Шаноўныя настаўнікі і кіраўнікі гурткоў



Дата канвертавання27.01.2018
Памер219.12 Kb.
#17468

SPRING ALIVE 2007 - SPRING BIRDWATCHING SURVEY

Games and tasks – what can you do during the classes?




Шаноўныя настаўнікі і кіраўнікі гурткоў,

Тут Вы знойдзеце гульні, заданні і конкурсы, якія можна правесьці для дзетак, а таксама ідэі і прапановы, якія можна выкарыстаць каб цікава і карысна правесьці некаторыя школьныя ўрокі. Асноўная мэта гэтага дапаможніка – замацаваць веды пра жыццё птушак, якія дзеткі атрымліваюць як пад час урокаў, так і пасля іх.


Усе заданні так ці інакш маюць адносіны да чатырох відаў птушак, якія былі абраны для правядзення кампаніі «Жывая вясна».
У якасці дадатку Вы знойдзеце камплект малюнкаў.
Мы спадзяемся, што гэты дапаможнік будзе карысным і сапраўды дапаможа Вам.
Каманда кампаніі «Жывая вясна»



  1. Вызначэнне птушак па галасам:

Камплект малюнкаў № 1


Настаўнік дае вучням праслухаць галасы вясковай ластаўкі, чорнага свіргуля, белага бусла і зязюлі (запісы галасоў можна спампаваць з сайту «Жывой вясны»), але не кажа, які голас каму належыць. Магчымыя пытанні да дзетак:

Ці ведаеце Вы гэтыя галасы?



  • Дзе і калі чулі?

  • З кім або чым асацыююцца ў Вас гэтыя гукі?

  • Якое апісанне голаса найбольш пасуе? (напрыклад, хуткі, чысты, гучны, працяглы, ціхі, лагодны і г.д.).

  • Ці падобныя галасы адзін да аднаго? Чым адрозніваюцца?

Затым можна паказаць малюнкі птушак, даць паслухаць галасы яшчэ раз і спытаць, які голас пасуе да якой птушкі.


Абмеркаванне:


  • Чаму кожны від птушак мае сваю спецыфічную песню? (магчымыя адказы: каб узаемадзейнічаць з іншымі відамі, каб прыцягнуць асобін свайго віду, каб напалохаць драпежнікаў, каб вызначыць межы свайго гнездавога ўчастку, для аховы гнязда, каб папярэдзіць іншых птушак аб небяспецы і г.д.)

  • Ці адрозніваюцца гукі (песні) птушак у розных сытуацыях? (напрыклад песня, якая прыцягвае самку і засцерагаючы крык гэтага ж віду)

  • Чым адрозніваюцца гэтыя песні? (гукамі, працягласцю, інтэнсіўнасцю, гучнасцю і г.д.)

  • Ці можна назваць засцерагаючы крык «спевам»?

  • Ці можна назваць «спевам» голас белага бусла?



  1. Расфарбуйце «Пасланак Вясны»

Камплекты малюнкаў №№ 2, 3, 4, 5


Дзеткам раздаюцца аркушы з чорна-белымі малюнкамі птушак для іх расфарбоўкі. Пасьля таго, як праца скончана, дзеткі адзначаюць стрэлкамі пяць найбольш характэрных для гэтага віда знешніх рысаў і словамі іх апісваюць. З усіх або з самых цікавых работ можна зладзіць выставу.


  1. Сілуэты птушак

Камплект малюнкаў № 6




  • вызначэнне птушак па іх сілуэтах.




  1. Гульня «Дазвольце мне прадставіцца»

Камплект малюнкаў № 7


Аб'ядноўваем дзетак у 4 групы, кожная з групаў абірае сабе імя адной з чатырох птушак (белы бусел, чорны свіргуль, вясковая ластаўка, зязюля). Для гульні спатрэбяцца розныя малюнкі і здымкі гэтых відаў (у палёце і на зямлі, гняздо, тыповае месца пражывання), а таксама запісы іх галасоў.

Кожная група павінна сабраць разам малюнкі з адлюстраваннем віду, яго гнязда, а таксама тыповага для яго месца пражывання:



  • Белы бусел – водна-балотныя угоддзі

  • Звычайная зязюля – лес і яго ўскрайкі

  • Вясковая ластаўка – сельская мясцовасць

  • Чорны свіргуль – гарады і мястэчкі

Пасля таго, як усе карткі сабраны, групы распавядаюць пра свае віды. Другія группы могуць дапаўняць гэтыя расповеды і задаваць пытанні.


  1. Паззлы

Камплекты малюнкаў №№ 8, 9, 10, 11




  1. Аб'ядноўваем дзетак у групы, адпавядаючыя колькасці птушак, малюнкі якіх трэба сабраць. Кожнай групе раздаем разрэзаныя на кавалкі – паззлы - малюнкі птушак, якія трэба сабраць. Хто хутчэй гэта зробіць, той лепш ведае выгляд «сваёй» птушкі. Наборамі паззлаў можна мяняцца так, каб кожная група сабрала ўсе чатыры віды. Пасля гэтага дзеткі з кожнай групы апісваюць сваю птушку, падкрэсьліваючы яе характэрныя рысы і адрозненні ад другіх відаў. Калі гэта магчыма, імітуюць яе голас або расказваюць пра яго.

  2. Усяму класу або гуртку раздаюцца паззлы птушак. Дзеткі з паззламі ад адной птушкі стараюцца як мага хутчэй знайсці калег з іншымі кавалкамі, а потым складваюць сваю птушку. Пасля гэтага дзеткі апісваюць сваю птушку, падкрэсьліваюць яе характэрныя рысы і адрозненні ад другіх відаў. Калі гэта магчыма, імітуюць яе голас або расказваюць пра яго.



  1. Падобнасць і адрозненні

Камплект малюнкаў № 12


Якія два віды з «пасланак вясны» найцяжэй адрозніць адзін ад аднаго (лягчэй зблытаць)?

Так, гэта Вясковая ластаўка і Чорны свіргуль





  • Дзеткі збіраюць малюнкі (папярэдне разрэзаны на кавалкі-паззлы) з выявамі вясковай ластаўкі і чорнага свіргуля ў палёце.

  • Дзеткі адзначаюць адрозненні і падобныя рысы паміж вясковай ластаўкай і свіргулём, гледзячы на малюнкі.

  • Потым малюнкі хаваюцца і трэба самастойна успомніць як мага больш рысаў, якія адрозніваюць гэтыя віды. Вынікі запісваюцца ў табліцу:




Асаблівасць

Вясковая ластаўка

Чорны свіргуль

Афарбоўка пер'я









Хвост








Крылы








Характар палёту










Асаблівасці жыцця












  1. Злучы кропкі

Камплекты малюнкаў № 13, 14, 15, 16


Трэба атрымаць малюнкі птушак праз паслядоўнае злучэнне кропак.


  1. Гульня тыпу «кракадзіл»

На картках пішуцца назвы птушак: белы бусел, чорны свіргуль, вясковая ластаўка, зязюля і раскладваюцца на стале назвамі ўніз. Адзін з гульцоў пераварочвае адну з картак і знаёміцца з назвай віду, які трэба паказаць без словаў астатнім удзельнікам гульні. Картка вяртаецца на месца, яны перамешваюцца. Той, хто адгадаў від правільна, выходзіць да стала і выцягвае наступную картку. Гульня працягваецца, пакуль не будуць паказаны і адгаданы ўсе віды, або пакуль ёсць жадаючыя паказваць і адгадваць.




  1. Адгадай, хто гэта?”

Камплект малюнкаў № 17


Дзеткі стараюцца вызначыць птушку па фрагмэнтах малюнкаў: (напрыклад, па дзюбе, нагам, апераным часткам цела і г.д.).


  1. Намалюй птушку

Камплекты малюнкаў № 18, 19, 20, 21



У далучаных файлах карткі з прыкладамі, як маляваць белага бусла, свіргуля, вясковую ластаўку, зязюлю.





  1. Пастаноўка «З жыцця птушак»

Клас або гурток аб'ядноўваецца ў 4 групы («тэатральныя трупы»), кожная з якіх у выглядзе невялічкай п'есы прадстаўяе жыццё “свайго” віду птушак. Дзеткам загадзя даюць час, каб падрыхтаваць касцюмы і дэкарацыі (матэрыялы аб жыцці і выглядзе птушак – можна з нашага сайта, кардон, аркушы ватману, маркеры, фарбы, скотч, нажніцы, клей і г.д.). Хоць пад час падрыхтоўкі прадстаўлення магчыма дапамога і парады дарослых, пажадана, каб кожная група рыхтавала сваю п’есу (гісторыю, дыялогі і д.п.) як мага больш самастойна. Кожнае прадстаўленне можна абмеркаваць – што было найбольш важным і цікавым, што не атрымалася, але варта было б прадставіць гледачам і г.д.




  1. Адгадай, чый гэта дом

Камплект малюнкаў № 22


Настаўнік і, калі ёсць магчымасць, вучні, прыносяць у школу матэрыял, з якога птушкі будуюць гнёзды:

  • гліну

  • семянныя галоўкі раслін (напрыклад, дзмухаўца, чартапалоха і д.п.)

  • лісце і ігліцу

  • галінкі і дубцы

  • вяроўкі з натуральнага і штучнага матэрыялу

  • фальгу

  • паперу, кавалкі будаўнічых матэрыялаў

  • пер'е

  • мох, салому, сухую траву або сена, лішайнікі




  • Пад час абмеркавання можна задаць дзеткам наступныя пытанні: Якія з гэтых матэрыялаў птушкі могуць выкарыстаць для пабудовы сваіх гнёзд? Навошта яны іх выкарыстоўваюць? (бо гэты матэрыял надае форму, маскіруе, ізалюе і ўцяпляе, служыць апорай гнязду).

  • Якія з гэтых матэрыялаў выкарыстоўваюць тры абмяркоўваемыя віды?

  • Які від з гэтых чатырох не будуе гнёздаў? Чаму?

  • Чаму птушкі выбралі менавіта гэтыя матэрыялы? Як гэта можа залежаць ад месца гнездавання віду і памеру гнязда?

  • Розные формы гнёзд – гэта розная форма адаптацыі да існуючых умоваў. Дзеткі расказваюць пра гнёзды, якія яны бачылі ў прыродзе. Настаўнік тлумачыць, як трэба паводзіць сябе, калі заўважыш гняздо (не шумець, не дэмаскаваць гняздо, не браць у рукі яйкі ці птушанят).

  • З чаго і як зроблены гнёзды белага бусла, свіргуля, вясковай ластаўкі?




  1. Пабудуй гняздо

Каб зразумець, наколькі ўмелымі павінны быць птушкі пад час пабудовы свайго гнязда, прапануем вучням самастойна паспрабаваць зрабіць невялікае птушынае гняздо. Яны самастойна могуць выбраць неабходны будаўнічы матэрыял: кавалкі вяроўкі, тканіны, галінкі, сухую траву, салому, лісце, мох, гліну і д.п.. Старэйшым вучням можна прапанаваць пабудаваць гняздо, карыстаючыся толькі дзьвума пальцамі.




  1. «Гняздо зязюлі»

Камплект малюнкаў № 23


Дзеткі малююць зязюліна яйка ў кожным з гнёздаў.

Ці будзе яно аднолькава расфарбована ва ўсіх гнёздах?





  1. Дзе мы можам знайсці гнёзды нашых чатырох сяброў-птушак?

Камплект малюнкаў № 24


Дзеткі распавядаюць, дзе можна напэўна знайсці гнёзда (ці яйкі) кожнага з чатырох відаў, а потым малююць іх.


  • Белы бусел



  • Вясковая ластаўка



  • Чорны свіргуль



  • Звычайная зязюля



  1. Адзін год з жыцця...”

Дзеткі малююць кампазіцыі або ставяць невялічкую п'есу пад назвай «Адзін год з жыцця белага бусла (вясковай ластаўкі, і г.д.)». Пад час падрыхтоўкі добра выкарыстаць цікавыя факты пра жыццё птушак, якія змешчаны на нашым сайце, а таксама падрыхтаваны настаўнікам або знойдзены вучнямі самастойна: дзе і як яны зімуюць, як і калі вяртаюцца, як і дзе будуюць гняздо, колькі маюць птушанят і чым харчуюцца, як птушкі рыхтуюцца да міграцыі і г.д.




  1. Верш пра птушку”

Дзетак аб'ядноўваюць у 4 групы, кожная з якіх піша невялікі верш пра адзін з чатырох відаў птушак (16-20 строфаў). Пажадана, каб у вершах была інфармацыя пра месцы, дзе жыве гэты від птушак. Кожная група запісвае свой верш на аркушы пад малюнкам «сваёй» птушкі і зачытвае яго іншым групам.




  1. Сямейны альбом

Вучні (можна ў группах або папарна як сядзяць за партамі) састаўляюць невялікае апавяданне пра жыццё абранага віду птушак і ілюструюць яго малюнкамі або здымкамі так, каб атрымаўся «сямейны альбом» - пад кожным малюнкам ці здымкам павінны знаходзіцца невялікі тлумачальны подпіс (напрыклад: мае дзядуля і бабуля, мае бацькі, я з братамі-сёстрамі да вылуплення, наш дом, як мы раслі, першае пер'е, прагулкі па гнязду, як я паляцеў упершыню, партрэт ежы, наша вандроўка ў Афрыку, адпачынак на зімоўцы, шлях назад і д.п.). У выніку атрымаюцца некалькі альбомаў, якія падрабязна распавядаюць пра адзін год з жыцця чатырох відаў птушак. Добра зрабіць прадстаўленне кожнага альбома і потым арганізаваць міні-выставу “сямейных альбомаў” у класе.




  1. Мая любімая вясновая птушка

Кожны вучань выбірае адзін з чатырох відаў птушак. У хаце яны падрыхтоўваюць расповед пра гэтую птушку (можна выкарыстоўваць любую даступную інфармацыю: з гэтага сайту, іншыя інтэрнэт-старонкі, друкаваныя выданні і ўласныя назіранні або ўражанні). Трэба не толькі цікава расказаць пра абраны від, але і падкрэсліць, якія рысы жыцця або паводзін падабаюцца або здзівілі найбольш. Пад час міні-прэзентацый можна абмяркоўваць існуючыя для птушак або для месцаў іх гнездавання, міграцыі і зімоўкі праблемы.




  1. Чым харчуюцца птушкі, якія вяртаюцца да нас вясною

Камплект малюнкаў № 25


Дзеткі з дапамогай стрэлак паказваюць, якое харчаванне, на іх погляд, найбольш адпавядае кожнаму з чатырох відаў.


  1. Характэрныя асаблівасці «пасланак вясны»

Дзеткі запаўняюць табліцу.




Асаблівасці


ЛАСТАЎКА

СВІРГУЛЬ

ЗЯЗЮЛЯ

БУСЕЛ

Вядзе скрытны лад жыцця ўдалечыні ад людзей













Сустракаецца ў гарадах і мястэчках













Палюе ў палёце













Есць дробных звяркоў













Есць дробную жамяру














Адкладвае яйкі ў гнёзды другіх відаў













Адкладвае да 5 яек













Адкладвае больш 5 яек












Спіць у палёце
















Знаходзіцца пад аховай закону



















  1. Месца прызначэння

Камплект малюнкаў № 26


Каб выканаць гэтае заданне, спатрэбіцца мапа Зямлі і 4 наборы каляровых кнопак (або булавак з каляровымі паперкамі). Таксама можна злучаць аднакаляровыя кнопкі паміж сабой ніткамі таго ж колеру. Пад час расповеду пра шляхі міграцыі кожнага віду, дзеткі зазначаюць іх кнопкамі. Атрымліваецца “Мапа міграцыі птушак”, на якой адлюстраваны найбольш характэрныя шляхі пралёту чатырох відаў.


  1. Людзі як і птушкі - вандроўнікі

Спытайце сваіх вучняў, ці робяць яны разам са сваімі бацькамі штогадовыя вандроўкі-міграцыі. Напрыклад, штогод наведваюць Чорнае мора або іншыя мясціны на Поўдні або на Захадзе. Як часта яны «мігрыруюць»? Калі ад'язджаюць і калі вяртаюцца?


У якасьці хатняга задання прапануйце дзеткам напісаць невялікае апавяданне «Мая неверагодная вандроўка» (так, каб атрымаўся «бартавы дзённік» вандроўкі-пералётаў ад імя птушкі). Як мага больш дэтальна трэба апісаць свае уражанні і адчуванні пад час пералётаў і розных сытуацый: як ляцелі, як арыентаваліся (па зорках, па сонцу, па магнітнаму полю Зямлі); ці перашкаджаў вецер; якая небяспека і ад каго (чаго) была пад час вандроўкі; дзе і як спыняліся на адпачынак і харчаванне; з кім ляцелі і каго бачылі і г.д..


  1. Падрыхтоўка да вандроўкі

Камплект малюнкаў № 27


Птушкі, як і людзі, рыхтуюцца да вандровак-пералётаў. Каб вы былі птушкамі, як бы вы рыхтаваліся да пералёту? Што ўзялі б з сабой? Што заставілі б тут? Што патрэбна птушкам, каб выжыць пад час працяглай вандроўкі? Можна адзначаць магчымыя шляхі пералёту каляровымі кнопкамі ці булаўкамі з наколатымі на іх каляровымі паперкамі.
У чым асноўныя адрозненні паміж людзьмі і птушкамі, калі яны вандруюць? У чым адрозненні ў падрыхтоўцы да вандроўкі?


  1. Дарожныя ўказальнікі для птушак

Камплект малюнкаў № 28


Дзетак аб'ядноўваюць у некалькі груп. Усім групам даецца прыкладна 5 хвілін на тое, каб знайсці адказ на адно з прыведзеных ніжэй пытанняў. Пасля гэтага кожная група прадстаўляе свае адказы-ідэі на абмеркаванне ўсяго класа або гуртка.
Пытанні: ЯК ВЫ ДУМАЕЦЕ…

  1. Пад час міграцыі птушкі арыентуюцца ў прасторы па сонцу? (а як яны робяць гэта ў пахмурныя дні?)

  2. Пад час міграцыі птушкі арыентуюцца ў прасторы па зорках? (а як яны робяць гэта ў пахмурныя ночы?)

  3. Ці выкарыстоўваюць птушкі магнітнае поле Зямлі, каб выбраць правільны напрамак пералёту?

  4. Як птушкі ведаюць, што ўжо трэба пачынаць пералёт?

  5. Як надвор'е ўздзейнічае на пералёты птушак?

Адказы:


  1. Пад час пералёту птушкі арыентуюцца па размяшчэнню Сонца. Калі ляцяць у паўночным кірунку, яны «ведаюць», што з раніцы сонца павінна быць з правага боку, а ўвечары – з левага. Птушкі могуць бачыць палярызаванае святло, таму воблакі ім не перашкаджаюць адчуваць, дзе знаходзіцца Сонца.

  2. Птушкі, якія працягваюць пералёт уначы (напрыклад, свіргулі), арыентуюцца па зорках. Птушкі, клеткі якіх стаялі ў Планетарыі, таксама пачыналі рыхтавацца да міграцыі і абіралі адпаведны палажэнню зорнага неба кірунак. Верагодна для таго, каб бачыць зорнае неба, некаторыя віды ляцяць уначы.

  3. Навукоўцы лічаць, што адным з найбольш важных арыентыраў для мігрыруючых птушак ёсць магнітнае поле, якое акружае Зямлю. Птушкі маюць унутраны «магнітны компас», які дапамагае ім вызначаць палажэнне магнітных палюсоў нашай планеты. Чым бліжэй да полюсу, тым мацнейшае магнітнае поле. Таму непагадзь, напрыклад, воблачнасць або туман, не перашкаджаюць птушкам арыетавацца па магнітнаму полю Зямлі.

  4. Надыход моманту падрыхтоўкі да адлёту птушкі вызначаюць па зменах даўжыні светлавога дня, зменах у тэмпературы паветра, змяншэнню колькасці даступнага харчавання. Пад час набліжэння зімы дні робяцца карацейшымі, тэмпература ніжэйшаю, а корма ўсё менш.

  5. Пад час міграцыі птушкі разлічваюць не толькі на ўласны зрок, тым больш, што ў цёмны час ён нашмат горшы, чым нават у чалавека. З-за таго, што міграцыі адбываюцца ўвесну і ўвосень, птушкі таксама выкарыстоўваюць змены ў патоках паветраных масаў. Птушкі актыўна выкарыстоўваюць падыходзячыя для іх паўночныя або паўднёвыя патокі паветра, якія дапамагаюць ім рухацца ў адпаведным кірунку.

  1. Дзе мяне можна сустрэць?”

Аб'ядноўваем дзетак у 4 каманды, кожная выбірае сваю птушку. Дзеткі атрымліваюць мапы, на якіх адзначаны міграцыйны шлях абранага праз іх віду птушак. Знаходзяць любую краіну ўздоўж гэтага шляху і стараюцца перадаць інфармацыю пра гэтую краіну з дапамогай мімікі і рухаў. Іншыя каманды стараюцца адгадаць, якая краіна мелася на ўвазе. Адгадаўшыя паказваюць краіну з міграцыйнага шляху «сваёй» птушкі.




  1. Вандроўка ластавак

На працягу свайго доўгага шляху ў Афрыку і назад ластавак, як і ўсіх пералётных птушак, чакаюць розныя небяспекі. Частка небяспек мае натуральны характар, другая ж, на жаль, выклікана дзейнасцю чалавека.


I. Спачатку абмяркоўваем прыкладны маршрут пералёту вясковых ластавак з Еўропы ў Афрыку, пад час абмеркавання дзеткі знаёмяцца з прыкладнай адлегласцю і магчымай працягласцю пералёту з Беларусі ў Афрыку.
Розныя небяспекі, якія могуць чакаць на ластавак пад час іх пералёту ў Афрыку:
-перад пачаткам міграцыі птушкі інтэнсіўна харчуюцца, каб назапасіць неабходную для пералёту колькасць тлушчу. Але часам з-за працяглых дажджоў або ранніх халадоў не ўсім птушкам атрымліваецца злапаць адпаведную колькасць жамяры.

-у Паўднёвай Еўропе дробных вераб'іных птушак, у тым ліку і ластавак, могуць злапаць «лоўцы птушак», якія нелегальна пастаўляюць іх у мясцовыя рэстараны.

-у Паўднёвай Еўропе, і, асабліва, над Эгейскім морам, ластаўкі павінны быць вельмі пільнымі. Сокалы Элеаноры, чый перыяд гнездавання здвінуты на час масавай восеньскай міграцыі птушак, палююць, асабліва на маладых асобін – і частка ластавак робіцца здабычай гэтых драпежных птушак.

-тыя, хто даляцеў да Міжземнага мора, павінны яго пераадолець, але некаторыя ластаўкі не могуць даляцець да другога берагу.

-яшчэ адзін іспыт на шляху ластавак – гэта пустыні Сахара і Сахель (раён на поўдзень ад Сахары) – самыя засушлівыя тэрыторыі ў Афрыцы – частка птушак не вытрымае засухі і гарычыні.

-надвор'е над тропікамі Афрыкі цяжка прадказуема – частка ластавак можа загінуць пад час навальніц і моцных трапічных дажджоў.



-у Афрыцы частка насельніцтва ўсё яшчэ выкарыстоўвае шкодныя для прыроды хімічныя рэчывы – птушкі могуць загінуць, калі з'ядуць некалькі атручаных гэтымі рэчывамі насякомых.
ТЫЯ, ХТО ВЫЖЫЎ ПАД ЧАС ГЭТАГА ДОЎГАГА ШЛЯХУ, даляцелі да Паўднёвай Афрыкі. Але пасля заканчэння зімы ў Еўропе … яны павінны ляцець у абратным кірунку.
II. Падрыхтуйце 10 «картак з пагрозамі» (можна на аркушах фармату A4), выпішыце на іх адпаведна выдзеленыя вышэй пагрозы і раздайце іх 10 ўдзельнікам гульні (можна агучваць пагрозы і самастойна). Усім астатнім вучням раздайце адзін з двух загаддзя падрыхтаваных набораў квадрацікаў кардону з парадкавымі лічбамі, якія адпавядаюць колькасці вучняў (мінус 10).
III. Пачатак гульні. Дзеткі з пранумераванымі квадрацікамі – ластаўкі. Спачатку ўсе жывыя, таму махаюць рукамі-крылцамі, бо ляцяць у Афрыку. На стале перад настаўнікам лічбамі ўніз ляжыць другі набор пранумераваных квадрацікаў-картак. Як толькі пасля агучвання чарговай пагрозы настаўнік будзе выбіраць і агучваць па 2-3 нумары, адпаведныя «ластаўкі» заканчваюць свой палёт – перастаюць махаць крылцамі і «паміраюць» ад адпаведнай пагрозы-прычыны.
IV. Пачынаецца расповед пра пералёт ластавак да месцаў зімоўкі ў Афрыку. Пад час яго настаўнік запрашае выходзіць і агучваць вучняў с карткамі пагроз адпаведныя небяспекі. Настаўнік выбірае нумары «ахвяр». Колькасць загінулых ластавак на кожным этапе гульні (= ад кожнай небяспекі) залежыць ад колькасці гульцоў. Пасля зімоўкі пачынаецца міграцыя дадому, у Еўропу. Але так, каб назад з зімоўкі – як і ў прыродзе - вярнуліся прыкладна толькі 20% ластавак, якія паляцелі ў Афрыку.

Колькасць удзельнікаў-«ластавак»



20


30


40

небяспекі:


працяглыя дажджы

1

2

2

раннія халады

1

1

1

перелёт над морам

-

1

1

лоўцы птушак

2

2

3

драпежныя птушкі

1

1

1

пералёт над морам

1

1

1

пустыня (гарачыня)

1

1

1

засуха

1

2

2

навальніцы

1

1

1

шкодныя хімічныя рэчывы

1

2

3

трапічныя дажджы

1

1

1

засуха

-

1

1

пустыня

1

1

2

перелёт над морам

-

1

1

лоўцы птушак

1

2

3

трапічныя дажджы

1

1

2

навальніцы

1

2

4

драпежныя птушкі

1

1

1

V. У якасці падсумавання – абмеркаванне – якія з небяспекаў на шляху міграцыі ластавак, выкліканы дзейнасцю людзей? Ці можна іх зменшыць або прадухіліць?




  1. Хто лепш ведае птушак?

Дзеткі сядаюць у кола. Кожны вібірае для сябе адзін з чатырох відаў птушак, настаўнік ціхенька пытае, хто гэта і перадае вучню налепку або закладку з выявай адпаведнай птушкі. Або настаўнік прапануе дзеткам намаляваць абраны праз іх від птушкі на картцы памерам А5. Потым настаўнік пачынае расповед пра усіх гэтых птушак (можна ў вольнай форме, можна зачытваць адпаведныя інфармацыйныя матэрыялы з нашага сайту). Як толькі пад час расповеду з'яўляецца інфармацыя, якую можна аднесці да адпаведнага віду, напрыклад, пра памеры гнязда ці месца гнездавання, характар пералёту ці колькасць птушанят) дзеткі, якія абралі дадзены від, падымаюць свае карткі або налепкі з ім уверх. Той, хто падняў сваю картку ў неадпаведны момант ці не падняў у адпаведны, выбывае з гульні (можна зрабіць выбыванне праз 2 ці 3 няправільных хода). Перамагае той, хто застанецца ў коле даўжэй за ўсіх.




  1. Гульня «Зрабі крок наперад»

Усе дзеткі атрымліваюць па адной ці па дзве-тры карткі, на адным баку якой знаходзіцца інфармацыя пра адзін з чатырох відаў птушак, а з другога – яе выява. Настаўнік просіць стаць усіх вучняў у адзін шэраг. Усе па чарзе зачытваюць тэкст са сваёй карткі, і вучні, якія пазналі інфармацыю пра свой від, робяць адзін крок уперад. Потым вучань, які зачытваў картку, паказвае выяву сваёй птушкі, каб кожны мог праверыць свае веды. Тыя, хто зрабіў крок памылкова, вяртаюцца назад. Тыя ж, хто зробіць найбольш правільных крокаў – г.з. выйдзе найдалей – перамагае.







Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал