Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства “Я. Ф. Карскі– навуковец” 1 вядучы




Дата канвертавання08.01.2019
Памер118.17 Kb.
ПРИЛОЖЕНИЕ 6

Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства

Я.Ф.Карскі– навуковец”


1 вядучы: 31 студзеня 1931 года на старонках казеты “Беларускі Звон”, якая выдавалася ў Вільні з’явіўся некралог без подпісу пра смерць Яўхіма Фёдаравіча Карскага. У ім былі наступныя радкі: “Толькі цяпер у газетах з’явіўся перадрук паведамлення савецкае прэсы аб вялікай утраце беларускага науковага свету:29 красавіка памёр у Ленінградзе найвыбітнейшы беларускі філёлаг акадэмік Я.Ф. Карскі…Імя Карскага ведама ва ўсім культурным свеце, сярод якога ён папулярызаваў беларускую справу сваімі навуковымі працамі аб беларускай мове…Той велізарны ўклад, які зроблены ім у навуковую скарбніцу, тыя доследы аб беларускай мове, вынік якіх змешчаны ў “Беларусах, - гэта такія вялікія цэннасці, што дзеля іх кожны беларус мусіць з пашанай сканіць галаву перад свежай магілай выдатнага чалавека.” Аўтарам такіх высокіх радкоў гэтага некралога быў знакаміты беларускі палітыны дзеяч, публіцыст, заснавальнік “Нашай Нівы” адзін са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч. (Слайд 1-2).



2 вядучы: У нашай прэзентацыі мы прапануем звярнуць увагу на асноўныя намаганні і этапы навуковай біяграфіі Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

1 вядучы: “Брамаю навуковасці” Яўхіма Карскага была яго адукацыя. (Слайд 3).

2 вядучы: Першасная адукацыя - у народных школых в. Ятра і в. Бярозавец Наваградскага павету. Бацька Яўхіма – святар, вымушаны быў меняь месцы прыходы па загаду царквоўнага кіраўніцтва. (Слайд 3-4).

1 вядучы – Наступны крок адукацыі Яўхіма Карскага – Мінская духоўная семінарыя. Пэўна жыццёвы шлях будучага акадэміка быў наканаваны ў кар’ера святара. Але наступны крок адукацыі ў Нежыне змяніў усё. Пэўна на гэта паўплывала постаць Івана Ануфрыевіча Карскага, дзядзькі, які займаўся этнаграфіяй і здолеў паказаць хлопцу прывабнасць нацыянальнай культуры. (Слайд 5-6).

2 вядучы: У Нежыне Яўхім атрымаў грунтоўную гуманітарную адукацыю. Менавіта ў час свайго студэнцтва Карскі быў сведкаю адкрыця помніка Мікала. Гогалю. Пазней ён не аднаразова згадваў Гогаля, як свайго любімага пісьменніка. (Слайд 7).

1 вядучы: Менавіта ў Нежыне Карскі сустрэўся з маладым навукоўцам – Раманам Фёдаравічам Брантам. Гэта быў апантаны даследчык, які даў Яўхіму першы прыклад сапраўднай навуковай працы. (Слайд 8).

2 вядучы: Першым крокам прафесійнай дзейнасці ў Яўхіма Карскага была 2-я Віленская гімназія. Там Карскі пачаў настаўнічаць, выкладаючы рускую і царкоўнаславянскую мовы. 2-я Гімназія была побач з 1-й і разам гэтыя ўстановы былі на той час славутымі навучальнымі ўстановамі, з якіх выйшла немала выбітных людзей. У гімназіі, дзе выкладаў Яўхім Карскі вучыліся будучы рэфарматар Пётар Сталыпін, філософ і філолаг Міхаіл Бахцін, здаваў экзамены філосаф Іван Саланевіч. Верагодна , што Карскі быў настаўнікам у будучага мастака Мсціслава Дабужынскага. (Слайд 9-10).

1 вядучы: Падчас настаўніцай працы ў Вільне Карскі пачынае навуковыя даследаванні. Вынікам яго першых такіх намаганняў стала абарона ў 32 гады ў 1893 г магістарскай дысертацыі«Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі».

2 вядучы: У тым жа 1893 г. Карскі пераходзіць на працу ў Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт. Цяпер ён – выкладчык рускай мовы ва ўніверсітэце. Яму 32 гады. Пра два гады ён - экстраардынарны прафесар.Гэта званне азначала прафесара без пасады. (Слайд 11-12).

1 вядучы: Праз чатыры гады Я.Ф. Карскі – ўжо ардынарны прафесар. А яшчэ праз пяць гадоў заняў пасаду дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта. (Слайд 13).

2 вядучы: У гэтыя гады Кар’ера Яўхіма Карскага ішла вельмі імкліва. У 44 гады яго назначаюць рэктарам Варшаўскага ўніверсітэта. На гэтай пасадзе Карскі будзе працяглы час. Нават падчас эвакуацыі ўніверсітэта ў Растоў-на Доне Карскі на яго чале. (Слайд 14).

1 вядучы: Праца састудэнтамі заўсёда захапляла Карскага. Ё хутка заўважаў тых, хто імкнуўся да навуковай дзейнасці. Вось прыклад слоў Яўхіма Карскага да студэнтаў-гурткоўцаў беларскага літаратурнага гуртка Пецярбурскага ўнівесітэту: ваш гурток можа быць карысны ў розных накірунках:

1.Неабходна збіраць матэрыял для Беларускага слоўніка ў дадатак да выданага слоўніка Насевіча.

2.Неабходна сгрупаваць па сюжэтах беларускія народныя песні і казкі.

3.Неабходна самастойнае аддзяліць ад несамастойнага. (Слайд 15).



Палепшыць ваша становішча інтэлктуальнае і маральнае, веды толькі і магчыма пры шчыльным адзінстве з рускай культурай і навукай. Бо гэта не азначае знішчэнне нашых нацыянальных рысаў…”(Слайд 16).

2 вядучы: Пачаліся віхуры рэвалюцыі і вайны. Рух беларускага адраджэння, які характарызаваў час першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. не мог абмінуць навукоўцу, які вывучаў беларускую мову. Я. Карскі не проста назірае за падзеямі – ён актыўна ў іх удзельнічае. (Слайд 17).

1 вядучы: Вядома, што Яўхім Карскі быў удзельнікам векапомнага Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў снежні 1917 года. Так Карскі ўспрымаецца ўсімі з асобнай пашанаю. Яго кнігу “Беларусы” ужо ведаюць адукаваныя людзі. Яго карта, ствараная па выніках працяглых даследаванняў – падства для фармавання дзяржаўных межаў новай Беларусі – Беларускай Народнай Рэспублікі.

2 вядучы: Вось дзве карты. Адна – Яўхіма Карскага. Другая Аркадзя Смоліча. Мы можам убачыць выразнае невыпадкове падабенства. (Слайд 18).

1 вядучы: У 1917 годзе Яўхім Карскі прыпыніўся ў Менску на пэўны час – ён выкладае ў Мінскім настаўніцкім інстытуце. Але Яўхім Карскі – не рэвалюцыянер і яго бянтэжаць тыя фарсіраваныя крокі нацыянальнай палітыкі, якія робяць яго знаёмцы-адраджэнцы _ Язэп Лёсік, Іван і Антон Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі. (Слайд 19).

1 вядучы: Тым больш, што Карскі весь час не прыпыняе займацца навукаю. Вось адзін з атркрытых лістоў Карскаму на дазвол праводзіць даследаванні па ўсё беларускй прасторы. Вынік вывучэння беларускай гаворкі - гэта кніга “Беларусы”. (Слайд 20).

2 вядучы: На шляху Яўхіма Карскага сустракаліся людзі, якія шмат дапамагалі ў яго добрай справе. Адзін з ніх генерал-губернатар віленск, гродзенскі і ковенскі Пётар Даніславіч Святаполк-Мірскі. Ён з нашых Мірскіх. Гэтая земляцтва пэўна збліжала гэтых розных па жыцёвых справах людзей. Генерал –лейценант, удзельнік руска-турэцкай вайны, арганізатар тэатра і мастацкай школы ў Пензе, Пётар Данілавіч – быў невыпадковым чыноўнікам, дазволіўшы друк кнігі “Беларусы” у Вільне.

1 вядучы: Дарэчы, яго сын Дзмітры пазней стане літаратурным крытыкам і выкладчыкам рускай славеснасці ў Лондане, еўразійцам, пісьменнікам. Пэўна не без упыву Яўхіма Карскага. (Слайд 21-22).

2 вядучы: Звернем увагу на перыядычнасць выхаду тамоў кнігі. Праз пяць, праз восем гадоў. У час актыўнай педагагічнай і адміністратыўнай працы, падчас Першай сусветнай вайны. Вядома, што падмурак гэтых даседаванняў Яўхім Карскі зрабіў раней – у віленскі і пачатковы варшаўскі перыяд. Яскравы прыклад навуковай мэтанакіраванасці! (Слайд 23).

1 вядучы: Кніга “Беларусы” была выдадзена неаднаразова. (Слайд 24).

2 вядучы: З 1918 года – а гэта час Грамадзяскай вайны – Яўхім Карскі становіцца на цэлыя 10 гадоў дырэктарам Кунсткамеры - Музея антрапалогіі і этнаграфіі. Гэта будзе яго апошняя праца. Ужо падчас вайны Яўхім Карскі паказаў сябе не толькі навукоўцам, але і добрым, гаспадарлівым арганізатарам. Ён выратаваў калектыў, зрабіў магчымыя ўмовы яго працы. (Слайд 25).

1 вядучы: На пасадзе дырэктара Кунсткамеры Яўхім Карскі працягвае вельмі плённа працаваць ў розных навуковых плынях. Нават падзеі сусветнай вайны не прыпынялі гэтай дзейнасці. Існуе ліст Карскага да кіраўніцтва Акадэміі навук з прозьбаю працягнуць камандзіроўку з прычыны немагчымасці атрымаць візу ад нямецкага! Кіраўніцтва для паездкі з Нежына ў Варшаву. (Слайд 26).

2 вядучы: Давайце звернем увагу на тыя навуковыя плыні, якія былі прадметам даследавання Яўхіма Карскага. Адна з ніх ПАЛЕАГРАФІЯ – навука, якая вывучае гісторыю пісьменнасці. Вынк яго даследаванняў – некалькі кніг і падручнік па славянскай кірілаўскай палеаграфіі. (Слайд 27-28).

1 вядучы: Пра Яўхіма Карскага, як выкладчыка курса палеаграфіі ў Ленінградскі універсітэце згадваў іншы выбітны навукоўца Дзмітры Сяргеевіч Лихачоў. (Слайд 29).

2 вядучы: Яшчэ адным напрамкам навуковай дзейнасці Яўхіма Карскага стала вывучэнне летапісання.Такія найважнейшыя гістарычныя крыніцы , як “Руская Праўда”, “Летапіс Аўраамкі”, “Лаўрэньеўскі летапіс” былі даследавання з пукту гледжання пісьменства і мовы Яўхімам Карскім. Як вынік – у 1928 г выходзіць чарговы Поўны збор Рускіх Летапісаў па рэдакцыяй Яўхіма Карскага. Гэтае выданне было перавыдадзена ў Расіі ў 2010 годзе. (Слайд 30-32).

1 вядучы: Яўхім Карскі займаўся самымі рознымі аспектамі мовы. Сярод яго твораў ёсць даследаванні пра літоўскія, яўрэйскі, татарскія ўплывы на нашу мову. Шмат матэрыялаў потым знайшло месца пад агульнаю вокладкаю кнігі “Труды по белорусскому и другим славянским языкам». (Слайд 33).



2 вядучы: Пасада Яўхіма Карскага, яго сяброўства ў розных навуковых таварыствах вымушалі яго быць рэдактарам самых розных навуковых выданняў – зборнікаў артыкулаў, рэцэнзій, бібліяграфічных паказальнікаў… Кожная такая праца рабілася навукоўцам дасканала, з максімальнай навуковайадказнасццю. (Слайд 34).

1 вядучы: Пра навуковы плён Яўхіма Карскага шмат розных згадак. Адна з ніх – стасункі з Сцяпан Некрашэвічам – бляскучым беларускім філолагам, стваральнікам лоўнікаў, кіраўніком Інбелкульта. У свій час Некрашэвіч быў вучням Карскага і пазней неаднаразова кансультаваўся са сваім старэйшым калегаю. (Слайд 35).

2 вядучы: Шмат часу займала ў Яўхіма Карскага дзейнасць рэдактара «Известий Отделения русского языка и словесности Российской Академии наук». У гэтай справе ўсё абавязвала – і узровень выдання, і аўтары і папярэднікі на псадзе рэдактара – Бычкоў, Пыпін, Шахматаў. (Слайд 36).

1 вядучы : Дзейнасць Карскага традыцыйна ўспрымаецца як праца кабінетнага, акадэмічнага навукоўцы. Гэта далёка ад праўды. Найперш, чым сесьці за стол, Карскі шмат вандроваў па мясцінах, дзе жылі носьбіты той мовы, якую ён даследаваў. Карскі быў – палявы навуковец, які вельмі высока ацэніваў ролю крыніцы, першакрыніцы, навуковага факту. (Слайд 37).

2 вядучы: Таксама Яўхім Карскі быў актыўны грамадскі дзеяч, арганізатар навукі. (Слайд 38).

1 вядучы: І тут яму ўдалося немала. Мы ўжо згадвалі пра яго актыўны ўдзел у Першым Усебеларускім Кангрэсе ў 1917 годзе. Далей ў гэтым шэрагу стаіць наш Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт. Вось дакумент, які сведчыць, па першую ролю Карскага ў камісіі з Менску, якая накіроўвалася ў Маскву для ўзгаднення ўмоў стварэня ўніверстэта ў Менску. (Слайд 39).

2 вядучы: Дарэчы, імя Карскага разглядалася пазней, як варыянт для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. (Слайд 40).

1 вядучы: Быў Карскі сярод ініцыятараў Інбелкульта. Яго абвесцілі сапраўдным членам гэтай арганізацыі, якая, як вядома з 1929 г. снтане Акадэміяй Навук БССР. Праўда падчас палітыкі беларусізацыі ў Карскага было шмат крытычных ацэнак да гэтай палітыкі, і шчыльнае супрацоўніцтва не атрымалася. Не любіл Карскі “штурмаўшчыны” у моўным пытанні, хаця ўселяк вітаў распасюджанне беларускаймовы ў жыцці. (Слайд 41).

2 вядучы: Згодна з вядомым выслоў’ем”скажы, хто твае сябры, і я скажу – хто ты”, мы звернем увагу на невялічкую частку карэспандэнтаў Яўхіма Карскага. Гэта знакамітыя моваведы, этнографы, літаратары, гісторыкі. Шмат хто з ніх сам – вялікае імя ў нацыянальнай культуры беларусаў, рускіх, чэхаў, славакаў, палякаў, украінцаў. Засталася немалая эпісталярная спадчына акадэміка. Гэта вялікіпласт крыніц, які па-сутнасці яшчэ чакае свайго даследчыка. (Слайд 42-43).

1 вядучы: Па-свойму Яўхіма Карскага характарызуюць яго разнастайныя пасады, шматлікія званні і ўзнагароды. Дасюль невядома фотаздымка Карскага ў мундзіры сапраўднага стацкага саветніка з усім шэрага ордэнаў і медалёў. Пэўна такога ніколі і не было. Па згадкам родных Яўхім Фёдаравіч быў даволі далёкі ад гэтага.

2 вядучы: Але самі па сабе гэтыя знакі адрознення і пашаны гавораць пра яго ўладара немала. (Слайд 44).

1 вядучы: Сяброўства Карскага ў розных тавварыствах аматараў мовы – самое па сабе сведчанне вялікай пашаны да навукоўцы. Запрасіць яго на лекцыю, навуковую дыскусію лічылася за гонар.

2 вядучы: З 1916 г. Я.Ф. Карскі – сапраўдны член Імператарскай Акадэміі навук. Згодна з Статутам Акадэміі 1836 г. Акадэмія Навук была абвешчана «найгалоўнейшым вучонным саслоў’ем»(corps savant) Расійскай імперыі.У 1857 г. было прапанавана ўвесці адзінае званне сапраўднага члена Акадэміі альбо акадэміка.З 1912 г. у Акадэміі Навук налічвалася 55 акадэмікаў. (Слайд 45).

1 вядучы: Немалаважны факт, што ўсе сапраўдныя члены Акадэміі мелі VI клас з правам руху па Табелі аб рангах на тры класа вышэй. Яўхім Карскі меў перад рэвалюцыяй 4-чын, які быз звязаны з атрыманнем ім чына сапраўднага стацкага саветніка.

2 вядучы: Сапраўдны стацкі саветнік - у Расійскай імперыі да 1917 грамадзянскі чын 4-га класа, даваў права на нашчадкавае дваранства. Адпавядаў чынам генерал-маёра ў войску і контр-адмірала у флоце, а таксама прыдворнаму чыну камергера.Тытулаваліся - «Ваша правасхадзіцельства».Знакам адрозненні служаць галунамі пятліцы без прасветаў з двума зоркамі і эмблемай службовага ведамства паміж імі.Асобы, якія маюць гэты чын, займалі пасады дырэктараў дэпартамента, губернатараў, кіраўнікоў горада. (Слайд 46-47).

1 вядучы: Звернем увагу на ўзнагароды Карскага. Гэта медалі, які даваліся за сапраўды важныя дасягненні. Напрыклад, у 1893 г. Я.Ф. Карскі быў узнагароджаны вялікім Залатым медалемАддзялення этнаграфіі і статыстыкі Рускага Геаграфічнага таварыства. У статуце медалі заўважалася, што “Медаль была узнагародай за навучанне людзей, «якія жывуць» ў Расіі і сумежных дзяржавах, а таксама геаграфіі іх дзейнасці”. (Слайд 48).

2 вядучы: Двойчы, ў 1898 і 1902 гг. Я.Ф. Карскій быў узнагароджаны медалем Пампея Мікалаевіча Бацюшкава і ў 1910 г. за твор “Беларусы прэміяй П.М. Бацюшкава ў памеры 10000 рублёў. (Слайд 49).

1 вядучы: Цікава, што ў 1865-67 гг. Батюшков кіраваў царкоўна-будаўнічым камітэтам ў Заходнім краі, вынікам дзейнасці якога стала будаўніцтва на Ўкраіне і ў Беларусі больш за 2000 праваслаўных цэркваў па тыпавых праектах. У нас яны называліся “мураўё’камі” і былі элементам русіфікацыі. А Карскі атрымаў прэмію яго імя за твор, які навукова даказываў, самастойнасць беларускай мовы.

2 вядучы: Сярод знакаў павагі і навуковай пашаны ў Карскага былі юбілейны Пушкінскі медаль, малая Ламаносаўская прэмія – дарэчы вельмі высокая і аўтарытэтная ўзнагарда ў навуковым свеце, малая прэмія імя М.Н. Ахматава. (Слайд 50-52).

1 вядучы:А цяпер даваце звернем ўвагу на ордэны Яўхіма Карскага. Усе яны давался ў адпаведнасці са сваімі капітуламі, парадкам ўзнагароджвання, які прадугледжаваў сваеасаблівую іерархію і адпаведнасць чынам таго, каго знагароджвалі. (Слайд 53).

2 вядучы: Такім чынам Яўхім Карскі за свае дасягненні ў навуцы і педагогіке атрымаў –ордэны Св. Станіслава 3 і 2 ступеняў, ордэны Св. Анны 3 і 2 ступеняў, ордэн Св. Раўнаапостальнага кн. Уладзіміра 4 ступені. Кожная з такіх узнагарод мела грашовае адпавяданне да гадавога жалавання. (Слайд 54-56).

1 вядучы: Яўхім Карскі быў вядомы адміністратар ў вышэйшай адукацыі і буйны навуковец. Таму натуральна, што яго ўзнагародзілі такімі медалямі, як - медаль «У памяць царствавання імператара Аляксандра ІІІ» і медаль «300-годдзя царствавання дома Раманавых».(Слайд 57-58).

2 вядучы: Замежная дзейнасць Яўхіма Карскага была пераважна звязана са славянскімі краінамі. Гэта балканскія краіны, Чехія і Славакія, Польшча. Ёсць немала крыніц, якія сведчаць пра замежныя вандроўкі Карскага на навуковыя з’езды, сімпозіумы, канферэнцыі. (Слайд 59).

1 вядучы: Менавіта гэты вектар навуковай дзейнасці Яўхіма Карскага і стаў падставаю для тых, хто арганізаваў цкваванне навукоўцы ў другой палове 20-х гг. ХХ ст. Падстваю стаў яго чарговы візіт у Югаславію і наданне акадэміку ганаровага звання члена Чэшскай Акадэміі Навук. (Слайд 60).

2 вядучы: З’явіўся артыкул рэдактара газеты “Известия» Міхаіла Кальцова “И академик и Герой”, у якой пераварочвалася ўсё да гары нагамі, і Карскі маляваўся ледзь не здраднікам савецкай ўлады. (Слайд 61).

1 вядучы: Пэўная галоснасць звязаная з НЭПам ужо знікала, калектывіўзацыя хутка будзе фарсіравацца, а за ёй пацягнецца чэрада рэпрэсій. Яўхім Карскі да суцэльнага знішэння інтэлігенцыя ў часы сталінскіх працэсаў не дажыў. “ипамер 1930 годзе. (Слайд 62).

2 вядучы: Але вось дакумент, які моцна нагадвае эпізод з вядомага фільма “Сэрца сабакі” па твору М. Булгакава. Гэта ліст дочкі карскага аб “уплатненні” яе маці – жонкі акадээміка – Соф’і Мікалаешы Сцепуржынскай – Карскай. Прачытаем яго…. Бачна, што ў гісторыі шмат паўтарэнняў…(Слайд 63).

1 вядучы: Дарэчы, каб убачыць стаўленне самога навукоўцы да гэтай газетнай палітычнай мітусні , варта прачытаць яго адказ у газету “ИЗВЕСТИЯ”/ Альбо звярнуць увагу на унікальны дакумент з архіва Расійскай Акадэміі навук - Гэта апошняя воля Карскага Чытаем…

2 вядучы: Даваце звернем увагу на гэтую вялікую ацэнку біёграф Я.Ф. Карскага , Міхаіла Булахава. У ёй яшчэ раз іпастасі Карскага як навукоўцы. Мы бачым, што яго без перабольшвання можна назваць чалавека эпохі Адраджэння. Можна дадаць – што і нашага Беларускага Адраджэння. (Слайд 64).

1 вядучы: На заканчэнне згадаем словы гісторыка Вітля Скалабана, які доўгі час вывучаў постаць Я.Ф. Карскага -“Даследаванні, прысвечаныя Карскаму, яшчэ толькі наперадзі. Мы абсалютна яго не ведаем. Прыйшоў час, калі вывучэнне яго жыцця і дзейнасці павінна стаць адным з прыярытэтных напрамкаў у гістарычнай навуке». Хочацца спадзявацца, што такое даследаванне не за гарамі. (Слайд 65).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка