Школьныя старонкі




Дата канвертавання24.09.2018
Памер45.29 Kb.
http://tsentr-obrazovaniya.ru/attachments/logo/kniga11.png?template=generic

ГАРТАЕМ


ШКОЛЬНЫЯ СТАРОНКІ

Паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 года Заходняя Беларусь, куды ўваходзіла Івянецкая гміна Валожынскага павета, да верасня 1939 года знаходзілася ў складзе буржуазнай Польшчы. Вёскі Сівіца, Пагарэлка, Вуглы па адмінстрацыйнаму падзелу ўваходзілі ў склад Івянецкай гміны. Пераважнае месца ў эканоміцы Валожынскага павета займала сельская гаспадарка. Найбольшая ўвага ўлад звярталася на падрыхтоўку настаўнікаў-паланістаў, якія выкладалі прадметы па гісторыі і культуры Польшчы на польскай мове. Прадстаўнікі польскіх улад адзначалі пра тутэйшы люд, што “самі жыхары даволі ўжыўчывыя, хочуць вучыцца, ахвотна прымаюць польскую культуру”, аднак жадаюць мець школы на беларускай мове. Ініцыятыва ішла ад простага народа, духавенства, беларускай інтэлігенцыі. Але санацыйная палітыка Варшавы была цалкам скіравна на паланізацыю ўсходніх крэсаў і з  кожным новым навучальным годам школы на роднай мове знікалі, саступаючы месца  польскамоўным. І толькі ў выніку прыняцця новай Канстытуцыі ўрадам Пілсудскага ў маі 1935 года былі часткова адменены некаторыя абмежаванні ў вобласці адукацыі.

Першая школа была адкрыта на нашай тэрыторыі ў 1935 годзе. Яна была двухкласнай, размяшчалася ў вёсцы Вуглы, у доме Мінкевіч Юзэфы. Вывучалі польскую мову, матэматыку, гісторыю і рэлігію.

У 1936 годзе на грошы мясцовага насельніцтва, часткова ўрада ва ўрочышчы Лозы была пабудавана новая драўляная школа. Патрэбна заўважыць, што яна была размешчана на тэрыторыі вельмі ўдала: адлегласць да вёсак Сівіца, Вуглы, Пагарэлка і хутароў была амаль, што аднолькавай. У школе займаліся 2 класы. Прадметы выкладаліся на польскай мове.

Пасля ўз’яднання заходніх зямель, у верасні 1939 года, школа працягвала сваю дзейнасць. Праз некаторы час школа была пераведзена на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, а таксама іншых прадметаў на роднай мове. З вывучэння быў выключаны такі прадмет, як “Закон божы”. Адначасова дырэктарам і настаўнікам працавала Вера Чаславаўна Шматувна, якая пражывала ў памяшканні школы. З надыходам Вялікай Айчыннай вайны школа працягвала працаваць да зімы 1941 года. Перад блакадай Налібоцкай пушчы, у ліпені 1943 года, школа была спалена нямецкімі карнікамі. Заняткі ў школе былі спынены. Настаўніца загінула разам з сынам у час блакады.

Пасля вызвалення тэрыторыі Івянецкага раёна ў 1944 годзе з верасня месяца заняткі ў школе аднавіліся. Дзеці займаліся ў захаваўшымся будынку сядзібы “Ланчыга”, а потым у хаце грамадзяніна Баршчэнкі.

Улетку 1945 года з сядзібы грамадзяніна Доўнара быў перавезены новы зруб, які застаўся ад прыстройкі ля млына, і былі пабудаваны памяшканні для першага і другога класаў, а таксама кватэра для дырэктара Сівіцкай сямігадовай школы. У школе налічвалася больш за 100 вучняў. Займаліся ў дзве змены. Дырэктарам школы была назначана маладая настаўніца Качан Ірына Сцяпанаўна. Умовы для заняткаў былі складаныя:  класы былі перапоўнены, не хапала падручнікаў, пісьмовых прылад, сшыткаў, мэблі.

У канцы саракавых гадоў дырэктарам школы працаваў Серафімовіч С. В. f:\dcim\101msdcf\dsc00058.jpg

За час яго дырэктэрства да школьнай забудовы былі прыбудаваны яшчэ 4 класныя памяшканні і бібліятэка.

У пасляваенны час паслядоўна займалі пасады дырэктара Сівіцкай школы Кушнер І.М., Бабіновіч А.І., Леванчук М.С., Чыкін В. А, Кацуба Т.І., Маркаў В.С.

З 1961 года па 1969 год педагагічны калектыў узначальваў Новік Пётр Антонавіч. З 1969 па 1973 года дырэктарам працаваў Садоўскі Святаслаў Феліксавіч. У ліпені 1973 яго змяніў Лоўчы Уладзімір Віктаравіч, які працаваў да снежня 1989 года. Са снежня 1989 года па чэрвень 1997 года дырэктарам працаваў Гарбачэўскі Уладзімір Уладзіміравіч.

І вось у лютым 1998 г. быў здадзены доўгачаканы двухпавярховы будынак Сівіцкай базай школы. У ім размясціліся светлыя прасторныя класныя кабінеты, лабараторыі, спартыўная зала, вучэбныя майстэрні, сталовая, стаматалагічны кабінет, кабінет   радыяцыйнай бяспекі.

Са жніўня 1997 года і па 2004 педагагічны калектыў узначальваў Хімарода Анатолій Антонавіч.

З 2004 года школу ўзначальвае Яновіч Іна Раманаўна.



З 18 чэрвеня 2013 года кіруе ўстановай адукацыі Бібік Людміла Іосіфаўна. 

С 1 верасня 2010 года школа і дзіцячы сад былі аб'яднаны ў адну ўстанову адукацыі – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа».z:\благоустройство сивица\2017\2017\sam_4339.jpgz:\благоустройство сивица\2017\2017\sam_4451.jpgz:\благоустройство сивица\2017\2017\sam_4334.jpg



ПАШПАРТ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ:

Усяго навучэнцаў на 01 верасня 2018 года – 45:

 1 - 4 класы – 9 вучняў;

5 - 9 класы – 15 вучняў;

Выхаванцаў рознаўзроставых груп – 20:

група “Гномікі – 10”, група “Вясёлыя званочкі - 10”.

Класаў-камплектаў – 7

ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА:
• 9 вучэбных кабінетаў;
• камп’ютарны клас;
• бібліятэка;
сталовая;
• майстэрня тэхнічнай працы;
• кабінет абслугоўваючай працы;
• спартыўная зала;

У школе функцыяніруюць:

• метадычнае аб'яднанне настаўнікаў прадметнікаў (кіраўнік Жаўток Наталля Генадзьеўна)

  • метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў (кіраўнік Жыдович Святлана Анатольеўна).

У дзяржаўнай установе адукацыіz:\фото\канферэнцыя\20180829_101750.jpg

«Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа» працуе 15 педагогаў, з іх маюць:

вышэйшую адукацыю – 10 (66,7 %);

вышэйшую катэгорыю – 3 (20 %);

першую – 10 (66,7%);

другую – 1 (6,6%);

Без катэгорыі – 1(6,6 %).
ВЕТЭРАНЫ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАЦЫ

Адамовіч Часлава Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў, працавала з 1962 па 1992 год;

Бібік Лілія Мікалаеўна, настаўнік матэматыкі, працавала з 1977 па 2005год;

Сітнікава Тамара Сямёнаўна, настаўнік хіміі і біялогіі, працавала з 1973 па 2001 год.
ЗНАКАМІТЫЯ ВЫПУСКНІКІ ШКОЛЫ
Равінскі Генадзь Антонавіч, краязнаўца, публіцыст, педагог, даследчык літаратуры, гісторыі і культуры свайго краю. Выпускнік 1950 года.

Голуб Тарэса Станіславаўна, кандыдат філалагічных навук, лаурэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага. Выпускніца 1966 года.

Бібік Петр Іосіфавіч, намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта. Выпускнік 1975 года.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка