Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацыянальнай платформы




Дата канвертавання09.02.2018
Памер15.18 Kb.

Рэзалюцыя

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Нацыянальная платформа: 2012 – новая рэальнасць у няновых умовах”



Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года
Аб забеспячэнні свабоды выбарчага працэсу”
23 верасня 2012 года ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Гэта значная для ўсёй краіны падзея можа стаць чарговай магчымасцю для зменаў у напрамку дэмакратыі і забеспячэння асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі.

Удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства падкрэсліваюць, што дэмакратычная правамернасць з’яўляецца асновай належнага кіравання, празрыстыя і сумленныя выбары гарантуюць легітымнасць і давер да дзяржаўных інстытутаў, якія неабходныя для правядзення рэформ.

Праграма ЕС “Усходняе партнёрства”, часткай якой з’яўляецца Форум грамадзянскай супольнасці, выступае за рэформы, у выніку якіх краіны-партнёры будуць мець палітычныя сістэмы, заснаваныя на прынцыпах дэмакратыі, рынкавай эканомікі і законнасці. Нішто з гэтага не можа быць дасягнута без свабодных і справядлівых выбараў.

Удзельнікі Канферэнцыі звяртаюць увагу на заклік дэпутатаў Еўрапейскага парламента і парламентаў краін-удзельніц Усходняга парнёрства, што ўваходзяць у склад Парламентскай асамблеі “Еўранэст”, пра неабходнасць забяспечыць свабоду, справядлівасць і дэмакратычнасць выбараў, згодна з стандартамі АБСЕ.

Назіранне за правядзеннем выбараў з’яўляецца неабходным элементам дэмакратычнага выбарчага працэсу. Мы звяртаемся да ўдзельнікаў Нацыяльнальнай платформы і арганізацый грамадзянскай супольнасці з просьбай пільнага і неперадузятага маніторынгу ўсяго выбарчага працэсу.

Удзельнікі Канферэнцыі настойваюць на выкананні беларускімі ўладамі міжнародных стандартаў і абавязацельстваў Беларусі падчас правядзення выбарчай кампаніі ў парламент і вітаюць неабходныя крокі па забеспячэнні свабоды дзейнасці міжнародных і нацыянальных назіральнікаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка