Сказ – гэта сэнсава І інтанацыйна закончаная, граматычна аформленая па законах пэўнай мовы сінтаксічная прэдыкатыўная адзінка, якая арганізуецца са слова ці спалучэння слоў І прызначаецца для рэалізацыі пэўнага камунікацыйнага задання




Дата канвертавання28.04.2017
Памер445 b.



СКАЗ – гэта сэнсава і інтанацыйна закончаная, граматычна аформленая па законах пэўнай мовы сінтаксічная прэдыкатыўная адзінка, якая арганізуецца са слова ці спалучэння слоў і прызначаецца для рэалізацыі пэўнага камунікацыйнага задання (Н. Чалюк).



МАДАЛЬНАСЦЬ – гэта сінтаксічная (семантычна-граматычная) катэгорыя, якая выяўляе адносіны таго, хто гаворыць, да выказвання з пункту погляду рэальнасці зместу выказвання або магчымасці, неабходнасці, мэтазгоднасці ці пажаданасці названых у сказе падзей і з’яў. АБ'ЕКТЫЎНАЯ МАДАЛЬНАСЦЬ: ІРЭАЛЬНАЯ: Хутчэй бы прыйшла зіма. РЭАЛЬНАЯ: Міхась гадзінамі чытае кнігі. СУБ'ЕКТЫЎНАЯ МАДАЛЬНАСЦЬ: Канікулы (колькі тых канікул!) скончыліся; Конік з горкі як пабег, бабка з санак гоп у снег! (Якуб Колас);



  • ТЭМПАРАЛЬНАСЦЬ (ЧАСАВАСЦЬ) – гэта семантычная катэгорыя, што адлюстроўвае ўспрыманне і асэнсаванне чалавекам часу абазначаемых сітуацый і іх элементаў у адносінах да моманту маўлення моўцы ці іншага пункту адліку.









Прэдыкатыўная аснова двухсастаўнага сказа Прэдыкатыўная, ці граматычная, аснова простага двухсастаўнага сказа абавязкова ўключае дзве пазіцыі – дзейніка і выказніка. Пазіцыя ДЗЕЙНІКА ў сказе прызначана для таго, каб увесці прадмет маўлення. Паводле выражэння дзейнікі падзяляюцца: – НАМІНАТЫЎНЫЯ: А недзе песня жніўная плыве (С.Грахоўскі); Мы з табою справілі заручыны на зары далёкае пары (А.Звонак). – ІНФІНІТЫЎНЫЯ: Ніколі не збочваць з дарогі – зайздросная доля (У.Някляеў).
















База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка