Што спрыяе сціранню нашых зубоў?




Дата канвертавання04.04.2017
Памер14.32 Kb.
Што спрыяе сціранню нашых зубоў?

Пры нармальным прыкусе хутчэй зношваецца знешні бок ніжніх зубоў і ўнутраны — на верхніх. Рэгулярная нагрузка падчас ужывання ежы прыводзіць да сцірання бугроў. Звычайна гэта пачынаецца пасля 40 гадоў, прычым мужчыны звяртаюцца з гэтым значна часцей за жанчын. Аднак калі праблема выяўляецца да 30 гадоў, гэта ўжо паталогія.

http://zviazda.by/sites/default/files/3_164.jpg

Урач Галіна Камароуская  расказвае пра ўсё, што спрыяе сціранню нашых зубоў.

*Нераўнамерная нагрузка пасля пазбаўлення ад нейкага зуба, устаноўкі пратэза ці брэкетаў. Калі вырваць, напрыклад, карэнныя жавальныя зубы, то нагрузка будзе размяркоўвацца на клыкі і разцы.

*Няправільны прыкус, паталогіі сківіцы. Разцы і бакавы край франтальных зубоў будуць сцірацца хутчэй пры прамым прыкусе.

*Бруксізм. Скрыгатанне зубамі ў сне парушае эмаль.

*Некаторыя прафесіі (кандытар, хімік, работнік завода і г.д.). Часціцы рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці, могуць асядаць на скуры і паверхні зубоў, разбураць эмаль хутчэй, чым задумана прыродай.

*Няцвёрдая тканка зуба. Станчэнне эмалі, недастатковая цвёрдасць касцявой тканкі можа быць пры некаторых стаматалагічных захворваннях.

*Захворванні, якія змяншаюць устойлівасць зубной тканкі. Напрыклад, эндакрынныя, у тым ліку шчытападобнай залозы, парушэнні метабалізму.

*Харчаванне з лішкам цвёрдых прадуктаў (яблыкі, морква, семкі, арэхі і г.д.), газіраванай салодкай вады, кандытарскіх і мучных вырабаў, кіслых страў і напояў.

*Ужыванне алкаголю, курэнне, кусанне алоўкаў, зубачыстак, пазногцяў, не гаворачы пра адкрыванне зубамі бутэлек ці шклянак.

*Некаторыя агрэсіўныя медыкаменты (на аснове, напрыклад, салянай кіслаты).



*Цяжкія фізічныя нагрузкі. Спартсмены і грузчыкі могуць шчыльна змыкаць сківіцы падчас пад'ёму цяжару.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка