Сеяць добрае, чыстае, вечнае…




Дата канвертавання23.01.2018
Памер22.59 Kb.
Сеяць добрае, чыстае, вечнае…”

Кажуць, што ёсць тры прафесіі ад Бога. Гэта прафесіі ўрача, святара і настаўніка. Каб стаць на адзін з іх, трэба мець і душэўны запал, і жыццёвы энтузіязм, і нязломную веру. Часам людзей, якія выбіраюць гэту прафесію, называюць апантанымі. Трэба быць чалавекам вялікага сэрца, каб стаць на адзін з гэтых шляхоў.

Калі святар працуе з душамі людзей, урач – з целам, то настаўнік трымае ў руках чалавечы лёс. Мы не памятаем усіх людзей, якіх сустрэлі на сваім жыццёвым шляху, аднак імя першай настаўніцы, напэўна, кожны памятае і зараз. Бо менавіта яна, настаўніца, павяла нас у новае жыццё, адкрыла новыя далягляды, паказала сапраўдныя каштоўнасці.

Адразу адчуваецца, што сёння дзень незвычайны. Выдаюць гэту незвычайнасць таямнічыя твары вучняў і ўсмешлівыя твары настаўнікаў. Дзень настаўніка… Свята, якое прымушае педагогаў зрабіць паўзу, паглядзець на плён сваёй працы. Свята, якое прымушае вучняў іншымі вачыма паглядзець на настаўніка, убачыць у ім не толькі “аўтамат ведаў”, але яшчэ і чалавека са сваімі радасцямі і праблемамі.

У Барунскім ВПК гэты дзень не пакінуў абыякавым ніводнага чалавека, які знаходзіўся ў школе. Настаўнікі былі прыгожымі як ніколі, прычым прыгажосць гэта стваралася не ад урачыстых строяў, але ад вялікай унутранай радасці, якая рабіла твар настаўніка ясным і светлым. Вучні таксама не засталіся ўбаку. З самага ранку агністымі букетамі віталі яны сваіх настаўнікаў. Аднак гэта быў не апошні сюрпрыз. У дзевяць гадзін распачаўся ўрачысты канцэрт, у якім прынялі ўдзел вучні розных класаў, настаўнікі, прадстаўнікі адміністрацыі. Па добрай традыцыі з уступным словам звярнуўся Франц Вацлававіч Станулевіч – дырэктар школы. У прамове дырэктара былі шчырыя словы падзякі ўсяму педагагічнаму калектыву Барунскай школы. Шмат цёплых слоў выказаў Франц Вацлававіч у адрас педагогаў. Затым былі ўручаны граматы лепшым настаўнікам школы. Пасля эстафету перанялі школьнікі. Добрыя два тыдні музыка не змаўкала на калідорах школы – вучні рыхтаваліся да выступлення і зараз былі гатовы парадаваць настаўнікаў цікавым канцэртам. Распачала канцэрт вучаніца першага класа, якая кранула ўсіх прысутных сваім спевам. Затым некалькі кампазіцый падаравала слухачам Алёна Лоўчая. Вучні пятага і шостага класаў падрыхтавалі цікавыя інсцэніроўкі. Школьнікі на некалькі хвілін пераўвасобіліся ў навукоўцаў, пісьменнікаў, настаўнікаў. Шмат гумару было ўкладзена ў гэтыя невялікія інсцэніроўкі, але асноўнай задачай інсцэніровак было паказаць, што без настаўніка няма і школы. З музычны падарункам выступіла і вучаніца дзявятага класа Насця Мацэвіч. Сваім пранікненым спевам дзяўчына змагла крануць сэрцы настаўнікаў і вучняў школы.

У Барунскай школе таленавітыя не толькі вучні, але і настаўнікі. Гэтую простую ісціну яшчэ раз даказаў настаўнік музыкі Артур Міхайлавіч Рухлевіч. Артур Міхайлавіч саспяваў некалькі песень, а затым павіншаваў сваіх калег са святам. На гэтым урачысты канцэрт закончыўся. І настаўнікі павінны былі вымушаны пайсці на ўрокі, але гэта ў звычайны дзень. Сёння самі вучні пераўвасобіліся ў настаўнікаў і паспрабавалі адчуць на сабе ўсю адказнасць становішча.

Па-іншаму сёння свеціць сонца, па-іншаму спяваюць птушкі, па-іншаму сёння бачыцца акаляючы свет. У гэты дзень настаўнікі сталі больш шчаслівымі, а вучні больш спагадлівымі. Гэтая патаемная радасць яшчэ на працягу доўгага часу будзе жыць у іх сэрцах…

Пелецкая Анастасія, вучаніца 9 класа



Барунскага ВПК


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка