Рудак Анастасія, вучаніца 6 класа гімназіі г. Дзяржынска Свет без вайны



Дата канвертавання20.01.2017
Памер45.46 Kb.
#1819
Рудак Анастасія,

вучаніца 6 класа гімназіі г.Дзяржынска



Свет без вайны

(на аснове аповесці У. Ліпскага “Пралескі ў небе”)

Мяне зацікавіла незвычайная і паэтычная назва дакументальнай аповесці У. Ліпскага “Пралескі у небе”. Але я не чакала, што ў творы будзе столькі гора і жорсткасці, ад чаго мне нават хацелася плакаць. Аповесць мне вельмі спадабалася, таму што яна паказала мне, што такое вайна, як гэта жудасна і страшна, калі гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі, як з іх здзекуюцца фашысты: б’юць, расстрэльваюць, спальваюць іх хаты... Гэта сапраўднае гора! Але беларускі народ не здаецца, таму што ён любіць сваю Радзіму, сваіх людзей!

У гэтым творы я пазнаёмілася з адважным лётчыкам­ – Аляксандрам Мамкіным. Ён здаўся мне вельмі добрым і адказным чалавекам, таму што ў яго былі добрыя адносіны са знаёмымі і дзецьмі, ён любіў пажартаваць, слухаўся старэйшых і заусёды выконваў свае заданні. Ён да канца верыў у тое, што добра даляціць і выканае заданне. Я лічу, што гэтая вера дапамагала яму, напаўняла яго радасцю, вельмі добрымі адчуваннямі і сапраўднай ўпэўненасцю. Бо калі чалавек нечага вельмі хоча, то яго мары абавязкова збудуцца, галоўнае, каб гэтыя мары былі добрымі і светлымі. Мамкін таксама быў цярплівым, шчырым і клапатлівым. Хочацца сказаць, што існуе не шмат такіх людзей, як ён. Мамкін падабаўся ўсім і быў сапраўдным падрыхтаваным лётчыкам. Быць лётчыкам – вельмі цяжкая праца. Трэба не баяцца вышыні, ведаць шлях, куды ляціш, мець пры сабе карту і адносіцца да сваёй працы вельмі сур’ёзна, як гэта і рабіў Мамкін.

Яшчэ мне б вельмі хацелася апісаць любоў Мамкіна да дзяцей. Ён ляцеў да іх з незвычайнай радасцю, хацеў пабачыць іх родныя твары, вясёлыя ўсмешкі. Дзеці таксама вельмі любілі Мамкіна. Яны чакалі яго і былі рады бачыць, калі той прылятаў, з захапленнем слухалі яго гісторыі. Мабыць, яны рабілі яго жыццё лепшым, вясялейшым, таму што ён быў рады пагутарыць з імі, пасядзець і проста пабачыцца. Пабачыць іх вочы, у якіх быццам жыло запытанне: “Дзядзечка, калі скончыцца вайна, калі мы пабачым сваіх бацькоў і родных?..” Я лічу, што дзеці не заслужылі такога гора, такой бяды. У чым вінаваты яны? Ні ў чым, а фашыстам гэтага не зразумець. Яны падрыхтаваны іх забіць, узяць у палон ці высмоктваць з іх кроў для сваіх раненых. І не сорамна ім, гэтым жудасным, бессардэчным злодзеям губіць дзіцячы сэрцы?! А Мамкін разумеў гэта. Таму ён і стараўся быць весёлым побач з імі, падтрымаць іх, расказаць ім што-небудзь, каб толькі развесяліць іх. Ён хацеў, каб яны хоць на хвілінку забылі пра гэты свет, у якім няма міру. Мамкін па-сапраўднаму любіў гэтых дзяцей, калі ён быў з імі, у яго ў самога на сэрцы станавілася лягчэй, таму што гэтыя дзеці быццам бы дапамагалі яму. Яны давалі Мамкіну моц і ўпэўненасць, сілы і злосць для барацьбы з ворагам!

Канешне, Мамкін любіў сваіх маленькіх сяброў, для яго яны былі як родныя дзеці, але больш за іх ён кахаў сваю Клаву. Ён хацеў быць з ёю, і толькі з ёю! У яго былі вялікія і прыгожыя пачуцці да яе. Яны былі адным цэлым! Ён марыў аб шчаслівым сямейным жыцці, у якім будзе шмат прыгожых здаровых дзяцей, якія будуць таксама любіць сваіх бацькоў і будуць такімі ж, як і яны. Я думаю, што ў іх было сапраўднае каханне. Я ніколі не чула слоў, прыгажэйшых за словы ліста Мамкіна для Клавы. Я думаю, што ў іх бы усё склалася, калі б Мамкін застаўся ў жывых.

11 кастрычніка 1944 года Аляксандр Мамкін эвакуіраваў дзяцей з дзіцячага дома, які трапіў у акружэнне да немцаў. На гэтым шляху іх сустрэў “месер”, які абстраляў самалёт Мамкіна. Р-5 пачау гарэць, а за ім і сам лётчык. Мамкін здзейсніў гераічны подзвіг. Ён мог бы скокнуць з парашутам на зямлю і застацца жывым. Але ён не зрабіў так. Ён баяўся за жыццё дзяцей, яму вельмі не хацелася, каб яны загінулі ў такой страшнай аварыі. Ён ведаў, што трэба выканаць заданне так, каб астатнія засталіся жыць! І ён павёў самалёт на пасадку. Яму было вельмі горача і балюча. Усе засталіся жывыя, але абгарэлы лётчык загінуў у шпіталі. Не кожны з нас змог бы так зрабіць. Для гэтага трэба мець цярпенне, любоў да людзей, сілу волі, самаахвярнасць. Мамкін пераадолеў вельмі вялікія цяжкасці, але астатнія засталіся жывымі! І я лічу, што для Мамкіна гэта было галоўным. Гэты лётчык – сапраўдны і моцны Чалавек з вялікай літары. Вось ён, адважны і смелы мужчына, памяць аб якім будзе жыць у сэрцах людзей. Мамкін – герой!

Таксама хачу сказаць, што вельмі цяжка было перажыць смерць сына Сашынай матулі. Яна галасіла, ёй было вельмі балюча! Канешне, яна вельмі любіла яго, чакала з вайны. Я думаю, што ёй перажыць гэтую трагедыю было цяжэй за усіх, але яе сын загінуу па-геройску і выратаваў астатніх – дзяцей, будучыню краіны!



Вайна – гэта вельмі страшна! Жывіце, людзі, у міры! Любіце адзін аднаго, прасіце прабачэння адзін у аднаго, шануйце, выбачайце адзін аднаго і не ваюйце! Каму хочацца жыць без вайны? Думаю, што кожнаму. Майце, людзі, добрыя сэрцы, і тады будзе сапраўдны добры свет, СВЕТ БЕЗ ВАЙНЫ!
Каталог: files -> 2016-2017 -> Ліпскі
Ліпскі -> Суправаджальны ліст
Ліпскі -> Верш “ліст дзядулю”
Ліпскі -> Конкурсе "Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага"
Ліпскі -> Аднойчы восеньскім днём…
Ліпскі -> Даверлівая душа, або споведзь Шпундзіка
2016-2017 -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” Дзейнасць навуковага аб’яднання вучняў “Светач”
Ліпскі -> Так з кожным. Так ва ўсе вякі
Ліпскі -> Конкурс чытачоў "Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага" Верш " Прыпяць" Аўтар: Пяткевіч


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал