Шаноўныя журналісты




Дата канвертавання05.12.2018
Памер11.62 Kb.

Шаноўныя журналісты,


Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі. Конкурс прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта euprojects.by, на якім у дадзены момант падрабязна прадстаўлены больш за 40 праектаў.
Ужо на працягу многіх гадоў ЕС штогод выдзяляе значныя фінансавыя рэсурсы на праектную дзейнасць у такіх сферах, як ахова здароўя, адукацыя, рэгіянальнае развіццё, пытанні міграцыі і бежанцаў, “зялёная” эканоміка і прадпрымальніцтва. Гэтыя праекты і ініцыятывы ў Беларусі далі магчымасць многім змяніць жыццё да лепшага, а ў маштабе краіны – дапамаглі цэлым гарадам і рэгіёнам.
Мы ўпэўненыя, што вашы тэксты, фатаграфіі, відэа і аўдыёматэрыялы, дасланыя на конкурс, раскажуць пра шматлікія прыклады паспяховага супрацоўніцтва беларускіх арганізацый з партнёрамі з ЕС, пра канкрэтныя і важныя паляпшэнні, якія адбыліся ў розных кутках краіны.
Пераможцы творчага спаборніцтва ў якасці прыза атрымаюць магчымасць пабываць на прафесійным семінары ў адной з краін Еўрапейскага саюза. Больш падрабязная інфармацыя прадстаўленая ў Палажэнні аб конкурсе па спасылцы: https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/18402/node/18402_be.
Мы спадзяемся, што знаёмства з героямі нашых праектаў стане для вас крыніцай натхнення і дапаможа стварыць яркія і запамінальныя сюжэты і публікацыі.

WWW. EUPROJECTS.BY


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка