Складальнік: Кузьмінава Алеся Юр’еўна, старшы выкладчык кафедры тэлебачання І радыёвяшчання Інстытута журналістыкі бду рэкамендавана да зацверджання




Дата канвертавання07.03.2017
Памер190.75 Kb.



Вучэбная праграма складзена на аснове адукацыйнага стандарта ОСВО 1-23-01 08 – 2013 па спецыяльнасці 1-23 01 08 Журналістыка (па накірунках), зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2013 № 88, і вучэбнага плана ўстановы вышэйшай адукацыі № Е 23-192/ уч. ад 30.05.2013.



СКЛАДАЛЬНІК:

Кузьмінава Алеся Юр’еўна, старшы выкладчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Інстытута журналістыкі БДУ


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЕРДЖАННЯ:

Кафедрай тэлебачання і радыёвяшчання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 12 ад 25.06.2015 г.)
Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
(пратакол № 11 ад 29.06.2015 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па факультатыву “Псіхалогія і сучасныя аўдыявізуальныя СМІ” прызначана для студэнтаў, якія навучаюцца на першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)”.


Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Сучасная журналістыка функцыянуе ў дынамічным тэхніка-тэхналагічным асяроддзі, якое прадугледжвае аператыўную адаптацыю медыяпрадуктаў і стратэгій узаемадзеяння з аўдыторыяй да новых рэалій грамадскага жыцця. Мульціэкраннае ўжыванне інфармацыі вымагае аналізу асаблівасцей актуальнага тэлеглядзення і радыёслухання, успрыняцця праграм у залежнасці ад сродкаў прэзентацыі матэрыялу і магчымых варыяцый дэкадавання тэкстаў і засваення падтэкстаў. Адпаведна ўзнікаюць патрэбы ў эфектыўным ўдасканаленні кантэнту і псіхалагічнай падрыхтоўцы радыё- і тэлежурналістаў.



Прадмет вывучэння – асновы псіхалогіі камунікацыі, эфектыўныя стратэгіі паводзін журналістаў пры ажыццяўленні ўзаемадзеяння ў кадры і «за кадрам» з улікам магчымых кантэкстаў; сродкі і прынцыпы ўздзеяння тэле- і радыёпраграм на свядомасць аўдыторыі, накіраваныя на фарміраванне грамадскай думкі і/або стварэнне іміджу пэўных асоб ці сацыяльных груп; законы спалучэння вербальных і невербальных кампанентаў экраннага вобразу ў залежнасці ад мэты, жанра і аўдыторыі праграмы.

Мэта вучэбнай дысцыпліны – прапанаваць студэнтам базавыя прыёмы псіхалогіі камунікацыі, прыдатныя для прафесійнай працы ў рэдакцыях аўдыявізуальных сродкаў масавай інфармацыі; пазнаёміць са спецыфікай уздзеяння сучаснага тэлерадыёвяшчання (у тым ліку, яго інтэрнэт-сегмента) і магчымымі варыянтамі эфектыўнай інтэрпрэтацыі інфармацыі.

Асноўныя задачы:

      • Азнаямленне з тэарэтычнымі аспектамі псіхалогіі камунікацыі, агульнапрынятымі мадэлямі ўзаемадзеяння, стратэгіямі планавання дыялогу з аўдыторыяй, гасцямі праграм і калегамі па тэле/радыёвытворчасці ў залежнасці ад мэты, кантэксту і верагодных бар’ераў камунікацыі.

      • Асэнсаванне значнасці культурных умоў пры стварэнні і ўспрыняцці праграм; аналіз рухомых міжнародных фарматаў, лакальных версій адных і тых жа тэлепраектаў для вызначэння найбольш паспяховых прыёмаў тэлевытворчасці.

      • Знаёмства з асаблівасцямі сучаснай экраннай культуры, асноўнымі прынцыпамі кадавання і дэкадавання вобразаў і суадноснымі стратэгіямі маніпуляцыі, якія ўжываюцца ў сённяшніх аўдыявізуальных СМІ.

      • Вывучэнне канкрэтных псіхалагічных тыпаў камунікатараў і варыянтаў узаемадзеяння для эфектыўнага дасягнення пастаўленых мэт, адпрацоўка прыёмаў міжасобаснага і групавога ўзаемадзеяння (інтэрв’ю, калектыўнае прыняцце рашэнняў, ролевая камунікацыя і інш.).

      • Адпрацоўка навыкаў па напісанні сцэнарыяў і сцэнпланаў, стварэння драматургіі праграм, акцэнтавання ўвагі праз прыёмы прадакшну і постпрадакшну (арганізацыя камунікацыі, размеркаванне роляў экранных персанажаў, распрацоўка дынамічнага сцэнарыю, напісанне наратываў, падключэнне інтэрактыўнага элементу, падбор кандыдатур удзельнікаў і інш.).

      • Адшліфоўка навыкаў журналісцкай працы ў кадры, арыентаванне на самаўдасканаленне студэнтаў, навучанне псіхалагічным прыёмам самаарганізацыі, генерацыі ідэй, працы ў камандзе і інш.

      • Аналіз уплывовых прыёмаў забаўляльных жанраў як найбольш папулярных у сучаснага тэлегледача і прагназаванне магчымасцяў іх ужывання з мэтай актуалізацыі поглядаў і стратэгій паводзін.

      • Аналіз існуючых псіхалагічных тэлепраграм: абмеркаванне пытанняў этыкі і прафесіяналізму, варыянтаў падачы інфармацыі і працы з гасцямі.

      • Навучанне крытычнаму аналізу якасці тэлепрадукцыі, вылучэнню вартасцяў і недахопаў, прагназаванню магчымасцяў паляпшэння існуючых праектаў і распрацоўцы больш дасканалых праграм.

Месца вучэбнай дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы выпускніка і сувязь з іншымі дысцыплінамі. Факультатыў цесна звязаны з такімі прадметамі, як «Тэхніка тэлебачання і радыёвяшчання», «Тэхналогія тэлебачання і радыёвяшчання», «Выпуск вучэбнай тэлерадыёперадачы», «Тэлерадыёвытворчасць», «Прафесійнае майстэрства тэлерадыёжурналіста» і мае на ўвазе наяўнасць базавых ведаў у студэнтаў адносна тэхналогіі падрыхтоўкі сучасных медыяпрадуктаў. Падчас заняткаў акцэнтуецца ўвага на сродках і прыёмах тэле- і радыёжурналістыкі, якія з’яўляюцца найбольш прыдатнамі ў вытворчасці розных тыпаў праграм, прапануюцца аптымальныя варыянты іх спалучэння ў залежнасці ад жанру, сцэнарыю і псіхалагічных асаблівасцей камунікацыйнай сітуацыі. З другога боку, дысцыпліна тычыцца канкрэтных аспектаў псіхалогіі журналісцкага майстэрства – шэрагу спецыфічных прафесійных навыкаў, з дапамогай якіх ствараецца найбольш прывабная, эфектыўная форма ўвасаблення зместу перадач.

У выніку засваення матэрыялу, прапанаванага на факультатыўных занятках, студэнт павінен ведаць спецыфіку сучаснай экраннай культуры, асноўныя прынцыпы кадавання і дэкадавання вобразаў ў аўдыявізуальнай прадукцыі, сродкі павышэння прыцягальнасці, сацыяльна-інфармацыйнай эфектыўнасці праграм, псіхалагічныя тыпы камунікатараў і варыянты эфектыўнага ўзаемадзеяння; умець распрацоўваць рэкамендацыі для каманд тэлепраектаў па аптымізацыі працэса тэлевытворчасці, аналізаваць тэле- і радыёперадачы і асобныя элементы экраннага вобразу з мэтай распрацоўкі стратэгій павышэння якасці вяшчання; валодаць навыкамі па напісанні сцэнарыяў і сцэнпланаў, стварэння драматургіі праграм, акцэнтавання ўвагі праз прыёмы прадакшну і постпрадакшну.

Падчас заняткаў перад студэнтамі ставяцца 2 задачы. Па-першае, праявіць актыўнасць падчас абмеркавання стратэгій уплыву аўдыявізуальнага кантэнту і на аснове атрыманых ведаў падрыхтаваць некалькі ўласных сцэнарыяў тэле- або радыёматэрыялаў розных жанраў і розных спосабаў раскрыцця пэўнай тэмы, прапаноўваць варыянты паляпшэння якасці існуючых праграм. Па-другое, прадставіць аналіз ўласнага вопыту журналісцкай працы з акцэнтам на ўзнікшыя праблемы, поспехі і нечаканасці, прапанаваць эфектыўныя варыянты дзеяння ў падобных сітуацыях, а таксама прагнозы наконт магчымасцяў ужывання атрыманых навыкаў камунікацыі і самаўдасканалення.

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый спецыяліста. Спецыяліст павінен: АК-1. Умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач. АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам. АК-3.  Валодаць даследчымі навыкамі. АК-4.  Умець працаваць самастойна. АК-5. Быць здольным нараджаць новыя ідэі (валодаць крэатыўнасцю). АК-8. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі. АК-9. Умець вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

Патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый спецыяліста. Спецыяліст павінен: СЛК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння. СЛК-5. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі. СЛК-6. Умець працаваць у камандзе.

Спецыяліст павінен быць здольны:

Творчая дзейнасць. ПК-1. Пастаянна ўдасканальваць метады стварэння журналісцкага кантэнта, выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. ПК-2. Творча ўжываць атрыманыя веды і ў прафесійнай дзейнасці. ПК-3. Валодаць асновамі творчай дзейнасці тэле- радыё- і інтэрнэт-журналістыкі, прафесійным майстэрствам тэле-, радыё- і інтэрнэт-журналіста.

Тэхналагічная дзейнасць. ПК-4. Валодаць навыкамі тэхналогіі стварэння тэле- і радыёперадач, у тым ліку: тэхнікай аўдыявізуальных СМІ, тэле- і радыёвытворчасцю, тэхнікай тэле- і радыёмаўлення. ПК-5. Валодаць навыкамі распрацоўкі, напаўнення і абнаўлення сайтаў інтэрнэт выданняў, інфармацыйных агенцтваў, прэс-цэнтраў, прэс-служб. ПК-6. Валодаць навыкамі тэхналагічнага працэсу выпуска газет і часопісаў, у тым ліку: асновамі паліграфіі, камп’ютарнай вёрсткай, методыкай працы літаратурнага супрацоўніка, асновамі рэдактуры журналісцкіх тэкстаў.

Арганізацыйна-ўпраўленчая дзейнасць. ПК-7. Адсочваць змены нарматыўна-прававой базы, якая рэгулюе дзейнасць СМІ, і ўлічваць іх у сваёй працы; ведаць наменклатуру дакументацыі арганізацыі-працадаўцы. ПК-8. Арганізоўваць працу малых калектываў для дасягнення пастаўленых мэтаў, матываваць выкананне ўскладзеных на членаў працоўнага калектыва абавязкаў.

Інавацыйная дзейнасць. ПК-16. Ацэньваць канкурэнтаздольнасць і эканамічную эфектыўнасць распрацаваных тэхналогій. ПК-17. Выкарыстоўваць метады аналізу і арганізацыі ўкаранення інавацый. ПК-18. Складаць дамовы сумеснай дзейнасці па засваенню новых тэхналогій. ПК-19. Ствараць праекты ліцэнзійных дамоваў аб перадачы праў на выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Інфармацыйна-аналітычная дзейнасць. ПК-20. Праводзіць збор, апрацоўку, сістэматызацыю, актуалізацыю, прадстаўленне, распаўсюджванне, аналіз і інтэрпрэтацыю інфармацыі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. ПК-22. Рыхтаваць даклады, матэрыялы да прэзентацый. ПК-23. Аналізаваць базавыя мадэлі палітычнай камунікацыі як кагнітыўныя канструкцыі, якія канцэптуальна адлюстроўваюць змест працэсаў інфармацыйнага ўздзеяння ў палітычнай сферы.

Экспертна-рэферэнцкая дзейнасць. ПК-25. Ацэньваць гістарычныя і сучасныя праблемы і тэндэнцыі, рыхтаваць навуковыя матэрыялы, ствараць рэфераты, агляды, рэцэнзіі. ПК-26. Прадстаўляць вынікі зробленай працы ў выглядзе справаздач, рэфератаў, артыкулаў, аформленых суадносна з існуючымі патрабаваннямі з ужываннем сучасных сродкаў рэдагавання і друку.

Журналісцкая дзейнасць. ПК-29. Умець выкарыстоўваць сістэму метадаў журналісцкай творчасці; жанравыя разнавіднасці журналісцкага тэкста і асаблівасці работы над матэрыяламі розных жанраў.

Навукова-даследчая дзейнасць. ПК-30. Ажыццяўляць збор і сістэматызацыю навукова-практычнай інфармацыі па тэме даследавання ў сферы інфармацыі і камунікацыі.



Колькасць акадэмічных гадзін


Факультэт

журналістыкі

Кафедра

Тэлебачання і радыёвяшчання

Курс

2

Семестр

4

Лекцыі

16

Семінарскія

14

КСР

4

Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне

34

Усяго гадзін па дысцыпліне

34

Форма атрымання вышэйшай адукацыі

вочная
Форма цякучага кантролю – залік
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Тэма 1.Уводзіны. Псіхалогія камунікацыі. Журналістыка і псіхалогія
Глядач/слухач, калегі і героі праграм як асноўныя суразмоўцы журналіста. Мадэлі камунікацыі, фармулёўка мэты, пастаноўка задач. Аналіз магчымах псіхалагічных бар’ераў. Умовы эфектыўнага дыялогу.


Тэма 2. Міжкультурная камунікацыя і аўдыявізуальныя СМІ
Тыпы культур. Адаптацыя тэлефарматаў і псіхалагічнае ўздзеянне лакальных версій.



Тэма 3. Спецыфіка сучаснай экраннай культуры
Асаблівасці ўспрыняцця тэлевізійных вобразаў. Шматэкраннае тэлеглядзенне: тэлевізар, камп’ютар, планшэт, смартфон. Маніпуляцыя праз аўдыявізуальныя СМІ.


Тэма 4. Суадносіны вербальнай і невербальнай інфармацыі ў тэлерадыёпраграмах
Інструменты стварэння вобраза. Псіхалагічныя групы камунікатараў у залежнасці ад вядучага канала ўспрыняцця. Сацыёніка і журналістыка.


Тэма 5. Стратэгіі пераадолення супраціўлення перакананню
Уключэнне наратываў як метад салідарызацыі з аўдыторыяй. Мэйк-оўвэр ТВ. Арганізацыя інтэрактыву. Новыя ролі тэлегледачоў.


Тэма 6. Псіхалогія і стварэнне тэлешоу
Праца са сцэнарыем. Арганізацыя камунікацыі ў кадры і за кадрам. Ролі і амплуа ўдзельнікаў відовішчнай праграмы.


Тэма 7. Міжасобаснае ўзаемадзеянне ў аўдыявізуальнай журналістыцы

Праца з героем праграмы. Падрыхтоўка інтэрв’ю і магчымыя памылкі. Ролі і тыпы суразмоўцаў. Праксеміка і невербальная камунікацыя.





Тэма 8. Асоба і імідж камунікатара

Віды іміджу. Метады і тэхнікі нейра-лінгвістычнай псіхалогіі ў аўдыявізуальнай журналістыцы Рэфрэймінг і якарэнне. Тымбілдынг і камандная праца над медыяпрадуктам.




Тэма 9. Псіхалагічныя праграмы як феномен сучаснага тэлебачання.

Псіхалагічныя ток-шоу. Псіхалагічныя спецрэпартажы (тэматычныя). Псіхалагічныя прыёмы ў нетэматычных праграмах.




Тэма 10. Журналіст у ролі псіхолага: інтэрпрэтацыя падыходаў практычнай псіхалогіі ў тэлепраграмах
Выкарыстанне практычнай псіхалогіі ў праграмах. Транзактны аналіз як аснова тэматычных ток-шоу (на прыкладзе расійскіх праграм).



Тэма 11. Журналіст у кадры

Складанасці працы вядучых. Імправізацыя. Актыўнае слуханне.




Тэма 12. Генерацыя новых ідэй. Сур’ёзныя тэмы ў забаўляльных праграмах

Методыкі генерацыі ідэй і арыгінальных канцэпцый. Уласцівасці добрага тэксту для радыё і/або тэлебачання. Змена роляў і стратэгій падачы інфармацыі у залежнасці ад жанру. Раскрыццё сур’ёзных тэм праз забаўляльныя праграмы.



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ



Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін КСР

Форма кантролю ведаў

лекцыі

практычныя

заняткі


семінарскія зяняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8

1

Уводзіны. Псіхалогія камунікацыі. Журналістыка і псіхалогія.

2
















2

Міжкультурная камунікацыя і аўдыявізуальныя СМІ

2













груп.заданні

3

Спецыфіка сучаснай экраннай культуры.

2













груп.заданні

4

Суадносіны вербальнай і невербальнай інфармацыі ў тэлерадыёпраграмах.

2












інд.заданні

5

Стратэгіі пераадолення супраціўлення перакананню..

2










2

інд. заданні


6

Псіхалогія і стварэнне тэлешоу.

2














груп.заданні

7

Міжасобаснае ўзаемадзеянне ў аўдыявізуальнай журналістыцы.

2










2

груп.заданні

8

Асоба і імідж камунікатара.

2













груп.заданні

9

Псіхалагічныя праграмы як феномен сучаснага тэлебачання.




6










груп.заданні

10

Журналіст у ролі псіхолага: інтэрпрэтацыя падыходаў практычнай псіхалогіі ў тэлепраграмах.




2













11

Журналіст у кадры.




2










інд.заданні

12

Генерацыя новых ідэй. Сур’ёзныя тэмы ў забаўляльных праграмах.




4










інд.заданні




Усяго:

16

14







4

34


ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
Літаратура
Асноўная:

  1. Алдер, Г. НЛП: искусство получать то, что хочешь. – Санкт-Петербург: Питер, 2012. – 224 с.

  2. Гулевич, О. А. Психология коммуникации / О. А. Гулевич. – М.: Московский психолого-социальный институт, 2007. – 384 с.

  3. Зелинский, С.А. Информационно-психологическое воздействие на массовое сознание [Электорнный ресурс]. – Режим доступа: http://evartist.narod.ru/text24/0006.htm. – Дата доступа: 5.02. 2014.

  4. Землянова, Л.М. Коммуникативистика и средства информации: Англо-русский толковый словарь концепций и терминов / Л.М. Землянова. – М.: Издательство Московского университета, 2004. – 416 с.

  5. Колонтай, М.М. Влияние национальных культур на становление и развития менеджмента в разных странах / М.М. Колонтай [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://old.research.by/ pdf/1999n2r06.pdf – Дата доступа: 14.04.2012.

  6. Кузьмінова, А. Ю. Тэлешоу: ад творчай задумы да рэалізацыі / А. Ю. Кузьмінова ; навук. рэд. В. М. Самусевіч. – Мінск: Медысонт, 2014. – 112 с.

  7. Лепешенков, О. Форматный эфир телеканала «ОНТ» / О. Лепешенков // Журналістыка-2010 : стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 12-й Міжнар. навук.-практычн. канф. 8-9 сн. 2010 г., Мінск / рэдкал. : С.В.Дубовік (адказн. рэд) [і інш.]. – Вып.12. – Мінск: БДУ, 2010. – 358 с.

  8. Мельник, Г. С. Общение в журналистике: секреты мастерства. 2-е издание, переработанное / Г. С. Мельник. – Санкт-Петербург: Питер, 2008. – 235 с.

  9. Муратов, С.А. Телевизионное общение в кадре и за кадром: учебное пособие для студентов вузов, обучающихся по направлению и специальности «Журналистика» / С.А.Муратов. – М.: Аспект Пресс, 2003. – 201 с.

  10. Новые аудиовизуальные технологии: Учебное пособие / Отв. ред. К.Э. Разлогов. – М.: Едиториал УРСС, 2005. – 488с.

  11. Поберезникова, Е.В. Телевидение взаимодействия: Интерактивное поле общения / Е.В. Поберезникова. – М.: Аспект Пресс, 2004. – 222 с.

  12. Психология коммуникации [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://psy-top.ru/. – Дата доступа: 7.04.2014.

  13. Рейсц, К. Монтаж фильма / К. Рейц [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http:// www.tokman.ru/tx15.html. – Дата доступа: 15.04.2013.

  14. Сидорская, И. В.Теория коммуникации : учеб.-метод. комплекс для студентов фак. журналистики спец. Е 23 01 07-02 «Информация и коммуникация» / И. В. Сидорская. – Минск.: БГУ, 2008. – 160 с.

  15. Телевизионная журналистика: 5-ое издание, переработанное и дополненное / редкол.: Г.В. Кузнецов, В.Л. Цвик, А.Я. Юровский. – М.: изд-во Московского университета: Наука, 2005 – 368 с.

  16. Цвик, В.Л. Телевизионная журналистика: История, теория, практика: учеб. пособие/ В.Л. Цвик. – М.: Аспект Пресс, 2004. – 328 с.

  17. Шестерина А.М. Психология журналистики / А.М. Шестерина. – Воронеж: Изд-во Воронеж. гос. ун-та, 2010.

  18. Эксперт: Ребенок, воспитанный на социальных сетях, теряет способность к сопереживанию [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://it.tut.by/259985. – Дата доступа: 10.02.2014.

  19. Enli, G.S. Mass communication tapping into participatory culture / Gunn Sara Enli / European Journal of Communication. –2009. – № 24. – p.481-493

  20. Holderman, L. Media-constructed anti-intellectualism:The portrayal of experts in popular US television talk shows/ L. Holderman // New Jersey Journal of Communication. – 2003. – Vol.11. – Issue1. – P.45-62.

  21. Moyer-Gus, E. Explaining the effects of narrative in entertaiment Television Program: Overcoming Resistance to Persuation / E. Moyer-Gus, R. Nabi// Human Communication Research.– 2010. – Vol.36. – P. 26–52.

  22. Shuang, L., Introducing Intercultural Communication / L. Shuang, Z. Volčič, C. Gallois. – London: Sage Publications Ltd, 2011. – 316 p.

  23. Tablets are leading alternative for tv show viewing// PC business products. – 2012. – Vol. 24. – Issue 5. – p1-3.



Дадатковая

  1. Вакурова, Н. В. Типология жанров современной экранной продукции / Н.В. Вакурова, Л.И. Московкин. – М.: Институт современного искусства, 1998. – 66 с.

  2. Гаймакова, Б.Д. Мастерство эфирного выступления / Б.Д. Гаймакова, С.К. Макарова, В.И. Новикова, М.П. Оссовская. – М.: Аспект Пресс, 2004. – 283 с.

  3. Горюнова, Н.Л. Художественно-выразительные средства экрана / Н.Л. Горюнова [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://millionsbooks.org/book_179_glava_4_VVEDENIE._EHKRANNYJJ_JAZYK.html – Дата доступа: 09.04.2013.

  4. Грабельников, А. А. Организация информационного производства на телевидении / А. А. Грабельников, И. И. Волкова, Н. С. Гегелова. – М.: РУДН, 2008. – 250 с.

  5. Ломыкина, Н.Ю. Современная телевизионная речь / Н.Ю. Ломыкина // Язык массовой и межличностной коммуникации. – М.: МедиаМир, 2007. – С. 344–374.

  6. Маминов, Н. В. Визуальные решения телепрограмм: Операторское искусство и творчество теледизайнеров / Н.В. Маминов. – Минск.: А.Н. Вараксин, 2012. – 168 с.

  7. Морозова, Г.В. О пластической композиции спектакля: Методическое пособие / Г.В. Морозова [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://rudocs.exdat.com/download/docs-551417/551417.doc. – Дата доступа: 15.04.2013.

  8. Шестеркина, Л.П. Методика телевизионной журналистики: Учебное пособие для студентов вузов / Л. П. Шестеркина, Т.Д. Николаева. – М.: Аспект Пресс, 2012. – 206 с.

  9. Aslama, M. Talking alone: reality TV, emotions and authenticity discussion: first-person talk, first-person culture? / M. Aslama, M. Pantti// European Journal of Cultural Studies. – 2006. – Vol.9. – Issue 2. – P.167-183.

  10. Broth, M. The studio interaction as a contextual resource for TV-production / Mathias Broth // Journal of pragmatics. –2008. – № 40. – p.904-926.

  11. Broth, M. Seeing through screens, hearing through speakers: Managing distant studio space in television control room interaction / Mathias Broth/// Journal of pragmatics.– 2009. – № 41. – p.1998-2016.

  12. Hestroni, A. The Quiz Show as a Cultural mirror: Who Wants to be a Millionare in the English-Speaking World/ A. Hestroni // Atlantic Journal of Communication. 2005. – Vol.13. – Issue 2. – P. 97-112.

  13. Hinds, L. Using entertainment television to educate: A case study/ L. Hinds // Joumal of Popular Culture. – 1991. – Vol.25 – Issue 2. – P.117-125.

  14. Patton, T. Roles, Rules and Rebellions: Creating the carnivalesque through the Judges' Behaviors on America's Next Top Model / T.Patton, J. Snyder-Yuly// Communication Studies. – 2012. – Vol. 63. –Issue 3. P.364-384.

  15. Reiss, S. Why People Watch Reality TV / S. Reiss, J. Wiltz // Media Psychology. – 2004. – Vol. 6. – Issue 4.– P. 363-378.



Формы кантролю засваення дысцыпліны

Заданні для КСР:

  • У якасці кантрольнага задання (КСР) прапануецца падрыхтаваць 2-3 уласныя сцэнарыі тэле- або радыёматэрыялаў у розных жанрах і з выкарыстаннем розных спосабаў інтэрпрэтацыі пэўнай тэмы ў залежнасці ад кантэксту камунікатыўнай сітуацыі.



Асноўныя сродкі дыягностыкі ведаў:

  • Вусная форма (вуснае апытанне, даклад), вусна-пісьмовая (абарона ўласных праектаў тэле-/радыёпраграм, справаздача аб выкананні хатніх заданняў з вуснай абаронай).


ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва вучэбнай дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, распрацаваўшай вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

1

2

3

4

Тэхніка тэлебачання і радыёвяшчання

тэлебачання і радыёвяшчання

Прапаноў няма

Заўваг няма, пратакол № 12 ад 25.06.2015 г.

Тэхналогія тэлебачання і радыёвяшчання

тэлебачання і радыёвяшчання

Прапаноў няма

Заўваг няма, пратакол № 12 ад 25.06.2015 г.

Выпуск вучэбнай тэлерадыёперадачы

тэлебачання і радыёвяшчання

Прапаноў няма

Заўваг няма, пратакол № 12 ад 25.06.2015 г.

Тэлерадыёвытворчасць

тэлебачання і радыёвяшчання

Прапаноў няма

Заўваг няма, пратакол № 12 ад 25.06.2015 г.

Прафесійнае майстэрства тэлерадыёжурналіста

тэлебачання і радыёвяшчання

Прапаноў няма

Заўваг няма, пратакол № 12 ад 25.06.2015 г.


























































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ НА ___ / ____НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


№ п/п

Дапаўненні і змяненні

Падставы

1






Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры тэлебачання і радыёвяшчання (пратакол № _____ ад __________ 20____ г.)

Загадчык кафедры ______________ В.Р. Булацкі
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта



Кандыдат філалагічных навук, дацэнт ______________ С.В. Дубовік




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка