Родныя сэрцу мясціны




Дата канвертавання09.06.2018
Памер13.89 Kb.
Сачыненне “Родныя сэрцу мясціны”
Напэўна, кожны чалавек усе жыццё памятае тую мясціну, дзе нарадзіўся. Так і ў мяне. Я нарадзіўся ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пражыў там амаль дзевяць гадоў. Здаецца, што няшмат, але ўспамінаў хопіць на цэлую кнігу.

c:\documents and settings\андрей\рабочий стол\новая папка\camera\20180416_175550.jpg c:\documents and settings\андрей\рабочий стол\новая папка\camera\img_20180416_172951.jpg

Я заўседы буду памятаць тое невялікае возера, дзе бацька навучыў мяне вудзіць рыбу. Зранку, калі толькі ўзыходзіла сонца, мы ішлі на возера, але спаць не хацелася, бо наперадзе чакалі прыгоды. Колькі радасці было, калі выцягваў з вады рыбу. Часцей за ўсё, яна была невялікая, але мая.



c:\documents and settings\андрей\рабочий стол\новая папка\camera\20180416_174517.jpg

Нам падабалася вудзіць рыбу з вялікага каменя на ўскрайку возера. Аднойчы, закідваючы вуду, мой сябар і не заўважыў, як кручком зачапіў мяне за шчаку. Ды і я не адразу зразумеў, што “папаўся на кручок”. Колькі было клопату тады маім бацькам! Каб дастаць кручок, прыйшлося ехаць у бальніцу.

А колькі ўспамінаў звязана з лесам, які знаходзіўся побач з вескай! Мы ездзілі туды з сябрамі на роварах, каб паесці смачных, спелых суніц. Увосень з бацькамі збіралі грыбы. Наперадзе заўсёды бег наш ахоўнік Дазор (нямецкая аўчарка).

c:\documents and settings\андрей\рабочий стол\новая папка\camera\20180416_174754.jpg

А які смачны быў той свежы бярозавы сок, што разам з бацькам спускалі вясной!

Зараз я жыву ў горадзе Гродна. У Рупейках засталася толькі мая бабуля. Мы яе наведваем два разы на месяц, але ў думках я там амаль заўсёды. На перадзе ў мяне яшчэ ўсё жыццё, але я ўпэўнены, што ніколі не забуду родныя сэрцу мясціны.

Жук Ягор, 5 “Б” клас СШ №2 г. Гродна










База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка