Сонейка са мной Мілая мая!




Дата канвертавання25.11.2017
Памер85.38 Kb.
Сонейка са мной

Мілая мая!..


Сэрцайка маё!..
Восень на двары.
Паплылі лісты.

А куды ж яны,


Да якіх краёў,
Калі ўцешна мне,
Бо са мною ты?..

Паплылі лісты


Да самой Вясны.
А ў лістах мае
Запытаньні дням:

Чаму ж на ўвесь сьвет


Мы з табой адны?..
І чаму зусім
Не самотна нам?..

І куды бягуць


Залатыя дні,
А сваім жыцьцём
Мала хто жыве?..

Чаму ж для Душы


Многа так вязьніц,
Як такі глыбокі
Й шырокі Сьвет?..

Мілая мая!..


Хмарна над Зямлёй.
У пустых садох
Шапаціць лісьцё…

Але ўцешна мне –


Сонейка са мной.
І Сьвятлом Вясны
Доўжыцца Жыцьцё.

Ой, не схаваешся!..

Ноч таямніцаў


Цябе хавае…
Але на небе
Зорка зьзяе…

Ой, не схаваешся ў садзе!..
Ой, не схаваешся ў полі!..
Кліча цябе Сэрцайка,
Кліча цябе Воля…

Зорка на небе


Зьзяе ясна…
Ты ў маім Сэрцы –
Непагасна…

Ой, не схаваешся ў суме!..
Ой, не схаваешся ў болі!..
Кліча цябе Сэрцайка,
Кліча цябе Воля…

Будзе сустрэча


За растаньнем…
Зорка на Небе –
Сьветлым Раньнем…

Ой, не схавешся ў небе!..
Ой, не схаваешся ў Краі!..
Кліча цябе Сэрцайка,
Голасна сьпявае…


Дзяўчына-Вясна

Дзяўчына, дзяўчына


пабегла у поле,
пабегла у кветкі –

і ў сьлёзах яна…


Зь якое прычыны,
зь якое няволі
пабегла дзяўчына,
за ёю – Вясна?..
І кветкі радзелі,
і вербы зьвінелі,
і птушкі пыталіся
ўсёю раднёй:
«Чаго ж наша Леля
так плача няўцешна

і квет палівае

гарачай сьлязой?..
І даль напужана,
і ўсё ўсхвалявана,

бо плакаць сягоньня


прычыны няма –
Зямля расьцьвітае,

І хороша ў Краї,

і наша дзяўчына –

Красуня ж сама…»


Дзяўчына, дзяўчына
пабегла у поле,
пабегла у кветкі…
Ці ў горы яна?..
Бо сьледам за ёю –

такой маладою –

сьлязінкі на Шчасьце

зьбірае Вясна...



Вяртаюцца птушкі

Вяртаюцца птушкі


Вясною дахаты.

Їх сёньня ў Блакіце


Нябёсаў багата.
Багата їх Песень –
Шчасьлівых і звонкіх.
Так птушкі вітаюць
Сьвяцёлку-Старонку.
Вяртаюцца птушкі –
Вяртаюцца сьпевы,

Бо Кветкамі Радасць


Каханьня пасьпела.
І сьпевамі поўніцца
ўсё навакольле.
Шчасьлівыя птушкі –
Шчасьлівая Доля.
Вяртаюцца птушкі –
Зямля ажывае,
Бо наша Душа
Разам Песьні сьпявае.
I прагне яна
Да Зямлі і да Зораў,

Як Воля – да Сонца,


Й Крынічанька – ў Мора.
Вяртаюцца птушкі –
І Край багацее,
Бо ў Сэрцы Паэта
Сьвітае Надзея,
Бо Слова за Словам
Удалеч бяжыць,

Каб Шчыраму Люду


Хацелася жыць.

Не кажыце мне

Не кажыце мне, не кажыце,


Што няма Паэту дзе жыці,
Што Зямля яго зрабавана,
І Жытло яго паламана…

Не кажыце мне, не кажыце,


Як сінеюць кветанькі ў жыце,
Як буслы гняздуюцца ў сёлах,
Як гудуць у вулейках пчолы…

Не сумуйце, ох, не сумуйце,


Што гібее ўсё ў каламуці,
Што не хочуць пра Сонца пеці,
Як чужыя, родныя дзеці…

Не сумуйце й не наракайце,


Як Малітва Матчына ў хаце,
Як жывейныя ў Сэрцы Сьпевы,
Як Сьвятла ажывае Дрэва…

Ой, не трэба, не праклінайце


сваю Долю, а зь ёю – Маці,
І Радзіму сваю, і блізкіх,
Ідучы па дарозе склізкай…

І не лайцеся прынародна,


Як пад Вертазем Краю Родны,
Як гукае Люд Чалавечны
Да сябе – у Нядзельку – Вечнасьць…

Пытаньні
Дзе свае?.. А дзе чужыя?..
Хто ў які прыход глядзіць?..
Чаму Душы нежывыя,
Калі трэба сёньня жыць?..
Пытаньні сабе... Пытаньні Зямлі…
Пытаньні на ўсе пуцявіны ляглі…
І трэба даўно адказ атрымаць,
Бо їншай Дарогі Наперад – няма…
Хто блукае ў трох ялінах?..
Хто не хоча Волі мець?..
Хто аж душыцца ад сьліны
Каб за ўсіх разбагацець?..
Пытаньні Вясьне… Пытаньні Зары...
Пытаньні мігцяць па начох угары...
І трэба даўно адказ атрымаць,
Бо їншай Дарогі да зораў – няма…
Хто забыўся на Сьвет Белы,
На Сьвятло сваёй Душы
І бадзяецца, змарнелы,
Па нялюдскім кірмашы?..
Пытаньні табе, мой любы Народ…
Пытаньнямі ўзрошчаны твой агарод...
І трэба даўно адказ атрымаць,
Бо їншай Дарогі ў Вечнасьць - няма…


Чаму ж я тут

Чаму ж я тут – ах, Божа ж, Божа!.. –


І так далёка ад Зямлі,
Дзе для мяне хвілінкай кожнай
Дарогі Вечнасьці ляглі,
Дзе Песьня-Маці блаславіла
Мяне ад Шчырае Душы,
Каб я з усёй Сардэчнай Сілай
Жывеньню Сьветламу служыў?..
Ах, Божа ж мой!.. Зь якое Веры

Я – вольны раб на чужыне?..

І кожны день чужая мера

Сьляпое шчасьце лічыць мне?..


Чужы зыход… Чужая мова…

Чужы Вясною Белы Квет…

Бо не маёй Радзімы Слова,
Не мой Шчасьлівы Запавет.
І не мае пад Сонцам пальмы,
Сьвятыя гмахі не мае…
Але мая Сьвятая Памяць

Заснуть навекі не дае,


Бо там, дзе над ракою вербы

Гаворку з плынямі вядуць,

Там ад мяне адводзіць Неба

Ў віры плакучую бяду.


Бо там, дзе Добры Люд гукае

Сваю Зару на ўвесь Сусьвет,

Там жыць і мне дапамагае

Славянскай Долі Запавет.


Дык чаму ж там, мой Божа мілы,

Дзе Волі сьцежкі праляглі,

Я не служу Сардэчнай Сілай

Радзіме Неба і Зямлі?..



Гэта ты сустракаеш мяне

Гэта ты сустракаеш мяне


Кожны дзень, кожны дзень,
Песьняй-Сонцам насустрач ідзеш
Па вадзе, па вадзе…
І Вясёлкаю грае твой Дух

Нада мной, нада мной…

І зьвяртаюся я да яго

Ўсёй Душой, ўсёй Душой…


Гэта ты на Дарогах маїх

Сьветлы боль, сьветлы боль…

Але сёньня Духоўны мой Род

Ўваскрасае з табой.


Сёньня лютасьць зьмяняе Вясна,

Радасьць Волю вядзе…

Я іду да цябе, Беларусь,

Па вадзе, па вадзе…



Не за валамі ты, не за горамі,
Не скаваная загаворамі,


А Шчасьлівая і Сьвятая,

Бо ёсьць Доля твая Незямная,
Бо Твой Люд – да Зямелькі блізкі,

А Зямелька і ёсьць – Калыска…

Над Калыскаю – Сонца зьзяе…

Ўсьміхаецца Беларусь Маладая.


Пайду-пагуляю
Пайду-пагуляю,
Пайду-пагуляю,
Пайду-пагуляю
За Сонцам па Краї.
Пайду-пагуляю –
Да ўсіх завітаю,
Хто Сонца даўно ўжо
Ў госьці чакае.
А госьцем ня буду,
А госьцем ня буду,
А госьцем ня буду,
А буду, як Дома…
А госьцем ня буду,
Бо людзі усюды
Шчасьлівую Долю
Чакаюць Дадому.
Чакалі заўчора,
Чакаюць сягоньня,
Чакаюць і заўтра,
І будуць чакаці,
І будуць сьпяваці
Шчасьлівую Песьню
І Сонца заўсёды
Вясёла гукаці.
Вясёла бывае,
Вясёла бывае,
Вясёла бывае,
А горай ня будзе…
Вясёла бывае –
І Сонца кранае…
А Божа ніколі
Наш Род не забудзе.
Жывалея Песьнярова
На якой гамоніць Мове
Сьвет, народжаны Вясной, –
І ў нябачнасьці раёвай,
І ў агляднасьці зямной?..
І якую разумеюць
Зь першых вуснаў Гусьляры,
На якой гамоніць Лея
Ўваскрашальнае Зары?..
Жывалея Песьнярова –
Над гасьцінцам чабаровым.
Грае Сонца весяло...

Неба Радасьці вітае,
На Радзіны запрашае
Ўсё, што будзе і было…

Сьвет нанова чалавечы,
Бо ў Казаньні Маладым.
І вяртае звонка Вечнасьць
На Кругі свае Лады.
Зь Небам так Душа гавора,
Каб чуваць было усім.
Рода Божага Прастору
Загукалі Галасы.

А з Матулькаю радасна
На Шляху, у Дарозе, здараецца,
Як прыпынішся недзе крыху,
Песьняй Сэрца Зямля адклікаецца,
Бо яна, як і ты, – на Шляху.

І бяжыць Маці-Доля нястомна


За народжаным кожным дзіцём,
Каб усюды дзіця было дома,
Нават там, дзе чужы гэты дом…
І ляціць Птушка-Доня, Матулька,
Захінаючы кожны наш дзень,
Каб ён быў на Зямлі паратункам,
Як для Сонейка кожны Прамень.
А з Матулькаю радасна, шчасна!..
І у Шчасьці вялікім яна,
Калі недзе прыпынішся часам
І падумаеш: Маці – адна…
Зямелька мая!.. Матулька мая!..
Дабяжы, даплыві, даляці!..


Зямелька мая!.. Матулька мая!..
Дазвані, дагукай, дасьвяці!..


Малітва Зямлі

Не пакідайце мяне


Ані на яве, ні ў сьне…
Штодзень я дзетак малю,
Бо родных дзетак люблю.

Няма наўцёкі куды


Нясьці бяздоньне нуды…
Навалу будзьма са мной
Крапіць Жывою Вадой.

Гаркоту Сэрца зьвядзе -


І будзе ў нас, як нідзе,
І будзе люба усім
На Белай, Чыстай Русі.

І на маїм рушніку,


І чалавечым вяку
Жыцьцё напіша само:
Навекі будзьма са мной.

Дык будзьма жыць-пажываць!..


Дык будзьма Волю зьбіраць!..
Штодзень я дзетак малю,
Бо мілых дзетак люблю.

Бо ў нас нагода адна:


Ў Сусьвеце Божым – Вясна.
Вяртайма разам яе -
І чыста Русь запяе,
І шчасна Русь запяе.

Зорка мілая

Зорка любая,


Зорка мілая!..
Як высока ты,
Як шчасьлівая!..

За сумётамі,


За вятрыскамі
Ты – далёкая,
Ты – і блізкая…

За шалёнымі


Небавеямі
Ты жывеш са мною
Надзеямі…

За наваламі,


За нязгодамі
Я жыву з табою -
Усходамі…

За хвілінамі-


Пералівамі
Мы даўно з табою
Шчасьлівыя…

За нясьцерпнасьцю,


Па-над зьменамі
Мы трымаемся
Святлагенамі…

Зорка Божасьці


Ў полымі начэй,
Сэрца вогнейка,
Узыйдзі хутчэй!..

Бо не я адзін


Прагну Сьветласьці
І жыву ў тваїм
Храме Вечнасьці.
Зацьвілі пралескі

Зацьвілі пралескі


Ў памяці маёй,
І Вясна ўваскрэсла
Зноў для нас з табой,

Бо між намі, люба,


Не было зімы…
Проста… їншай долі
Не чакалі мы.

Доля ж нас чакала


Полем халадоў…
І раўла у полі
Чарада вятроў…

Замятала сьцюжа


Напярод агні,
Каб мы засталіся
У начы адны…

Але Сонца Раньня


Сном не засланіць,
Бо яно ўзыходзе,
Каб Любові – жыць.

І зь Нябёс зьлятае


Кветак званабой,
І цьвітуць пралескі
Зноў для нас з табой…

Бо між намі, Люба,


Не было зімы…
Проста… їншай Долі
Не чакалі мы.

Маці, маці

Адцьвілі у садзе Казкі,


адцьвілі…
Адшумелі ў садзе Песьні,
адгулі…

Маці, маці ў садзе


Пад вярбой…
Маці, маці ў садзе -
ды з журбой…

Адцьвілі у садзе мары


да пары…
Загубілі сад бялюткі
тапары…

Маці, маці!.. Песенькі


дасьпявай!..
Маці, маці!.. Казачкі
дазьвівай!..

Не бяры да Сэрцайка,


не бяры -
Новы сад прытуліцца
да Зары,

дзеці, дзеці Песенькі


дапяюць,
дзеці, дзеці Казачкі
даснуюць!..


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка