Сацыяльна-бытавая арыенціроўка 7 клас




Дата канвертавання31.12.2017
Памер79.86 Kb.
Сацыяльна-бытавая

арыенціроўка

7 клас

(праграма дапаможнай школы (1 аддзяленне))







Тэма занятка

К-ць

гадз.

Дата

1.

Уводны занятак

1







Асабістая гігіена







2.

Догляд валасоў. Спосабы догляду валасоў: мыцце, расчэсванне, укладванне ў прычоску, стрыжка.

2




3.

Расчэсванне валасоў. Выбар прычоскі. Выбар прычоскі з улікам сітуацыі. Правілы i спосабы дзеянняў у час мыцця валасоў. Перыядычнасць мыцця валасоў. Выбар сродку для мыцця (мыла, шампунь). Выкарыстанне фена для сушкі валасоў.

2




4.

Абагульняючы занятак па раздзелу “Асабістая гігіена”

1







Харчаванне







1.

Карыстанне nлітой. Арыентаванне ў канфорках i адпаведных ім уключальніках, уключэнне i выключэнне канфорак, рэгуляванне рэжыму ix работы. Выкарыстанне запалак i электразапальніцы. Тэхніка бяспекі пры рабоце з плитой.

3




2.

Прыгатаванне ежы з мінімумам цеплавой апрацоўкі. Вар­ка яек, сасісак, пельменяў (варэнікаў, клёцак), макароны, су­пу з брыкета: спосабы дзеянняў i ix паслядоўнасць; час, неабходны для прыгатавання ежы; вызначэнне гатоўнасці стравы. Тэхніка бяспекі ў час прыгатавання ежы (абыходжанне з кіпнем). Уборка рабочага месца пасля прыгатавання ежы, мыццё посуду i яго размяшчэнне ў месцах захоўвання. Культура ўжывання ежы i паводзіны за сталом.

3
3




3.

Чытанне рэцэптаў. Складанне рэцэпта (пасля прыгатавання стравы).

2




4.

Прадукты харчавання. Спосабы i месцы захоўвання прадуктаў харчавання i прыгатаваных страў (у халадзільніку, у прадуктовай шафе і інш.). Спосабы вызначэння

Спосабы вызначэння дабраякасных і сапсаванных прадуктаў, страў. Пазбаўленне ад харчовых адыходаў і сапсаваных прадуктаў, страў.



3




5.

Прыгатаванне салаты, вінегрэту з варанай гародніны. Вызначэнне складу салаты, вінегрэту, якія дэманструюцца. Вызначанне складу салаты па запісаным рэцэпце. Адбор прадуктаў. Адварванне садавіны. Спосабы апрацоўкі звараных прадуктаў: абразанне скуркі, разразанне, наразанне з дапамогай нажа, націранне на буйной тарцы. Захаванне тэхнікі бяспекі пры рабоце а нажом, таркай. Змешванне і размешванне інгрэдыентаў салаты. Заправа салаты смятанай, алеем i інш. Выкладванне салаты з міскі ў салатнік. Спосабы ўпрыгожвання салаты.

3

3





10

Абагульняючы занятак па раздзелу “Харчаванне”

1







Адзенне і абутак







1.

Догляд галаўных убораў. Правілы i прыёмы паўсядзённага догляду галаўных убораў. Месцы i спосабы захоўвання галаў­ных убораў у кватэры, доме. Падрыхтоўка сезонных галаўных убораў да захоўвання.

3




2.

Мыццё адзення. Асаблівасці ручнога мыцця i cyшкі адзення з шарсцянай тканіны. Выкарыстанне кандыцыянера пры паласканні памытых рэчаў.

2




3.

Прасаванне адзення. Правілы i прыёмы прасавання кашуль, блузак, штаноў.

Асаблівасці прасавання адзення з шарсцянай тканіны.



2




8.

Абагульняючы занятак па раздзелу “Адзенне і абутак”

1







Жыллё







1.

Паўсядзённае i штотыдневае прыбіранне жылога памяшкання. Правілы, спосабы дзеянняў i ix паслядоўнасць падчас прыбірання кватэры, дома.

2




2.

Догляд мэблі. Спосабы догляду мэблі з розным пакрыццём (непаліраваная, паліраваная, мяккая). Сродкі па доглядзе мэблі, тэхніка бяспекі пры ix выкарыстанні.

2




3.

Догляд люстра. Правілы i прыёмы догляду люстра. Тэхніка бяспекі пры ажыццяўленні догляду люстра. Сродкі па доглядзе люстра, прыёмы ix выкарыстання, месцы набыцця.

3




4.

Абагульняючы занятак па раздзелу “Жыллё”

1







Транспарт







1.

Прыгарадны транспарт. Транспарт для здзяйснення паездак на невялікія адлегласці: аўтобус, прыгарадны цягнік. Расклад руху транспартных сродкаў, арыентаванне ў ім. Месца i парадак набыцця білетаў.

3




2.

Экскурсія на аўтавакзал, на чыгуначны вакзал. Арыента­ванне ў будынку вакзала, месцах пасадкі на аўтобус, цягнік.

2




3.

Міжгародны транспарт. Транспарт для здзяйснення паездак на вялікія адлегласці: аўтобус, цягнік i інш. Расклад руху транспартных сродкаў, арыентаванне ў ім. Месца i парадак набыцця білетаў. Разлік кошту праезду у кірунках “туды” i “назад”. Залежнасць кошту білета ад віду цягніка i тыпу ва­гона (агульны, плацкартны, купэйны), Карыстанне даведачнай службай вакзала, камерай для хавання багажу.

4




4.

Абагульняючы занятак па раздзелу “Вуліца. Транспарт”

1







Прадпрыемствы, установы







1.

Кулінарыя: асартымент тавараў. Сістэма дзеянняў пакупніка. Правілы паводзін i маўленчы этыкет пакупніка.

2




2.

Экскурсія ў магазін-кулінарыю ці адпаведны аддзел універсальнага магазіна.

2




3.

Фотаатэлье. Адлюстраванне ланцужка падзей свайго жьщця з дапамогай фатаграфій. Правілы карыстання паслугамі фотаатэлье. Маўленчы этыкет наведвальніка. Віды паслуг па праяўленню фотаплёнкі i вырабе фатаграфій, месцы знаходжання i парадак карыстання iмi.

2




4.

Сродкі сувязі: пошта, тэлеграф. Віды паштовых адпраўленняў (лісты, паштоўкі, тэлеграмы). Напісанне адраса на па­штовых канвертах, паштоўках. Парадак адпраўлення ліста, паштоўкі. Складанне тэксту тэлеграмы. Выбар мастацкага бланка.

3




5.

Экскурсія на пошту.

1




6.

Лазня. Правілы карыстання паслугамі лазні.

1




8.

Абагульняючы занятак па раздзелу “Прадпрыемствы, установы”

1







Сям’я







1.

Сямейныя адносіны. Быт сям’і, размеркаванне абавязкаў паміж членамі сям'і. Узаемадапамога і клопат членаў сям'і адзін пра аднаго.

2




2.

Сямейныя традыцыі. Арганізацыя адпачынку членаў сям’і, сумесны адпачынак. Спосабы адпачынку ў выхадныя дні, правядзенне адпускоў. Правілы вядзення фотаальбома. Карыстанне фотаапаратам.

2




3.

Падагульненне вывучанага за год

1





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка