Скарбы нашых продкаў




Дата канвертавання14.02.2019
Памер15.55 Kb.
У Місявічах Воранаўскага раёна прайшло свята беларускага ручніка “Скарбы нашых продкаў”

З каласкоў жытнёвых ён сатканы,

Наш ручнік, наш беларускі ўзор,

Васільком, пралескай вышываны,

Зіхаціць ручнік наш саматканы,

Родны, беларускі наш узор,

І глядзіш, глядзіш зачараваны

На дзівосны, казачны ўзор.


23 ліпеня 2017 года вяскоўцы і госці аграгарадка Місявічы сабраліся, каб адпачыць і ўбачыць скарб беларускага ткацтва. Госці свята мелі магчымасць, дакрануцца да сапраўднага скарба, які застаўся нам у спадчыне ад нашых продкаў, палюбавацца яго прыгажосцю. Беларускі ручнік – нястомны спадарожнік беларуса. Ён увабраў у сябе гісторыю краіны, яе духоўнасць, творчую рэалізацыю яе жыхароў, іх мастацкае бачанне рэчаіснасці. Гэты выраб беларускага народа аб’ядноўвае мінулае і будучае, выкарыстоўваючы пры гэтым сімвалізм узораў, загадкавасць арнаменту і інтрыгуючую магічную моц традыцыйных абрадаў. На свяце былі прадстаўлены ручнікі беларусаў, якія выкарыстоўваліся ў розных жыццёвых абставінах. Ручнік суправаджае нас ад нараджэння і да самага заканчэння жыцця, і пераходу ў іншы мір. У значныя моманты жыцця беларуса выкарыстоўваюцца розныя іх віды, у залежнасці ад іх прызначэння і моманту звароту. Адзначылі падарункамі самых таленавітых ткачых Воранаўскага раёна, якія прынеслі на свята саматканыя даваны, ручнікі, вышыванкі. Работнікамі культуры былі прадстаўлены авангардныя касцюмы з ручнікоў. На працягу свята дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах частавалі гасцей караваем. Гучалі песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна, суседзяў з Іўеўшчыны, а таксама эстрадных вакалістаў. Гледзячы, на шчаслівыя твары людзей, можна смела сказаць, што свята прайшло на выдатна!

Мы дружна працуем і дружна гуляем,



А ў святы вялікіе дружна танцуем і спяваем!










База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка