Сцежкамі мінуўшчыны



Дата канвертавання26.10.2017
Памер16.96 Kb.
#11083
Сцежкамі мінуўшчыны

Вось і закончылася пара асенніх канікул, наступіла другая працоўная чвэрць, а я і мае аднакласнікі жывём уражаннямі ад падарожжа па Шашкоўскім наваколлі.

На адной з класных гадзін мы здзейснілі гістарычны экскурс “Сцежкамі мінуўшчыны”. Нас уразіла тое, што вакол вёскі Шашкі ёсць шмат мясцін з цікавымі назвамі. Многія з іх жыхары не могуць нават растлумачыць іх паходжанне.

…І вось у адзін з канікулярных дзён з класным кіраўніком Г.Э.Малышавай мы адправіліся ў падарожжа па Шашкоўскім наваколлі. Надвор’е спрыяла нам : свяціла асенняе ласкавае сонейка, злегку ў твар веяў легкі ветрык, нас акружалі рознакаляровыя фарбы восені, і міжволі прыходзілі на памяць радкі Я.Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы!...” З такім настроем мы спыніліся за цэнтральнай часткай вёскі Шашкі. Аказалася, раней тут мясціны былі мокрыя, парослыя мохам, і людзі пачалі засяляцца бліжэй да лесу, дзе землі былі сушэйшымі. Таму пасёлак пазней сталі называць Замошша. Далей мы рушылі да ўсім вядомага месца не толькі ў Шашках—крынічкі. На свае вочы пераканаліся, як вада нібы кіпіць у катле, пагэтаму гэта месца людзі называюць яшчэ катлы, “кіпяцень”.

Аздаравіўшыся крынічнай вадой, мы пераадолелі нашы першыя перашкоды пры пераходзе па драўляных мастках праз рачулку. Дапамаглі нам у гэтым нашы хлапчукі Улад і Захар. Адсюль недалека знаходзіцца мясціна, якую называюць батарэі, бо ў першую сусветную вайну непадалёку ад вёскі стаяла батарэя. А мы падышлі да поля між лесу і прыпыніліся, каб паслухаць, чаму гэты ўзгорачак называюць “ Уланава сонца”.

Наперадзе нас чакала Трысцянка. У яе таксама сваё паданне. Яго мы слухалі ля вогнішча, на беразе невялікага азярца, акружанага з усіх бакоў чароўным лесам.

І, канешне, не абышлося без юшкі, якую смакаваў хтосьці ўпершыню.

Для нашага гістарычнага аповеду быў выкарыстаны матэрыял фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Спадчына”, якім калісьці кіравала Шыманец А.А., за што мы ўдзячны членам гуртка.

Дамоў мы вярталіся бадзёрыя, вясёлыя, упэўненыя ў тым, што наш родны куточак самы мілы і дарагі, і мы гэтым ганарымся і будзем старацца быць годнымі грамадзянамі нашай Беларусі.

Сваімі ўражаннямі і пазнаннямі мы падзяліліся ў сваіх сем’ях, каб і яны разам з намі перагарнулі адну са старонак гісторыі нашага краю.



Ад імя вучняў 5 класа ДУА “Шашкоўская СШ”

Кураш Вераніка
Каталог: gallery -> 122
gallery -> Тэма ўрока: Клас Малашчацінкавыя. Дажджавы чарвяк (8кл.) Мэта
gallery -> Урок па тэме: " Будова і функцыі касцей. Злучэнні касцей шкілета чалавека"
gallery -> Фарміраваць уменні і навыкі знаходзіць у сказах і тэкстах дзеепрыметнікі на аснове іх марфалагічных прымет і сінтаксічных асаблівасцей
gallery -> Інтэлектуальная гульня «Беларусь – сінявокая»
gallery -> Развагі пра здароўе
gallery -> Прыметнік, прыслоўЕ: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
gallery -> -
122 -> Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Лексіка і фразеалогія”
122 -> Гуманістычны пафас балады Аркадзя Куляшова “Маці”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал