Сацыялізацыя падлетка праз сістэму сацыяльных проб




Дата канвертавання21.02.2017
Памер54.67 Kb.
Сацыялізацыя падлетка праз сістэму сацыяльных проб

Пачытайце часопісы, паглядзіце навіны, проста азірніцеся вакол сябе, і вы ўбачыце, што ўсюды ідзе барацьба, канкурэнцыя за ўладу, за месца ў грамадстве, ва ўстанове адукацыі, за тэрыторыю і г.д. Здаецца, так было заўсёды, але ў перыяд глабальнай рэфармацыі вастрыня гэтай барацьбы ўзрастае шматкратна.

Растуць патрабаванні да выпускнікоў, якія павінны быць падрыхтаваны да новых рыначных адносін. Прыярытэтная задача развіцця нашага грамадства – устанаўленне духоўнасці і гуманітарнай культуры. Якім павінен быць ва ўмовах рыначных адносін сучасны малады чалавек? Мадэль канкурэнтна падрыхтаванага маладога чалавека заключаецца ў самаўдасканальванні, самавыхаванні і самаразвіцці асобы.

Іншымі словамі, у школе і, выходзячы з яе, дзеці павінны быць сацыяльна абароненымі, духоўна стойкімі, сацыяльна ўмацаванымі супраць усялякага рода “саблазнаў”, мець веды на ўзроўні сучаснай навукі, быць здаровымі фізічна і псіхічна, мець сацыяльны вопыт самастойнага прыняцця рашэнняў.

Але палажэнне дзяцей у сучасны час трывожыць…


  • У многіх сем’ях бацькі ўхіляюцца ад выхавання дзяцей;

  • Сацыяльнае сіроцтва;

  • Праблема працаўладкавання падлеткаў;

  • Дзіцячы алкагалізм, наркаманія і г.д.

Доўгія гады школа рыхтавала вучняў да сацыяльнай благанадзейнасці, якая была запраграміравана сістэмай сацыяльных адносін. Ідэальным лічылася, што выпускнікі школы пойдуць туды, куды іх пазавець грамадства. Але гэта супярэчыла рэальнай ацэнцы таго будучага, якое па-рознаму бачылі выпускнікі школ. Так, прывыкнуўшы прыстасоўвацца да пэўных адносін у школе, яны апынуліся ў вельмі цяжкай абстаноўцы пры выбары свайго, толькі сабе ўласцівага спосаба сацыяльных паводзін.

Такімі ж “ахвярамі” сацыялізацыі з’яўляюцца і тыя, хто ў адносінах з людзьмі не можа прыстасавацца да нормаў адносін групы людзей, грамадства ў цэлым.

Стала бачным, што рашэнне праблемы – у праграмна-мэтавым аб’яднанні намаганняў сям’і, школы, грамадскіх аб’яднанняў. Сёння галоўным сацыяльным інстытутам для дзіцяці з’яўляецца школа.

Таму школа, а іменна, выхаваўчая сістэма школы, павінна прапанаваць сістэму засваення сацыяльнага вопыту, сістэму сацыялізацыі асобы.

Што мы разумеем пад сацыялізацыяй? (Работа ў мікрагрупах тры хвіліны, абмеркаванне, падвядзенне вынікаў)

Такім чынам, сацыялізацыя (ад лацінскага – грамадскі) – гэта працэс засваення і актывізацыі ўзнаўлення індывідам сацыяльнага вопыту, сістэмы сацыяльных сувязяў і адносін у яго ўласным вопыце.

Сацыялізацыя падлетка – гэта працэс узыходжання яе ў грамадства, у розныя тыпы сацыяльных грамадскасцей у выніку засваення культуры, сацыяльных каштоўнасцей і нормаў, на аснове якіх фарміруюцца грамадска значымыя рысы асобы.

Традыцыйна механізмы сацыялізацыі класіфіцыруюць наступным чынам:



  • Традыцыйны (праз сям’ю і бліжэйшае асяроддзе);

  • Інстытуцыянальны ( праз розныя інстытуты грамадства);

  • Стылізованы (праз субкультуры);

  • Міжасобасны (праз значамых асоб);

  • Рэфлексійны (праз перажыванне і асэнсаванне).

Такім чынам, сацыялізацыя чалавека праходзіць ў працэсе яго ўзаемадзеяння з шматлікімі фактарамі, пры дапамозе розных механізмаў. Але іх функцыі могуць як дапаўняць, так і супярэчыць адзін аднаму. У сувязі з гэтым настаўніку неабходна вызначыць накірункі працэса сацыялізацыі, умець выявіць яго станоўчыя і негатыўныя магчымасці і знайсці прыёмы ўзмацнення станоўчых і кампенсацыі негатыўных.

Аналіз анкетавання па сацыялізацыі пачатковых класаў паказаў, што:

72% вучняў падабаецца хадзіць ў школу;

18% вучняў любяць заставацца пасля ўрокаў у школе;

59% вучням сумна дома і нецікава, яны шукаюць сабе занятак самастойна, бо бацькам не да іх;

27% вучняў у выхадны дзень гуляюць з сябрамі;

22% вучняў не любяць затрымлівацца ў школе, яны аддаюць перавагу гульням на вуліцы.

Лічыш лі ты сябе абароненым у школе?

5-9 і 10-11 класы:

Катэгарычна “не” – 2% вучняў;

Але “хутчэй не, чым да” – 21% вучняў;

Цяжка адказаць – 13% вучняў.

48% вучняў 5-9 класаў выхадныя дні праводзяць у асноўным з сябрамі на вуліцы.

Калі будуць цяжкасці:

3% вучняў не стануць звяртацца за дапамогай да бацькоў;

25% вучняў звернуцца за дапамогай да сяброў;

9% вучняў пасля ўрокаў гуляюць з сябрамі на вуліцы;

75% вучняў пасля заняткаў у школе робяць урокі.

У 10 і 11 класах:

45% вучняў катэгарычна не жадаюць затрымлівацца ў школе пасля ўрокаў;

10% вучняў аддаюць перавагу пасля ўрокаў гульні з сябрамі;

80% вучняў пасля заняткаў у школе робяць урокі;

10% вучняў расказваюць бацькам пра тое, што праходзіць ў школе;

15% вучняў праводзяць выхадныя дні з сям’ёй;

75% вучняў праводзяць выхадныя дні з сябрамі;

35% вучняў будуць рашаць свае праблемы самастойна;

15% вучняў звярнуцца за дапамогай да асобных настаўнікаў;

30% вучняў звярнуцца за дапамогай да бацькоў.

Сёння змест і метады сярэдняй адукацыі не адказваюць патрабаваняям сучаснай сацыялізацыі:



  • Змест пакутвае тэхнакратызмам, узвышэннем кампанента розуму над этычным і эстэтычным, нізкім узроўнем фізічнага выхавання, перагрузкай праграм і падручнікаў;

  • Сярод метадаў адукацыі перамагаюць славесныя, рэпрадуктыўныя, а галоўнае, заснаваныя на прымусе;

  • Дзіця не мае магчымасці сам планаваць сваю дзейнасць.

Таму неабходна распрацаваць новую стройную сістэму сацыялізацыі падлеткаў у рамках школы.

Дэвізам праграмы сацыялізацыі могуць стаць словы Д. Дз’юі: добрая школа – это хорошо, умная школа – это великолепно, но ребёнок должен быть ещё и подготовлен к жизни”.

Канцэптуальнай асновай гэтай праграмы павінны стаць наступныя палажэнні:


  • Аптымальны асобасны падыход, узаемадзеянне павагі і патрабавання;

  • Пачатковая дыягностыка, якая выяўляе неабходнасць уздзеяння сацыялізацыі;

  • Выхаванне ў падлеткаў веры ў сябе, фарміраванне вопыту ў рэгуляцыі сваіх паводзін;

  • Аптымізацыя сацыяльных паводзінаў падлетка;

  • Выкарыстанне розных інтэрактыўных методык: камунікатыўных, праблемных, ігравых.

Вучоныя выдзяляюць сем асноўных нікірункаў сацыялізацыі:

  • “Пазнай сябе”;

  • “Зрабі сябе сам”;

  • “Навучы сябе і іншых”;

  • “Дзелавыя і міжасобасныя зносіны”;

  • “Найдзі сябе”;

  • “Вучыся кіраваць сабой”;

  • “Рэалізуй сябе”.

А зараз уважліва разгледзім асноўныя накірункі праграмы сацыялізацыі падлеткаў і праз 10 хвілін унясём змены і прапановы, канкрэтызуем дзейнасць па кожнаму накірунку, і паспрабуем абаснаваць вашы прапановы.

Экспертны савет дась заключную ацэнку вашым выступленням і ацэніць работу мікрагруп.



З мэтай выяўлення ідэй і стварэння праектаў аптымальнай дзейнасці класных кіраўнікоў па сацыялізацыі вучняў экспертны савет аб’яўляе конкурс праектаў сістэм выхаваўчай дзейнасці класных кіраўнікоў па сацыялізацыі падлеткаў.

Дзякуем усім за прадуктыўную працу, жадаем поспехаў у творчай дзейнасці і памятайце, як сказаў Г.Спэнсэр: знание закона жизни гораздо важнее многих других знаний, а знание, прямо ведущее нас к самосовершенствованию, есть знание первейшей важности”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка