Сцяжынкамі вялікай перамогі



Дата канвертавання06.11.2017
Памер112.87 Kb.
#11176
ДУА «МАЛЬКАВІЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»

ГАНЦАВІЦКАГА РАЁНА


СЦЯЖЫНКАМІ

ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ



ш

Вестка аб пачатку вайны прыйшла на Ганцаўшчыну 22 чэрвеня 1941 г. Некаторыя людзі не ўспрынялі яе ўсур'ёз. Але іх аптымізм хутка развеяўся. Насталі змрочныя дні акупацыі, якія працягваліся тры гады з чэрвеня1941г. па ліпень 1944г.

У высакароднай памяці чалавецтва назаўсёды застанецца гераічны подзвіг савецкага народа, праяўлены ў гады вайны. У ім зліты разам велізарная мужнасць воінаў, партызан, удзельнікаў падполля і самаадданасць працаўнікоў тылу, якія кавалі зброю для фронту. Савецкі народ, які дастойна вытрымаў суровыя выпрабаванні, здабыў сусветную славу народа-героя і пераможцы, непарушнага барацьбіта за справу міру.

Не сакрэт, што сёння некаторыя лжэвучоныя робяць спробы “пераглядзець” гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, прынізіць ролю і значэнне гераічнай барацьбы нашых дзядоў і прадзедаў, рэабілітаваць здраднікаў, фашысцкіх паслугачоў. Свой інфармацыйны напад яны робяць у першую чаргу на моладзь.

Але я веру ў ваш светлы розум, чыстую душу і сумленне. Упэўнена, што вы, дарослыя людзі, зможаце адрозніць праўду ад хлусні, не паддацца на абман.

Пад тысячамі абеліскаў па ўсёй беларускай зямлі вечным сном спяць мільёны тых, хто не вярнуўся з вайны. І пакуль б’юцца нашы сэрцы, мы не маем права ў паўсядзённых радасцях і клопатах забыць пра іх подзвіг.

Нізка схіляем галовы перад памяццю герояў, якія зрабілі ўсё для нашай свабоды, шчасця і светлай будучыні. Гэта памяць кліча нас, сыноў, унукаў і праўнукаў, адважных байцоў, быць дастойнымі іх славы.

У сваім мінулым народы заўжды шукаюць тую крыніцу, якая здольна ўмацаваць духоўныя сілы. Памяць патрэбна жывым, каб, гледзячы на веліч былога, будаваць заўтрашні дзень.

Ведаць гісторыю Радзімы – найсвяцейшы абавязак кожнага сапраўднага грамадзяніна Беларусі. Патрыятызм з’яўляецца асновай мужнасці, доблесці і моцы. Дзякуючы яму беларускі народ вынес суровыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення, змог адстаяць незалежнасць.

Мы ніколі не забудзем гэтых чалавечых страт, спаленых вёсак, мучэнні людзей. І наогул усе тыя падзеі, якія паўсталі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Са свайго боку мы жадаем усім ветэранам, якія яшчэ жывуць на гэтай зямлі, добрага здароўя. Назаўсёды яны, і загінуўшыя воіны нашай краіны застануцца ў нашых сэрцах!
Мой родны кут, як вытрывать ты мог

Жахлівыя і жудасныя стоны?

Да вызвалення вёў цябе сам Бог,

І зараз ты прыгожы і вясёлы.


Як цяжка там было, на страшнай той вайне,

На шчасце, ведаем мы толькі па расказах,

Як гінулі нявінныя ў Нямеччыне, у турме, -

Успомніш – сэрца боль праткне адразу.


Паклон вам, ветэраны, нізкі да зямлі.

Мы ўдзячны вам за вашае цярпенне,

Што да свабоды вы нас давялі,

Што вызвалілі нас ад усіх пляненняў.


І хай заўсёды над краінай нашай мілай

Вясёлай трэллю птушачкі шчабечуць.

І каб ніколі нас не паланіла злая сіла,

І нам дзяцінства не магла скалечыць!


Хай расцвіце вясёлка ў вышыні!

Хай прыйдзе дожджык і вадой жывою

Зямлю абудзіць з мёртвай цішыні, -

І расцвіце ўсё вольнаю красою.


Верш напісала былая вучаніца нашай школы – Макарэвіч Наталля.

Апісанне

турыстычна-краязнаўчых

магчымасцяў маршруту
Прыпынак 1
Сярод салдат Чырвонай Арміі, якія паўсталі на абарону Айчыны, былі і жыхары вёскі Малькавічы. Але вайна набліжалася так хутка, што многія з жыхароў не паспелі дабрацца да прызыўных пунктаў. На акупіраванай тэрыторыі фашысты ўстанавілі “новы парадак”. У пасёлку Малькавічы быў створаны паліцэйскі ўчастак. А ў жніўні 1941 г. у вёску прыехаў карны атрад СС. Зверскі расправіліся яны з прадстаўнікамі Савецкай улады. Былі расстраляны: старшыня Малькавіцкага сельскага Савета – Антон Мыслівец; сакратар камсамольскай арганізацыі – Леанід Якубук; актывісты – Мінай Лянкевіч, Андрэй Дворак.

10 жніўня 1941 года быў павешаны Міхаіл Страх за тое, што ён хадзіў па хатах і казаў , што моладзь будуць вывозіць у Германію .


У гонар загінуўшых землякоў, да дваццацігоддзя вызвалення Радзімы ад гітлераўскай Германіі, быў зроблены жыхарамі в. Малькавічы помнік з высечанымі імёнамі загінуўшых актывістаўмальковичи, малькавічы, магіла ахвяр фашызмуизображение 136
Цяпер сучасны помнік выглядае так.
Прыпынак 2

dscn1928

Пасля вайны аднасяльчанам, якія загінулі або прапалі без вестак у гады фашысцкай акупацыі, быў устаноўлены помнік. малькавічы, мальковичи, помнік землякам


d:\себе\школа\галасы мінулага\img_20150301_160711.jpg


Прыпынак 3
Урочышча Партызаны

Назва паходзіць ад падзеі, якая адбылася ў гады вайны. Кажуць, прыблізна ў 1942-1943 гг у гэтым месцы былі забіты паліцаямі тры партызаны-разведчыкі. dscn1940

Двое з іх родам былі з Пласкіні (Пінскі р-н), іх целы забраў бацька і яны былі пахаваны ў роднай вёсцы. Цела трэцяга было перазахавана ў брацкай магіле каля ст. Малькавічы. d:\себе\школа\галасы мінулага\img_20150301_160658.jpgпарт
Прыпынак 4
З першых дзён акупацыі пачалося масавае знішчэнне яўрэяў.

малькавічы, мальковичи, памятны знак ва ўрочышчы града, на месцы растрэла мясцовага яўрэйскага насельніцтва


Месца масавага пахавання ахвяр “яўрэйскага пагрому”
На гэтым месцы ў жніўні 1941 года атрад карнікаў, які прыбыў з Ганцавіч, учыніў расправу над яўрэямі. Каля 200 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці трапілі ў рукі катаў. Іх сагналі на плошчу каля ст. Малькавічы і пагналі па дарозе на Красунь. Затым іх паставілі каля ўжо вырытай магілы, прагучалі аўтаматныя чэргі, іх, старых і малых, яшчэ жывых, спіхвалі ў магілу.

“Яшчэ тры дні хадзіла зямля на тым месцы”, - успаміналі жыхары в. Малькавічы.

Так зараз выглядае помнік, які быў устаноўлены ў 2006 годзе на месцы масавага растрэлу яўрэяў.
З успамінаў Веры Іванаўны Навіцкай (Ротанберг)
навицкая

Яны былі звычайнымі людзьмі. Мелі розныя прафесіі: умелі пячы хлеб, па-майстэрску шыць, апрацоўваць шкуры жывёл, воўну. Любілі жыццё і радаваліся кожнаму пражытаму дню. Марылі, кахалі, спадзяваліся на лепшае заўтра. Але – не дачакаліся яго. Яны былі яўрэямі па нацыянальнасці. I гэтага хапіла, каб быць пазбаўленымі жыцця.


Да жніўня 1941 года мы не бачылі немцаў. Чулі, зразумела, што іх боты ўжо топчуць нашу зямлю, што ідзе жорсткая вайна. Прысутнасць іх толькі адчувалася па гаспадаранні ў вёсцы палякаў-паліцаяў, па прытоку бежанцаў з Варшавы, па насцярожанасці і неспакоі, якім, здавалася, было пранізана нават паветра. I вось неяк упаўшым голасам тата паведаміў: "Прыехалі карнікі".

Я бачыла праз акно прыезд эсэсаўцаў: чалавек дваццаць прыскакалі на конях - на шапках чарапы, рукавы закасаныя. Камандзір, гаутман па-іхняму, на машыне ехаў. Дзень быў выхадны, нядзелька. Немцы размясціліся ў клубе. Да абёду яны пілі-піравалі. А пасля пачалася беганіна, мітусня. Паліцаям загадалі павыганяць з хат яўрэяў, старшыню сельскага Савета Мысліўца, камсамольца Якубюка і яшчэ некапькіх вясковых актывістаў...
У той час у нашай вёсцы быў добры вакзал. У ім знаходзіліся буфет, тэлеграф, зала чакання (пазней будынак спалілі мадзьяры). Непадалёк стаяла хата шаўца. Побач з нашым домам — гасцініца "Вендэр", гаспадарамі якой была яўрэйская сям'я Венгераў. Невялічкую гасцініцу трымала і сям'я Гінзбургаў. А на скрыжаванні вуліц размяшчалася пошта. Побач з ёй жыў каваль Грынберг. На тым баку — багаты купец Сукман. Свае дробныя лаўкі мелі яўрэі Бардыга,Ясялеўскі і інш.

Ўсяго на пачатку вайны ў Малькавічах жыло каля сямідзесяці яўрэяўды бежанцаўкаля сарака. Апошніх, праўда, я не ведала, акрамя сям'і Шкарлатаў. Дачку Шкарлатаў, маладую, прывабную дзяўчыну, немцы згвалтавалі і забілі ў Варшаве. Сын Абрам быў настаўнікам матэматыкі, і нейкі час мы працавалі разам. Яшчэ прыгадваю сям'ю бежанцаў з Польшчы, якая прывезла з сабоюсірату-дзяўчыну Марысю — высокую, спрытную, прыгожую. Яе чорныя, смаляніста-бліскучыя, да калень валасы здзіўлялі і ўражвалі.

Неяк аднойчы, пасля таго, як пайшлі чуткі пра здзекі фашысцкіх катаў над мірным насельніцтвам у нашым раёне, старэйшая Шкарлат прыйшла да маёй маці параіцца, што ім рабіць, як уратаваць хоць сына. Мама адказала: "Ідзіце на хутары ў лес, толькі ён можа абараніць вас". Шкарлаты сабраліся і пайшлі. Але праз тыдзень вярнуліся. Сказалі, што не могуць жыць у лесе: там страшна, заядаюць камары і авадні.

А на другі дзень пасля іх вяртання ў вёску прыйшлі немцы...

Неўзабаве паліцаі пазганялі ўсіх яўрэяў на лужок каля касцёла. Людзі здагадваліся, што задумалі карнікі, таму плакалі, галасілі, маліліся.

Апошняй знайшлі ў бульбоўніку прыгажуню Марысю, прывялі да касцёла і груба штурхнулі яе ў натоўп. А потым у акружэнні эсэсаўцаў і паліцаяў, пад прыцэламі аўтаматаў і кулямётаў, людзей пагналі да месца расправы. Па дарозе Марыся спатыкнулася. Агрэсіўны, як і яго гаспадар, конь зубамі схапіў яе за валасы і моцна тузануў. Няшчасная дзяўчына закрычала нечалавечым голасам, застагнала і сціхла. Потым малькаўцы пахавалі яеў адной магіле з расстралянымі яўрэямі.

Вясковых актывістаў расстралялі ў ляску насупраць могілак.

Юдаль Мілер і Абрам Ясялеўскі ўпалі разам з усімі, прытварыліся забітымі. Калі карнікі пайшлі ў вёску за людзьмі, каб тыя закапалі забітых, кемлівыя мужчыны выбраліся з-пад груды мёртвых целаў і ўцяклі. Хаваліся па лясах усю вайну. Пасля вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў прыходзіў да нас Юдаль, расказваў, як па шчасліваму выпадку яны засталіся жывымі. Потым чула я, што Юдаль працаваў у міліцыі, здаецца, у Гродне, а Абрам выехаў у Ізраіль.

Давід Грынберг з сынам змаглі схавацца ў канаве так, што немцы не знайшлі іх. Але не перажылі ўсяго таго, што бачылі і чулі. Раніцай прыйшлі да паліцаяў і здаліся. Ці ад адчаю, ці ў надзеі на чалавечнасць - не ведаю. Толькі і іх напаткаў той самы лёс, што і суайчыннікаў.

Цудам уцалела актывістка, сакратар сельскага Савета Ларыса Сухоцка. Мая знаёмая, дачка бастынскага святара, пазней расказвала мне, што яны з маці выехалі ў Лунінец і там жылі пасля вайны...

Нельга апісаць словамі астатніх, хто, якімы, назіралі за няшчаснымі. Мой бацька быў фельчарам, таму супакойваў нас лекамі. Спатрэбіліся яны і тады, калі над нашай сям'ёй навісла небяспека.

Мая хворая матуля ляжала насупраць акна. Аднойчы яна ўбачыла немца ў касцы.

Юдэ, юдэ? - крычаў фашыст.

Не! - спужалася матуля.

Але фаміліе горяус! -загадаў немец I вывеў усю сям'ю на вуліцу.



Тата быў латышом па нацыянальнасці, таму прозвішча наша было Ротэнберг. Яно ледзь не каштавала нам жыцця.

Бацька ўзяў дакументы, паспрабаваў угаварыць немца звярнуцца да каменданта паліцыі Далекі, каб той даказаў, што мы не яўрэі.

Паляк Далекі быў жанаты на беларускай дзяўчыне са Століна, з адной мясцовасці з нашай мамай. Мы сябравалі з імі. Далекі дапамагаў усім, хто да яго звяртаўся, як толькі мог. Абараніў перад немцамі і нашу сям'ю - тыя паверылі. Пасля гэтага бацька з палёгкай уздыхнуў: "Мы ўваскрэслі..."

Праз некалькі дзён немцы зніклі: калі, як і куды яны дзеліся -ніхто не ведаў.

Вера Іванаўна пералічыла імёны людзей, загінуўшых у той злашчасны дзень, якія захавала для нашчадкаў яе памяць...


  • Сям'я Венгер-- 6 чалавек (гаспадар, яго жонка Гітля, яе сястра Геня з мужам, сыны гаспадара, аднаго з якіх звалі Рува).


Сям'я Гінзбург - 4 чалавека (муж, жонка і сыны Борух і Абрам).
Сям'я Свіцкіх - 6 чалавек (муж, жонка, дачка Хана з мужам і двое іх малых дзяцей).
Сям'я Свіцкіх - 6 чалавек (муж, жонка, дочкі Нахама, Рахіль, Сіма, сын Копыл).
Сям'я Грынберг - 6 чалавек (Давід, яго жонка Хана, дочкі Хайміня і Соня, сыны Ісер і Гершын. )
Сям'я Сукман ( Давід, яго жонка і дзеці).
Сям'я Бардыга - 5 чалавек (муж, жонка, дочкі Эдля, Сара, Эстэра).
Сям'я Ясялеўскіх- 5 ці 6 чалавек (муж, жонка, дачка Рыва , 2 ці 3 сыны, аднаго з іх звалі Абрам. (Абрам застаўся жывы).
Сям'я Мілер - 5 чалавек (муж, жонка, дочкі Мнуха і Бася,ісын Юдаль. ( Юдаль застаўся жывы).
Сям'я Шкробавых.
Сям'я шаўца (муж, жонка і і х трое ці нават боллей дзяцей ).
3 бежанцаў - сям'я Шкарлатаў (муж, жонка, сын Абрам).
Сям'я — муж, жонка. 2 дзяцей і з імі сірата дзяўчына Марыся. У іншых бежанцаў было шмат дзяцей узростам ад некалькіх месяцаў да пяці гадоў.
Прыпынак 5
Застаўся ў нашай вёсцы толькі адзін удзельнік вайны.

Ермалінская Зоя Канстанцінаўна g:\конкурс о войне ермалинская\ермалинскафото\sam_0341.jpg

Маладая дзяўчына Зоя яшчэ не паспела закончыць сямігодку, а ўжо пападае ў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Сідора Арцёмавіча Каўпака. Асноўнай задачай для маладой дзяўчыны быў догляд за параненымі.g:\ермалинская\изображение 2.jpgg:\ермалинская\изображение 3 лицо.jpgg:\конкурс о войне - мальковичи ермолинская\фото к рассказу\фото награды и архив\изображение 4 лицо.jpg

З 1943 па ліпень 1944 года знаходзілася ў партызанскім злучэнні Каўпака.

Мае ўзнагароду:

Ордэн “Айчыннай вайны” 2 ступені.
Мае архіўную спраўку, якая пацвярджае, што Ермалінская (Гурына – дзявочае прозвішча) Зоя Канстанцінаўна была байцом ў партызанскім атрадзе пад кіраўніцтвам Каўпака.

У мірны час Зоя Канстанцінаўна выбрала сабе самую мірную прафесію — настаўніцы. Спачатку працавала ў Іванаўскім раёне, а з 1949 года і да пенсіі настаўнічала ў Малькавічах. За творчую, натхнёную работу ўзнагароджана знакам "Выдатнік народнай адукацыі".


Прыпынак 6


У студзені 2006 года адкрылася бібліятэка-музей у Малькавічах. Зараз у яе будынку намаганнямі загадчыцы бібліятэкі Дзямчук Любові Леанідаўны створаны музей, які складаецца з некалькіх раздзелаў.изображение 078

Адзін з якіх распавядае нам пра удзел нашых аднавяскоўцаў у вайне.
c:\documents and settings\admin\мои документы\ф\dsci0295.jpg

Але кажучы іншымі словамі:

“Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць”.

Запрашаем вас наведаць нашу малую радзіму,вёску Малькавічы!



Памятайце!

Праз стагоддзі, праз год,- Памятайце! Аб тых, хто ўжо не прыйдзе ніколі,- Памятайце! Дзецям сваім раскажыце аб іх, кааб запомнілі! Дзецям дзяцей раскажыце аб іх, кааб таксама запомнілі! Ва ўсе часы безсмяротнай Зямлі Памятайце!
Каталог: uploads -> doc
doc -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
doc -> Расце Расце
doc -> 1. Актуалізацыя ведаў і пастаноўка мэты дзейнасці
doc -> Тэма: неабсяжны свет загадак
doc -> Урок атрымання новых ведаў. Выгляд навучальнага заняткі: урок-даследаванне
doc -> Наша мова Ведаць, беларуская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, перакладаюць, разумеюць. Школа
doc -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
doc -> Тэма ўрока: Неабсяжны свет загадак
doc -> Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў
doc -> Урок хіміі па тэме


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал