Слоўнік філатэліста Філатэлія



Дата канвертавання15.03.2017
Памер17.6 Kb.
#5734
Слоўнік філатэліста

Філатэлія (грэч.: φίλος, φιλέω — люблю, і грэч.: τέλος — падатак, мыта, збор) – збіранне і вывучэнне паштовых марак, штэмпеляў і іншых адзнакаў паштовай аплаты.описание: d:\+мова нанова\лагатып\асноўны лагатып\stile1.jpg

Паштовая марка ці познамка (устарэлае)спэцыяльны знак, які вырабляецца і прадаецца нацыянальнымі паштовымі ведамствамі і які валодае пэўным намінальным коштам. Маркі бываюць зубцовыя і беззубцовыя.

Зубцо́ўка — перфарацыя, што наносіцца на лісты або рулоны паштовых марак пэрфарацыйнымі машынамі для палягчэння аддзялення марак адна ад адной. 

Клясер – альбом для збору паштовых марак.

Пінцэт – прылада, дзякуючы якой адмыслоўцы ад філатэліі кладуць паштовыя маркі ў клясер.

Капэрта першага дня – капэрта, на якой адмысловым штэмпелем у дзень выхаду пагашана марка.

Картмаксімум – паштоўка з наклеенай на яе паштовай маркай, якая пагашана адмысловым штэмпелем.

Паштовая картка – картка ці паштоўка з надрукаваным на ёй знакам паштовай аплаты.

Штэмпельможа быць календарны, што ставіцца на звычайнай пошце, а можа быць адмыслова прысвечаны якой-небудзь даце.

Аэраграмаліст тонкай паштовай паперы, які складаецца так, што знешні бок ліста ўтварае капэрту. Пры гэтым паведамленне, размешчанае на ўнутраным баку ліста немагчыма прачытаць не раскрыўшы гэты ліст. Аэраграмы прызначаецца для авіяпошты.

Сакрэтка – гэта паштовы ліст з гумаванымі бакамі і перфарацыяй, якая аддзяляе край ад астатняй часткі ліста. Адкрыць сакрэткі магчыма толькі адарваўшы край ліста па перфарацыі.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал