Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта




Дата канвертавання02.11.2018
Памер15.48 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
ад 4 лістапада 2013 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага «Аб выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце, патрыятычным выхаванні студэнтаў на юрыдычным факультэце БДУ», Савет

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць, што ў цэлым дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць выхаваўчую, ідэалагічную і сацыяльную работу, патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі на юрыдычным факультэце ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь і БДУ (Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Канцэпцыяй і Праграмай безперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцаў ў Рэспубліцы Беларусь, Праграмай развіцця БДУ на 2011-2015 г.г.), планамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы БДУ і юрыдычнага факультэта.

2. Дэканату і загадчыкам кафедраў прымяняць сродкі маральнага і матэрыяльнага стумылявання выкладчыкаў за ўдасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў педагагічнай дзейнасці, ажыццяўленне пераходу да індывідуальнага курыравання студэнтаў.

3. Загадчыкам кафедраў:

рэкамендаваць выкладчыкам павышаць кваліфікацыю і сваё асабістае педагагічнае майстэрства ў накірунках педагагічнай і куратарскай дзейнасці на базе дзяржаўных устаноў (РІВШ БДУ, факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ і інш.);

на паседжаннях кафедраў тлумачыць выкладчыкам змест загадаў Рэктара, накіраваных на ўдасканаленне парадку правядзення экскурсій, турыстычных і іншых мерапрыемстваў са студэнтамі і магістрантамі, а таксама кантраляваць іх выкананне.

4. Кіраўнікам студэнцкага самакіравання (Крышталь Д.С., Коваль Г.В., Харук Я.А., Шэўчык А.П.) сістэматычна праводзіць апытанне студэнтаў і магістрантаў (маніторынг) па пытаннях якасці вучэбнага працэсу, адносін выкладчыкаў (куратараў) да праблем студэнцкага жыцця, удзелу іх у арганізацыі прафесійнага выхавання студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў.



5. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка