Школьная бібліятэка




Дата канвертавання25.01.2018
Памер16.95 Kb.
Навінкі серыі ”Школьная бібліятэка”

  • 3 Сэрцам народжаны спеў: зборнік паэзіі / уклад. Аксана Спрынчан.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. – 142 с. – (Школьная бібліятэка)

У гэты зборнік увайшлі вершы для чытання ў 10 класе. Класічная паэзія У.Жылкі, У.Дубоўкі, Я.Пушчы, П. Броўкі, М.Танка, А.Куляшова, П.Панчанкі і У.Караткевіча зацікавіць школьнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.

  • 2 Голасам душы і сэрца: зборнік апавяданняў і казак / уклад. А. Спрынчан.-Мінск: Маст. Літаратура, 2016. – 134 с. – (Школьная бібліятэка).

У гэты зборнік увайшлі апавяданні і казкі для чытання ў 5 класе Каруся Каганца, А.Гаруна, Я. Коласа, У.Дубоўкі, Я.Брыля, В.Адмчыка і інш. Ён зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.

  • 5 Чарадзейнае слова: зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3 класе / склад. И.М.Наронская. – Мінск: Беларусь, 2016. – 383 с. – (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі народныя творы, а таксама вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў.

Рэкамендуецца вучням пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання для пазакласнага чытання.




  • 4 Страла Расамахі; Вогнепаклоннікі: нарысы / М.Чарняўскі.-Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. – 143 с.

Гэтую кнігу склалі кароткія нарысы знакамітага археолага каменага (“Страла Расамахі”) і бронзавага вякоў (“Вогнепаклоннікі”) вякоў. Юны чытач даведаецца,я к ў далёкай мінуўшчыне чалавек авалодваў агнём, паляваў, займаўся рыбалоўствам, земляробствам і жывёлагадоўляй, вынаходзіў металічныя прылады працы, а таксама пра тое, як нараджалася культура.

  • 1 Зямны акіян / Гіём Апалінэр. Планета людзей / Антуан дэ Сэнт-Экзюперы: для дзяцей стар. Шк. Узросту. – Мінск: Звязда, 2016.-232с. – (школьная бібліятэка).

У зборнік увайшлі класічныя творы, што вывучаюцца ў школе.

Г.Апалінэр – французскі паэт, яркі прадстаўнік авангардысцкага руху пачатку ХХ стагоддзя. Заявіў пра сябе як наватар і эксперыментатар.



Творы не менш вядомага французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы напоўнены філасофскім сэнсам, з’яўляюцца павучальнымі як для дзяцей, так і для дарослых.

Запрашаем за кнігамі ў бібліятэку гімназіі №1


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка