Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты дзень у школе быі запланаваны наступныя мерапрыемствы




Дата канвертавання15.12.2018
Памер12.1 Kb.
Субота, 06.12.2014.

Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты дзень у школе быі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

- для вучняў 1-4 класаў праводзілася “Майстэрня Дзеда Мароза”. Разам з дзецьмі майстравала настаўніца пачатковых класаў Якаўлева Л.М.;

- вучні 5-11 класаў разм з класным кіраўніком 7 класа Ляўковіч Л.М. рыхтавліся да навагоднягя свята.



Малодшыя вучні школы старанна і рупліва выразалі выцінанкі для ўпрыгожваня вокан школы. Елкі, Дзед Мароз, Снегурачка – галоўныя матывы выцінанак. Кожны знайшоў для сябе штосьці прывабнае і займальнае. Пасля таго, як дзеці выразалі ўпрыгожванні для школы, яны капіравалі выцінанкі, каб выразаць іх дома. Складана назваць самых лепшых удзельнікаў мерапрыемства, таму што добра папрацавалі ўсе.



Вучні сярэдняга і старэйшага звяна рыхтоваліся да навагодніх святаў наступным чынам: выбіралі сцэнарыі для навагодніх пастановак, малявалі упрыгожванні для спартыўнай залы, у якой звычайна праходзяць навагодні ранішнік і навагодні баль. Таксама старэйшыя вучні рахтавалі ўпрыгожванні для сваіх кабінетаў: цацкі, гірлянды, плакаты. Частка вучняў дапамагала малышам выразаць выцінанкі. Вучні 6 класа падрэстаўрыравалі самаробную ёлку з пластыкавых бутэлек, каб паставіць у сваім кабінеце.

Знайшлі заняткі для душы і наведвальнікі гурткоў “Камп’ютарная графіка і дызайн”, “Тэхнічнае мадэліраванне”. Наведвальнікі камп’ютарнага гуртка працавалі над лічбавымі фотапартрэтамі. На занятках тэхнічнага гуртка дзеці разам з настаўнікам распрацоўвалі мадэлі тэхнікі.

У школьных мерапрыемствах прынялі ўдзел 49 вучняў.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка