Славянская мова (I) Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-21 05 04 Славянская філалогія




Дата канвертавання02.05.2017
Памер342.16 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

________________А.В. Данільчанка

(подпіс) (ініцыялы, прозвішча)

__________________2016 г.__

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД –_______/вуч.

Славянская мова (I)
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-21 05 04 Славянская філалогія

2016 г.
Вучэбная праграма УВА складзена на аснове АСВА1-21 05 01– 2013, тыпавой вучэбнай праграмы «Сучасная беларуская мова» № ТД-Д. 327/ тып. 2015 г., вучэбнага плана УВА № Д21-102 з/вуч. 2013г. і вучэбнага плана УВА № Д21-088/вуч. 2013г.

СКЛАДАЛЬНІК:

З.І. Бадзевіч, заг. кафедры, канд. філал. навук, дацэнт

(імя, імя па бацьку, прозвішча, пасада, вучоная ступень, вучонае званне)


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:


Кафедрай ___________ сучаснай беларускай мовы __________________

(назва кафедры)

(пратакол № 9 ад 17.05.2016 г.)

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 7 ад 30.06. 2016 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная дысцыпліна «Славянская мова» (I) уключае абавязковае засваенне курса «Сучасная беларуская мова: марфеміка, марфаналогія, словаўтварэнне», які з’яўляецца неад’емным кампанентам філалагічнай адукацыі студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 04 Славянская філалогія, важным звяном у фарміраванні іх лінгвістычнай кампетэнцыі.

Дысцыпліна «Славянская мова» (І) уваходзіць у цыкл спецыяльных дысцыплін і дзяржаўны кампанент. Курс «Сучасная беларуская мова» звязаны з такімі лінгвістычнымі дысцыплінамі, як «Гістарычная граматыка », «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» і «Сучасная руская мова».

Марфеміка і словаўтварэнне – адзін з узроўняў моўнай сістэмы, засваенне якога дазволіць студэнтам сістэматызаваць і паглыбіць свае веды пра асноўныя паняцці і законы, што дзейнічаюць у сістэме словаўтварэння, розныя падыходы да вытлумачэння тых ці іншых моўных з’яў. Разам з тым пры вывучэнні раздзела студэнтам прапануецца засваенне тых моўных фактаў і з’яў, якія ўсталяваліся ў лінгвістычнай навуцы, лічацца стрыжнёвымі для разумення іншых пытанняў і з’яўляюцца важнымі для пашырэння агульнага моўнага дыяпазону студэнтаў.



Мэта дысцыпліны «Сучасная беларуская мова» – падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, спецыяльных сярэдніх навучальных устаноў, работнікаў асветы, культуры, друку, навукова-даследчых устаноў Рэспублікі Беларусь, фарміраванне прафесійнай лінгвістычнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў-філолагаў.

Задачы дысцыпліны:

  • фарміраванне ўсвядомленага разумення студэнтамі аб месцы беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры і духоўным станаўленні нацыі;

  • авалоданне лінгвістычнай тэорыяй па марфеміцы, марфаналогіі і словаўтварэнні беларускай мовы;

  • вытлумачэнне формы і зместу слоў (вытворных і невытворных, простых і складаных) з пункту гледжання іх фармальна-семантычных і этымалагічных сувязей;

  • выяўленне адметных спецыфічных заканамернасцей, якія праяўляюцца на ўзроўні марфемікі і словаўтварэння;

  • усведамленне дынамікі працэсаў словаўтварэння беларускай мовы і асноўных тэндэнцый яго развіцця;

  • павышэнне арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці;

  • набыццё устойлівых навыкаў самастойнага аналізу лінгвістычных фактаў і з’яў;

  • фарміраванне і ўдасканаленне ўменняў зносін па-беларуску, навыкаў карыстання вусным і пісьмовым маўленнем у сферы працоўнай і прафесійнай дзейнасці, а таксама розных сітуацыях зносін;

  • выхаванне ў студэнтаў павагі да беларускага народа як носьбіта беларускай мовы, адчуванне сябе неад’емнай яго часткай;

  • выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавагі, імкнення да далейшага ўзбагачэння лексічных сродкаў беларускай мовы;

  • садзейнічанне падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думуючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

– змест асноўных лінгвістычных паняццяў;



  • сувязь марфемікі і словаўтварэння з іншымі раздзеламі мовазнаўства;

  • тыпалогію адзінак марфемікі, марфаналогіі і словаўтварэння, іх значэнні, ролю і функцыі;

  • сінхронныя і дыяхронныя спосабы словаўтварэння;

  • адрозненне словаўтварэння ад формаўтварэння;

  • комплексныя адзінкі словаўтварэння, іх іерархію, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя адзнакі;

  • сэнсава-стылістычную функцыю словаўтваральных сродкаў.

умець:

  • карыстацца лінгвістычнай тэрміналогіяй: дыферэнцыраваць асноўныя моўныя адзінкі;

  • характарызаваць моўныя адзінкі з пункту погляду іх семантыкі, структуры і функцыі;

  • праводзіць марфемны і словаўтваральны аналіз слоў, вызначаць марфаналагічныя відазмяненні вытворных слоў;

  • самастойна працаваць з навукова-даведачнай і метадычнай літаратурай па мовазнаўстве;

валодаць:

  • нормамі вуснага і пісьмовага маўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • выдзяляць значымыя структурныя часткі ў словах і тлумачыць іх;

  • адрозніваць формаўтварэнне і словаўтварэнне;

  • падбіраць аднакаранёвыя і аднаструктурныя словы паводле фармальна-семантычных сувязей;

  • вызначаць спосабы ўтварэння слоў;

  • мадэліраваць паводле фармальна-семантычных сувязей розныя адзінкі словаўтварэння (словаўтваральныя пары, словаўтваральныя ланжужкі, словаўтваральныя тыпы, словаўтваральныя гнёзды, словаўтваральныя парадыгмы);

  • выкарыстоўваць вытворныя словы і формы слоў у вусным і пісьмовым маўленні;

  • утвараць вытворныя ў адпаведнасці са словаўтваральнымі нормамі; іх рэдагаванне ў выпадку неадпаведнасці словаўтваральнай норме (словаўтваральнай мадэлі, словаўтваральнаму тыпу);

  • праводзіць марфемны і словаўтваральны аналіз слоў;

  • карыстацца марфемнымі і словаўтваральнымі слоўнікамі.

  • Патрабаванні да акадэмічнай кампетэнцыі спецыяліста.

  • Спецыяліст павінен:

  • АК-1. Умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

  • АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

  • АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

  • АК-4. Умець працаваць самастойна.

  • АК-5. Быць здольным прадуцыраваць новыя ідэі (валодаць крэатыўнасцю).

  • АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры рашэнні праблем.

  • АК-8. Мець навыкі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

  • АК-9. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

  • Патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый спецыяліста.

  • Спецыяліст павінен:

  • САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

  • САК-2. Быць здольным да сацыяльных кантактаў.

  • САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасабовых камунікацый.

  • Патрабаванні да прафесійнай кампетэнтнасці спецыяліста.

  • Спецыяліст павінен быць здольны:

  • Навукова-педагічная і вучэбна-метадычная дзейнасць

  • ПК-1. Планаваць, арганізоўваць і весці педагагічную (вучэбную, метадычную, выхаваўчую) дзейнасць.

  • ПК-2. Выкарыстоўваць розныя тэхналогіі навучання мове і літаратуры.

  • ПК-3. Ствараць і рэдагаваць тэксты дакументы з улікам спецыфікі дзелавой камунікацыі.

  • ПК-4. Ажыццяўляць маніторынг адукацыйнага працэсу, дыягностыку вучэбных і выхаваўчых вынікаў.

  • Навукова-даследчая дзейнасць

  • ПК-5. Планаваць, арганізоўваць і весці навукова-даследчую працу ў галіне філалогіі (тэксталогіі).

  • ПК-7. Выкарыстоўваць у працы сучасныя камп’ютарныя метады збору, апрацоўкі і захавання інфармацыі.

  • ПК-8. Прадстаўляць вынікі навуковай працы ў адпаведнасці з адпаведнымі патрабаваннямі.

  • Арганізацыйна-кіруючая дзейнасць

  • ПК-18. Выкарыстоўваць сучасныя сродкі тэле- і інтэрнэткамунікацый.

  • Інавацыйная дзейнасць

  • ПК-20. Ажыццяўляць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектывах развіцця галіны, інавацыйных тэхналогіях, праектах і рашэннях.

  • ПК-23. Праводзіць доследы, заснаваныя на інавацыйных тэхналогіях і методыках.

Агульная колькасць гадзін, якая адводзіцца на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны для студэнтаў 2 курса (3 семестр) спецыяльнасці 1-21 05 04 Славянская філалогія, складае 216 гадзін.

Форма атрымання вышэйшай адукацыі – дзённая.

Колькасць аўдыторных гадзін складае 140 гадз.

Размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў:

10 гадз. – лекцыйных;

110 гадз. – практычных;

20 гадз. – КСР (аўдыторныя).

Форма бягучай атэстацыі па вучэбнай дысцыпліне – залік.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


  1. МАРФЕМІКА


1.1. Марфеміка як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы. Двузначнасць тэрміна марфеміка. (1.1.1.) Сувязь марфемікі з іншымі раздзеламі мовазнаўства (фанетыкай і фаналогіяй, лексікалогіяй, словаўтварэннем, марфалогіяй, сінтаксісам). Асноўныя паняцці марфемікі.

(1.1.2.) Марфеміка як сістэма марфем мовы. Марфема як мінімальная значымая частка слоў (словаформ). Месца марфемы ў сістэме адзінак розных узроўняў мовы: фанема і марфема, склад і марфема, слова і марфема, словазлучэнне і марфема, сказ і марфема. (1.1.3.) Інтэгральныя і дыферэнцыяльныя прыметы марфем ў параўнанні з іншымі адзінкамі мовы.

(1.1.4.) Сістэма марфем у мове. Класіфікацыя марфем паводле іх ролі, значэння, функцыі, месца ў складзе слова (словаформы) і паходжання.

(1.1.5.) Каранёвыя і афіксальныя марфемы, іх асаблівасці і адрозненне. Свабодныя і звязаныя (радыксоіды) карані. (1.1.6.) Фармальна-семантычнае вылучэнне каранёвых марфем. Цяжкія выпадкі вылучэння каранёвых марфем.



1.2. Афікс: тэрмін і паняцце. (1.2.1.) Класіфікацыя афіксальных марфем паводле месца ў складзе слова (словаформы) адносна кораня: перадкаранёвыя і паслякаранёвыя афіксальныя марфемы. (1.2.2.) Характарыстыка афіксальных марфем: прэфікс (прыстаўка), суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс (цыркумфікс), флексія (канчатак). (1.2.3.) Пытанне аб інтэрфіксах, постфіксах і конфіксах (цыркумфіксах) у лінгвістычнай літаратуры.

(1.2.4.) Класіфікацыя афіксальных марфем паводле значэння і функцыі: словаўтваральныя (дэрывацыйныя), формаўтваральныя (словазменныя, рэляцыйныя) і словаформаўтваральныя (сінкрэтычныя) афіксы.

(1.2.5.) Рэгулярныя і нерэгулярныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя афіксы.

(1.2.6.) Афіксоіды як марфемы пераходнага тыпу. Разнавіднасці афіксоідаў: прэфіксоіды, суфіксоіды. Пытанне пра афіксоіды ў сучаснай лінгвістыцы.

(1.2.7.) Структурна-семантычныя ўзаемаадносіны афіксальных марфем у складзе слова. Аманімія, полісемія (мнагазначнасць), сінанімія і антанімія марфем.

(1.2.8.) Экспрэсіўна-стылістычныя функцыі марфем у беларускай мове.

(1.2.9.) Тыпы афіксальных марфем паводле фанемнага выражэння: матэрыяльна выражаныя (пазітыўныя) і нулявыя марфемы. Нулявыя марфемы і спосабы іх вылучэння ў словах (словаформах).

(1.2.10.) Адзінкавыя (унікальныя) структурныя часткі слоў (словаформаў), іх уласцівасці. Унірадыксоіды і уніфіксы.

(1.2.11.) Парадыгматычны і сінтагматычны спосабы вылучэння афіксальных марфем. Цяжкія выпадкі вылучэння афіксальных марфем.

(1.2.12.) Аснова: тэрмін і паняцце. Аснова як абавязковы кампанент структуры слова. Прынцыпы выдзялення асновы слова і асновы словаформы ў сучаснай лінгвістыцы. Аснова і корань. (1.2.13.) Тыпы асноў: аснова словаформы, аснова слова. Члянімыя / нечлянімыя, вытворныя / невытворныя асновы. Перарваная і неперарваная асновы. Асновы простых і складаных слоў. Суплетыўны тып асноў. Поўны і частковы суплетывізм. Цяжкія выпадкі вызначэння асновы слова і асновы словаформы.

(1.2.14.) Гістарычныя змены ў марфемнай структуры слоў: апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя. Прычыны і характар гэтых з’яў у беларускай мове.

(1.2.15.) Марфемны аналіз слова, яго спецыфіка, прынцыпы і задачы. Фармальна-семантычны прынцып – аснова марфемнага аналізу. Адрозненне і ўзаемаадносіны марфемнага, словаўтваральнага і этымалагічнага аналізаў.

Марфемаграфія: марфемныя слоўнікі.

2. МАРФАНАЛОГІЯ

2.1. Марфаналогія як раздзела мовазнаўства. Аб’ект і задачы марфаналогіі. (2.1.1.) Сувязь марфаналогіі з фанетыкай, фаналогіяй, арфаэпіяй, марфемікай, словаўтварэннем, марфалогіяй, сінтаксісам, стылістыкай. (2.1.2.) Асноўныя адзінкі марфаналогіі, іх характарыстыка. (2.1.3.) Морфы, аламорфы, варыянты марфемы. Марфанема. Субморф і яго адносіны да морфа. Марфаналагічны рад.

(2.1.4.) Фанемная структура марфем. Структура каранёвых марфем слоў, якія належаць да розных часцін мовы. Структура афіксальных марфем.

(2.1.5; (2.1.6.)) Марфаналагічныя з’явы: чаргаванні (альтэрнацыя) гукаў у межах марфемы, чаргаванні фанем на стыку марфем, усячэнне асновы, нарашчэнне асновы (інтэрфіксацыя), накладанне (інтэрферэнцыя, аплікацыя, гаплалогія) морфаў, сцяжэнне.

3. СЛОВАЎТВАРЭННЕ


3.1. Словаўтварэнне: тэрмін і паняцце. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Прадмет, задачы і месца словаўтварэння сярод іншых лінгвістычных дысцыплін. Сувязь словаўтварэння з лексікалогіяй, фанетыкай, марфалогіяй і сінтаксісам. Сінхранія і дыяхранія ў словаўтварэнні.

(3.1.1.) Паняцце словаўтваральнай вытворнасці (матывацыі). Крытэрыі і паказчыкі вытворнасці. (3.1.2.) Фармальна-семантычная суадноснасць вытворнага слова з утваральным (матывавальным) словам як асноўны прынцып вытворнасці. (3.1.3.) Віды адносін вытворнасці паміж вытворным словам і ўтваральным (матывавальным) словам. Разыходжанні адносін фармальнай і сэнсавай вытворнасці. Непасрэдная і апасродкаваная вытворнасць. (3.1.4.) Адносіны множнай вытворнасці.

(3.1.5.) Вытворнае (матываванае) слова – аб’ект вывучэння ў словаўтварэнні. Уласцівасці вытворных слоў, іх фармальныя і семантычныя сувязі з утваральнымі словамі. Вытворнае і зыходнае (базавае, утваральнае, матывававальнае) слова як словаўтваральная пара, звязаная адносінамі словаўтваральнай вытворнасці. (3.1.6.) Словаўтваральны фармант як адзінка словаўтваральнай сістэмы.

(3.1.7.) Словаўтваральная і марфемная структура слова. Суадносіны паняццяў падзельнасці (члянімасці) і вытворнасці слова.

(3.1.8.) Словаўтваральнае значэнне як асобы тып моўнага значэння. Адрозненне словаўтваральнага значэння ад лексічнага і граматычнага. Сродкі выражэння словаўтваральнага значэння вытворнага слова. Тыпы словаўтваральных значэнняў: транспазіцыйнае, мадыфікацыйнае, мутацыйнае.

(3.1.9.) Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы, іх характарыстыка: словаўтваральная пара, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральнае гняздо.

(3.1.10).) Словаўтваральны тып і яго паняцце. Фармальныя і семантычныя прыметы словаўтваральнага тыпа. Прадуктыўнасць словаўтваральнага тыпа. Сінанімія, аманімія, антанімія словаўтваральных тыпаў.

(3.1.11.) Паняцце словаўтваральнай (марфаналагічнай) мадэлі.

Словаўтваральная катэгорыя як вынік узаемадзеяння сінанімічных словаўтваральных тыпаў.

(3.1.12.) Валентнасць (спалучальнасць) словаўтваральных марфем у слове. Семантычныя, стылістычныя, лексічныя, словаўтваральныя, фармальныя абмежаванні спалучальнасці словаўтваральных марфем.

Індывідуальна-аўтарская словатворчасць.

3.2. Спосаб словаўтварэння: тэрмін і паняцце. Спосабы сінхроннага словаўтварэння, іх класіфікацыя паводле характару словаўтваральных фармантаў: афіксальныя, бязафіксныя і змешаныя (камбінаваныя) спосабы словаўтварэння.

(3.2.1.) Афіксальныя спосабы словаўтварэння, іх разнавіднасці. Некамбінаваныя афіксальныя спосабы словаўтварэння: прэфіксальны, суфіксальны, нульсуфіксальны, постфіксальны.

(3.2.2.) Камбінаваныя афіксальныя спосабы словаўтварэння: прэфіксальна-суфіксальны (конфіксны, цыркумфіксны), прэфіксальна-нульсуфіксальны, прэфіксальна-постфіксальны, суфіксальна-постфіксальны, прэфіксальна -суфіксальна-постфіксальны.

Бязафікснае словаўтварэнне, яго асаблівасці.

(3.2.3.) Складанне як спосаб словаўтварэння, яго фармальна-структурныя разнавіднасці: словаскладанне, асноваскладанне. (3.2.4.) Абрэвіяцыя, яе асабліва6

(3.2.5.) Змешаныя спосабы словаўтварэння як узаемадзеянне афіксальных і бязафіксных словаўтваральных сродкаў. Разнавіднасці змешаных спосабаў словаўтварэння: суфіксальна-складаны, скарачэнне (універбацыя, семантычная кандэнсацыя) з суфіксацыяй.

Адваротнае словаўтварэнне (рэдэрывацыя).

Прадуктыўнасць сінхронных спосабаў словаўтварэння.

(3.2.6.) Дыяхроннае словаўтварэнне ў беларускай мове. Спосабы дыяхроннага словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфалагічна-сінтаксічны. Разнавіднасці марфалагічна-сінтаксічнага словаўтварэння: субстантывацыя, ад’ектывацыя, адвербіялізацыя, пранаміналізацыя, нумералізацыя, прэпазіцыяналізацыя і інш. Прадуктыўнасць дыяхронных спосабаў словаўтварэння.

(3.2.7.) Паняцце словаўтваральнай нормы. Узаемадзеянне і канкурэнцыя словаўтваральных тыпаў. Словаўтваральная варыянтнасць. Актыўныя працэсы ў сістэме сучаснага беларускага словаўтварэння.

(3.2.8.) Словаўтваральны аналіз, яго спецыфіка, прынцыпы і задачы.

Словаўтваральныя слоўнікі. Адваротныя слоўнікі.


ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОГА ПРАЕКТА
Працэсу паглыблення, засваення і замацавання атрыманых ведаў па курсе “Сучасная беларуская мова” садзейнічае напісанне курсавой работы, якая з’яўляецца адной з важных форм падрыхтоўкі спецыяліста-філолага з вышэйшай адукацыяй.

Мэта напісання курсавой работы – паглыбіць і ўдасканаліць навыкі самастойнай даследчыцкай працы, выявіць уменне выкарыстоўваць атрыманыя веды для рашэння пэўных лінгвістычных задач па абранай, развіваць пазнавальнае лінгвістычнае мысленне.

У працэсе працы над курсавой работай студэнт павінен прадэманстраваць наступныя ўменні:



  • абгрунтоўваць актуальнасць, навізну і практычную значнасць праблемы;

  • працаваць з навуковай літаратурай, прадэмастраваць узровень лінгвістычнай дасведчанасці па праблеме, уменне аперыраваць лінгвістычнымі тэрмінамі і паняццямі;

  • выбіраць, класіфікаваць і аналізаваць фактычны матэрыял, абагульняць назіранні над ім, рабіць вывады;

  • раскрыць змест даследаванай тэмы, праблемы ў сістэматызаванай і паслядоўнай форме;

  • выявіць культуру навуковага выкладу тэарэтычнага і фактычнага матэрыялу;

  • выпрацоўка ўмення лагічна, паслядоўна і доказна фармуляваць свае меркаванні, назіранні і вывады па даследуемай праблеме;

  • выпрацоўка ўмення публічнага выступлення, навуковай дыскусіі і абароны;

  • падрыхтоўка да вырашэння выніковай задачы спецсемінара – выканання дыпломнай работы.

Асноўны змест курсавой работы складае аналіз і ацэнка сабранага і прыведзенага ў сістэму матэрыялу, выяўленне характэрнага і спецыфічнага ў ім.

Паводле характару апрацоўкі сабранага фактычнага матэрыялу курсавая работа можа мець аналітычны ці рэфератыўны характар. Работы аналітычнага характару патрабуюць самастойнага рашэння пастаўленай лінгвістычнай задачы. Вырашальным пры іх напісанні выступае ўменне раскласіфікаваць, сістэматызаваць і апісаць фактычны матэрыял у абраным аспекце даследавання. Рэфератыўны характар курсавой работы мае на мэце апісанне дыскусійных і спрэчных пытанняў мовазнаўства. Пры гэтым сутнасным становіцца ўменне адабраць і сістэматызаваць матэрыял, асэнсаваць моўныя канцэпцыі, ідэі, кірункі лінгвістычных школ, асобных даследчыкаў, аб’ектыўна ацаніць ужо зробленае, а таксама акрэсліць свой пункт гледжання на даследуемую праблему.

Вывучэнне навуковай літаратуры студэнтам не павінна абмяжоўвацца толькі напрацоўкамі беларускай і рускай лінгвістыкі, а па меры даступнасці і магчымасці вывучаць навуковую літаратуру іншых славянскіх моў.

Незалежна ад характару работы студэнт праходзіць усе неабходныя этапы даследніцкай дзейнасці: падбор навуковай літаратуры па тэме даследавання, асэнсаванне кірункаў даследавання, сістэматызацыя фактычнага матэрыялу, складанне плана даследавання, акрэсліванне цэласнай кампазіцыі работы.

На выкананне курсавой работы адводзіцца 40 гадзін.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА

ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ «СЛАВЯНСКАЯ МОВА (І) (Сучасная беларуская мова.Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне)»

для спецыяльнасці 1-21 05 04 Славянская філалогія

Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы, заняткаў;

пералік пытанняў для вывучэння


Колькасць аўдыторных гадзін

Іншае


Колькасць гадзін КСР

Формы кантролю

ведаў


лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


Семінарскія

заняткі


Лабараторныя заняткі

1

2

3

4

5

6

7

8

9




Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне


10

110










20




1.

Марфеміка

4

60










12




1.1

1.1.1.


1.1.2.

1.1.3.


1.1.4.

1.1.5.
1.1.6.

1.1.7.

1.2.
1.2.1.
1.2.2.
1.2.3.
1.2.4.
1.2.5.
1.2.6.

1.2.7.
1.2.8.


1.2.9.
1.2.10

1.2.11


1.2.12
1.2.13

1.2.14
1.2.15




Марфеміка як раздзел мовазнаўства.

Сувязь марфемікі з іншымі раздзеламі мовазнаўства (фанетыкай, фаналогіяй, арфаграфіяй, лексікалогіяй, словаўтварэннем, марфалогіяй, сінтаксісам).

Марфеміка як сістэма марфем мовы.

Інтэгральныя і дыферэнцыяльныя прыметы марфемы ў параўнанні з іншымі адзінкамі мовы.

Сістэма марфем у мове.

Каранёвыя і афіксальныя марфемы, іх асаблівасці і адрозненне.

Свабодныя і звязаныя (радыксоіды) карані.

Фармальна-семантычнае вылучэнне каранёвых марфем.


Афікс: тэрмін і паняцце. Класіфікацыя афіксальных марфем у мове.

Класіфікацыя афіксальных марфем адносна кораня.

Характарыстыка афіксальных марфем: прэфікс, суфікс, інтэрфікс, постфікс і інш.

Пытанне аб інтэрфіксах, постфіксах і конфіксах у лінгвістычнай літаратуры.

Класіфікацыя афіксальных марфем паводле значэння і функцыі

Рэгулярныя і нерэгулярныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя афіксы.

Афіксоіды як марфемы пераходнага тыпу.

Структурна-семантычныя ўзаемаадносіны афіксальных марфем у складзе слова.

Экспрэсіўна-стылістычныя функцыі марфем у мове.

Тыпы афіксальных марфем паводле фанемнага выражэння.

Унікальныя структурныя часткі слоў.

Парадыгматычныя і сінтагматычныя спосабы вылучэння афіксальных марфем.

Аснова як абавязковы кампанент структуры слова.

Тыпы асноў.

Гістарычныя змены ў марфемнай структуры слоў.

Марфемны аналіз слова.



2

2

2

2

2



2
4

4
4

4

4
2
4


2

2
2
2


2

2

2


4

2

2


4









2
2


2

2


2

2

Пісьмовая работа
Вуснае апытванне

Пісьмовая работа


Электрон. тэсты

Электрон. тэсты


Пісьмов. работа

Рэферат. паведамл.

Вуснае апытванне

Электрон. тэсты


Пісьмов. работа


Пісьмов. работа

Прамежк. залік




2.

Марфаналогія


2

10










2




2.1.

2.1.1.
2.1.2

2.1.3.
2.1.4.

2.1.5.


Марфаналогія як раздзела мовазнаўства.

Асноўныя адзінкі марфаналогіі, іх характарыстыка.

Морфы, аламорфы, варыянты марфем.

Фанемная струтура каранёвых і афіксальных марфем.

Марфаналагічныя з’явы ў межах марфем. Марфаналагічныя з’явы на стыку марфем.


2

2

2


2

2

2












2

Вуснае апытван.

Пісьмовая работа



3.

Словаўтварэнне

4

40










6




3.1.

3.1.1.


3.1.2.

3.1.3.

3.1.4.

3.1.5.


3.1.6.
3.1.7.
3.1.8.

3.1.9.
3.1.10


3.1.11.
3.1.12.
3.2. 3.2.1.

3.2.2.


3.2.3.

3.2.4.


3.2.5. 3.2.6.
3.2.7 3.2.8.

Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства.

Паняцце словаўтваральнай вытворнасці.

Фармальна-семантычная суадноснасць

вытворнага слова з утваральным словам

(асновай).

Віды адносін вытворнасці паміж вытворным словам і ўтваральным словам:

непасрэдная і апасродкаваная вытворнасць.

Адносіны множнай вытворнасці.

Уласцівасці вытворных слоў.

Словаўтваральны фармант як адзінка словаўтваральнай сістэмы.

Словаўтваральная і марфемная структура слова.

Словаўтваральнае значэнне і яго тыпы.

Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы, іх характарыстыка.

Словаўтваральны тып і яго паняцце. Прадуктыўнасць СТ.

Паняцце словаўтваральнай (марфаналагічнай) мадэлі.

Валентнасць (спалучальнасць)

словаўтваральных марфем у мове.
Спосабы сінхроннага словаўтварэння.

Афіксальныя спосабы словаўтварэння, іх разнавіднасці.

Камбінаваныя афіксальныя спосабы словаўтварэння.

Складанне як спосаб словаўтварэння.

Абрэвіяцыя.

Змешаныя спосабы словаўтварэння.

Дыяхроннае смловаўтварэнне ў беларускай мове.

Паняцце словаўтваральнай нормы.

Словаўтваральны аналіз.


2

2


2

4



2
2

2
2
2

2
2
2
2

2
2


2

2

2


2

2

2











2

2



2

Самастой-

ная работа

Пісьмовая работа

Электрон. тэсты
Кантрольная работа
Вуснае апытванне
Пісьмов. работа

залік




ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


п/п


Асноўная літаратура

Год выдання

1.

Беларуская граматыка. Ч.1.

Мн., 1985.

2.

Беларуская мова ў 2-й палове ХХ ст

Мн., 1998.

3.

Беларуская мова. Энцыклапедыя.

Мн., 1994.

4.

Граматыка беларускай мовы. Т. 1.

Мн., 1962.

5.

Карский Е. Очерки по белорусскому языку. Словообразование

М., 1956

6.

Кароткая граматыка беларускай мовы. Ч. 1.

Мн., 2007.

7.

Лукашанец А.А. Словаўтварэнне і граматыка.

Мн., 2001.

8.

Лукашанец А.А. Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння.

Мн., 2013.

9.

Прыгодзіч М.Р. Словаскладанне ў беларускай мове.

Мн., 2001.

10.

Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы

Мн, 2003.

11.


Сцяцко П.У. Культура мовы.

Мн, 2002.

12.


Сцяцко П.У. Праблемы нормы, культуры мовы

Гродна, 1998.

13.


Шакун Л.М. Словаўтварэнне.

Мн, 1978

14.


Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы.

Мн., 1969.



Дадатковая літаратура





15.

Герд А.С. Семантика морфем.

М., 1987.

16.

Земская Е.А. Современный русский язык. Словообразование.

М., 1973.

17.


Земская Е.А. Словообразование как деятельность.

М., 1992.

18.


Виноградов В. В. Вопросы русского словобразования.// Виноградов В. В. Избранные труды по русскому словобразованию.

М., 1975.

19.


Зверев А.Д. Словообразование в современных восточнославянских языках.

М., 1981.

20.


Милославский И.Г. Вопросы словообразовательного синтеза.

М., 1980.

21.


Лопатин В.В. Русская словообразовательная морфемика: Проблемы и принципы описания.

М., 1977.

22.


Моисеев А.И. Основные вопросы словообразования в совремекнном русском литературном языке.

М., 1987.


ТЭМАТЫКА КІРУЕМАЙ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ
КСР № 1.
Марфема як мінімальная значымая частка слоў (словаформ).

Форма кантролю: паведамленні на практычных занятках

Пытанні

  1. Марфеміка. Асноўныя паняцці марфемікі.

  2. Марфема як мінімальная значымая частка слоў (словаформ).

  3. Месца марфемы ў сістэме адзінак розных узроўняў мовы: фанема і марфема, склад і марфема, слова і марфема, слова і марфема, словазлучэнне і марфема, сказ і марфема.

  4. Інтэгральныя і дыферэнцыяльныя прыметы марфемы ў параўнанні з іншымі адзінкамі мовы.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

3. Карский Е. Очерки по белорусскому языку. Словообразование М., 1956.

4. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

5. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн


КСР 2.

Класіфікацыя і тыпалогія марфем. Каранёвыя марфемы, іх віды.

Форма кантролю: тэст

Пытанні

  1. Каранёвыя і афіксальныя марфемы, іх асаблівасці і адрозненне.

  2. Свабодныя і звязаныя карані.

  3. Унікальныя каранёвыя марфемы (радыксоіды).

  4. Фармальна-семантычнае вылучэнне каранёвых марфем.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

3. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

4. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

5. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.


КСР №3.

Класіфікацыя афіксальных марфем.

Форма кантролю: тэст
Пытанні

  1. Афікс: тэрмін і паняцце.

  2. Класіфікацыя афіксальных марфем паводле месца ў складзе слова (словаформы) адносна кораня: перадкаранёвыя і паслякаранёвыя марфемы.

  3. Фанемнае выражэнне марфем у мове. Матэрыяльна выражаныя (пазітыўныя) марфемы ў мове.

  4. Нулявыя (матэрыяльна нявыражаныя) марфемы. Сістэма нулявых марфем у беларускай мове.

  5. Характарыстыка афіксальных марфем: прыстаўка (прэфікс), суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс (цыркумфікс), канчатак (флексія).

  6. Пытанне аб інтэрфіксах, постфіксах і конфіксах (цыркумфіксах) у лінгвістычнай літаратуры.

  7. Тыпы афіксальных марфем паводле значэння і функцыі: словаўтваральныя (дэрывацыйныя), формаўтваральныя (словазменныя, рэляцыйныя) і словаформаўтваральныя (сінкрэтычныя ) афіксы.

  8. Афіксоіды як марфемы пераходнага тыпу. Разнавіднасці афіксоідаў: прэфіксоіды, суфіксоіды.

  9. Рэгулярныя і нерэгулярныя, прадуктыўныя і непрадуктыўныя афіксы.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ ст Мн., 1998.

3. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

4. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

5. Карский Е. Очерки по белорусскому языку. Словообразование М., 1956.

6. Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Мн., 2003.

7. Сцяцко П.У. Культура мовы. Мн., 2002.

8. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

9. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

10. Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. Мн., 1969.
КСР №4.

Структурна-семантычныя ўзаемаадносіны афіксальных марфем у складзе слова.

Форма кантролю: пісьмовая работа
Пытанні


  1. Аманімія афіксаў.

  2. Полісемія (мнагазначнасць) афіксаў.

  3. Сінанімія афіксаў.

  4. Антанімія афіксаў.

  5. Экспрэсіўна-стылістычныя функцыі марфем у мове.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

3. Сцяцко П.У. Культура мовы. Мн., 2002.

4. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

5. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

6. Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. Мн., 1969.
КСР №5.

Аснова як абавязковы кампанент структуры слова

Форма кантролю: пісьмовая работа
Пытанні


  1. Аснова: тэрмін і паняцце.

  2. Прынцыпы выдзялення асновы слова і словаформы ў лінгвістычнай літаратуры.

  3. Аснова і корань

  4. Тыпы асноў: аснова словаформы, аснова слова, словаўтваральная аснова.

  5. Члянімыя /нечлянімыя, вытворныя/невытворныя асновы.

  6. Перарваная і неперарваная асновы.

  7. Асновы простых і складаных слоў.

  8. Суплетыўны тып асноў. Поўны і частковы суплетывізм.

9. Цяжкія выпадкі вызначэння асновы слова і асновы словаформы.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

3. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

4. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

5. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

6. Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. Мн., 1969.
КСР №6.

Гістарычныя змены ў марфемнай структуры слоў.

Форма кантролю: тэст

Пытанні

1. Апрошчанне, прычыны і характар гістарычнай з’явы ў складзе слоў (словаформ).

2. Перараскладанне, прычыны і характар гістарычнай з’явы ў складзе слоў (словаформ).

3. Ускладненне, прычыны і характар гістарычнай з’явы ў складзе слоў (словаформ).

4. Дэкарэляцыя, прычыны і характар гістарычнай з’явы ў складзе слоў (словаформ).

5. Марфемны аналіз слова, яго спецыфіка, прынцыпы і задачы. Адрозненне і ўзаемаадносіны марфемнага, словаўтваральнага і этымалагічнага аналізаў.

6. Беларуская марфемаграфія: марфемныя слоўнікі.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Карский Е. Очерки по белорусскому языку. Словообразование М., 1956.

3. Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Мн., 2003.

4. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

5. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.


КСР №7.

Марфаналогія

Форма кантролю: пісьмовая работа
Пытанні

  1. Марфаналогія: тэрмін і паняцце. Аб’ект і задачы марфаналогіі як раздзела мовазнаўства.

  2. Сувязь марфаналогіі з фанетыкай, фаналогіяй, арфаэпіяй, марфемікай, словаўтварэннем, марфалогіяй, стылістыкай.

  3. Асноўныя адзінкі марфаналогіі, іх характарыстыка. Морфы, аламорфы, варыянты марфем.ю

  4. Марфанема. Субморф і яго адносіны да морфа. Марфаналагічны рад.

  5. Фанемная струтура каранёвых і афіксальных марфем.

  6. Марфаналагічныя з’явы: чаргаванні (альтэрнацыя) фанем у межах марфемы, чаргаванні фанем на стыку марфем.

  7. Усячэнне і нарашчэнне (інтэрфіксацыя) асновы .

  8. Накладанне (інтэрферэнцыя, аплікацыя, гаплалогія) морфаў.

  9. Фанемнае сцяжэнне морфаў.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

3. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

4. Карский Е. Очерки по белорусскому языку. Словообразование М., 1956.

5. Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Мн., 2003.

6. Сцяцко П.У. Культура мовы. Мн., 2002.

7. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

8. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
КСР №8.

Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства.

Форма кантролю: электронныя тэсты
Пытанні

1. Паняцце словаўтваральнай вытворнасці. Крытэрыі і паказчыкі вытворнасці.

2. Фармальна-семантычная суадноснасць вытворнага слова з утваральным словам (асновай).

3. Віды адносін вытворнасці паміж вытворным словам і ўтваральным словам: непасрэдная і апасродкаваная вытворнасць.



  1. Адносіны множнай вытворнасці.

  2. Словаўтваральны аналіз, яго спецыфіка і задачы.

  3. Паняцце словаўтваральнага значэння, яго адрозненне ад лексічнага і граматычнага значэнняў. Сродкі выражэння словаўтваральнага значэння вытворнага слова.

7. Тыпы словаўтваральных значэнняў: транспазіцыйнае, мадыфікацыйнае, мутацыйнае

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ ст Мн., 1998.

3. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

4. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

5. Карский Е. Очерки по белорусскому языку. Словообразование М., 1956.

6. Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Мн., 2003.

7. Сцяцко П.У. Культура мовы. Мн., 2002.

8. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

9. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

10. Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. Мн., 1969.
КСР №9.

Комплексныя адзінкі словаўтваральнай сістэмы.

Форма кантролю: тэст

Пытанні


  1. Словаўтваральная пара.

  2. Словаўтваральны ланцужок.

  3. Словаўтваральная парадыгма.

  4. Словаўтваральнае гняздо і яго структура

  5. Словаўтваральны тып і яго паняцце. Прадуктыўнасць СТ.

  6. Паняцце словаўтваральнай (марфаналагічнай) мадэлі.

  7. Словаўтваральная катэгорыя як вынік узаемадзеяння сінанімічных словаўтваральных тыпаў.

  8. Валентнасць (спалучальнасць) словаўтваральных марфем у мове.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

3. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

4. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978
КСР №10.

Спосабы словаўтварэння.

Форма кантролю: кантрольная работа

Пытанні



  1. Спосабы сінхроннага словаўтварэння, іх класіфікацыя паводле характару словаўтваральных фармантаў: афіксальныя, бязафіксныя і змешаныя спосабы словаўтварэння.

  2. Складанне як спосаб словаўтварэння, яго разнавіднасці: асноваскладанне, словаскладанне.

  3. Абрэвіяцыя, яе разнавіднасці. Віды абрэвіятур.

  4. Адваротнае словаўтварэнне.

  5. Прадуктыўнасць сінхронных спосабаў словаўтварэння.

  6. Дыяхронныя спосабы словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфалагічна-сінтаксічны, іх характарыстыка.

  7. Спосабы і асаблівасці словаўтварэння розных часцін мовы. Актыўныя працэсы словаўтварэння на сучасным этапе развіцця беларускай мовы.

Літаратура

1. Беларуская граматыка. Ч.1. Мн., 1985.

2. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ ст Мн., 1998.

3. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.

4. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мн., 1962.

5. Карский Е. Очерки по белорусскому языку. Словообразование М., 1956.

6. Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Мн., 2003.

7. Сцяцко П.У. Культура мовы. Мн., 2002.

8. Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мн., 1978

9. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

10. Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. Мн., 1969.
ПЕРАЛІК РЭКАМЕНДУЕМЫХ СРОДКАЎ ДЫЯГНОСТЫКІ
Для кантролю якасці адукацыі па вучэбнай дысцыпліне «Сучасная беларуская мова» выкарыстоўваюцца наступныя сродкі дыягностыкі:


  • тэсты па вывучаемых раздзелах (тэмах);

  • вуснае (пісьмовае) апытванне падчас заняткаў;

  • пісьмовыя кантрольныя работы;

  • камп’ютарныя тэсты;

  • пісьмовыя работы (дыктанты, пераклады);

  • адзнака па практычных занятках;

  • выніковае тэсціраванне;

  • прамежкавыя формы атэстацыі (прамежкавы залік);

  • выніковая форма атэстацыі (залік).

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ




Назва

дысцыпліны,

з якой

патрабуецца



узгадненне

Назва

кафедры


Прапановы

аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вучэбнай

дысцыпліне


Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную

праграму (з указаннем даты

і нумара пратакола)


1. Гістарычная граматыка


Гісторыі беларускай мовы

няма

Зацвердзіць

Пратакол № 9 ад 17.05. 2016 г.



2. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы


Гісторыі беларускай мовы


няма


Зацвердзіць

Пратакол № 9 ад 17.05. 2016 г.



3. Сучасная руская мова

Рускай мовы

няма

Зацвердзіць

Пратакол № 9 ад 18.05. 2016 г.



ДАПАЎНЕННІ І ЗМЕНЫ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ЎСТАНОВЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

на _____/_____ вучэбны год




№№

пп


Змены і дапаўненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры

(пратакол № _ ад ________ 20_ г.)

Загадчык кафедры

_____________________ _______________ __________________

(ступень, званне) (подпіс) (Ініцыялы, прозвішча)


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультета



__прафесар______________ _______________ __І.С. Роўда_____________

(ступень, званне) (подпіс) (Ініцыялы, прозвішча


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка