Самастойна адкажыце на дадзеныя пытанні, якія дапамогуць Вам падрыхтавацца да заліка 1



Дата канвертавання05.05.2017
Памер50.29 Kb.
#9231
Самастойна адкажыце на дадзеныя пытанні, якія дапамогуць Вам падрыхтавацца да заліка
1. Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў першай палове XIX ст. было панаванне землеўладання:

1) дзяржаўнага 3) памешчыцкага

2) царкоўнага 4) сялянскага

2. Адна з першых ў Беларусі фабрык, дзе выкарыстоўваліся машыны, была пабудавана ў мястэчку:

1) Хомск 3) Карэлічы

2) Урэчча 4) Налібокі

3. Суконная прамысловасць ў Беларусі ў першай палове XIX ст. была сканцэнтравана ў губерні:

1) Мінскай 3) Віцебскай

2) Магілёўскай 4) Гродзенскай

4. Самым буйным прадпрыемствам у Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. была (-ў):

1) папяровая фабрыка А. Стульгінскага ў Добрушы

2) тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне

3) суконная фабрыка В. Пуслоўскага ў Косава

4) цукровы завод І. Паскевіча ў Гомелі



5. Пераход да машыннай вытворчасці ў Беларусі першапачаткова адбыўся ў галіне:

1) тэкстыльнай 3) дрэваапрацоў­чай

2) шкляной 4) тытунёвай

6. Для паляпшэння шляхоў зносін у Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. назіралася шырокае будаўніцтва:

1) каналаў 3) чыгунак

2) магістраляў 4) прыстаняў

7. У Беларусі ў другой палове XIX ст. на вырошчванні ільну спецыяліза­валася губерня:

1) Мінская 3) Віцебская

2) Гродзенская 4) Магілёўская

8. 1 сакавіка 1881 г. смяротны прысуд імператару Аляксандру II выканаў ураджэнец Мінскай губерні:

1) А. Марчанка 3) Р. Ісаеў

2) І. Грынявіцкі 4) Х. Ратнер

9. У 1897 г. на з’ездзе ў Вільні была (-ў) створана (-ы):

1) Расійская сацыял-дэмакра­тыч­ная рабочая партыя

2) Беларуская сацыялістычная грамада

3) Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі

4) партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў

10. Галоўным вынікам аграрнай рэформя П. Кіслёва ў дзяржаўнай вёсцы ў Беларусі стаў (-ла):

1) перавод дзяржаўных сялян на аброк

2) перавод дзяржаўных сялян на паншчыну

3) непрызнанне за дзяржаўнымі сяля­намі грамадзянскіх свабод

4) непрызнанне за дзяржаўнымі сяля­намі права на атры­манне спад­чы­ны і ўласнасці

11. Адна з першых ў Беларусі фабрык, дзе выкарыстоўваліся машыны, была пабудавана ў мястэчку:

1) Косава 3) Карэлічы

2) Урэчча 4) Налібокі

12. Усе прамысловыя прадпрыем­ствы па вырабу воўны ў Беларусі ў першай палове XIX ст. знаходзіліся ў губерні:

1) Мінскай 3) Віцебскай

2) Магілёўска 4) Гродзенскай

13. Вядучая роля сярод галін прамысловасці ў Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. належала:

1) вінакурэнню 3) вытворчасці цэглы

2) вытворчасці шкла 4) вытворчасці ільняной пражы

14. Пераход да машыннай вытворчасці ў Беларусі першапачаткова адбыўся ў галіне:

1) тэкстыльнай 3) тытунёвай

2) шкляной 4) металаапра­цоўчай

15. Асноўную ролю ў гандлі Беларусі ў апошняй трэці XIX ст. – пачатку XX стст. адыгрывалі:

1) крамы 3) кірмашы

2) таргі 4) біржы

16. У 1880-1890-я гг. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізава­лася на вытворчасці:

1) мяса-малочнай жывёлагадоўлі 3) бульбы

2) збожжа 4) ільну

17. А. Марчанка і Х. Ратнер у 1884 г. стварылі:

1) арганізацыю “Зямля і воля” 3) арганізацыю “Народная воля”

2) арганізацыю “Чорны перадзел” 4) групу “Гоман”

18. 1-3 сакавіка 1898 г. у Мінску была (-ў) створана (-ы):

1) Расійская сацыял-дэмакра­тыч­ная рабочая партыя

2) Беларуская сацыялістычная грамада

3) Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі

4) партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў

19. Вядучая галіна прамысловасці Беларусі ў першай палове XIX ст. – гэта:

1) шкляная 3) суконная

2) мукамольная 4) цукровая

20. Шкляная прамысловасць ў Беларусі ў першай палове XIX ст. атрымала найбольшае развіццё ў губерні:

1) Мінскай 3) Віцебскай

2) Магілёўскай 4) Гродзенскай

21. Найбольш значнае прадпрыем­ства тэкстыльнай, ільняной прамысовасці ў Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. - гэта:

1) фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску 3) фабрыка “Вікторыя” ў Барысаве

2) завод “Нёман” у Лідскім павеце 4) фабрыка “Маланка” ў Мазыры

22. У 1898 г., раней, чым у Маскве і Пецярбургу, быў пушчаны электрычны трамвай у беларускім горадзе:

1) Мінску 3) Магілёва

2) Віцебску 4) Гомелі

23. У 1911 г. земствы былі ўведзены ў губернях:

1) Віцебскай, Віленскай і Гродзенскай 3) Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай

2) Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай 4) Мінскай, Віцебскай і Віленскай

24. У 1860-1870-я гг. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізава­лася на вытворчасці:

1) мяса-малочнай жывёлагадоўлі 3) бульбы

2) збожжа 4) ільну

25. Першымі, хто заявілі пра існаванне беларускай нацыі і паставілі пытанне пра яе нацыянальную самастойнасць, былі члены:

1) групы “Гоман” 3) Расійскай сацыял-дэмакра­тыч­най рабочай партыі

2) Беларускай сацыялістычнай грамады 4) арганізацыі “Народная воля”

26. Расійская сацыял-дэмакра­тыч­ная рабочая партыя была створана ў 1898 г. у горадзе:

1) Смаленску 3) Вільні

2) Мінску 4) Пецярбургу

27. Пазначце для пэўнай падзеі адпаведную дату:

1) Стварэнне БСГ

2) Увядзенне расійскага заканадаўства на ўсёй тэрыторыі Беларусі

3) Правядзенне Полацкага царкоўнага сабора

4) Правядзенне земскай рэформы на тэрыторыі Беларусі

5) Закрыццё Віленскага універсітэта

6) Правядзенне Сталыпінскай аграрнай рэформы

7) Заснаванне Горы-Горацкай земляробчай школы

8) Паўстанне, асноўнай мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г.

9) Далучэнне уніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы

10) Першая сусветная вайна

11) Лютаўская рэвалюцыя

12) Першая расійская рэвалюцыя

28. Дапоўніце:

1) Выдатны прадстаўнік бела­рускай літаратуры другой паловы XIX ст., аўтар паэтычных зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” – гэта …

2) Стваральнікам першага прафесійнага тэтра на тэрыторыі Беларусі быў …

3) У другой палове XIX ст. пануючым стылем у архітэктуры Беларусі быў …

4) Мастак, які увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен, – гэта 5) У пачатку XX ст. узнік архітэктурны стыль …

6) Аўтарам камедыі-оперы “Сялянка” (“Ідылія”) з’яўляецца …

7) Лічыцца, што літара беларускага алфавіта “ў” упершыню з’явілася ў беларускіх тэкстах

8) Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі пабудаваны ў стылі …

9) Беларускі навуковец другой паловы XIX - пачатку XX стст., які вынайшаў громаадвод і тэлеграф, пабудаваў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю, - гэта …

10) Заснавальнікам класічнага нацюрморта ў Беларусі з’яўляецца …

11) Сабор Іосіфа ў Магілёве пабудаваны ў стылі …

12) Першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў належаць кампазітару …

13) Пятнаццацігадовы сялянскі хлопец, які напісаў верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы…,” – гэта …

14) Першы беларускі гісторык, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове, аўтар “Кароткай гісторыі Беларусі” – гэта …



15) Атрыманне сярэняй адукацыі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст. забяспечвалі …
Каталог: images -> stories -> files -> uch materialy -> dok -> 2 kurs -> IB Lepesh -> 2016-2017
uch materialy -> 1. Даславянскае насель­ніцтва Беларусі
uch materialy -> Альтаміра
uch materialy -> 1. Земляробства. Сістэмы земляробства. Сельскагаспадарчыя культуры. Земляробчыя прылады працы
uch materialy -> 1. Колькасць і рассяленне ў свеце
uch materialy -> Архівазнаўства 3 курс, 1-ы семестр Выкл. Іванова В. С
uch materialy -> Археалогія Беларусі. Том Каменны і бронзавы вякі. Мн., 1997
uch materialy -> Агульная характарыстыка эпохі. Агульная характарыстыка эпохі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал