяне гэта пачатак, а можа, я выдам 20 такіх п’ес, але яны створаны ў мяне храналагічна.”

Ці ёсць у вас новыя задумкі на будучыню?”

Гэта 19-я п’еса з серыі гістарычных п’ес. Я для сябе 20 год таму вырашыў, што хачу напісаць па п’есе на кожнае стагоддзе. Ад Рагнеды да Янкі Купалы, а зараз ужо і да БНР. На дадзены момант я працую над 20-й п’есай, якая закранае новую гісторыю, малараспрацаваную – Напалеон і Беларусь. Гэта гісторыя надзвычай схавана ад чытачоў. Аляксандр І выпаліў Беларусь, адступаючы, і пакінуў Напалеону пустэчу. Напалеон праехаў амаль усю Беларусь, а беларусаў так і не пабачыў. А пасля, адступаючы, зноўку дзве арміі пракацілі па краіне, і мясцовае насельніцтва было мабілізавана ў дзве арміі, і на рацэ Бярэзіна сутыкнуліся фактычна брат з братам. Наша родная Беларусь страціла мільён людзей падчас гэтай вайны – ад эпідэмій, баёў і няшчасцяў.

Мая праца над гістарычнымі п’есамі – гэта мае паўстанне і маё адраджэнне. Ніякага адраджэння не будзе, пакуль чалавек не адродзіцца сам. Мяне падштурхнула на гэту тэму праца ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя”. Калі я выдаваў кнігу “Памяць”. Менавіта за гэтае шматтомнае выданне мяне і знялі, таму што я друкаваў спісы рэабілітаваных, і шмат каму гэта не падабалася. Вельмі шкада з сабой зносіць тое, што ведаеш”.


Каляндар да 90-годдзя БНР

Другое выданне, якое пабачыла свет пры дапамозе “ЗБС “Бацькаўшчына” і Рады БНР, –насценны перакідны каляровы каляндар да 90-годдзя БНР. Прадмову да календара напісалі першы намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і гісторык Янка Запруднік. Укладальнікі календара – гісторыкі Алег і Наталля Гардзіенкі. Дарэчы, напрыканцы 2007 года яны былі ўкладальнікамі і календара “Беларускія мясціны ў свеце”, таксама выдадзенага “Бацькаўшчынай”.

На кожны месяц календара размешчана па адным фотаздымку – кіраўнікоў Рады БНР, а таксама старшыняў Урада БНР, што дзейнічаў у Беларусі. Гістарычныя постаці Янкі Серады, Язэпа Лёсіка, Пётры Крэчаўскага, Васіля Захаркі, Міколы Абрамчыка, Вінцэнта Жука-Грышкевіча, Язэпа Сажыча ды Івонкі Сурвіллы, Язэпа Варонкі, Антона Луцкевіча, Рамана Скірмунта і Вацлава Ластоўскага з аўтографамі паўстаюць на фоне старонак арыгінальных дакументаў, звязаных з дзейнасцю БНР. На адваротным баку кожнага месяца можна пабачыць каляндар на 1918 год і біяграфію аднаго з кіраўнікоў БНР.

Укладальнікі ставілі за мэту “…рэпрэзентаваць тых асобаў, што кіравалі БНР, а таксама дакументы і публікацыі, звязаныя з іх грамадска-палітычнай дзейнасцю, і такім чынам ушанаваць 90-годдзе спробы дзяржаўнага ўвасаблення беларускай незалежнасці”.

Сваімі думкамі наконт календара падзялілася Наталля Гардзіенка

З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся пры падрыхтоўцы календара і пошуку інфармацыі?”

“Сярод цяжкасцяў можна назваць праблему знайсці якасныя фотаздымкі, так як пераважна прысутнічаюць копіі матэрыялаў. І мы шукалі па архівах прыватных і дзяржаўных. Таксама была праблема зняцця якаснай копіі з дакументаў звязаных з БНР. А сама ідэя ў нас з’явілася даўно і да рэалізацыі яе прайшло шмат часу, бо першапачаткова зацікавіліся такім календаром мы да 85-х угодкаў БНР. Але тады мы былі вельмі занятыя іншымі кнігамі і ўвесь час адкладалі гэту ідэю. З канца 2007 года пабачылі, што патрэба ў гэтым ёсць, і адкладаць гэту працу болей немагчыма, адклалі ўсе свае праекты і заняліся БНР”.

Як вы лічыце, у першую чаргу для каго будзе цікавы гэты каляндар?”

“Мне хацелася б каб гэты каляндра працаваў на папулярызацыю ведаю пра БНР, пра Беларусь не савецкую. Пра Савецкую Беларусь у нашы часы і на працягу савецкага перыяду было шмат сказана і напісана. Нам хацелася зрабіць каляндар цікавым не толькі для вузкага колу спецыялістаў, бо там арыгінальныя матэрыялы, аўтографы, фотаздымкі, маркі, але я хацела паказаць, што БНР гэта рэальна, бо гэта можна памацаць рукамі”.

Ці атрымае каляндар беларуская дыяспара, бо відавочна, што ім гэта цікава, і можа цікава больш, чым у нашай краіне?”

“Сам каляндар наўрад ці будзе выдадзены ў замежжы, але ён выдаваўся з дапамогай Рады БНР і нейкая частка накладу відавочна патрапіць туды”.

Вы працуеце з дыяспарай, гэта ўжо другі каляндар, які вы рыхтуеце на гэту тэматыку з дапамогай “ЗБС “Бацькаўшчына”. Што далей? Якія ў вас планы?”

“Мы працуем над кнігамі, прысвечанымі беларускай дыяспары, калі атрымаецца і праца будзе скончана, то, верагодна, пабачаць у гэтым годзе свет кнігі пра беларусаў ЗША і Вялікабрытаніі. Зараз абмяркоўваем і збіраем матэрыялы для новага календара, але гэта ўжо будзе на 2009 год”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

IV. НАВІНЫ ЧЛЕНАЎ КАМІТЭТА МАБ




  • У намесніка старшыні МАБ прафесара універсітэта Ватэрлоо Зінаіды Гімпелевіч выйшла кніга "Беларуска-яўрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя".

V. АБ'ЯВЫ


1.

В марте 2008 года из печати вышло учебное пособие «Говори со мной по-белорусски». Эта книга представляет собой издание известной рукописи, размещенной в Интернете по адресу: http://knihi.com/www/padrucnik и http://padrucnik.by.ru. Однако в процессе подготовки к печати работа была исправлена, дополнена и доработана, поэтому книга значительно отличается от рукописи.

Книга «Говори со мной по-белорусски» является одним из первых учебных пособий по классическому белорусскому языку, если не считать переизданий учебников начала ХХ столетия.

В самой доступной форме показаны индивидуальность и своеобразие белорусского языка, богатство его фонетических, грамматических и лексических особенностей. Материал оживляется в книге юмором главного героя – Яся. В рубриках «Ясь распавядае», «Па-беларуску кажуць так» даны варианты форм устного литературного языка в соответствии с разговорным стилем. Всё внимание в пособии направлено на формирование коммуникативных и речевых навыков. Вместе с тем в книге даются обширные теоретические и справочные сведения.

Книга адресована широкому кругу читателей. Её можно не только читать как художественную литературу, но и с успехом использовать на занятиях по белорусскому языку в институте, школе, детском саду.

Если книга «Говори со мной по-белорусски» Вас заинтересовала, заявки направляйте:



    • В Минске: e-mail: logvinovpress@mail.ru, тел.: +375 (17) 227-57-47, Издательство «Логвинов».

    • В Москве: e-mail: a1605@mail.ru, тел.: +7 (495) 236-40-71, Андрей Шиманский.

    • На сайте «Кнігі – поштай»: http://www.knihi.net.

Выходные данные:
С.Э. Александров, Г.В. Мыцык, Говори со мной по-белорусски: Живой разговор каждый день; Москва: Вариант, 2008; 280 С.
ISBN 978-5-903360-13-0

*****


Атрымальнікі "Навінаў МАБ» заахвочваюцца інфармаваць бюро камітэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў пра асабістыя прафесійныя падзеі, а таксама пра любую беларусістычную актыўнасць у сваёй установе або рэгіёне.

 



Калі Вы не хочаце атрымліваць падобнай інфармацыі, калі ласка, паведаміце на адрас mabinfo@gmail.com

If you wish to have your address removed from mailing list, please, send a message to mabinfo@gmail.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка