Саламатина Евгения Александровна – Маіх радкоў сунічны россып



Дата канвертавання02.05.2017
Памер22.44 Kb.
#9157
Саламатина Евгения Александровна –
Маіх радкоў сунічны россып

Маіх радкоў сунічны россып –

Маёй Радзіме дарагой.

Спякотным днём і ранкам росным

Заўсёды, Беларусь, з табой.
Люблю цябе я апантана,

Да болю ў сэрдцы, назаўжды.

І лёсам мне наканавана

Тут быць шчаслівай усе гады.


Не надзіўлюся прыгажосці

Майго куточка на зямлі.

І запрашаю ўсіх у госці

Сюды, дзе прадзеды жылі.


Дзе я жыву, мае суседзі,

Цвітуць сады, лясы, палі,

Тут падрастаюць у сем’ях дзеці,

Вясною бусел на раллі.


Цудоўны край, мая старонка

Усіх прытуліць, агарне…

Тут песня льецца шчыра, звонка,

Тут хораша табе і мне.


Сябрам я сэрца адкрываю,

Усіх паважаю і люблю…

Радзіме вершы прысвячаю

І Бога за яе малю.



Сунічныя прыгоды

Мяне маці выпраўляла

Па суніцы летнім ранкам.

Яна, нават, не ўяўляла,

Што ў барок пайду я з Янкам.
Ой, суніцы, пах духмяны,

Сэрдца і душа спявае.

Да сунічнае паляны

Дайсці сілы не хапае.


Мне б крынічнай ды вадзіцы

Астудзіць агонь кахання.

Але ж сэрца, сэрца прагне

У бары пад час спаткання.


Пацалункаў асалоды

І абдымкаў да змяркання.

І сунічныя прыгоды

Прадаўжаюцца да рання.


Янка горача цалуе,

Абдымае стан дзявочы

Шэпт ласкавы так хвалюе-

Апускаю долу вочы…


Вуснам соладка – балюча,

На сэрцы лёгка і трывожна.

Думкі, не бальзам гаючы:

“Які сорам! Ці ж так можна?”


Ну, якая ж я дурніца,

Што забыла пра суніцы!

Свецяць зоркі – зараніцы

А мы яшчэ з Янкам ля крыніцы


Ой, матуля, не пытайся

Ты пра ягады-суніцы.

Заўтра ў поўдзень – ты не лайся,

З Янкай пойдзем па чарніцы.





Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал