Шмат павандраваўшы па Еўропе, Кацярына і Аляксей Нарэйкі выбралі для жыхарства Смаргоншчыну



Дата канвертавання04.04.2017
Памер442 b.
#6921


АЛЯКСЕЙ І КАЦЯРЫНА НАРЭЙКІ ПЕРАЕХАЛI СА СТАЛІЦЫ Ў СМАРГОНЬ I АДКРЫЛI КРАМУ-МАЙСТЭРНЮ


Шмат павандраваўшы па Еўропе, Кацярына і Аляксей Нарэйкі выбралі для жыхарства Смаргоншчыну.



Аляксей і Кацярына пераехалі з шумнай сталіцы ў маленькую вёску сярод векавечнага лесу Ардзяю, непадалёку ад Смаргоні. У хуткім часе сталі зоркамі мясцовага тэлебачання. У іх магазіне «Кветачка – майстэрня настрою» – і займальныя карціны , напісанныя на дошках, і ведзьмы, і вязаныя машынкі побачз традыцыйнымі саламянымі вырабамі і лялькамі ў беларускіх касцюмах. Майстар, які шые гэтыя лялькі, дакладна сканструяваў касцюмы некаторых рэгіёнаў Беларусі.

Муж і жонка адкрылі ў Смаргоні магазін хэнд мэйд-вырабаў. Для сваіх гасцей яны праводзяць майстар-класы па маляванню на вадзе.



  • Сярод упрыгожванняў – кулоны, незвычайныя завушніцы са скуры, шкла, тканіны, дрэва, з малюнкамі і без, і нават з натуральнымі раслінамі. Некаторыя рэчы, падушкі ці рукавіцы, робіць Кацярына: «Хоць і вучуся на гісторыка, мяне заўсёды цягнула да чагосьці творчага, люблю што-небудзь рабіць сваімі рукамі. У Смаргоні такога няма, нават няма дзе краскі купіць. Вось і з’явілася ў мяне ідэя адкрыць такі магазін, муж мяне адразу падтрымаў.».





«Мы імкнёмся прэзентаваць сучаснае народнае мастацтва, як яно ёсць на Беларусі. Самае лепшае – гэта не гнацца за іншымі краінамі, а рабіць сваё. І ў гэтым сваім ты заўсёды будзеш першы і лепшы. Беларускія мастакі ствараюць вельмі цікавыя і незвычайныя рэчы. І за гэтымі рэчамі прыязджаюць нават з-за мяжы», -- расказвае сямейная пара.



  • Сапраўды, тыя рэчы, якія набываюць у «Кветачцы» жыхары Смаргоні і турысты, існуюць у адным экзэмпляры. Прыходзяць сюды на экскурсіі і для таго, каб навучыцца чаму-небудзь. На сённяшні дзень такая майстэрня пакуль адзіная ў Беларусі.







Каталог: uploads -> doc
doc -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
doc -> Расце Расце
doc -> 1. Актуалізацыя ведаў і пастаноўка мэты дзейнасці
doc -> Тэма: неабсяжны свет загадак
doc -> Урок атрымання новых ведаў. Выгляд навучальнага заняткі: урок-даследаванне
doc -> Наша мова Ведаць, беларуская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, перакладаюць, разумеюць. Школа
doc -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
doc -> Тэма ўрока: Неабсяжны свет загадак
doc -> Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў
doc -> Урок хіміі па тэме


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал