Роля транспарту ў эканоміцы Беларусі канца XVIII пачатку XX ст у савецкай гістарыяграфіі




Дата канвертавання14.01.2018
Памер93.51 Kb.

powerpluswatermarkobject208221


Роля транспарту ў эканоміцы Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. у савецкай гістарыяграфіі.

А.У. Канойка, БДПУ, К. Крынчык


Савецкая гістарыяграфія праблемы ўплыву шляхоў зносін і транспарту на эканоміку беларуска-літоўскіх губерняў даволі разнастайная і бярэ свой пачатак з 20-х гг. XX ст. У гэты перыяд выходзіць шэраг агульнатэарытычных прац статыстычнага характару накіраваных першапачаткова на падлік і сістэматызацыю існуючых сродкаў транспартных камунікацый і выяўлення іх уплыву на эканоміку былой Расійскай імперыі. Гэтыя даследаванні параўноўвалі транспартныя дасягненні СССР у адносінах да царскай Расіі, але значнасць іх у раскрыцці дадзенай праблемы адметная. Так вядома праца В.К. Яцунскага «Транспорт СССР», І.М. Кулішара «Очерк истории русской торговли», перыядычныя даследванні прадстаўлены серыяй «Местный транспорт в народном хозяйстве СССР» [28; 40; 52]. Адметна што ў гэтых працах разглядаецца даволі дасканала колькасная складовая транспарту, напрыклад вызначаецца нават якасць розных марак аўтамабілей. Так паводле В.К. Яцунскага налічвалася у 1910 г. у Віцебскай губерні 14 аўтамабілей, 4 з іх у гарадах, 10 – у паветах; у Мінскай губ. - 12 аўтамабілей, 7 матацыклаў, 5 аўтамабілей і 3 матацыкла з іх у гарадах, у Магілёўскай губ. — 7 аўтамабілей, 6 матацыклаў, з іх у гарадах — 6 і 3, у паветах — 1 і 3 судносна, у Віленскай губерні — 13 аўтамабілей і 6 матацыклаў, з іх у гарадах — 8 і 2, у паветах — 5 і 4 суадносна; Гродзенская губ. - 19 аўтамабілей і 7 матацыклаў, з іх у гарадах — 10 і 2, у паветах — 5 і 4 суадносна, Ковенская губерня — 15 аўтамабілей і 8 матацыклаў, у гарадах — 23 і 2, у паветах — 13 і 6 суадносна. [40; c. 31-36]

З далейшым развіццём гістарычнай навукі з'яўляецца шмат прац прысвечаных як эканоміцы, так і транспартным камунікацыям. Адметна, што савецкія гісторыкі першай паловы XX ст. разглядалі стан і развіццё шляхоў зносін і транспарту альбо асобна, не закранаючы эканоміку і іх уплыў на яе, альбо як сведчанне эканамічнага развіцця беларускіх зямель. Так М.Н. Пакроўскі «Русская история с древнейших времен» [30], П.Г. Любаміраў «Очерки по истории русской промышленности в XVIII и начале XIX века: Организационная структура промышленных предприятий» [44], П.І. Ляшчэнка «История народного хозяйства» [36], М.П. Баранова «Развитие промышленности и торговли Белоруссии в нач. XIX в. (1800-1818)» [3] разглядалі некаторыя аспекты развіцця эканомікі Беларусі, ускосна закранаючы транспарт і камунікацыі. На іх думку развіццё шляхоў зносін зводзілася да патрэб вытворчасці і было абумоўлена запатрабаваннямі ўнутраннага і знешняга рынку. Такім чынам, першапачаткова інтэнсіфікацыя транспарту і камунікацый лічылася вынікам развіцця эканомікі краіны. Так, П.Г. Любаміраў калі разглядаў панаванне мануфактурнага перыяду вытворчасці ў Расійскай імперыі, выказаў думку, што гэта стварала перадумовы для развіцця капіталізму. Тым не менш, іх распрацоўкі далі багаты факталагічны матэрыял для асэнсавання праблемы ўплыву транспарту на эканоміку краіны.

Другая палова XX ст характарызуецца яшчэ большай актывізацыяй даследчай дзейнасці прысвечанай гісторыі эканомікі рэгіёна. Адметны працы З.Я. Абезгаўза «Развитие промышленности и формирование пролетариата», П.А. Хромава «Экономическое развитие России в 19-20 вв.» [40], Л.П. Ліпінскага «Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.) [29]», А.М. Лютага «Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине XIX века» [32], В.І. Мярзляка «Внутренняя торговля Белоруссии конца XVIII – первой трети XIX вв.» [38], В.Ф. Касовіча «Гістарыяграфія і крыніцы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XVIII – першай палове XIX ст.» [24], В.В. Шведа «Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы)» [49] і інш. У дадзеных работах змяшчаюцца звесткі аб становішчы сялян, аб генезісу таварна-грашовых і капіталістычных адносін; закранаецца пытанне феадальнай рэнты і яе ўплыву на развіццё капіталізму ў Расійскай імперыі.

Так у працы “Развитие промышленности в Белоруссии” М.Ф. Болбас паказаў, што менавіта ад стану шляхоў зносін залежала і эканамічнае развіццё беларуска-літоўскіх губерняў. Ён прааналізаваў развіццё як сухапутных, так і водных шляхоў зносін на Беларусі і прыйшоў да высновы аб тым, што транспартная сетка на беларускіх землях не была цалкам сфарміравана. Таксама ён выказаў ідэю аб тым, што даволі часта будаўніцтва шляхоў зносін было абумоўлена ваеннымі патрэбамі. Гэта значыць, што эканамічнае выкарыстанне некаторых шляхоў зносін было другарадным. Тым не менш нягледзячы на вялікую практычную значнасць работа змяшчае шмат не падцверджанных звестак аб колькасці воднага і сухапутнага транспарту, працягласці шляхоў зносін і аб'ёмах таваразвароту. [10]

Заслугоўвае ўвагі даследванне М.Т. Раманоўскага «Развитие мануфактурнай промышленности в Белоруссии”, дзе выказваецца думка, што развіццё тавараабароту і таварна-грашовых адносін патрабавала і было перадумовай развіцця шляхоў зносін і транспарту ў Беларусі. Аўтар бачыў у гэтым аб’ектыўную патрэбу купцоў, але таксама звяртаў увагу на ваенны аспект. Ён адзначыў, што жудасны стан сухапутных шляхоў зносін замаруджваў эканамічнае развіццё Беларусі. [46]

А.М. Люты ў манаграфіі “Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине XIX века” адзначае, што агульнай сеткі дарог у беларуска-літоўскіх губернях у адзначаны перыяд не было сфарміравана, што замаруджвала развіццё таварна-грашовых адносін.

Шмат даных змешчана у рабоце В.В. Шведа “Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы)”. Тут аўтар выдзяляе станоўчы аспект для развіцця ўнутранага і знешняга гандлю – гэта хуткае будаўніцтва шляхоў зносін, што “…ускоряло и удешевляло таварообмен.” [49; c. 10]

Асобна трэба адзначыць працу В.У. Чапко “Города Белоруссии в первой половине XIX века”, дзе аўтар прыйшла да высновы, што менавіта з развіццём унутраннага і знешняга гандлю ішло ўдасканаленне транспартнай сеткі на беларускіх землях. [48]

У гэты перыяд з'яўляецца шэраг навуковых прац, якія вывучаюць транспарт і камунікацыі. Трэба адзначыць работы І.Э. Істомінай «Водные пути России во второй половине 18 — начале 19 века» [20], В. Чантурыі «Пути сообщения Белоруссии в конце 18 — первой половине 19 в.» [47], В.А. Жучкевіча «Дороги и водные пути Белоруссии. Ист.-геогр. Очерки» [18], А.С. Кудраўцава «Очерки истории дорожного строительства в СССР. Дооктябрьский период» [27], В.А. Карпіевіча «Водныя гандлёвыя шляхі на Беларусі ў другой палове 19 ст.» [23] і др. Так досыць новай інфармацыі змешчана ў даследванні А. Кудраўцава «Очерки истории дорожного строительства в СССР. Дооктябрьский период», дзе аўтар не толькі абагульніў усе напрацоўкі па гісторыі транспартных камунікацый, але здолеў разгледзець тэхналогію будаўніцтва шляхоў зносін. Гэта работа дае магчымасць асэнсаваць уплыў транспарту на эканоміку Беларусі канца XVIII – пачатка XX ст. Шмат грунтоўнай інфармацыі ўтрымліваецца ў працы І.Э. Істомінай «Водные пути России во второй половине 18 — начале 19 века». Аўтар прааналізавала вялікую колькасць статыстычных звестак па гісторыі водных шляхоў зносін, што дае магчымасць разглядаць іх уклад у эканоміку беларускіх зямель абасоблена ад сухапутных.

Па азначанай праблеме маюць публікацыі К. Драздова, А.Э. Лютая, А.А. Башмакоў, Л.Э. Пракаповіч, В.А. Карпіевіч, А.А. Кандратовіч, А. Вішнеўскі, С.А. Сямёнава, якія прысвечаны розным аспектам эканамічнага развіцця Беларусі, у прыватнасці змешчана абагульненная інфармацыя аб становішчы шляхоў зносін, знешнім і ўнутранным гандлі, грашовых адносінах і г. д. [21; 22; 23] У публікацыі В.А. Карпіевіча «Развіццё гандлю ў Беларусі (1861-1914 гг.). Аўтар аналізуе не толькі гандаль, робіцца акцэнт на вывучэнні шляхоў зносін, прадстаўлены падрабязныя табліцы ў якіх змешчана статыстычная інфармацыя. Аўтар прыходзіць да высновы аб тым, што транспартная сетка Беларусі не заўсёды адпавядала эканамічным запатрабаванням, часта будаваліся шляхі зносін зыходзячы са знешнепалітычнай сітуацыі ў Еўропе, так як заходнія землі Расійскай імперыі мелі стратэгічнае становішча для краіны.

Такім чынам, савецкая гістарыяграфія праблемы развіцця шляхоў зносін і транспарту на Беларусі прадстаўлена вялікай колькасцю грунтоўных даследаванняў, якія вывучалі транспартныя камунікацыі Беларусі альбо ў дачыненні да эканомікі, альбо апасрэдавана. Асаблівая ўвага аўтарамі надавалася вывучэнню чыгуначнага і воднага транспарту, так як ён адыгрываў галоўную ролю ў гандлёвых аперацыях канца XVIII – пачатку XX ст. Менш вядома навуковых распрацовак па гісторыі сухапутнага транспарту, што не дае магчымасці канчаткова зрабіць вынік аб сацыяльна-эканамічнаым развіцці беларусскіх губерняў.

Спіс літаратуры і крыніц



  1. Адащик Ф.И. / Экономическое развитие белорусского города в XVII — первой половине XIX в. (На материалах г. Витебска). - Минск, 1969;

  2. Баранова, М.П. Развитие промышленности и торговли Белоруссии в нач. XIX в. (1800-1818) / Мн., 1957 – 230 с.

  3. Баранава, М.П. Развитие промышленности и торговли Белоруссии в начале XIX в. // Вопросы истории БССР / БГУ, 1957. Вып. 36. с. 60-61;

  4. Бейлькин, Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861 — 1914 гг. / Науч. ред. М. Бич.-Минск: Наука и техника, 1989. - 288 с;

  5. Белоруссия в эпоху капитализма / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т истории АН БССР. Развитие капитализма в промышленности, положение промышленных рабочих и рабочее движение в Белоруссии, 1861-1900 / [Сост. З.Е. Абезгауз, Н.Л. Рябцевич]. 1990.-334, [2] с;

  6. Белоруссия в эпоху феодализма. Сб. док. и материалов: В 3-х т. Т. 2. - Минск: Изд-во АН БССР, 1960. - 560 с;

  7. Белоруссия в эпоху феодализма. Сб. док. и материалов: В 3-х т. Т. 3. - Минск: Изд-во АН БССР, 1961. - 625 с;

  8. Белоруссия в эпоху феодолизма. Сб. док. и материалов: В 3-х т. - Минск, 1959 — 1961;

  9. Болбас, М.Ф, Аб шляхах зносін, гандлі і гарадах дарэформеннай Беларусі і іх уплыве на развіццё прамысловасці // Весці АН БССР. Сер. грам. Навук. - 1961. - № 1;

  10. Болбас, М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.) / АН БССР, Ин-т экономики. – Мн., 1966. – 268 с.

  11. Бураковская Н.И. Промыслы и ремесла в период разложения феодализма (конец XVIII — XIX вв.) // Автореферат дис. ...канд. ист. наук. - Минск, 1982;

  12. Вишневский А.Ф. Внутренняя торговля городов Белоруссии в 30-50-е гг. 19 в. // Вопросы истории. - Минск, 1972;

  13. Вишневский А.Ф. Ярморочная торговля городов Беларуссии в период кризиса феодолизма (30-50-е гг. 19 в) // Вопросы истории. - Минск, 1974. - вып.1;

  14. Галубовіч, В.І. Эканамічная гісторыя Беларусі / Вучэбны дапаможнік: / В.І Галубовіч. / выд. 2-е, дапоўненае і перапрацаванае – Мн.: НКФ “Экаперспектыва”, 1995. – 432 с;

  15. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Менск, 1936. - Т.1;

  16. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. / Пад. Рэд. Н.М. Нікольскага і інш. У 3-х т. - Мінск: Выд-ва АН БССР, 1940. - Т. 2.: 1772 — 1903 гг. - 940 с;

  17. Довнар-Запольский М.В. Народное хозяйство Белоруссии (1861-1919). - Минск, 1926;

  18. Дятлова Н.П. Отчеты губернаторов как исторический источник // Проблемы архововедения и источниковедения. - Ленинград, 1964;

  19. Жучкевич, В.А. Дороги и водные пути Белоруссии / В.А. Жучкевич.-Минск: Издательство БГУ, 1977.-142, [1] с;

  20. Истомина И.Э. Водные пути России во второй половине 18 — начале 19 века. - М.: Наука, 1982. - 277 с;

  21. Кандратовіч А.А. Гарадскі і местачковы гандаль у Беларусі ў другой палове 18 ст. // Айчынная і сусветная гісторыя: сучасныя погляды і метады даследавання: 36. навук. пр.: У 2 ч. Ч. 2. Актуальныя пытанні ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі. - Мінск: БДПУ, 2003. - с. 13 — 17;

  22. Кандратовіч А.А. Роля імпарту ў эканоміцы Беларусі ў другой палове 18 ст.// Весці БДПУ. - 2003. - № 4.

  23. Карпіевіч В.А. Водныя гандлёвыя шляхі на Беларусі ў другой палове 19 ст.// Весці БДПУ. - 1999. - №2. - с.123-129;

  24. Касовіч, В.Ф. Гістарыяграфія і крыніцы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XVIII – першай палове XIX ст. / Беларускі дзярж. Пед. Універсітэт ім. М. Танка. – Мн.: БДПУ, 1996. – 93 с;

  25. Козловский, П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII – первой половине XIX в. / П.Г. Козловский – Мн., 1982. – 204 с;

  26. Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР. Эпоха феодализма. - Минск, 1986;

  27. Кудрявцев, А.С. Очерки истории дорожного строительства в СССР. [Ч.1]: Дооктябрьский период / Под общ. ред. действ. чл. АН УССР лауреата Сталинской премии д-ра технических наук, проф. В.В. Данилевского. - [1951].-332 с;

  28. Кулишер И.М. Очерк истории русской торговли. - Петербург: Изд-во Атеней, 1923. - 317 с;

  29. Липинский, Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.) / Л.П. Липинский.-Минск: Наука и техника, 1971.-252, [2] с;

  30. Любомиров, П.Г. Очерки по истории русской промышленности в XVIII и начале XIX века: Организационная структура промышленных предприятий. – Прибой, 1930. – 194 с;

  31. Лютая, А.Э. Роль и место ремесленного производства в процессе развития капитализма в промышленности Беларуси во второй половине XVIII – первой половине XIX в.: монография / А.Э. Лютая – Мн.: БГПУ, 2006. – 116 с;

  32. Люты, А.М. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII – першай палове XIX стагоддзя: манаграфія. – Мн.: БДПУ, 2004. – 320 с;

  33. Лютый, А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине XIX века / А.М. Лютый. – Мн.: Наука и техника, 1987. – 183 с;

  34. Лютый, А.М. Генезис капитализма в промышленности Белоруссии (вторая половина XVIII – первая половина XIX века) / Минский гос. Пед. Институт им. А.М. Горького. – Мн., 1991. – 40 с;

  35. Лютый, А.М. Историография и источники по проблеме генезиса капитализма в России и ее национальных регионах / Мин. Гос. Пед. Институт им. А.М. Горького. – Мн., 1989. – 102 с;

  36. Лященко П.И. История народного хозяйства. - Москва, 1950. - Т. 1-2;

  37. Мелешко В.И. К вопросу о состоянии экономики Белоруссии и Литвы в конце 18 в.// Советское славяноведение. - 1969. - № 2. - с.69-78;

  38. Мерзляк, В.И. Внутренняя торговля Белоруссии конца XVIII – первой трети XIX в. / В.И. Мерзляк. – Мн., 1991.- 62 с;

  39. Мерзляк В.И. Умовы развіцця гандлю ў Беларусі у другой палове 18 — першай палове 19 ст. // Удасканаленне прафесійна-педагагічнай дзейнасці ў сучаснай сістэме адукацыі. Зб. Навук. Артыкулаў. - Мінск: БДПУ, 1994. - с. 171-186;

  40. Местный транспорт в народном хозяйстве СССР. Вып. 1. - 1924. - 86 с;

  41. Миронов Б.Н. Внутренний рынок России во второй половине 18 — первой половине 19 в. - Л.: Наука, 1981. - 259 с;

  42. Очерки экономической истории первой половины 19 века. - Москва, 1959;

  43. П.А. Хромов Экономическое развитие россии в конце 19 — начале 20 вв. (1800-1917), Москва, 1950;

  44. Покровский, М.Н. Русская история с древнейших времен / избранные произведения: в 4-х кн. – М., 1966. Кн. 1. – 560 с;

  45. Прымачук, І.П. Эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку XX ст. (1900 — 1913 гг. XIX ст.) / І.П. Прымак // Эканамічная гісторыя Беларусі / В.І.;

  46. Романовский, Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии / Н.Т. Романовский. – Мн., 1966. – 428 с;

  47. Чантурия В. Пути сообщения Белоруссии в конце 18 — первой половине 19 в. В кн.: «Сборник научных трудов (Белоруский политехнический институ) 1959, вып.81;

  48. Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX в.: Экономическое развитие. - Минск, 1981;

  49. Швед, В.В. Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы). – Гродно: ПКФ «Орбикс» 1995. – 195 с;

  50. Шибеко, З.В. Минск в конце XIX — начале XX в.: страницы социально-экономического развития / З.В. Шибеко. - Минск: Наука и техника, 1985. - 136 с;

  51. Шульга И.Г. Из истории украинско-белорусских экономических связей во второй половине 18 века // Советское славяноведение. 1968. - Минск: Изд-во БГУ, 1969.- с. 491-495;

  52. Яцунский, В.К. Транспорт СССР / Центр. Упр-ние по Просвещению на Транспорте. - М.: НКПС Транспечать, 2-я тип. Транспечати НКПС им. т. Лоханкова, 1926. - 172 с.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка