Сіманенка Хрысціна Дзяржаўная установа адукацыі




Дата канвертавання01.01.2017
Памер36.39 Kb.
Тэзісы да вучэбна-даследчай работы па тэме

Праблемы моладзі ў літаратуры XXI стагоддзя “(Валерый Гапееў. “Урокі першага кахання”)


Сіманенка Хрысціна

Дзяржаўная установа адукацыі

Гімназія г.Пружаны”, 9А клас



Кніга Галіна Паўлаўна
Аб’ект даследавання: зборнік аповесцей В.Гапеева “Урокі першага кахання”.

Прадмет даследавання: аповесці “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання», «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Першы боль, або Доказ закона прыгажосці».

Мэта: даследаваць праблематыку аповесцей “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання», «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Першы боль, або Доказ закона прыгажосці».

Задачы:

пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка;

даць ацэнку зборніку аповесцей “Урокі першага кахання”;

пазнаёміць чытачоў з асаблівасцямі аповесцей В.Гапеева;

выявіць праблемы, якія адлюстраваны ў зборніку аповесцей “Урокі першага кахання”;

пазнаёміцца з ацэнкай чытачоў адносна аповесцяў В.Гапеева;

Было зроблена апытанне старшакласнікаў шляхам анкетавання і выяўлена наступнае:

Гіпотэза:

1.Нашы сучаснікі не любяць чытаць па-беларуску, бо звыкліся з тым, што беларуская літаратура – гэта літаратура пра вайну і вёску. Для падлеткаў няма літаратуры, пра іх жыццё, пра каханне, пра сябе падлеткі не чытаюць



Падчас працы прымяняліся такія метады, як:

гутарка

праца з тэкстамі аповесцей;

праца з даведачнай літаратурай;

анкетаванне ;

інтэрв’ю з пісьменнікам.

Правёўшы анкетаванне вучняў 8-11 класаў гімназіі, было выяўлена, што

вучні мала чытаюць сучасную беларускую літаратуру;

падлеткі больш ведаюць творы Янкі Маўра. Але вялікі працэнт тых, хто ўвогуле не ведае пісьменнікаў, якія пішуць для падлеткаў;

маладыя людзі амаль не ведаюць сучасных пісьменнікаў, што пішуць пра праблемы падлеткаў;

праўда і малы працэнт тых юнакоў і дзяўчат, якія хацелі б атрымаць адказы на праблемы, з якімі сутыкнуцца ў жыцці.

Падчас працы былі выяўлены праблемы ў аповесцях са зборніка “Урокі першага кахання”. Усяго такіх праблем больш за сорак. Самыя актуальныя праблемы: бацькі і дзеці, першае каханне, камп’ютарная залежнасць падлеткаў, дэпрэсія, дараванне.
Практычная значнасць работы:

папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры;

твор для абмеркавання на ўроках пазакласнага чытання ў 8класе;

выкарыстанне матэрыялу ў час вывучэння сучаснай беларускай літаратуры на ўроках у 11класе;

выкарыстанне матэрыялу ў пазакласнай рабоце па краязнаўству.
Вывад:

  • Валерый Мікалаевіч Гапееў таленавіта і поўна раскрыў падлеткавыя праблемы, праз якія некаторыя з нас прайшлі, з якімі сутыкнуцца нашыя дзеці.

  • Пісьменнік нязмушана, простай мовай, без дыдактычных нотак паказаў псіхалогію як дарослых, так і школьнікаў.

  • Я абавязкова дам прачытаць гэту кнігу маім будучым дзецям. І зусім неістотна, што да таго часу гістарычны кантэкст стане неактуальным.

Будзе карысна даць пачытаць гэтую кнігу, у першую чаргу, падлеткам. Тут няма гатовых рэцэптаў, але паказана жыццё такім, якое яно ёсць. Падлеткі жывуць і не сутыкаюцца з жорсткасцю а ў гэтай кнізе можна пазнаёміцца з тым, што каханне бывае адрынутае, калі табе здрадзяць. Хіба дрэнна, калі чалавек пазнае свет праз кнігу, а не на сваіх памылках.



А яшчэ падлеткі павінны прачытаць гэтую кнігу па той прычыне, каб у іх не склалася ўяўленне пра беларускую літаратуру як літаратуру пра вайну і вёску. Трэба, каб падлеткі ведалі, што ёсць і іншая літаратура на беларускай мове.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка