Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні




Дата канвертавання07.03.2018
Памер74.82 Kb.

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства:

Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”

Менск, 19-20 сакавіка 2011 г.
Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці Беларусі, упаўнаважаныя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства!
Запрашаем Вас прыняць удзел у Канферэнцыі "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні" на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Дадзеная канферэнцыя заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сытуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці на бліжэйшы перыяд.
Канферэнцыя пройдзе з удзелам будларускіх і замежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.
У сітуацыі пасля 19 сьнежня 2010 актуальным пытаннем становіцца новая стратэгія дзеянняў грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што нейкія пазітыўныя змены ў краіне немагчымыя без уцягвання трэцяга сектара ў дыялог пра будучыню і ліквідацыі існуючага грамадска-палітычнага расколу ў Беларусі. Аднак раздробленасць і слабасць грамадзянскай супольнасці не дазваляе ёй сёння ўступаць у раўнапраўныя адносіны з беларускай дзяржавай і ўключацца ў вырашэнне значных грамадскіх праблем.
Праблема кансалідацыі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на сваю відавочнасць, не можа быць вырашана без узгаднення стратэгій і падыходаў, якія існуюць у розных грамадскіх сілаў. Такія падыходы павінны быць публічна прад'яўленыя тымі, у каго яны ёсць, і абмеркаваны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Толькі пасля іх крытыкі і аналізу можна прыступіць да фарміравання і прапаноўвання адзінай стратэгічнай платформы дзеянняў на перыяд бліжэйшай будучыні.
Больш падрабязна гл. папярэднюю Праграму канферэнцыі (Дадатак 1).
УМОВЫ УДЗЕЛУ
Да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні" запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі (грамадскія аб'яднанні і асацыяцыі, прафсаюзы, некамерцыйныя ўстановы і фонды, грамадзянскія ініцыятывы), а таксама прадстаўнікі палітычнага і экспертнай супольнасці.

Удзел у Канферэнцыі можа быць заяўлены ў адной з двух магчымых формаў:



  • Выступоўца на дыскусійнай панэлі

  • Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных секцый Канферэнцыі


Выступоўца на дыскусійнай панэлі
Ведаючы, што некаторыя вядомыя на нацыянальным і міжнародным узроўні экспертныя арганізацыі, фабрыкі думкі, аналітычныя групы і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо маюць уласныя пазіцыі і прапановы па заяўленых пытаннях, Аргкамітэт канферэнцыі запрашае іх прадстаўнікоў падрыхтаваць тэксты выступленняў па тэме дыскусіі для іх прадстаўлення і абмеркавання на канферэнцыі.
Патрабаванні да выступленняў:

  • Тэксты павінны адпавядаць тэматыцы канферэнцыі і змяшчаць ацэнку існуючай у Беларусі актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі, высновы і ўрокі, вынсеныя з падзеяў апошняга часу, а таксама прапановы па далейшай стратэгіі дзеянняў для розных беларускіх суб'ектаў.

  • Прапановы, пададзеныя на канферэнцыю, павінны адпавядаць фармальным патрабаванням: 12 шрыфт, Times New Roman, адзінарны інтэрвал, аб'ём - 2-5 старонак, а таксама ўтрымоўваць указанне на якой з дыскусійных панэляў будзе зроблена выступ. Дасланыя тэксты будуць уключаны ў набор рабочых матэрыялаў канферэнцыі. З-за абмежаванага часу на прадстаўленне дакладаў Аргкамітэт пакідае за сабой права канчатковага выбару дакладчыкаў. Для адбору дакладаў са складу ўдзельнікаў Аргкамітэту сфарміравана рэдакцыйная камісія.

  • Для ўдзелу ў Канферэнцыі ў якасці выступоўцы неабходна да 15 сакавіка 2011 года даслаць запоўненую форму прыкладзенай да гэтага ліста заяўкі (Дадатак 2) і тэкст свайго выступу на электронны адрас Аргкамітэту канферэнцыі csfbelarus@gmail.com.


Удзельнік пленарных пасяджэнняў і рабочых груп Канферэнцыі
Для ўдзелу ў Канферэнцыі ў дадзенай якасці неабходна да 15 сакавіка 2011 г. даслаць запоўненую форму прыкладзенай да гэтага ліста заяўкі (Дадатак 2) наэлектронны адрас Аргкамітэту канферэнцыі csfbelarus@gmail.com. З-за абмежаванай колькасці месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да ўказанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Асобную ўвагу патэнцыяльных заяўнікаў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.
КАнтактная Інфармацыя:


Па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, просім звязвацца з каардынатарам Тэхнічнай групы Аргкамітэту Антанінай Елістратавай


Эл. пошта: csfbelarus@gmail.com

Маб. тэл. (029) 1589981 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)

Усю інфармацыю пра Канферэнцыю можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO
Чакаем вас на Канферэнцыі "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні"!

З павагай,

Аргкамітэт канферэнцыі


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка