Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове



Дата канвертавання12.06.2017
Памер49.36 Kb.
#10141
РОЗНАЎЗРОЎНЕВЫЯ ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ПРЫМЕТНІК

Першы ўзровень

Частка А


А1. Адзначце прыметнікі:

  1. дзвесце;

  2. пазалеташні;

  3. двухмесячны;

  4. учора;

  5. воўчы.

А2. Адзнаце якасныя прыметнікі:

  1. фіялетавы;

  2. жончын;

  3. дарослы;

  4. вараны' (конь);

  5. драўляны.

А3. Адзначце прыметнікі, ужытыя ў вышэйшай ступені параўнання:

  1. найвесялейшы;

  2. большы;

  3. самы чароўны;

  4. менш складаны;

  5. мацнейшы.

А4. Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання:

  1. пясчаны;

  2. сярэбраны;

  3. вясёлы;

  4. службовы;

  5. чысты.

А5. Адзначце прыметнікі, якія ў форме давальнага склону адзіночнага ліку маюць канчаткі –аму/-ому:

  1. рыжы;

  2. дарагі;

  3. позняя;

  4. палявое;

  5. віцебская.

А6. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

  1. матуліна;

  2. восенькі;

  3. палымянны;

  4. чмялінны;

  5. снежаньскі.

А7. Адзначце правільна напісаныя складаныя прыметнікі:

  1. трохметровы;

  2. дрэва-апрацоўчы;

  3. стогадовы;

  4. высакапробны;

  5. ваенна-ўліковы.

А8. Адзначце прыметнікі, утвораныя суфіксальным спосабам:

  1. звышмагутны;

  2. ультракароткі;

  3. праўдзівы;

  4. бульбяны;

  5. дзіцячы.

Частка В

В1. Знайдзіце ў сказе кароткі прыметнік і запішыце яго.

Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што нядуж.

Другі ўзровень

Частка А

А1. Адзначце кароткія прыметнікі:



  1. пяцітонны;

  2. сумленны;

  3. Міхасёў;

  4. вячэрні;

  5. вучэбны.

А2. Адзначце спалучэнні, у якіх адносныя прыметнікі ўжыты ў значэнні якасных:

  1. лёгкая прамысловасць;

  2. жалезная воля;

  3. залатое лісце;

  4. мяккі зычны;

  5. дубовы стол.

А3. Адзначце прыметнікі, якія ў простай форме вышэйшай ступені параўнання маюць суплетыўныя асновы:

  1. малы;

  2. добры;

  3. белы;

  4. дрэнны;

  5. блізкі.

А4. Адзначце якасныя прыметнікі, якія зусім не ўтвараюць ступеней параўнання:

  1. стромкі;

  2. халасты;

  3. цёмна-чырвоны;

  4. барадаты;

  5. радасны.

А5. Адзначце прыметнікі, якія ў форме роднага і творнага склонаў адзіночнага ліку маюць варыянтныя канчаткі:

  1. сёлетняя;

  2. мілы;

  3. густыя;

  4. летняе;

  5. сакавітая.

А6. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

  1. купецкі;

  2. кандыдатскі;

  3. гарадскі;

  4. таварыскі;

  5. страшэнны.

А7. Адзначце правільна напісаныя складаныя прыметнікі:

  1. дабрасумленны;

  2. прыродна-гаспадарчы;

  3. новагруцкі;

  4. кісла-салодкі;

  5. паўночна-заходні.

А8. Адзначце прыметнікі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:

  1. авечы;

  2. надвоблачны;

  3. блішчасты;

  4. падаконны;

  5. адзіны.

Частка В

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж вылучанымі прыметнікамі і іх сінтакісчнай роляй у сказе. Адказ запішыце.



А. У квецені рушыць маладая вясна.

1. Дапаўненне

Б. Усходы жыта густыя.

2. Акалічнасць

В. Госцю я заўсёды рад.

3. Азначэнне




4. Іменная частка выказніка




5. Выказнік

Трэці ўзровень

Частка А


А1. Адзначце прыналежныя прыметнікі:

  1. сельскі;

  2. птушыны;

  3. Аленчын;

  4. дзядзькаў;

  5. керамічны.

А2. Адзначце спалучэнні, у якіх прыналежныя прыметнікі ўжыты ў значэнні адносных:

  1. сабаліная шапка;

  2. арліны погляд;

  3. брылёўскі твор;

  4. мележаўскі стыль;

  5. салдацкія боты.

А3. Адзначце спалучэнні з правільна ўжытымі прыметнікамі:

  1. вышэйшы брата;

  2. малодшы сяржант;

  3. маладзейшы за сястру;

  4. вялікшы, чым дрэва;

  5. старшыя класы.

А4. Адзначце якасныя прыметнікі, якія ўтвараюць толькі складаныя формы ступеней параўнання:

  1. працяглы;

  2. васільковы;

  3. гняды;

  4. гераічны;

  5. неабсяжны.

А5. Адзначце прыналежныя прыметнікі, якія ў вінавальным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую ыорму:

  1. дзедаў (унук);

  2. Васева (радасць);

  3. Маміна (сястра);

  4. Бацькаў (брат);

  5. Бабуліна (цяля).

А6. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

  1. славакскі;

  2. каўкаскі;

  3. Чэрвеньскі (раён);

  4. казанскі;

  5. нясвіжскі.

А7. Адзначце правільна напісаныя складаныя прыметнікі:

  1. Паўднёва-Кітайскае мора;

  2. граматамны;

  3. паўднёваафрыканскі;

  4. 13-павярховы;

  5. перадцянь-шанскі.

А8. Адзначце прыметнікі, утвораныя складана-суфіксальным спосабам:

  1. жыццярадасны;

  2. буйнаблочны;

  3. вечназялёны;

  4. мелкаводны;

  5. самаадвольны.

Частка В

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж прыметнікамі і спосабамі іх утварэння. Адказ запішыце.



А. Высокакваліфікаваны

1. Асноваскладанне

Б. Прысядзібны

2. Словаскладанне

В. Чатырохкласны

3. Прыставачны

Г. Светла-зялёны

4. Прыставачна-суфіксальны

Д. Інтэрнацыянальны

5. Складана-суфіксальны



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал