Складальнік: У. К. Касько, дацэнт кафедры перыядычнага друку Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Рэкамендавана да зацверджання




Дата канвертавання01.11.2018
Памер328.81 Kb.


2
Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарта АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбных планаў № Е 23-270/вуч., № Е 23-269/вуч.ад 29.05.2015 г.




СКЛАДАЛЬНІК:

У.К. Касько, дацэнт кафедры перыядычнага друку Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЕРДЖАННЯ:
Кафедрай перыядычнага друку Інстытута журналістыкі БДУ

(пратакол № 11 ад 31.05.2017)


Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол )
Навукова-метадычным саветам БДУ

(пратакол № 5 ад 27.06.2017)

Заг. кафедры

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне «Кнігазнаўства» распрацавана на факультэце журналістыкі БДУ для накірункаў спецыяльнасці 1-23 01 10-01 «Літаратурная работа (творчасць)», 1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)». Праграма вучэбнай дысцыпліны «Кнігазнаўства» уключае ў сябе наступныя структурныя элементы: прыкладныя тэматычныя планы і характарыстыку зместу лекцыйнага курса па кнігазнаўству; прыкладны тэматычны план і змест практычных заняткаў па дысцыпліне; тэмы рэфератаў і дакладаў, спіс літаратуры для самастойнага навучання і рэферыравання па курсу; прыкладную тэматыку курсавых работ і прыкладныя пытанні да экзамена і заліку; прыкладныя тэмы кантрольных работ.



Роля і месца дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Дысцыпліна «Кнігазнаўства» уваходзіць у цыкл спецыяльных дысцыплін кампанента УВА, носіць тэарэтыка-прыкладны характар і прадугледжвае паглыбленую падрыхтоўку студэнтаў у галіне кнігазнаўства; уключае вывучэнне тэорыі і практыкі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, тыпалогіі выданняў, арганізацыі і эканомікі выдавецкай справы, кніжнага маркетынгу, спецыфікі рэдагавання пэўнага віда літаратуры, засваенне навыкаў кіраўніцтва рэдакцыйным калектывам. Значнае месца ў ёй адведзена азнаямленню студэнтаў з вопытам зарубежных кнігавыдаўцоў Расіі, Германіі, Швецыі, ЗША.

Сувязь з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі. На лекцыйных і практычных занятках студэнты атрымліваюць тэарэтычныя веды і засвайваюць практычныя навыкі па функцыянаванню выдавецкай дзейнасці, спецыфіку работы ў выдавецтвах, пашыраюць і замацоўваюць веды, атрыманыя ў выніку засваення вучэбнай дысцыпліны «Асновы журналістыкі», якія замацоўваюцца ў час вытворчай практыкі ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі.

Мэта дысцыпліны. Пазнаёміць студэнтаў з роллю кнігі ў структуры сучасных камунікацый, дапамагчы выпрацаваць агульныя ўяўленні аб асновах выдавецкай справы, яе сістэме, канцэпцыях, прынцыпах і накірунках, пазнаёміць з тэхналогіяй выдавецкага працэсу, абавязкамі і функцыямі супрацоўнікаў, сістэмай узаемаадносін паміж аддзеламі і рэдакцыямі, выдавецтвам і аўтарамі.

Значнае месца адводзіцца ацэнцы рукапісаў, фарміраванню тэматычнага, вытворчага і камерцыйнага планавання, распаўсюджванню кніжнай прадукцыі.

Курс складаецца з лекцый, практычных і семінарскіх заняткаў, якія завершацца пісьмовай работай па аднаму з раздзелаў праграмы. Тэсціраванне, лабараторныя і курсавыя работы дапамогуць студэнтам паспяхова падрыхтавацца да залікаў і экзамена.

Задачы дысцыпліны. У адпаведнасці з вызначанай мэтай асноўныя задачы дысцыпліны наступныя:


  • вызначыць ролю кнігазнаўства ў фарміраванні асобы прафесіянала выдавецкай справы;

  • пазнаёміць студэнтаў з гісторыяй узнікнення кнігі і навукі аб ёй;

  • дапамагчы авалодаць метадалагічнымі асновамі вывучэння выдавецкай справы, прасачыць увесь працэс ад моманту атрымання рукапісу і заканчваючы момантам рэалізацыі кнігі.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам.

Студэнт па дысцыпліне «Кнігазнаўства» павінен ведаць:



  • асноўныя функцыі, прынцыпы і катэгорыі кнігавыдавецкай справы, трансфармацыі яе ў працэсе станаўлення рыначных адносін;

  • нарматыўныя матэрыялы, рэгулюючыя дзейнасць персаналу выдавецтваў, узаемаадносіны з аўтарамі, мастакамі, паліграфічнымі прадпрыемствамі, іншымі арганізацыямі, якія прымаюць ўдзел у выпуску і распаўсюджванні выпускаемай прадукцыі;

  • прынцыпы кампазіцыйна-графічнага мадэліравання кніг розных тыпаў;

  • асаблівасці кніжнага рынка Беларусі, шляхі выжывання выдавецтваў у складаных эканамічных умовах;

  • уплыў новых інфармацыйных тэхналогій на сучасны выдавецкі працэс.

умець:

  • разбірацца ў сутнасці нарматыўна-прававых матэрыялаў, законаў, пастаноў і інструкцый, у адпаведнасці з якімі ажыццяўляецца выдавецкая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь;

  • правільна ацэньваць рукапісы, прымаць удзел у фарміраванні тэматычнага, вытворчага і камерцыйнага планавання ў час азнаямляльна-вытворчых практык у выдавецтве;

  • рыхтаваць анатацыі, рэцэнзіі на кнігі;

валодаць:

– валодаць методыкай і тэхнікай рэдагавання тэксту, працаваць над паляпшэннем мовы і стылю рукапісаў;

навыкамі арганізацыйна-масавай работы ў выдавецтвах.

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый спецыяліста.

Спецыяліст павінен:

АК-1. Умець прымяняць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

АК-6. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю.



Патрабаванні да сацыяльна-асабовых кампетэнцый спецыяліста.

САК-1. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі.

САК-2. Умець працаваць у камандзе.

Патрабаванні да прафесіянальных кампетэнцый спецыяліста.

ПК-1. Пастаянна ўдасканальваць метады стварэння журналісцкага кантэнту, выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

ПК-2. Валодаць навыкамі тэхналагічнага працэсу падрыхтоўкі і выпуску кнігі, методыкай работы літаратурнага супрацоўніка.

ПК-3. Ацэньваць канкурэнтназдольнасць і эканамічную эфектыўнасць распрацоўваемых тэхналогій.

ПК-4. Арганізоўваць ўзаемадзеянне з зарубежнымі сродкамі масавай інфармацыі ў сістэме кнігавыдання.

ПК-5. Умець аналізоўваць сацыяльна-значныя праблемы і працэсы ў кантэксце ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці і інфармацыйнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

ПК-6. Выяўляць і даследаваць асноўныя тэндэнцыі ў развіцці тэарэтычных канцэпцый і прыкладных мадэляў палітыка-камунікацыйных працэсаў.

Экспертна-рафератыўная дзейнасць.

ПК-7. Ацэньваць гістарычныя і сучасныя праблемы і тэндэнцыі міжнароднага жыцця, рыхтаваць навуковыя матэрыялы, рэфераты, агляды, рэцэнзіі.



Арганізацыйна-упраўленцкая дзейнасць.

ПК-8. Узаемадзейнічаць з спецыялістамі сумежных прафесій у рамках выканання агульных творчых задач.

ПК-9. Працягваць творчае супрацоўніцтва са студэнтамі профільных універсітэтаў Беларусі і СНД.

Інавацыйная дзейнасць.

ПК-10. Ажыццяўляць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектывах развіцця выдавецкай галіны, інавацыйных тэхналогіях, праектах і рашэннях.

Вывучэнне дысцыпліны «Кнігазнаўства» ажыццяўляецца на працягу трэцяга семестра і заканчваецца залікам. Адпаведна вучэбнаму плану чытаюцца лекцыі, праводзяцца практычныя і семінарскія заняткі, выконваюцца курсавыя і дыпломныя работы.

На вывучэнне дысцыпліны «Кнігазнаўства» адводзіцца ўсяго 90 гадзін, 54 аўдыторных гадзіны, у тым ліку – 16 лекцыйных, 28 – практычных, 10 – лабараторных для накірунка спецыяльнасці 1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)», а таксама 76 гадзін , з іх – 38 аўдыторных, у тым ліку – 16 лекцыйных, 22 – семінарскіх для накірунка спецыяльнасці 1-23 01 10-01 «Літаратурная работа (творчасць)».

Вывучэнне дысцыпліны неабходна пачынаць з азнаямлення з вучэбнай праграмай, у якой прыводзіцца пералік пытанняў для засваення, спіс неабходнай вучэбна-метадычнай літаратуры. Рэкамендуецца таксама рэгулярна знаёміцца з навейшай айчыннай і замежнай літаратурай па праблемах кнігазнаўства.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Тэма 1. Гісторыя ўзнікнення выдавецкай справы ў Беларусі

Ад скарынінскіх «Біблій» да арганізацыі першых савецкіх выдавецкіх устаноў на тэрыторыі Беларусі (1917–1920). Развіццё і ўмацаванне выдавецкай справы ў рэспубліцы ў аднаўленчы перыяд (1921–1925). Развіццё выдавецкай справы ў перыяд сацыялістычнага будаўніцтва (1926–1940). Выдавецкая справа ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945). Адраджэнне і развіццё кнігавыдавецкай справы ў пасляваенны час. Далейшае ўдасканаленне выдання кнігі (1959–1965). Прарыў беларускага кнігадрукавання (1970–1990). Дэмакратызацыя і рэфармаванне беларускага кнігадрукавання на сучасным этапе (1993–2008).


Тэма 2. Агульныя прынцыпы і сістэма выдавецкай справы

Характарыстыка кніжных выданняў па асноўных раздзелах літаратуры. Слоўнасць – пісьмовасць – літаратурна-масавая камунікацыя. Роды літаратуры. Тыпізацыя і класіфікацыя літаратурных твораў.

Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні. Выдавецкая прадукцыя. Кніжныя выданні. Ліставыя выданні. Тэкставыя выданні. Перыядычныя выданні. Кніга. Брашура. Лістоўка. Манаграфія. Падручнік. Вучэбны дапаможнік. Часопіс. Газета. Віды выданняў з працягам (бюлетэнь, каляндар, рэфератыўны зборнік, экспрэс-інфармацыя).
Тэма 3. Сутнасць і змест рэдакцыйна-выдавецкага працэсу

Функцыі выдавецкай дзейнасці (ідэалагічная, арганізацыйна-вытворчая). Асноўныя этапы рэдакцыйна-выдавецкага працэсу: прыцягненне аўтараў да напісання літаратурных, навуковых твораў. Складанне і абмеркаванне тэматычнага плана, заключэнне з аўтарам дамовы аб літаратурным заказе. Прыём рукапісу. Работа над рукапісам. Падрыхтоўка да паліграфічнага і графічнага выканання. Кантрольная чытка карэктур і падпісанне іх да друку. Прагляд і зацвярджэнне сігнальнага экземпляра для падрыхтоўкі тыражу і выпуску выдання ў свет.


Тэма 4. Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва

Галоўныя напрамкі і маштабы дзейнасці выдавецтва. Характар выпускаемай літаратуры, узровень камерцыялізацыі. Рэдактарская і вытворчая часткі выдавецтва: рэдакцыйная, мастацка-афарміцельская, вытворчая, эканамічная, маркетынгавая.

Функцыянальныя абавязкі дырэктара, галоўнага рэдактара, загадчыка рэдакцыі (аддзела), рэдактара, карэктара, супрацоўнікаў вытворчага і планава-бухгалтарскага падраздзяленняў.

Рэдакцыйны савет выдавецтва. Асноўныя дакументы, якія рэгламентуюць выдавецкую дзейнасць. Ліцэнзія як важнейшы дакумент выдаючай арганізацыі. Парадак выдачы ліцэнзій. Каментарый да палажэння аб парадку выдачы і выкарыстанні ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці.


Тэма 5. Апарат кнігі

Выхадныя звесткі ў выдавецкай прадукцыі. Загаловак выдання. Выпускныя дадзеныя. Класіфікацыйныя індэксы. Міжнародныя стандартныя нумары. Штрыхкоды і знак аховы аўтарскага права. Дадатковыя выхадныя звесткі: анатацыя, рэферат, макет анаціраванай каталожнай карткі.


Тэма 6. Выдавецтва і аўтар: рэгулюючыя ўзаемаадносіны паміж імі

Выдавецкі партфель. Рэдактар – генератар ідэй. Перавадная кніга. Інтэлектуальная ўласнасць – аснова выдавецкага бізнесу. Аўтарскае права. Аўтарскае ўзнагароджанне. Аўтарскія і выдавецкія арыгіналы. Асноўныя патрабаванні да іх. Мастацкае і тэхнічнае рэдагаванне кнігі.


Тэма 7. Кіраўніцтва выдавецкай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь

Арганізацыйна-функцыянальныя асновы менеджменту кніжнага выдавецтва. Упраўленне персаналам. Матывацыя працы. Поле стымулаў і антыстымулаў кіраўніцтва калектывам. Планаванне дзейнасці выдавецтва. Віды стратэгій. Бізнес-план. Рэдакцыйна-выдавецкі савет.


Тэма 8. Заканадаўчая база ў галіне кнігавыдання

Агульныя палажэнні і накірункі. Важнейшыя дакументы і стандарты. Законы Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі», «Аб рэкламе», «Аб дзяржаўных сакрэтах». Пастановы ўрада, палажэнні: «Аб парадку выдачы і выкарыстанні ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці», «Аб мінімальных стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукі, літаратуры і мастацтва».

Стандарты і іншыя нарматыўныя дакументы па выдавецкай справе. Міжнародны стандартны нумар ІSBN. Дзяржаўныя стандарты. Рэспубліканскія стандарты. Галіновыя стандарты. Агульнатэхнічныя стандарты. Стандарт якасці.
Тэма 9. Менеджмент і маркетынг у выдавецкай дзейнасці

Вывучэнне попыту на выдавецкую прадукцыю і прагназаванне рынка. Вывучэнне чытачоў, іх эканамічных магчымасцей. Вывучэнне канкурэнтаў. Пошук форм кааперацыі з іншымі выдавецтвамі. Рэклама кніг. Стымуляванне збыту. Планаванне асартыменту выданняў. Палітыка цэн на кніжную прадукцыю ва ўмовах рынка. Арганізацыя распаўсюджвання кнігі ў Беларусі на сучасным этапе. Оптавы продаж. Рознічны продаж. Узаемаадносіны выдавецтваў з кніжным гандлем. Вызначэнне тыражу кнігі.


Тэма 10. Кнігавыданне і кнігараспаўсюджанне ў Беларусі

Асаблівасці кніжнага рынка рэспублікі. Сістэма кнігараспаўсюджання: аптовы, рознічны і букіністычны гандаль. Распаўсюджанне падручнікаў. Кніжныя ярмаркі. Камплектаванне бібліятэк. Выдавецкія кнігагандлёвыя структуры.



Тэма 11. Асноўныя праблемы выдавецкай справы на сучасным этапе

Роля кнігі ў структуры сучасных камунікацый. Трансфармацыя кнігавыдання Беларусі ў працэсе станаўлення рыначных адносін. Уплыў плацёжаздольнасці насельніцтва на характар кнігавыдання. Плюралізм форм уласнасці ў сучаснай выдавецкай справе. Развіццё розных арганізацыйна-прававых форм (ТАА, ААА і інш.). Дзяржаўная ўласнасць на буйныя паліграфічныя прадпрыемствы і яе ўплыў на сучаснае кнігавыданне.

Уплыў новых інфармацыйных тэхналогій на сучасны выдавецкі працэс. Праблемы абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы. Роля электроннай кнігі ў кнігавыданні.
Тэма 12. Выкарыстанне зарубежнага вопыту

Беларуская кніга ў міжнародным інтэр’еры. Мэты і задачы міжнародных сувязяў кнігавыдаўцоў і шляхі іх дасягнення. Партнёрскія сувязі беларускіх і зарубежных кнігавыдаўцоў. Выпуск сумесных навуковых прац і падручнікаў расійскімі і беларускімі кніжнымі выдавецтвамі. Умацаванне інфармацыйнага ўзаемадзеяння з арганізацыямі беларускай дыяспары за рубяжом, а таксама ў сферах канфесіянальных і нацыянальных адносін.


Тэма 13. Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць

Сучаснае недзяржаўнае кнігавыданне ў статыстыцы друку. Недзяржаўныя выдавецтвы як паўнапраўны ўдзельнік кнігавыдавецкага працэсу ў Беларусі. Бібліятэкі і недзяржаўныя выдавецтвы: праблемы і ўзаемасувязі. «Беларускі кнігазбор» – залатая бібліятэка Беларусі. Вопыт выдання некамерцыйнай серыяльнай літаратуры. Грамадскае выдавецтва і гандаль. Тэматычная скіраванасць недзяржаўных выдавецтваў, якія выпускаюць мастацкую, вучэбную, даведачную, дзіцячую літаратуру: тэндэнцыі развіцця.


Тэма 14. Інфармацыйныя забеспячэнні кніжнага рынка

Асацыяцыі і саюзы выдаўцоў Беларусі і зарубежных краін. Важнейшыя міжнародныя кніжныя ярмаркі. Міжнародныя і нацыянальныя даведнікі. Сістэма «Books in Print». Галіновы друк. тэлебачанне і радыё. Каталогі і бюлетэні. Адрасная рассылка кніг.



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА

ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

для студэнтаў напрамку 1-23 01 10-01 «Літаратурная работа (творчасць)»


раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных заняткаў

Колькасць гадзін КСР


Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя заняткі

Семінары

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

Гісторыя ўзнікнення кнігавыдання ў Беларусі

2




2










Вусныя залікі

2

Агульныя прынцыпы і сістэма выдавецкай справы

2
















Рэфераты

3

Сутнасць і змест рэдакцыйна-выдавецкага працэсу

2
















Вусныя залікі

4

Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва

2




2










Справаздачы

5

Апарат кнігі

2




2










Вусныя залікі

6

Выдавецтва і аўтар: рэгулюючыя ўзаемаадносіны паміж імі

2




2










Эсэ

7

Кіраўніцтва выдавецкай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь

2
















Вусныя залікі

8

Заканадаўчая база ў галіне кнігавыдання

2




2










Пісьмовыя заданні

9

Менеджмент і маркетынг у выдавецкай дзейнасці







2










Рэфераты

10

Кнігавыданне і кнігараспаўсюджанне ў Беларусі







2










Справаздачы

11

Асноўныя праблемы выдавецкай справы на сучасным этапе







2










Эсэ

12

Выкарыстанне зарубежнага вопыту







2










Пісьмовыя заданні

13

Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць







2










Рэфераты

14

Інфармацыйныя забеспячэнні кніжнага рынку







2










Вусныя залікі

Усяго:

16




22










38


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА

ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

для студэнтаў напрамку 1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)»



раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных заняткаў

Колькасць гадзін КСР


Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя заняткі

Семінары

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

Гісторыя ўзнікнення кнігавыдання ў Беларусі

2

2













Вусныя залікі

2

Агульныя прынцыпы і сістэма выдавецкай справы

2

2













Рэфераты

3

Сутнасць і змест рэдакцыйна-выдавецкага працэсу

2

2













Вусныя залікі

4

Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва

2

2













Справаздачы

5

Апарат кнігі

2

2




2







Вусныя залікі

6

Выдавецтва і аўтар: рэгулюючыя ўзаемаадносіны паміж імі

2

2




2







Эсэ

7

Кіраўніцтва выдавецкай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь

2

2













Вусныя залікі

8

Заканадаўчая база ў галіне кнігавыдання

2

2













Пісьмовыя заданні

9

Менеджмент і маркетынг у выдавецкай дзейнасці




2




2







Рэфераты

10

Кнігавыданне і кнігараспаўсюджанне ў Беларусі




2













Справаздачы

11

Асноўныя праблемы выдавецкай справы на сучасным этапе




2




2







Эсэ

12

Выкарыстанне зарубежнага вопыту




2













Пісьмовыя заданні

13

Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць




2













Рэфераты

14

Інфармацыйныя забеспячэнні кніжнага рынку




2




2







Вусныя залікі

Усяго:

16

28




10







54



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
ЛІТАРАТУРА
Асноўная

  1. Волк А. А., Ракович А. И. Книгоиздательское дело в Белоруссии. – Мн., 1977.

  2. Касько У. К. Кнігазнаўства. Канспект лекцый. – Мн., 2002.

  3. Касько У. К. Слоўнік выдавецкіх тэрмінаў. – Мн., 2012.

  4. Касько У. К. Святло далёкай зоркі. – Мн., 2014.

  5. Касько В. К. Издательская деятельность / в кн. «Современная Беларусь», Т. 3, С. 37–65. – Мн., 2007.

  6. Маркус В. А. Организация и экономика издательского дела. – М., 1971.

  7. Мильчин А. Э. Издательский словарь-справочник. – М., 1998.

  8. Ничипорович С. А., Кулак М. И., Неверов А. В. Управление издательско-полиграфическим комплексом. Организационно-экономические аспекты. – М., 2003.

  9. Ничипорович С. А. Развитие издательско-полиграфического комплекса Беларуси в условиях становления рыночных отношений. – Мн., 2001.

  10. Основные нормативные материалы по издательской деятельности. – Мн., 2004.

  11. Сикорский Н. М. Теория и практика редактирования: учеб. для студентов вузов, обучающихся по спец. «Журналистика». – М. 1980.

  12. Энциклопедический справочник. – М., 1998.

  13. Энциклопедия книжного дела. – М., 1998.


Дадатковая

  1. Зельдович Б. 3., Сафонова Н. И., Павлова А. В. Экономика издательского дела. – М., 1994.

  2. Как издать книгу. – М., 1994.

  3. Мильчин А. Э. Культура книги: что делает книгу удобной для читателя: Справ. пос. – М., 1992.

  4. Памятная книга редактора. – М., 1988.

  5. Рисе О. В. У слова стоя на часах. – М., 1989.

  6. Справочно-аналитическая информация о деятельности отрасли СМИ в 2016 году. – Мн., 2017.

  7. Художественное конструирование и оформление книги. – М., 1971.

  8. Что нужно знать об издательской деятельности. – Мн., 2011.

Журналы «Журналист», «Книжное дело», «Полиграфист», «Университетская книга».

Прыкладная тэматыка семінарскіх і практычных заняткаў


  1. Сацыяльна-гістарычныя перадумовы ўзнікнення кнігадрукавання.

  2. Узнікненне кнігавыдавецкай справы.

  3. Структура кніжна-часопіснага выдавецтва. Функцыі аддзелаў і рэдакцый.

  4. Асноўныя катэгорыі рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў і іх абавязкі.

  5. Тэхналагічная схема выдавецкага працэсу.

  6. Тэматычнае планаванне ў выдавецтве.

  7. Вытворчае планаванне ў выдавецтве.

  8. Ацэнка рукапісаў у выдавецтве.

  9. Роля рэдактараў у выдавецкім працэсе.

  10. Работа над мастацкім афармленнем выдання.

  11. Вытворчая дзейнасць выдавецтва.

  12. Асноўныя патрабаванні да рукапісаў і арыгіналаў.

  13. Выхадныя звесткі ў кнізе.

14. Віды выданняў па перыядычнасці і структуры.

15. Віды выданняў па мэтаваму прызначэнню і характару інфармацыі.



  1. Распаўсюджванне выдавецкай прадукцыі.

  2. Асновы аўтарскага права. Закон Рэспублікі Беларусь аб аўтарскіх і сумежных правах.

  3. Асноўныя праблемы выдавецкай справы.

  4. Асноўныя этапы развіцця кнігавыдавецкай справы ў Беларусі.

  5. Арганізацыя і дзейнасць першых савецкіх выдавецкіх устаноў на тэрыторыі Беларусі (1917–1920).

  6. Развіццё і ўмацаванне выдавецкай справы ў рэспубліцы ў аднаўленчы перыяд (1921–1925).

  7. Развіццё выдавецкай справы ў перыяд сацыялістычнага будаўніцтва (1926–1941).

23. Выдавецкая справа ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945).

  1. Узнаўленне і развіццё кнігавыдавецкай справы ў гады чацвёртай пяцігодкі (1946–1950).

  2. Развіццё і ўмацаванне кнігавыдавецкай справы (1951–1958).

  3. Далейшае ўдасканаленне выдання кнігі (1959–1965).

  4. Кнігавыдавецкая справа Беларусі ў 70–80-я гады.

  5. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Беларусі ў перабудовачны перыяд (1980–2007).

  6. Кнігавыдавецкая справа ў Беларусі на сучасным этапе.

  7. Недзяржаўныя выдавецтвы Беларусі на сучасным этапе.

  8. Нацыянальная кніжная палата Рэспублікі Беларусь.


Прыкладная тэматыка рэфератыўных работ

  1. Асноўныя этапы развіцця кнігавыдавецкай справы ў Беларусі.

  2. Францішак Скарына – беларускі першадрукар.

  3. Сучасная сістэма выдавецкай справы ў Беларусі. Віды выдавецтваў.

  4. Аўтарскае права ў Беларусі.

  5. Прынцыпы і формы тэматычнага планавання ў выдавецтве.

  6. Структура і прынцыпы вытворчай дзейнасці выдавецтва.

  1. Кіраўніцтва выдавецкай дзейнасцю.

  2. Нацыянальная кніжная палата Рэспублікі Беларусь: асноўныя напрамкі дзейнасці.

  3. Ад заяўкі да выхаду і распаўсюджання кнігі (змест, прынцыпы, структура працэсу).

  4. Беларуская кніга і яе чытач. Вопыт сацыялагічнага даследавання.

  5. Новыя творы беларускай літаратуры і іх асэнсаванне ў СМІ.

  1. Міжнародныя сувязі беларускіх кнігавыдаўцоў.

  2. Прыватнае выдавецтва ва ўмовах рынка.

  3. Асноўныя этапы і асаблівасці выдавецкага працэсу.

  4. Выдавецкі стандарт як эталон якасці і эфектыўнасці.

16. Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва. Функцыі рэдакцый, аддзелаў, дапаможных службаў.

17. Важнейшыя праблемы выдавецкай справы і шляхі іх вырашэння.

18. Роля рэдактара ў выдавецкім працэсе.
Прыкладныя пытанні да заліку


  1. Сацыяльна-гістарычныя перадумовы ўзнікнення кнігадрукавання.

  2. Асноўныя этапы развіцця кнігавыдавецкай справы ў Беларусі.

  3. Агульная сістэма выдавецкай справы ў Беларусі.

  4. Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва. Функцыі аддзелаў і рэдакцый.

  1. Асноўныя катэгорыі рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў і іх абавязкі.

  2. Тэхналагічная схема выдавецкага працэсу.

  3. Тэматычнае планаванне ў выдавецтве.

  4. Роля рэдактара ў выдавецкім працэсе.

  5. Асноўныя патрабаванні да рукапісаў і арыгіналаў.

  6. Віды выданняў па перыядычнасці і структуры.

11. Віды выданняў па мэтаваму прызначэнню і характару інфармацыі.

12. Асновы аўтарскага права. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскіх і сумежных правах».

13. Важнейшыя праблемы выдавецкай справы і шляхі іх вырашэння.


  1. Кнігавыдавецкая справа ў Беларусі на сучасным этапе.

  2. Структура і прынцыпы вытворчай дзейнасці выдавецтва.

  3. Ацэнка рукапісаў у выдавецтве.

  4. Літаратурнае рэдагаванне (змест, прынцыпы, структура).

  5. Кіраўніцтва выдавецтвам.

  6. Рэдакцыйны Савет выдавецтва.

  7. Адзінкі вымярэння выдавецкай прадукцыі.

  8. Выхадныя звесткі ў выдавецкай прадукцыі.

  1. Асноўныя патрабаванні да аўтарскага рукапісу і выдавецкага арыгіналу.

  2. Арганізацыя і дзейнасць першых выдавецкіх устаноў на тэрыторыі Беларусі.

24. 3аканадаўчая база ў галіне кнігавыдання.

25. Галоўныя напрамкі дзейнасці выдавецтваў «Вышэйшая школа», «БелЭН», «Народная асвета» (па выбару).

26. Вытворчая частка выдавецтва. Абавязкі намесніка дырэктара па вытворчасці і яго службаў.


  1. Прынцыпы ўзаемаадносінаў выдавецтва з кнігагандлёвымі арганізацыямі.

  2. Асноўныя элементы кнігі.

  3. Тэхніка хуткага чытання – мода ці патрабаванне часу?

  4. Выдавецкая справа і кніжны гандаль за мяжой.

  1. Маркетынг у выдавецкай дзейнасці. Яго асноўныя напрамкі.

  2. Нацыянальная кніжная палата Беларусі – скарбніца інтэлектуальнага

багацця народа.

  1. Першыя сацыялагічныя даследаванні кнігі ў Расіі (на прыкладзе Ф. Алчэўскай, М. Лідэрле, А. Шахоўскага, М. Рубакіна).

  1. Прыватнае выдавецтва ва ўмовах рынка.

  2. Мікалай Смірноў-Сакольскі – даследчык рэдкай кнігі.

  3. Кніжная рэклама.

  4. Нормы выдавецкай і аўтарскай праўкі ў выдавецкай дзейнасці.

  5. Беларуская кніга і яе чытач. Вопыт сацыялагічнага даследавання.

  6. Асаблівасці выдання навукова-тэарэтычнага часопіса «Веснік Беларускага

дзяржаўнага універсітэта».

  1. Санітарныя правілы па афармленню школьных падручнікаў.

  2. Роля рэкламы ў камерцыйным поспеху выдавецтва.

  3. Выпуск друкаванай прадукцыі на заказных умовах.

  1. Поле стымулаў і антыстымулаў кіраўніка выдавецтва.

  2. Міжнародныя сувязі беларускіх кнігавыдаўцоў.

  3. Стаўкі аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукі, літаратуры і мастацтва.

  1. Міжнародныя сувязі беларускіх кнігавыдаўцоў.

  2. Выдавецкі менеджмент у рыначных умовах.

  3. Выдавецкая ліцэнзія, шляхі яе атрымання.

  4. Выпуск выданняў у рэжыме «маланка».

  5. Выдавецкі стандарт як эталон якасці і эфектыўнасці.

  6. Выкарыстанне вопыту замежных кнігавыдаўцоў.

  7. Прынцыпы папулярызацыі кнігі на сучасным этапе.


Пералік выкарыстоўваемых сродкаў дыягностыкі

1. Вусныя залікі.

2. Рэфераты.

3. Справаздачы па дамашніх практыкаваннях з іх вуснай абаронай.

4. Эсэ.

5. Падрыхтоўка публікацый па тэмах, пісьмовыя заданні.



ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


Назва вучэбнай дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па дысцыпліне, якая вывучаецца

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Асновы журналістыкі

Кафедра перыядычнага друку

Прапаноў няма

Уваг няма (пратакол № 11 ад 31.05.2017)


ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА

на ____/____ навучальны год


п. п.


Дапаўненні і змяненні

Падстава









Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры

____________________________ (пратакол № ___ ад __________201_ г.)

(назва кафедры)


Загадчык кафедры

____________________________ ____________ _______________

(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс)

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ

____________________________ ____________ _______________



(вучоная ступень, вучонае званне) (подпіс)



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка