Скланенне назоўнікаў 3-га скланення Гэта назоўнікі ж р. з нулявым канчаткам: медзь, кроў, ноч, шыр




Дата канвертавання22.02.2017
Памер444 b.


Скланенне назоўнікаў 3-га скланення


Гэта назоўнікі ж. р. з нулявым канчаткам: медзь, кроў, ноч, шыр.

  • 1. на мяккі зычны

  • Н.                   медзь

  • Р.                    медзі

  • Д.                   медзі

  • В.                    медзь

  • Тв.                меддзю  

  • М.                  на медзі

  • Увага!: у Тв. скл. адбываецца падаўжэнне*.

  • * Падаўжацца ў пазіцыі паміж галоснымі могуць наступныя зычныя: з,  ж,  л,  н,  с,  ч,  ц,  ш, дз.



2. на губныя зычныя

  • 2. на губныя зычныя

  • Н.                   кроў

  • Р.                    крыві

  • Д.                   крыві

  • В.                    кроў

  • Тв.                 кроўю (крывёй/ю) 

  • М.                  у крыві

  • Увага!: ў чаргуецца з в у Р., Д. і М. скл.; у Тв. скл. можа быць варыянтнасць.



3. на шыпячыя зычныя

  • 3. на шыпячыя зычныя

  • Н.                    ноч

  • Р.                ночы

  • Д.                   ночы

  • В.                    ноч

  • Тв.                 ноччу

  • М.                  у ночы

  • Увага!: у Тв. скл. адбываецца падаўжэнне.



4. на р

  • 4. на р

  • Н.     шыр

  • Р.     шыры  

  • Д.     шыры

  • В.      шыр

  • Тв.    шыр’ю

  • М.     на шыры 

  • Увага!: у Тв. скл. пасля р пішацца апостраф.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка