Школьная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа



Дата канвертавання09.03.2017
Памер38.35 Kb.
#5382
Школьная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
1. Якія словы маюць аднолькавую колькасць гукаў?

1) хутка; 2) поўдзень; 3) насіць; 4) з’явы; 5) жыццё; 6) цікава.

а) 1,2,5; б) 2,4,6; в) 1,3,4; г) 3,4,5; д) 1,4,6.
2. У якіх словах пішацца мяккі знак?

1) кас...ба; 2) дз...веры; 3) подз...віг; 4) снежан... скі; 5) дзес...ці; 6) кон...скі.

а) 1,2,3; б) 2,3,4; в) 1,4,5; г) 4,5,6; д) 1,5,6.
3. Дапоўніце прыказку “менш гавары-...”

а) хутчэй заснеш; г) болей пачуеш; д) больш пазяхай.


4. Літара д пішацца ў словах:

1) спа...чына; 2) пераплё...чык; 3) па...чарка; 4) вопра...ка; 5) кары...ца; 6) разве...чык.

а) 1,3,6; б) 1,4,5; в) 2,3,6; г) 2,4,5; д) 3,4,6.
5. У якіх дзеясловах напішаце канчатак –еце- ў 2-ой асобо множнага ліку?

1) ве..; 2) сп...; 3) мы...; 4) прос...; 5) се...; 6) чыта....

а) 1,3,5; б) 2,4,6; в) 3,4,5; г) 3,5,6; д) 2,5,6.
6. У якіх словах ёсць марфалагічнае падваенне зычных?

1) збожжа; 2) адданы; 3) галлё; 4) рассыпаць; 5) смецце; 6) каменны.

а) 1,2,4; б) 2,3,6; в) 2,4,5; г) 3,4,6; д) 1,4,5.
7. Ад якіх дзеясловаў нельга ўтварыць зваротныя?

1) сутракаць; 2) жыць; 3) выдумляць; 4) глядзець; 5) шыць; 6) дзьмуць.

а) 1,3,5; б) 2,3,5; в) 3,4,5; г) 2,4,6; д) 3,5,6.
8. Каму з беларускіх пісьменнікаў належаць словы: “Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі, планіруюць буслы?”

а) Б.Сачанку; б) Я.Коласу; в) К.Чорнаму; г) У.Караткевічу; д) І.Мележу.


9. Якое значэнне мае выраз “на скорую руку”?

а) мець многа часу; б) ляжаць нерухома; в) многа гаварыць; г) даць штосьці другому; д) паспешліва штосьці рабіць.


10. Дадзены словы са значэннем прыкметы па прыналежнасці. Знайдзіце памылкова ўтвораныя прыметнікі.

1) дочкаў; 2) гусіны; 3) бацькін; 4) мадзвяджы; 5) вавёрчын; 6) барсукоў.

а) 1,3,5; б) 1,3,4; в) 2,5,6; г) 2,4,6; д) 3,4,5.
11. Выберыце з прыведзеных словазлучэнняў сінонімы да слова неруш.

1) нявораная зямля; 2) абмеркаванне твора; 3) гучная прамова; 4) дзікі лес; 5) грыбное месца; 6) знаёмая гульня.

а) 1,4,5; б) 1,3,6; в) 2,4,5; г) 3,4,5; д) 1,5,6.
12. Знайдзіце “лішнія словы” сярод назоўнікаў агульнага роду.

1) задзіра; 2) ціхоня; 3) драчун; 4) плакса; 5) гультай; 6) сведка.

а) 1,2; б) 3,5; в) 3,4; г) 5,6; д) 2,3.
13. Знайдзіце сярод назоўнікаў “лішнія словы” паводле ўжывання іх у родным склоне:

1) вугаль; 2) маянэз; 3) дождж; 4) хлеб; 5) жаўток; 6) цукар; 7) авёс.

а) 1,4,5; б) 2,3,4; в) 4,5,6; г) 4,5,7; д) 3,6,7.
14. Які сэнс мае выраз “чорная хата”?

а) абгарэлы будынак; б) гасцінны пакой; в) спальня; г) кухня; д) веранда.


15. Вызначце лічэбнікі з памылкай у скланенні.

1) васьмідзесяці; 2) семдзесяці; 3) трыстам; 4) сто дваццаць пяці; 5) пяцюстамі; 6) дзвюма.

а) 1,2,3; б) 2,3,4; в) 3,4,5; г) 4,5,6; д) 1,5,6.
16. Якія словы прапушчаны ў вершы П.Броўкі.

У любімай мове, роднай наскай,

Ах, якія словы:....

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.
17. У якіх прозвішчах дапушчана граматычная памылка ў Д. склоне?

1) Дулуб Івану; 2) Саньку Сяргею; 3) Юсевічу Яну; 4) Манько Дзянісу; 5) Казак Паўлу.

а) 1,2,3; б) 1,2,5; в) 2,3,4; г) 1,4,5; д) 3,4,5.
18. Вызначце старажыныя назвы галаўных убораў:


  1. гареет; 2) катур; 3) скуфейка; 4) сфелерыт; 5) андарак; 6) магерка.

  2. а) 1,2,5; б) 2,3,4; в) 2,3,6; г) 3,4,5; д) 1,2,6.

19. Які раздзел мовазнаўства вывучае ўласныя імёны?

а) акцэнталогія; б) графіка; в) лексікалогія; г) анамастыка; д) дыялекталогія.
20. Якія з прыведзеных назоўнікаў не ўжываюцца ў множным ліку?

1) малако; 2) поўдзень; 3) сад; 4) Нарач; 5) ложак; 6) брат.

а) 1,2,4; б) 1,2,6; в) 2,3,4; г) 2,4,5; д) 3,4,6.
21. Абазначце варыянты правільна вызначаных асноў сказа.

1) Неба над светам было высокае, ціхае, веснавое.

2) Піянеры пачалі весела спяваць.

3) Калгаснікі павезлі ў горад прадаваць садавіну і гародніну.

4) Прыстань шырокая, доўгая, вылажана пліткамі.

5) Мясціна гэтая ў той час была глухая.

а) 1,2,3; б) 1,2,4; в) 2,3,4; г) 1,3,4; д) 1,3,5.
22. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок.

1) (на) заўтра; 2) (у) восень; 3) (па) першае; 4) ціха (ціха); 5) (абы) дзе; 6) (па) веснавому; 7) (на) бягу.

а) 3,4,5,6; б) 1,3,4,5; в) 2,3,4,5; г) 4,5,6,7; д) 2,5,6,7.
23. Адзначце словы, якія пішуцца разам.

1) (у)права; 2) (у)дзень; 3) калі(небудзь); 4) (па)другое; 5) (па)ранейшаму; 6) (на)заўсёды.

а) 1,2,3; б) 1,2,6; в) 2,3,4; г) 1,3,5; д) 4,5,6.
Адзначце тлумачэнне, якое адпавядае фразеалагізму бібікі біць.

а) рабіць нешта на падумаўшы;

б) кланяцца каму-небудзь;

в) быць пільным, уважлівым;

г) марнаваць час, гультаяваць;

д) перамагчы каго-небудзь.


25. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі – аце, - яце ў форме 2-ой асобы мн.ліку цяперашняга часу:

а) касіць; б) біць; в) плыць; г) ляпіць; д) несці; е) весці.


26. Адзначце правільны разбор слова па саставу

а) налад-жан-ым; б) на-лад-ж-ан-ым; в) на-ладж-а-н-ым; г) на-ладж-ан-ым.


27. Адзначце деепрыметныя словазлучэнні:

а) дрымучы лес; б) дрыжачыя рукі; в) пяшчотныя рукі; г) накормленае дзіця; д) разумнае дзіця.

28. Адзначце дзеепрыслоўі закончанага трывання

а) увайшоўшы ў лес; б) усцілаючы зямлю; в) уключыўшы святло; г) чытаючы раман; д) лежачы на спіне.


29. Перакласці тэкст на беларускую мову.

Уже сейчас в школе на уроках, и на собраниях вам неоднократно приходилось выступать перед товарищами с различными сообщениями и докладами. Вспомните: всегда ли удачным были ваши выступления?



Всегда ли удавалось вам донести до слушателей то, что вы хотели им сообщить, увлечь их своим выступлением?
30. Дом, у якім я жыву (Міні-сачыненне).


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал