Што хвалюе маладых спецыялістаў?




Дата канвертавання02.04.2017
Памер32.08 Kb.
Што хвалюе маладых спецыялістаў?


Кіраўніцтва раёна наладзіла традыцыйныя сустрэчы з маладымі спецыялістамі галін аховы здароўя, адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі, прыбыўшымі на свае першыя рабочыя месцы ў 2011-м і сёлетнім гадах.
Мэта — наладзіць шчыры дыялог

Узначаліла прадстаўніцтва ўлады раёна намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова. Яна ж вядзе гутарку са спецыялістамі, прымае іх пытанні, выслу- хоўвае праблемы, дае парады, прычым не толькі па рабоце, але і жыццёвыя.

У міні-інтэрвью “раёнцы” Вольга Гаршкова адзначыла:

— Падобныя сустрэчы наладжваюцца з мэтай пазнаёміцца з маладымі людзьмі, іх думкамі, марамі і планамі на будучае, дапамагчы вырашыць тыя ці іншыя пытанні. Даць магчымасць тым, хто працуе ўжо год, па-дзяліцца вопытам з рабятамі, якія толькі сёлета сталі на прафесійны шлях. Акрамя гэтага, аналізуючы праблемы, хвалюючыя маладых спецыялістаў, раённая ўлада прымае неабходныя захады для ўдасканалення сістэмы работы галін жыццядзейнасці. Дарэчы, на сустрэчы запрашаюцца толькі спецыялісты: кіраўніцтва ўстаноў і арганізацый, дзе яны працуюць, адсутнічае. Так задумана для таго, каб даць магчымасць маладым лю-дзям сапраўды раскрыцца, не пабаяцца выказаць свае ўласныя думкі і пажаданні для паляпшэння ўмоў работы.

У гутарках з моладдзю прымаюць удзел начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Суравец, галоўны спецыяліст аддзела крэдытавання філіяла №703 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Алена Лізунова.
Маладыя педагогі і культработнікі

Сёлета рабочыя месцы на Кіраўшчыне занялі каля 100 маладых спецыялістаў — выпускнікоў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў краіны. 23 чалавекі папоўнілі рады педагогаў раёна. Сярод маладых настаўнікаў — выкладчыкі замежнай мовы, фізікі, інфарматыкі, хіміі, фізічнай культуры, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, рускай мовы і літаратуры, выхавальнікі груп падоўжанага дня і дзіцячых садкоў. Як высветлілася ў ходзе гутаркі, многія з іх павышаюць сваю адукацыю: атрымліваюць вышэйшую альбо другую вышэйшую адукацыю.

Сярод найбольш хвалюючых сацыяльна-бытавых пытанняў — для некаторых, асабліва сельскіх настаўнікаў, — жыллё, для іншых — адсутнасць вольнага часу. Характарызуючы працоўны працэс, моладзь з пачуццём павагі адзначыла, што ва ўсіх установах адукацыі раёна — выдатныя калектывы, якія цёпла прынялі, не пакінулі сам-насам з праблемамі, дапамагаюць, падтрымліваюць і даюць парады. Некаторыя адзначылі, што было б добра, калі б школы папоўніліся хімічнымі рэактывамі, аўдыяматэрыяламі для вывучэння замежных моў, а таксама спортінвентаром. Прыемна, што значная колькасць маладых настаўнікаў — нядаўнія выпускнікі школ Кіраўшчыны.

Для спецыялістаў галіны культуры таксама асноўнай праблемай, якая значна паўплывае на тое, застацца пасля ад-працоўкі на Кіраўшчыне, альбо паспрабаваць пашукаць шчасце за межамі раёна, з’яўляецца жыллё. Маладыя людзі адзначаюць, што пакоі ў інтэрнатах ім прадастаўляюцца, але, улічваючы рэаліі сучаснасці, хочацца больш камфортных умоў для пражывання, а зняць кватэру ў Кіраўску чамусьці складана. Вы-кладчыкі музычнага мастацтва адзначылі, што неабходна абнавіць фонд музычнай літаратуры, абсталяванне класаў, каб у поўнай меры захапіць дзяцей музыкай, мець магчымасць у больш даступнай і яскравай форме данесці да свядомасці і душ уменне валодання гэтым відам мастацтва.


Маладыя аграрыі

Найбольшая колькасць маладых спецыялістаў — 40 чалавек прыбыла ў галіну сельскай гаспадаркі. Сустрэча з імі адбылася ў мінулы аўторак.

Кожнаму маладому спецыялісту было прапанавана прадставіцца, расказаць крыху аб сабе, агучыць уражанні ад працы, хвалюючыя праблемы. Як ні дзіўна, большая частка прысутных — дзяўчыны. Яны абралі для сябе прафесіі эканамістаў і бухгалтараў, маркетолагаў у сельскагаспадарчай галіне, а таксама ветэрынарнага профілю. З прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва былі ў асноўным інжынеры.

Шмат ураджэнцаў Кіраўшчыны, а некаторыя прыехалі ў наш раён з Клічава, Горак, Мсціслаўля, Бабруйска, населеных пунктаў Брэсцкай вобласці і іншых рэгіёнаў краіны.

У асноўным прысутныя маладыя спецыялісты — выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, у тым ліку Жыліцкага сельгаскаледжа, аднак практычна ўсе плануюць павышаць узровень адукацыі. Хтосьці ўжо з’яўляецца студэнтам завочнага аддзялення аграрных ВНУ, іншыя яшчэ рыхтуюцца да ўступных іспытаў.

Прыемна, што шмат сямейных пар: і муж, і жонка абралі для сябе сельскагаспадарчыя прафесіі, разам шчыруюць на карысць адной гаспадаркі.

Сярод пытанняў, патрабуючых вырашэння: жыллё, узровень зарабатнай платы, у многіх — адсутнасць стабільнага рабочага графіку і выхадных.

Маладым спецыялістам было дадзена абяцанне данесці сутнасць гэтых праблем да кожнага кіраўніка сельгас-прадпрыемства, а таксама абмеркаваць іх вырашэнне на ўзроўні раённай улады.



На завяршэнне сустрэчы начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Гіраеўскі запрасіў прысутных прыняць удзел у чарговым пасяджэнні клуба маладога спецыяліста, якое плануецца правесці 23 лістапада ў выглядзе вечарыны.

Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка