Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»




Дата канвертавання25.12.2016
Памер55.04 Kb.
Сідаровіч Анжэліка Алегаўна,

настаўнік пачатковых класаў

ДУА «Карцэвіцкая сярэдняя школа»

Клас: 1

Тэма урока: “Восеньскія плады і насенні, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны”

Мэта: дапамагчы дзецям усвядоміць значэнне свежай гародніны і садавіны ў харчаванні чалавека; фарміраваць уяўленне пра асноўныя вітаміны, іх ролю ва ўмацаванні здароўя чалавека; знаёміць з правіламі рацыянальнага харчавання; садзейнічаць выхаванню акуратнасці і дысцыплінаванасці, фарміраванню ўмення аргументаваць выказанае меркаванне.

Тып урока:вывучэнне новага матэрыялу.

Абсталяванне: сюжэтныя малюнкі “Лета”, “Восень”; карткі для гульні “Выберы адзенне для прагулкі”; прадметныя карткі і пазлы з малюнкамі гародніны і садавіны, кошыкаў; гародніна і садавіна для гульні “Цудоўны мяшочак” і “Збяры бульбу”; мультымедыйны праектар.
Ход урока
І. Арганізацыйны пачатак урока

ІІ. Пастаноўка задач урока

– Каб даведацца аб чым пойдзе размова на ўроку, адгадайце загадку:

Ярка, хораша прыбрала ўсюды дрэвы і кусты

і зямлю памалявала ў колер жоўта-залаты.


– Пагаворым пра восень, даведаемся, што карыснага для ўмацавання нашага здароўя мы атрымліваем у гэту пару года.

ΙΙІ. Актуалізацыя ведаў

1. Параўнанне двух сюжэтных малюнкаў “Лета” – “Восень”.

– Што змянілася з надыходам восені?

Назавіце асеннія месяцы, пачынаючы з тога, калі вы пайшлі ў школу.

– Які цяпер месяц?

2. Работа ў парах “Выберы адзенне для прагулкі”.

– Каб захаваць сваё здароўе, мы павінны правільна апранацца. Выберыце адзенне і абутак для прагулкі ў халодны дзень і размалюйце яго.

3. Узаемаправерка ў парах.

– Ці карысна гуляць увосень? Чаму? (Паветра чыстае, без пылу і мікробаў, колер лісцеў бадзёрыць, узнімае настрой).

ΙV. Формирование знаний, умений и навыков

– Як называюць восень? Якая гэта пара года? (Залатая, багатая). Чаму?

– Я вам сёння на ўрок прынесла падарункі восені. А якія, здагадайцеся самі.

Гульня “Цудоўны мяшочак” (у мяшочку ляжаць: капуста, бульба, часнок, цыбуля, яблык, агурок, перац, бурак, морква).

– Вы ведаеце дзе я ўзяла гэту гародніну і садавіну? Мне іх падарыла Пудзіла Агароднае Аркаша.

– Знаёмцеся, я запрасіла яго да нас ўрок. Ён ахоўвае сад і агарод і ведае шмат усяго пра гародніну і садавіну. Многа цікавага і нам паведаміць.

Загадкі ад Аркашы:

– Аркаша мне паведаміў, што нядаўна на яго агарод прыбеглі двое зайцоў і як пачалі хрумкаць каралеву агарода!

– Ведаеце каго называюць каралевай агарода?

Загадка:


Стаіць у агародзе ў зялёным халаце,

А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)


– Вельмі карысная капуста! Колькі ў ёй вітамінаў! Асабліва многа вітаміну С. Капуста ўмацоўвае арганізм, памагае мець здаровыя зубы і косці, добра выглядаць. Больш за ўсё вітамінаў у свежай і квашанай капусце. Ешце яе і будзеце жыць доўга.

– А паколькі цяпер сезон квашання капусты – давайце пакажам, як гэта робяць.



Фізкультмінутка

Мы капусту рэжам,

Мы капусту солім,

Мы капусту ціснем,

Хай капуста кісне!
Загадка:

Завітала ў хату пані

Ды ў жоўтым сарафане.

Як пачалі распранаць,

Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)
– Сямейству цыбулі больш за 4000 гадоў. Аб ёй нават італьянскі пісьменнік казку напісаў.

– Хто з вас любіць цыбулю? Ну і дарма, што не любіце. У рускай прыказцы гаворыцца “Лук –от семи недуг”. З’ясі палавінку цыбуліны – і не будзеш адчуваць стомленасці. Праўда, пахнуць ад цябе будзе не вельм. Але пажуй лісцік свежай пятрушкі і пазбавішся ад непрыемнага паху. Цыбуля – сапраўдная прыродная аптэка. Яна багата вітамінамі, абараняе ад прастуды. А калі цябе ўкусіла аса, пратры гэта месца цыбулінкай – і ад яго не застанецца і следу.

– Недалёка ад цыбулі расце яе сваяк. Адгадайце, хто гэта?

У бабулі родны брат,

Ласкавейшы быццам,

А да слёз давесці рад,

Так, як і сястрыца.

Сам сабе наўме панок,

А прасцей сказаць…(часнок).

– Як і цыбуля, ён паможа вам не хварэць грыпам і заўсёды быць здаровым. Яшчэ ім можна супакоіць зубны боль, калі прыкладваць разрэзаны часнок да рукі ў тым месцы, дзе адчуваецца пульс. Калі зуб забаліць з левага боку, то і прыкладваць трэба да левай рукі. І наадварот. (Настаўнік дэманструе).

– А гэтую гародніну любяць не толькі зайцы.

Царэўна ў няволі,

у цёмнай каморы.

А косы – на сонцы,

На вольным прасторы. (Морква)

Яна дапамагае працаваць нашаму страўніку, умацоўвае косці, загойвае раны. У моркве многа караціну –крыніцы вітаміну А, які паляпшае зрок. Чым ярчэйшы колер у морквы, тым больш карысці для вачэй.

– А зараз разам з Аркашай адправімся ў сад.

Фізкульмінутка “Цудоўны сад”

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Садавіну ўсім збіраць.

Вось на дрэвах мандарыны,

Слівы, грушы, апельсіны.

Ківі, яблыкі, гранат,-

Ах, які цудоўны сад!

– Адгадайце загадку:

Само з кулачок,

Чырвоны бачок.

Дакранешся пальцам - гладкае,

А адкусіш – салодкае. (Яблык)

– Вы любіце яблыкі? Ешце яблыкі чырвоныя, жоўтыя, салодкія, кіслыя. Яны карысныя для страўніка, зубоў, скуры. Не дарма гавораць: “Яблык на вячэру – і доктар не патрэбен”.

– А гэта загадка пра што:

І чырвоныя , і кіслыя –

На балоце выраслі.(Журавіны)

– Гэтая кіслая ягада творыць цуды. У ёй вельмі многа вітаміну С, дзякуючы якому журавіны змагаюцца з інфекцыямі. Яны ўмацоўваюць дзясны, зубы, сэрца, паляпшаюць апетыт.

– Дзякуй нашаму пудзілу! Дзякуючы яму мы даведаліся аб некаторай карыснай гародніне, садавіне і ягадах. Не спяшайцеся ў аптэку – загляніце ў агарод, і заўсёды будзеце здаровамі і поўнымі сіл.

3. Гульня “Збяры бульбу”.

Вучні танцуюць пад фанаграму “Антошка”. На падлозе ляжыць бульба (на 1 менш, чым удзельнікаў). Па заканчэнні музыкі ўсе бяруць па бульбіне. Каму не дасталося – выбывае.



V. Замацаванне новай тэмы.

1. Работа ў групах з прадметнымі карцінкамі.

Гульня “Збяры гародніну і садавіну ў кошыкі” (адна група збірае ў кошык гародніну, другая – садавіну).

2. Работа па падручніку(стар.14-15).

– Якія яшчэ знаёмыя ці незнаёмыя плады вам сустрэліся на старонках падручніка? Дапамажы Нязнайку.

– Што ж трэба рабіць, каб быць здаровымі?(стар.16)

– Як правільна ўжываць у ежу гародніну і садавіну?

3. Гульня “Карысна-некарысна”.



VІ. Рэфлексія. Вынік урока.

Работа ў групах. Гульня “Складзі пазлы”(хто хутчэй збярэ выявы морквы і капусты)

– Чым карысны морква і капуста?

– Хто мне адкажа, якую карысць здароўю прыносіць часнок?



Усім дзецям настаўнік уручае ў падарунак часночныя пацеркі, якія будуць засцерагаць іх у бліжэйшы час ад грыпу.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка