Рыхтуемся да вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўНІ» па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»




Дата канвертавання02.05.2017
Памер131.19 Kb.


Навукова-метадычная ўстанова

“Нацыянальны інстытут адукацыі”

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбная праграма

падагульняльных факультатыўных заняткаў
«РЫХТУЕМСЯ ДА ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ НА ПАВЫШАНЫМ УЗРОЎНІ»
па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

ІХ клас


Мінск
Тлумачальная запіска
Праграма факультатыўных заняткаў «Рыхтуемся да вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні» прызначана для вучняў IX класа і накіравана на паўтарэнне, падагульненне і сістэматызацыю звестак па фанетыцы, лексіцы, словаўтварэнні, граматыцы, стылістыцы, тэксце, арфаграфіі і пунктуацыі.

Мэта факультатыўных заняткаў – сістэматызацыя ведаў і ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў V−IX класах і падрыхтоўка да профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыиі (вывучэнне беларускай мовы на павышаным узроўні).

Задачы:


  1. сістэматызаваць і замацаваць веды, развіць аналітыка-сінтэтычныя ўменні вучняў па раздзелах «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія», «Лексіка і фразеалогія», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія», «Марфалогія і арфаграфія», «Сінтаксіс і пунктуацыя», «Маўленне»;

  2. скарэктаваць найбольш тыповыя для вучняў адхіленні ад лексіка-граматычных і вымаўленчых нормаў беларускай літаратурнай мовы;

  3. удасканальваць арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць вучняў;

  4. замацаваць і пашырыць веды вучняў пра тэкст, удасканальваць навыкі аналізу і стварэння тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў;

  5. забяспечыць практычнае выкарыстанне лінгвістычных ведаў і ўменняў ва ўласнай маўленчай дзейнасці;

  6. ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей, даследчых навыкаў;

  7. садзейнічаць развіццю сродкамі мовы камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай і мастацка-эстэтычнай культуры вучняў.

Змест факультатыўных заняткаў падаецца ў наступных раздзелах: «Маўленне», «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія», «Лексіка. Фразеалогія», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія», «Марфалогія і арфаграфія», «Сінтаксіс і пунктуацыя».

Рэалізацыя зместу праграмы прадугледжвае выкарыстанне актыўных форм і метадаў навучання: гутаркі, дыспуты, урокі-камунікацыі, калектыўнае абмеркаванне; лінгвістычныя разборы, складанне падагульняльных схем і табліц, састаўленне алгарытмаў прымянення правілаў; выступленні з паведамленнямі на лінгвістычную тэму; напісанне творчых работ, выкананне тэставых работ і г.д.

Перш чым арганізаваць працу, варта вызначыць узровень падрыхтоўкі вучняў і прадугледзець дыферэнцаваныя метады і прыёмы працы. З улікам ступені падрыхтаванасці і інтарэсаў вучняў настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне пэўных пытанняў, пашырыць або скараціць тэарэтычны матэрыял, больш увагі надаць авалоданню практычнымі ўменнямі і навыкамі.
ІХ клас

(35 гадзін)

Маўленне


(2 гадзіны)
Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Тэкст, яго асноўныя прыметы. Тыпы маўлення, іх кампазіцыйныя схемы.



Назіранні над будовай і моўнымі асаблівасцямі тэкстаў розных тыпаў маўлення. Складанне тэкстаў-разважанняў на аснове прыказкі ці афарызма.

Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі).



Аналіз тэкстаў розных стыляў і тыпаў маўлення, назіранні над прызначэннем, сферай выкарыстання, моўнымі асаблівасцямі тэкстаў розных стыляў, рэдагаванне тэкстаў у адпаведнасці з патрабаваннямі пэўнага стылю.

Падрыхтоўка вусных выступленняў у навуковым стылі на лінгвістычную тэму.

Фанетыка i арфаэпія. Графіка і арфаграфія


(8 гадзін)
Фанетычная сістэма беларускай мовы. Класіфікацыя гукаў. Суадносіны паміж гукамі і літарамі. Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

Фанетычныя законы беларускай мовы.

Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).

Арфаграфія. Правапіс галосных о, э, а; е, ё, я (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).

Правапіс спалучэнняў іо, іа, іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

Правапіс спалучэнняў зычных.

Правапіс д–дз, т–ц.

Правапіс прыстаўных зычных і галосных.

Правапіс падоўжаных зычных.

Правапіс у–ў.

Правапіс вялікай і малой літар.

Правапіс мяккага знака і апострафа.



Чытанне тэкстаў з нарматыўным вымаўленнем галосных і зычных. Выяўленне ў тэкстах (сказах) слоў з арфаграмамі, тлумачэнне іх напісанняў. Гука-літарны аналіз слоў, вымаўленне і напісанне якіх не супадае. Праца з арфаграфічнымі слоўнікамі.

Навучальны дыктант.
Лексіка. Фразеалогія

(2 гадзіны)
Слова як асноўная адзінка мовы. Лексічная спалучальнасць слоў. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

Пераклад мастацкага (навуковага) тэксту з рускай мовы на беларускую.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.

Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.

Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.

Фразеалагізмы, іх сэнсава-стылістычная і сінтаксічная роля.

Асэнсаванне вобразна-выяўленчых функцый слоў з пераносным значэннем, сінонімаў, антонімаў у мастацкіх тэкстах. Рэдагаванне тэкстаў (з паўторамі аднолькавых слоў, недарэчным, памылковым ужываннем слоў і г.д.). Пераказ апавядання з захаваннем лексічных сродкаў выразнасці: сінонімаў, слоў з пераносным значэннем, параўнанняў, фразеалагізмаў і інш.

Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія


(3 гадзіны)
Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і тагож слова.

Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.



Падбор аднакаранёвых слоў, адлюстраванне ў вымаўленні і правапісе чаргаванняў зычных і галосных у корані.

Спосабы ўтварэння слоў.

Утварэнне складаных і складанаскарочаных слоў.

Пераклад з рускай мовы на беларускую з увагаю да словаўтваральных нормаў.

Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.

Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў.

Тэставая работа.

Марфалогія і арфаграфія


(10 гадзін)
Самастойныя часціны мовы.

Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Род, лік, склон назоўнікаў. Правапіс канчаткаў назоўнікаў.



Складанне словазлучэнняў і сказаў з назоўнікамі, якія абазначаюць нацыянальнасць, прафесію, месца жыхарства асобы жаночага або мужчынскага роду. Вусныя і пісьмовыя заданні на ўжыванне назоўнікаў, у якіх род (або лік) не супадае, дапасаванне да іх прыметнікаў і дзеясловаў прошлага часу.

Прыметнік як часціна мовы. Ступені параўнання прыметнікаў. Правапіс прыметнікаў.



Складанне словазлучэнняў з прыметнікамі, разгортванне словазлучэнняў шляхам увядзення ў іх прыметнікаў; дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў, род і лік якіх у беларускай і рускай мовах не супадаюць.

Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.



Чытанне тэкстаў з увагаю да правільнага вымаўлення лічэбнікаў. Запіс тэкстаў (сказаў) з перадачай лікаў словамі.

Займеннік як часціна мовы. Ужыванне некаторых займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў.



Ужыванне займеннікаў як сродку сувязі сказаў у тэксце. Пераказ апавядальнага тэксту са зменай асобы апавядальніка.

Дзеяслоў як часціна мовы. Марфалагічныя прыметы дзеяслова. Змяненне дзеясловаў, правапіс асабовых канчаткаў.



Пераклад з рускай мовы на беларускую з выяўленнем адметнасці дзеяслоўнага кіравання. Ужыванне дзеясловаў аднаго ладу, часу са значэннем іншага.

Асобыя формы дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Правапіс дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.



Запіс сказаў з заменай дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў сінанімічнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, выяўленне сэнсава-стылістычных адрозненняў. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў рускай мовы на беларускую пры перакладзе тэксту.

Прыслоўе як часціна мовы. Ступені параўнання прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.



Складанне арфаграфічнага слоўніка прыслоўяў.

Службовыя часціны мовы і выклічнік. Правапіс прыназоўнікаў. Правапіс злучнікаў. Правапіс часціц. Правапіс выклічнікаў. Правапіс не (ня), ні са словамі розных часцін мовы.

Навучальны дыктант.

Сінтаксіс і пунктуацыя


(8 гадзін)
Словазлучэнне. Будова словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Пераклад з рускай мовы на беларускую сказаў (тэкстаў) са словазлучэннямі, у якіх выяўляецца нацыянальная адметнасць кожнай мовы.

Сказ. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.

Чытанне тэкстаў з мэтай выяўлення розных пачуццяў і стану: захаплення, радасці, суму, здзіўлення, адчаю, недаверу і інш. Вусны пераказ тэкстаў мастацкага стылю па ролях.

Просты сказ. Двухсастаўныя неразвітыя і развітыя сказы. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

Аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы.

Сказы з аднароднымі членамі, знакі прыпынку.

Сказы са звароткам, знакі прыпынку.

Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Пабочныя сказы. Устаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку.

Сказы з адасобленымі членамі, знакі прыпынку.

Сказы з параўнальнымі зваротамі, знакі прыпынку.

Параўнанне развітых і неразвітых сказаў, падбор сінонімаў да галоўных і даданых членаў сказа, разгортванне неразвітых сказаў у развітыя, простых неўскладненых сказаў у сказы ўскладненай будовы.

Складаны сказ. Складаназлучаныя сказы. Складаназалежныя сказы. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Знакі прыпынку паміж часткамі складаных сказаў.

Перабудова простых сказаў у складаныя (на аснове двух простых), адрозненне складаных сказаў ад простых ускладненых сказаў. Пісьмовы пераказ тэксту з захаваннем структурнай разнастайнасці сказаў.

Простая і ўскосная мова. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

Чытанне і пераказ тэкстаў з простай мовай, асэнсаванне простай мовы як сродку дакладнасці маўлення. Вусны дыялог. Пісьмовае афармленне дыялогаў і асобных рэплік.
Падагульненне

(2 гадзіны)
Напісанне выніковага тэста і яго аналіз.
Чаканыя вынікі

Вучні ведаюць:

прыметы тэксту; спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце; тыпы маўлення і іх тыповыя кампазіцыйныя схемы; стылі маўлення;

гукі, літары і іх суадноснасць;

правілы напісання галосных і зычных, іх спалучэнняў; напісанне слоў разам, праз злучок і асобна; напісанне малой і вялікай літары, мяккага знака і апострафа;

адназначныя і мнагазначныя словы; прамое і пераноснае значэнні слоў; сінонімы, амонімы, антонімы; фразеалагізмы, іх значэнне;

марфемную будову слова; віды асноў; спосабы ўтварэння слоў;

часціны мовы, іх значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю;

віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні;

сказ просты і складаны; спосабы перадачы чужога маўлення;

пунктуацыйныя правілы.



Вучні ўмеюць:

вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку; даваць тэксту загаловак; вызначаць спосаб і сродкі сувязі сказаў у тэксце; вызначаць прыналежнасць тэксту да пэўнага тыпу, стылю і жанру;

адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць; рабіць фанетычны разбор слоў;

правільна вымаўляць гукі і іх спалучэнні ў маўленчай плыні; ставіць націск у словах;

пісаць словы ў адпаведнасці з арфаграфічнымі правіламі;

вызначаць лексічнае значэнне слоў; размяжоўваць прамое і пераноснае значэнні слоў; падбіраць да слоў сінонімы, антонімы, амонімы;

выяўляць у сказах, тэкстах фразеалагізмы, разумець іх значэнні, вызначаць сэнсава-стылістычную і сінтаксічную ролю;

выдзяляць у словах марфемы; размяжоўваць вытворныя і невытворныя словы; адрозніваць спосабы ўтварэння слоў;

распазнаваць часціны мовы і іх формы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсавых, граматычных і сінтаксічных прымет; рабіць марфалагічны разбор часцін мовы;

вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях;

распазнаваць сказы рознай будовы;

рабіць сінтаксічны разбор словазлучэння, сказа;

правільна ставіць знакі прыпынку ў простых сказах, сказах ускладненай будовы, складаных сказах; выпраўляць пунктуацыйныя памылкі;

правільна афармляць дыялог і сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай.



Вучні валодаюць:

  • нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • навыкамі рэдагавання тэксту;

  • навыкамі стварэння тэкстаў рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці з улікам мэт і задач камунікацыі;

  • навыкамі вядзення дыялога ў сітуацыі міжкультурных маўленчых зносін.


Літаратура


  1. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. – 144 с.

  2. Валочка, Г. М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 кл. : вучэб.-метад. комплекс / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко. – Мінск : НІА, 2010. – 176 с.

  3. Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. І рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2013, 2014.

  4. Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. І рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012, 2014.

  5. Валочка, Г. М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс : дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко. – Мінск : НІА; Аверсэв, 2010. – 127 с.

  6. Валочка, Г. М. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск : Аверсэв, 2013, 2014.

  7. Валочка, Г. М. Беларуская мова. 7 клас. Слова ў тэксце : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання /  Г. М. Валочка, С. А. Язерская. – Мінск : Аверсэв, 2012.

  8. Валочка, Г. М. Слова ў тэксце. 7 кл. : вучэб.-метад. комплекс / Г. М. Валочка, С. А. Язерская. – Мінск : НІА, 2010. – 176 с.

  9. Валочка, Г. М. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 7 класа : дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка, С. А. Язерская. – Мазыр : Белы Вецер, 2012.

  10. Гамеза, Л. М. Беларуская мова. 5 клас. Грані слова: ад гука да сказа : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Л. М. Гамеза. – Мінск : Аверсэв, 2012.

  11. Гамеза, Л. М. Грані слова: ад гука да сказа: 5 клас : вучэб.-метад. комплекс / Л. М. Гамеза. – Мінск : НІА, 2010.

  12. Красней, В. П. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 5 класа : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль. – Мазыр : Белы Вецер, 2012.

  13. Красней, В. П. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 6 класа : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль. – Мазыр : Белы Вецер, 2012.

  14. Iўчанкаў, В. Беларускi правапiс у апорных схемах: правапіс галосных / В. Iўчанкаў // Роднае слова. – 2010. – № 5. – С. 57–63.

  15. Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2007. – Ч. 1 – 351 с.

  16. Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2009. – Ч. 2 – 240 с.

  17. Лукашанец, А. А. Правапіс вялікай і малой літар / А. А. Лукашанец, Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя // Роднае слова. – 2010. – № 1. – С. 54–56; № 2. – С. 51–53; № 3. – С. 59–60.

  18. Лукашанец, А. А. Правілы напісання разам, праз злучок і асобна / А. А. Лукашанец, Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя // Роднае слова. – 2010. – № 4 . – С. 57–58.

  19. Новік, М. І. Беларуская мова. 9 клас. Складаны сказ без  складанасці : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. І. Новік, С. Ф. Бут-Гусаім, В. М. Касцючык. – Мінск : Аверсэв, 2012, 2013.

  20. Пішам па-беларуску : давед. па арфаграфіі і пунктуацыі / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2010.

  21. Саматыя, І. М. Беларуская мова. 8 клас. Гэты няпросты просты сказ : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / І. М. Саматыя, В. С. Палтаржыцкая. – Мінск : Аверсэв, 2012.

  22. Саматыя, І. М. Гэты няпросты просты сказ: 8 клас : вучэб.-метад. комплекс / І. М. Саматыя, В. С. Палтаржыцкая. – Мінск : НІА, 2010.

  23. Якуба, С. М. Беларуская мова. 6 клас. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння : дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С. М. Якуба. – Мінск : Аверсэв, 2012.

  24. Якуба, С. М. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння: 6 клас : вучэб.-метад. комплекс / С. М. Якуба. – Мінск : НІА, 2010.


Слоўнікі і даведнікі

  1. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў : дапам. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч ; пад рэд. А. А. Лукашанца. – Мінск : Аверсэв, 2011, 2013.

  2. Капылоў, І. Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І. Л. Капылоў, Т. М. Маракуліна. – Мінск : Сучасная шк., 2010.

  3. Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі : дапам. для ўстаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2011, 2013.

  4. Разам, асобна, праз злучок: даведнік : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н. Д. Бандарэнка, І. Л. Капылоў, Т. М. Маракуліна ; пад рэд. А. А. Лукашанца. – Мінск : Аверсэв, 2011, 2013.

  5. Уласевіч, В. І. Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. – Мінск : Аверсэв, 2013.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка