Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання sympa абвяшчае чацвёрты набор удзельнікаў




Дата канвертавання13.01.2018
Памер32.06 Kb.



Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае чацвёрты набор удзельнікаў


Міжнародная адукацыйная праграма SYMPA накіравана на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у галіне дзяржаўнага кіравання і публічнага адміністравання на розных узроўнях.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай і занятыя ў сферах дзяржаўнага кіравання, адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама тыя, хто зацікаўлены бізнэсам, дзейнасцю грамадскіх арганізацый і палітычным жыццём.

Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія ладзяцца ў Беларусі, Літве, Малдове (ці Грузіі) і Швецыі, і міжсесійнай працы ўдзельнікаў, якая ўключае самастойны аналіз даследваных падчас сесій матэрыялаў, удзел у круглых сталах з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама самастойную арганізацыю сэмінараў па тэматыцы школы.

Змястоўна праграма факусуецца на актуальнай для Беларусі праблематыцы і на магчымасці ўжыць атрыманыя веды ў галіне публічнага адміністравання ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі атрымліваюць веды ў сферы паліталогіі, эканомікі, рэгіянальнага развіцця, мясцовага самакіравання, інстытутаў ЕС, электроннага кіравання, працы са СМІ і грамадскай думкай, міждзяржаўнага прыватнага партнёрства. З мэтай лепшага засваення тэарэтычных ведаў у праграму ўключанае вывучэнне практыкаў дзяржаўнага кіравання ў краінах правядзення навучальных сесій. Удзельнікі будуць наведваць дзяржаўныя структуры (парламенты, гарадскія саветы і г.д.), адукацыйныя і сацыяльныя ўстановы, СМІ, грамадскія арганізацыі.

Навучальныя сесіі 2012-2013 навучальнага года будуць факусавацца на наступных тэмах:


1 сесія (уводная): «Уводзіны ў праблематыку public administration», месца правядзення – Мінск, час правядзення: 12–14 кастрычніка 2012 года.


2 сесія: «Трансфармацыйныя працэсы ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы», месца правядзення – Вільня, час правядзення: снежань 2012 года.

У рамках сесіі адбудуцца візіты ў Парламент Літвы, у гарадскую раду Вільні, у Нацыянальны банк Літвы, на тэлебачанне.


3 сесія: «Досвед рэфармавання сістэмы дзяржаўнага кіравання», месца правядзення – Кішынёў (ці Тбілісі), час правядзення: сакавік 2013. У рамках сесіі адбудуцца візіты ў Парламент, гарадскую адміністрацыю, у палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі.


4 сесія: «Фінансавы менеджмент ў публічным кіраванні», месца правядзення – Стакгольм, час правядзення: май 2013 года.

У рамках сесіі адбудуцца візіты ў Парламент Швецыі, у офіс амбудсмэна, інстытуцыі дзяржаўнага кіравання, НДА і інш.


Выкладчыкамі школы з'яўляюцца вядомыя навукоўцы – эканамісты, палітолагі, сацыёлагі, журналісты, спецыялісты па публічным адміністраванні з Беларусі, Малдовы, Грузіі, Літвы і Швецыі, а таксама міжнародна прызнаныя экспэрты з іншых краінаў.



Слухачы, якія прайшлі поўны курс навучання, атрымліваюць сэртыфікат ад Swedish Institute for Public Administration.
Працоўныя мовы школы: англійская, руская, беларуская.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 24:00, 26 верасня 2012 г.
Крытэры адбору ўдзельнікаў:

  • узрост ад 25 да 40 гадоў;

  • вышэйшая адукацыя;

  • валоданне англійскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцыяў і вядзення дыскусіі;

  • сацыяльная актыўнасць: сяброўства ў НДА, партыях, грамадскіх рухах, прафэсійных саюзах і г.д.;

  • магчымасць удзельнічаць ва ўсіх відах дзейнасці школы: вочных сесіях, сэмінарах, круглых сталах і іншых відах міжсесійнай працы;

  • наяўнасць доступу ў інтэрнэт;

  • лідэрскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з удзелам у школе: праезд, пражыванне, харчаванне.



Працэдура адбору ўдзельнікаў:

  1. Па выніках конкурсу заявак кандыдатаў на першую ўводную сесію ў Мінску будуць запрошаныя 40 удзельнікаў;

  2. Пасля аналізу працы ўдзельнікаў падчас вочнай сесіі, суразмовы і напісання эсэ ў склад слухачоў школы будуць залічаныя 30 чалавек, якія возьмуць удзел у сесіях у Вільні і ў Кішынёве (ці Тбілісі);

  3. Да ўдзелу ў сесіі ў Швецыі будуць запрошаныя каля 2/3 слухачоў школы. Адбор будзе ажыццяўляцца згодна з рэйтынгам удзельнікаў па выніках першых дзвюх сесій і міжсесійнай працы.

Заяўкі

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца на адрас info@sympa-by.eu да 24:00, 26 верасня. Заяўка запаўняецца на англійскай мове. Форма заяўкі прыкладаецца.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка