Сочетание элементов современных образовательных технологий в структуре урока




Дата канвертавання10.03.2017
Памер238.41 Kb.
Приложение 9

Сочетание элементов современных образовательных технологий в структуре урока

Этап урока



Варианты использования образовательных технологий

Методы и приёмы



Организа-ционный момент

Педагогика сотрудничества

совместная деятельность

эвристическая беседа

Здоровьесберегающий подход

психофизическая тренировка (элементы аутотренинга, настрой на урок)


Сообщение темы и целей урока

Проблемное обучение

создание проблемной ситуации

Педагогика сотрудничества

работа в группах, парах

эвристическая беседа

Информационно-коммуникативные технологии

представление наглядного материала


Работа по теме урока

Индивидуальный и дифференцированный подход

индивидуальная, групповая работа

работа в парах (тройках, четвёрках)

Гуманно-личностная технология

создание ситуации успеха

Компетентностно- ориентированное обучение

исследовательская работа в группах, парах

Информационно-коммуникативные технологии

знакомство с новым материалом

разноуровневые задания на персональных компьютерах

Развивающее обучение

задания на развитие общеинтеллектуальных умений – сравнения, мышления, конкретизации, обобщения

Игровые технологии

игровая ситуация

Проблемное обучение

создание проблемной ситуации

Физкульт-минутка

Здоровьесберегающий подход

динамические паузы, гимнастика для глаз



Индивидуальная (само-стоятельная) работа

Индивидуальный и дифференцированный подход

разноуровневые задания

Информационно-коммуникативные технологии

компьютерное тестирование

разноуровневые задания на персональных компьютерах



Подведение итогов урока

Педагогика сотрудничества

коллективный вывод

подведение итогов в паре (сравнение)

Гуманно-личностная технология

создание ситуации успеха



Рефлексия

Гуманно-личностная технология

создание ситуации успеха

Здоровьесберегающий подход

«Я смог…» «Я научился…» «Что не получилось?»

Приложение 11



Урок матэматыкі ў 10 класе з прымяненнем ІКТ

Тэма: “Рашэнне найпрасцейшых трыганаметрычных ўраўненняў”

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў

Мэта: засваенне ведаў у іх сістэме

Задачы:

  • адукацыйныя: забяспечыць паўтарэнне і сістэматызацыю матэрыялу па тэме "Рашэнне найпрасцейшых трыганаметрычных ураўненняў”, стварыць умовы для кантролю засваення ведаў і ўменняў;

  • развіваючыя: садзейнічаць фарміраванню ўменняў выкарыстоўваць прыёмы параўнання, абагульнення, выяўлення галоўнага, развіццю матэматычнага кругагляду, мыслення і мовы, увагі і памяці;

  • выхаваўчыя: садзейнічаць выхаванню цікавасці да матэматыкі, актыўнасці, мабільнасці, развіццю навыкаў сама- і ўзаемакантролю.



Абсталяванне:

  • Камп’ютары

  • Карткі з заданнямі

  • Бланкі адказаў

  • Прэзентацыя да ўрока

  • Электронная табліца "Рашэнне найпрасцейшых трыганаметрычных ураўненняў"

  • Тэсты "Арксінус, арккосінус і арктангенс. Рашэнне найпрасцейшых трыганаметрычных ураўненняў"

  • Тэстар "Дзесяцібальный маніторынг"

  • Дадатак Microsoft Office Excel

  • Дадатак Microsoft Office PowerPoint

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Французскі пісьменнік Анатоль Франс (1844 - 1924) аднойчы заўважыў: "Вучыцца можна толькі весела…Каб пераварваць веды, трэба паглынаць іх з апетытам". Дык вось, давайце сёння на ўроку будзем прытрымлівацца гэтай парады пісьменніка, будзем актыўныя, уважлівыя, будзем паглынаць веды з вялікім жаданнем, бо яны спатрэбяцца вам у вашым далейшым жыцці.

Сёння ў нас заключны ўрок па тэме "Рашэнне найпрасцейшых трыганаметрычных ўраўненняў". Паўтараем, абагульняем, прыводзім ў сістэму атрыманыя веды. Перад намі стаіць задача - паказаць свае веды і ўменні па рашэнні найпрасцейшых трыганаметрычных ураўненняў.

II. Актуалізацыя апорных ведаў



Паўторым азначэнні арккосінуса, арксінуса, арктангенса і арккатангенса; формулы для рашэння найпрасцейшых трыганаметрычных ўраўненняў, прыватныя выпадкі рашэння найпрасцейшых трыганаметрычных ураўненняў.

1. Матэматычны дыктант



Два вучні выконваюць заданні на дошцы, астатнія – у сшытках.

Праверка: спачатку дзеці пішуць свае адказы ў сшыткі або на дошцы, затым звяраюцца з адказамі на экране

2. Вусныя практыкаванні



1. Устанавіце адпаведнасць паміж найпрасцейшымі трыганаметрычнымі ўраўненнямі і формуламі каранёў

Праверка: спачатку дзеці называюць свае адказы, затым звяраюцца з адказамі на экране


2 .Рашэнне якога ўраўнення паказана на трыганаметрыч-най акружнасці?

Назавіце рашэнні дадзенага ўраўнення.

Праверка: дзеці адказваюць і правяраюць правільнасць сваіх адказаў па слайду на экране

3. Рашэнне якога ўраўнення паказана на трыганаметрыч-най акружнасці?

Назавіце рашэнні дадзенага ўраўнення.

Праверка: дзеці адказваюць і правяраюць правільнасць сваіх адказаў па слайду на экране

IIІ. Работа за камп’ютарам

1. Рашыць ураўненні вусна (праверка ведання формул) Адкрыйце ў Электроннай табліцы Ліст1 "Вусны лік ". Увядзіце нумар правільнага адказу ў ячэйкі радка 12. (Правільнасць рашэння будзе адзначана ў ніжняй ячэйцы). На выкананне гэтага задання адводзіцца 4 мінуты.

(Колькасць правільна выкананых заданняў на кожным этапе ўрока падсумоўваецца і ўлічваецца пры выстаўленні выніковай адзнакі)

(Варыянты заданняў і адказы на іх)

а)
1)
, 2) , 3) ,

4) .

б)
1)
Не мае рашэнняў , 2) ,
3)
, 4) .

в)


1) , 2) , 3) , 4) .

г)


1) , 2) ,
3) , 4) .

2. Выкананне тэставых заданняў ў праграме “Дзясяцібальны маніторынг”



Адкрыйце Тэстар "Дзясяцібальны маніторынг", выканайце адзін з прапанаваных тэстаў па тэме "Трыганаметрыя" і ўвядзіце ў ячэйку В7 Ліста2 “Тэст” колькасць набраных балаў. На выкананне гэтага задання адводзіцца 6 мінут.

IV. Фізкультмінутка



Выконваецца пад прагляд відэафайла “Фізкультмінутка на ўроку»
V. Рашэнне ўраўненняў з наступнай узаема-праверкай

Кожны вучань рашае заданні аднаго з пра-панаваных варыянтаў. Потым дзеці правяраюць правільнасць рашэнняў адзін у аднаго, звяраючыся з рашэннямі, якія запісаныя на дошцы. За кожнае правільна выкананае заданне даецца 1 бал.

VІ. Самастойная работа (работа па картках)



Кожнаму вучню даецца картка з заданнямі ( №1-№4) , а таксама картка – бланк адказаў, які патрэбна запоўніць. Настаўнік правярае адказы, здадзеныя вучнямі.

За заданні выстаўляюцца наступныя балы:
№ 1 – 1 бал №2 – 2 балы № 3 – 3 балы



Картка № 1

1.Рашыць ураўненне:



Картка № 2

1. Рашыць ураўненне:




2. Рашыць ураўненне:

cos 2x = 0,5


2. Рашыць ураўненне:

sin 4х = 0


3. Рашыць ураўненне:




3. Рашыць ураўненне:

sin (2х – 3) =0,5



Адказы да карткі № 1

1. або



2. х =
3. х = або

х =

Адказы да карткі2
1.

2. х =k, kZ

3. х =





Картка № 3

1.Рашыць ураўненне:





Картка № 4

1. Рашыць ураўненне:







2. Рашыць ураўненне:

tg 3х = 0




2. Рашыць ураўненне:



3. Рашыць ураўненне:



3. Рашыць ураўненне:





Адказы да карткі № 3

1.

2. х = k, kZ

3. х =



Адказы да карткі № 4

1.

2. х =

3. х =




VIІ. Вынікі ўрока. Рэфлексія

Настаўнік разам з вучнямі праглядае на лісце “Вынікі ўрока” электроннай табліцы адзнакі, якія атрымалі вучні за ўрок, каменціруе атрыманыя вынікі. Задае пытанні вучням, ці задаволеныя яны ўрокам і вынікамі сваёй працы на ўроку. Вучні выказваюць свае меркаванні.

VIIІ. Дамашняе заданне:

1209(в,г), 1205(ІІ сл.)

Слайд № 1



На слайдзе партрэт пісьменніка і яго выказванне

Слайд №2



На слайдзе тэма ўрока і пажаданне поспехаў

Слайд №3


На слайдзе ў двух вары-янтах заданні матэма-тычнага дыктанта, якія з’яўляюцца на экране па чарзе

Слайд №4



Па слайду адбываецца праверка адказаў вучняў
Слайд №5

Злева на слайдзе з’яўляюцца прыклады найпрасцейшых трыганаметрычных ўраўненняў, а справа –

магчымыя адказы. Неабходна ўстанавіць адпаведнасць.

Слайд №6

Пасля адказу вучняў на слайдзе з’яўляюцца стрэлкі, якія злучаюць ураўненне з правільным адказам

Слайды №7,8



На слайдах відарыс трыганаметрычнай акружнасці, на восі Оу (Ох) адзначаны пункт і праз яго праведзена гарызантальная (вер-тыкальная) прамая, якая перасякае акруж-насць. Пасля таго, як дзеці называюць ўраў-ненне і яго рашэнні, на слайдах з’яўляюцца правільныя варыянты адказаў
Слайды №9,10

На слайдах відарыс трыганаметрычнай акружнасці, праведзена лінія тангенсаў (катан-генсаў), на якой адзна-чаны і падпісаны пункт, праз які праведзена прамая, якая перасякае акружнасць. Пасля таго, як дзеці называ-юць ўраўненне і яго рашэнні, на слайдах з’яўляюцца правільныя варыянты адказаў

Слайд №11



На слайдзе з’яўляецца надпіс “Работа за камп’ютарам” і ўказваюцца формы работы

Ліст “Вусны лік” электроннай табліцы



На лісце чатыры ўраўненні і чатыры варыянты адказаў да кожнага ўраўнення. Пасля таго, як вучні ўвядуць у вылучаныя ячэйкі табліцы нумары адказаў, знізу з’яўляецца слова Правільна або Няправільна і ў асобнай ячэйцы аўтаматычна з’яўляецца лік, які паказвае колькасць правільных адказаў

Тэстар "Дзясяцібальны маніторынг"



Тэст складаецца з пяці заданняў і чатырох варыянтаў адказаў на кожны з іх. Дзеці выбіраюць адзін адказ, які лічаць правільным. Правільныя адказы вылучаюцца зялёным колерам, няправільныя – чырвоным. Пасля заканчэння тэста з’яўляецца інфармацыя аб колькасці набраных балаў і выстаўляецца адзнака. Вучні маюць магчымасць праглядзець правільныя адказы і зверыць іх са сваімі адказамі

Слайд №12



Відэафайл “Фізкультмінутка на ўроку”
Слайд №13

На слайдзе дэманстру-юцца заданні двух варыянтаў

Слайд 14



На слайдзе з’яўляецца надпіс “Самастойная работа” і колькасць балаў за кожнае правільна выкананае заданне

Ліст “Вынікі ўрока” электроннай табліцы



На лісце указаны формы работы на ўроку, прастаўлена колькасць балаў, атрыманых на кожным этапе ўрока, выведзена агульная колькасць набраных балаў і выстаўлена адзнака за ўрок

Слайд №15



Застаўка, напісана заданне на дом і словы падзякі за ўрок



Приложение 12

Урок матэматыкі ў 7 класе з прымяненнем здароўезберагальных тэхналогій

Тэма ўрока: Прыметы роўнасці трохвугольнікаў

Мэты:

  • Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыяла па тэме “Прыметы роўнасці трохвугольнікаў”

  • Удасканаленне навыка прымянення прымет роўнасці трохвугольнікаў пры рашэнні задач

Задачы:

Адукацыйныя

  1. Стварыць умовы для паўтарэння і замацавання вывучанага матэрыяла па прымяненню прымет роўнасці трохвугольнікаў.

  2. Актывізацыя работы вучняў на ўроку за кошт уцягнення іх ў розныя віды дзейнасці.

Развіваючыя

  1. Пашырэнне кругагляду вучняў.

  2. Развіваць уменне бачыць матэматычныя паняцці ў навакольным свеце.

  3. Развіваць цікавасць да прадмета.

  4. Развіваць навыкі работы за камп’ютэрам з вучэбнымі праграмамі.

  5. Развіваць лагічнае мысленне, знаходлівасць.

Выхаваўчыя

  1. Выхоўваць культуру зносін, уменне працаваць ў групе.

  2. Выхоўваць уважлівасць і самастойнасць

  3. Фарміраваць матывацыю на здаровы лад жыцця.

  4. Фарміраваць матывацыю да самаадукацыі.

Тып урока: Урок паўтарэння, абагульнення і сістэматызацыі ведаў, уменняў і навыкаў.

Абсталяванне:

  • Камп’ютэры

  • Схемы для гімнастыкі вачэй

  • Карткі з гатовымі чарцяжамі для работы ў групах

  • Прэзентацыя “Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыяла”

  • Прэзентацыя “Бліц-апытанне”

  • Тэсты на вынік, тэставыя праграмы ў Excel

  • Карткі з тэкстам задання і чарцяжамі для работы дома

  • Лісты паперы на сталах

  • Сігнальныя карткі зялёнага і чырвонага колеру


Дэвіз урока: “Адзіны шлях, які вядзе да ведання, - гэта дзейнасць”

Б. Шоу
“Проста ведаць яшчэ не ўсё, веды трэба ўмець выкарыстоўваць”

Гётэ
Дошка да пачатку ўрока:



На дошцы запісаны дата і тэма ўрока “Прыметы роўнасці трохвугольнікаў”, дэвіз урока.
Літаратура:

  1. Саўрасава С.М., Ястрабінецкі Г.А. Практыкаванні па планіметрыі на гатовых чарцяжах: Дапаможнік для настаўніка. – М.: Просвещение, 1987. – 112 с.

  2. Задачы па геаметрыі для 7-11 класаў/ Б.Г. Зіў, В.М. Мейлер, А.Г.Баханскі. – М.: Просвещение, 1991.

  3. Сістэма трэніровачных задач і практыкаванняў па матэматыцы/ А.Я. Сіманаў, Д.С. Бакаеў, А.Г. Эпельман і інш. - М.: Просвещение, 1991.

  4. Матэрыялы сайтаў Інтэрнэт.

Ход урока

Этапы урока

Час

Дзейнасць

настаўніка

Работа класа

І. Арганізацыйны этап

  • Уступнае слова

  • Тэма, мэта

  • Аздараўленчая хвілінка

- Добры дзень дзеці. Я вельмі рада ўсіх вас бачыць і спадзяюся, што вы ўсе здаровыя і на ўрок прыйшлі з добрым настроем. А калі так, то пачнём наш урок.

Сённяшні ўрок не зусім звычайны. Вы бачыце, што да нас завітала многа гасцей. Ды і сам ўрок мы праводзім не ў кабінеце матэматыкі, як звычайна, а ў камп’ютэрным класе. А гэта значыць, што на ўроку мы будзем выкарыстоўваць камп’ютэры.

Тэма нашага ўрока “Прыметы роўнасці трохвугольнікаў”.

На папярэдніх ўроках мы вывучалі тэарэмы, якія выражаюць прыметы роўнасці трохвугольнікаў, вучыліся прымяняць іх пры рашэнні задач. Пазнаёміліся таксама з паняццямі раўнабокага і раўнастаронняга трохвугольнікаў; азначэннямі медыяны, вышыні і бісектрысы трохвугольніка; уласцівасцю медыяны, праведзенай да асновы раўнабокага трохвугольніка. Гэтыя тэмы адыгрываюць істотную ролю ў курсе матэматыкі.

Мэты: Сёння мы паспрабуем абагуліць, сістэматызаваць веды, замацаваць і паглыбіць уменні і навыкі рашэння задач, набытыя вамі падчас вывучэння тэмы.

2-3 мін

Арганізацыйная
Паведамляе тэму ўрока і яго мэту

На камп’ютэры дэманструе слайды прэзентацыі

Выконваюць запіс даты і тэмы ўрока ў сшытках



ІІ. Паўтарэнне і карэкцыя апорных тэарэтычных ведаў (франтальная работа)

Спачатку мы з вамі паўторым асноўныя тэарэтычныя веды па дадзенай тэме.

Аздараўленчы момант (для актывізацыі работы мозга).

А ці ведаеце вы, што такое “царская постаць”? Паспрабуем прыняць “царскую постаць”: спіна прамая, мышцы галавы без напружання, выраз твару вельмі значны: вы ж столькі ведаеце па матэматыцы, што царскім асобам не пад сілу з вамі змагацца. Давайце вельмі хутка актывізуем свой мозг. Для гэтага інтэнсіўна прамасажыруем міжброўную кроп-ку: указальным пальцам правай рукі робім 5 кругавых рухаў у адзін бок і ў другі. Паўторым гэта 2-3 разы.

5-6

мін

1 мін




Дэманструе слайды прэзентацыі “Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыяла”

Разам з вучнямі выконвае практыкаванне



Адказваюць на пытанні


Выконваюць масажныя практыкаванні



ІІІ.Бліц-апытанне з дапамогай камп’ютэра(вусная работа)

А зараз правядзём невялікае бліц-апытанне на прымяненне паўтораных тэарэтычных ведаў. Кожнаму з вас па чарзе будзе прапанавана па два пытанні, якія будуць з’яўляцца на камп’ютэры. Свае адказы вы адразу ж зможаце параўнаць з правільнымі. Пасля адказу на першае пытанне ход перадаецца суседу па парце.


5-6 мін



Дэманструе слайды прэзентацыі “Бліц-апытанне”




Па чарзе адказваюць на пытанні

ІV. Работа ў групах. Рашэнне задач па гатовых чарцяжах

Наступны этап нашага ўрока – работа ў групах. Кожная група атрымае дзве карткі з заданнямі і чарцяжамі да іх. Ваша задача: шляхам сумеснага абмеркавання знайсці адказы на пастаўленыя пытанні, а затым прадстаўнікі ад кожнай групы раскажуць свае рашэнні каля дошкі.

На абмеркаванне рашэнняў задач вам даецца 5 хвілін.

Перш чым прыступіць да абмеркавання вашых рашэнняў, давайце крыху адпачнём.

Фізкультмінутка

  • Седзячы на стуле – раслабцеся, прыміце позу пінжака, які вісіць на вешалцы.

  • Пастраляйце” вачыма ў суседзяў.

  • Завядзіце локці за спіну як можна далей, затым з сілай абдыміце сябе.

А зараз паслухаем вашы рашэнні.





8-10 мін


1 мін




Раздае групам карткі з заданнямі


Дае каманды вучням


Правярае правільнасць рашэнняў, сочыць за мовай вучняў



Садзяцца па групах і абмяркоўваюць рашэнне задач

Выконваюць практыкаванні
Тлумачаць свае рашэнні


V.Самастойная работа. Выкананне практычных заданняў на камп’ютэры (тэст)

Ну а зараз – работа за камп’ютэрам. Кожны з вас павінен будзе адказаць на пытанні тэста, а затым праверыць свой вынік.

Аздараўленчы момант

Перш чым прыступіць да адказаў на пытанні тэста на камп’ютэры, паглядзіце вакол сябе, знайдзіце на сценах кабінета трэнажор для вачэй, які вам спадабаўся і прайдзіцеся па ім вачыма 3-5 разоў. Не забывайцеся рабіць падобныя практыкаванні дома падчас выканання дамашняй работы, у час работы за камп’ютэрам або пры праглядзе тэлеперадач. Звярніце ўвагу на правільнасць пасадкі пры рабоце за камп’ютэрам. І не забывайцеся сачыць за сваёю постацю і дома, і на вуліцы. Тым самым вы папярэджваеце непажаданыя змены ў сваім хрыбетніку і не так моцна стамляецеся. А самае галоўнае, добра выглядаеце.

Ну а зараз прыступім да выканання тэста.

Каб адкрыць вынікі тэста, на лісце 3 ў ячэйку А1 увядзіце пароль 12, націсніце Enter.

10 мін
1 мін

Напамінае вучням аб правільнай пасадцы пры рабоце за камп’ютэрам, гімнастыцы для вачэй


Сочыць за работай дзяцей на камп’ютэрах, правярае вынікі

Выконваюць гімнастыку для вачэй, правільна садзяцца за камп’ютэр і пачынаюць адказваць на пытанні тэста

Уводзяць пароль і праглядаюць вынікі выканання тэста

VІ. Заключная частка. Падвядзенне вынікаў урока.Рэфлексія

Наш урок падыходзіць да заканчэння.

Давайце нагадаем, чым мы займаліся на ўроку, што паўтарылі.

Хацелася б даведацца, ці спадабалася вам такая работа, як сёння на ўроку. Калі спадабалася, то падніміце зялёныя карткі, калі не – то чырвоныя.
Я вельмі рада, што большасць з вас маюць добрыя веды па дадзенай тэме і паспяхова справяцца з кантрольнай работай. Але хацелася б, каб ….. дома добра папрацавалі і таксама атрымалі добрыя адзнакі за кантрольную работу.

Адзнакі за ўрок: ……….

3-4 мін



Выслухоўвае адказы, сочыць за мовай вучняў
Падводзіць вынікі ўрока, выстаўляе адзнакі



Успамінаюць, што рабілі на ўроку

Паднімаюць карткі

VІІ. Дамашняе заданне

На дом вы атрымаеце карты з заданнямі і чарцяжамі да іх. Заданні неабходна выканаць пісьмова ў сшытках.

1 мін

Раздае заданні вучням

Запісваюць дамашняе заданне ў дзённікі

VІІІ. Рэлаксацыя

А зараз я прапаную ўсім прысутным крыху раслабіцца і праглядзець жартоўны ролік “Прыгоды ката Ваські”
Усім дзякуй за работу на ўроку. Да пабачэння.

2 мін

Дэманструе слайды прэзентацыі

Праглядаюць прэзентацыю





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка