Спартовая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску




Дата канвертавання19.11.2017
Памер12.52 Kb.
c:\users\user1_2\downloads\logosws.jpg

Спартовая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

Прэс-рэлiз Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь

3-га чэрвеня з 13:00 да 18:00 на плошчы Свабоды каля рэстарана Рэнесанс для гасцей Дня Швецыі ў Мінску будзе працаваць Спартовая пляцоўка.

Тут можна будзе даведацца пра надзвычайна папулярную ў Швецыi гульню флорбол (innebandy) і паспрабаваць згуляць у яе самому. Пры ўдзеле Федэрацыi флорболу Беларусi.

Пасольства таксама прапаноўвае ўсім зацікаўленым пагуляць у ўлюбёны шведамi настольны хакей разам з прадстаўнiкамi Беларускай асацыяцыі настольнага хакея альбо ў настольны тэнiс, стол для якога паставiць для гасцей свята кампанiя IKEA.

Цягам дня на пляцоўцы таксама можна будзе паўдзельнiчаць у майстар-класе фiтнэс-iнструктараў Oriflame i пазнаёмiцца са скандынаўскай хадой з прадстаўнiкамi арганiзацыi Nordicwalking.



Кантактная асоба: Арцём Цымбалаў, artem.tsymbalov@gov.se


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка