Сама панна ў каморы, а яе косы на двары. (Морква) Мы на полі яе бралі




Дата канвертавання25.01.2018
Памер27.02 Kb.
ЗАГАДКІ
Сама панна ў каморы, а яе косы на двары. (Морква)
Мы на полі яе бралі,

Потым з Поляй перабралі.

Ночкай трамбавалі у бочку,

Будзе ўсім да густу,

Любім мы (Капусту)
Вельмі многа іх пад восень каля елачак і сосен.

Ураджай на іх багаты, любяць іх збіраць рабяты (Грыбы)


У вадзе радзілася, а вады баіцца (Соль)
Белы як снег, салодкі, як мёд (Цукар)
З вусамі, а не стары, зайдросныя вочы.

За што-небудзь на двары учапіцца хоча.

Хопіць хітрасці на трох, ну, на то ж ён і (Гарох)
Румяны Піліп да палкі прыліп. ( Яблык)
Сама не ем, а людзей кармлю. ( Лыжка)
Не сыдзе з месца, ні на крок,

Зарыўшыся ў пярыну.

Цярэбіць ціхі вецярок ягоную чупрыну.

А возьмуць за чупрыну ды выцягнуць з пярыны –

Пачырванее, нібы рак, вядома, хто гэта…(Бурак)
Рос паперш на волі ў полі,

Летам цвіў і каласіўся,

А калі абмалацілі,

У зерне ён ператварыўся.

А з зярна ў муку і цеста,

Затым у краме заняў месца. ( Хлеб)

Беленькая бочка,

На ёй – ні сучочка,

Ні абручыка, ні дна,

Хоць бы клёпачка адна! (Яйка)


Белы, як снег,

Салодкі, як мёд. (Цукар)


Гэта белае бяліла

Ўсіх цудоўна напаіла.

І мяне не абміне

Цуд, што пеніцца ў збане.

Вып’ю шмат, хоць не хвалько:

Смачна п’ецца….( малако.)


Круглае, як сонца,

Гарыць пад ім донца;

Зарумянены бачок –

Шух на ручнічок! (Блін).


Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

Вінная на смак, а завецца як? (Вішня.)


Ёсць у ім кальцый і бялок,

Ешце часцей вы ... (тварог).


У печы парыцца ў вопраццы,

Да стала ідзе распранутаю. (Бульба)


Царэўна ў няволі,

У цёмнай каморы.

А косы- на сонцы,

На вольным прасторы. (Морква)


Гэты фрукт ў кашулі яркай

Любіць, каб было горача.

Не расце сярод асін

Круглы рыжы ... (Апельсін)


Паміж гуркамі і буракамі

Каза з зялёнымі рагамі. (Цыбуля)


Як сліва цямна, як рэпа кругла

На градцы сілу збірала

Да гаспадыні ў боршч трапіла (бурак)
Да слёз даводзіць, хоць без рук.

Вы здагадаліся? Гэта (Цыбуля)


Я доўгі і зялёны, смачны я салёны,

Смачны і сыры. Хто ж я тады ?(Агурок)


Галава на ножцы, у галаве гарошкі (Гарох)
Як на нашай градцы выраслі загадкі.

Сакавітыя ды буйныя,

Вось такія круглыя.

Летам зелянеюць,

Да восені чырванеюць.(Памідоры)

Стаіць у агародзе ў зялёным халаце,

А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)
Завітала ў хату пані

Ды ў жоўтым сарафане.

Як пачалі распранаць,

Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)


У бабулі родны брат,

Ласкавейшы быццам,

А да слёз давесці рад,

Так, як і сястрыца.

Сам сабе наўме панок,

А прасцей сказаць…(Часнок).


Само з кулачок, чырвоны бачок.

Дакранешся пальцам – гладкі,

А адкусіш – салодкі. (Яблык)
Мыш у нары, а хвост на двары. (Цыбуля)
Ляжыць Рыгор паміж гор, лапушком пакрыты. (Агурок)
Кіну з блыху, а вырасце з кулак. (Бурак)
Чырвона, ды не дзяўчына, зялёна, ды не дуброва. (Морква)
Стаіць дуб, а пад дубам дзеці. (Бульба)

Піліп да палкі прыліп. (Яблык)


Мы нясём яго да хаты.

Ён зялёны, паласаты,

Ён пузаты, як чыгун.

А завуць яго … (Кавун).


Круглая, ды не гарбуз,

З хвастом, ды не мыш. (Рэпа)


Ён духмяны, свежы, смачны,

Кожны дзень яго дамоў

З магазіна мы нясём (Хлеб)

Выкарыстаная літаратура:



1. Болбат, Н.Г. Дашкольнікам аб культуры харчавання: практычны дапаможнік выхавацелям УДА / Н.Г. Болбат. -- Мінск: абл. ІРА, 2014


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка