Спіс мастацкіх тэкстаў Іван Шамякін



Дата канвертавання22.02.2017
Памер39.47 Kb.
#3835
Спіс мастацкіх тэкстаў

Іван Шамякін. Раманы “Глыбокая плынь”, “Сэрца на далоні”. Раманы “Атланты і карыятыды” ці “Вазьму твой боль” (на выбар). Аповесці “Гандлярка і паэт”, “Ахвяры”. 2—3 творы 90-х гг. на выбар са зб. “Сатанінскі тур”, “Палеская мадонна”, “Пошукі прытулку”: “Без пакаяння” (гл. таксама: Полымя. — 1995. — № 6), “Падзенне”, “Крывінка”, “Зона павышанай радыяцыі”, “Сатанінскі тур”, “Палеская мадонна”, “Слаўся, Марыя!” (гл. таксама: Полымя. — 1996. — № 12; першыя два тамы “Збору твораў”, 2003) і інш.

Васіль Быкаў. Два творы на выбар: аповесці “Мёртвым не баліць”, “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Воўчая зграя”, “Сотнікаў”, “У тумане”. Аповесці для абавязковага вывучэння: “Знак бяды”, “Аблава”. Творы 90-х гг. на выбар: аповесці “Сцюжа”, “Пакахай мяне, салдацік” (Полымя. — 1996. — № 4 або зб. “Сцяна”), 1—2 апавяданні на выбар: “Жоўты пясочак”, “Палітрук Каламіец”, “Зенітчыца”, “Сцяна” і інш. (Полымя. — 1995. — № 1, 5; 1997. — № 6 або зб. “Сцяна”).

Рыгор Барадулін. Вершы са зб. “Свята пчалы: Выбранае” (1975) або “Выбраныя творы”: у 2 т. (1984); вершы са зб. “Маўчанне перуна”, “Самота паломніцтва”, “Міласэрнасць плахі”, “Евангелле ад Мамы”, “Ксты” (кнігі на выбар, 12—15 твораў).

Ніл Гілевіч. 12—15 вершаў са зб. “Песня ў дарогу”, “Прадвесне ідзе па зямлі”, “Бальшак”, “Перазовы”, “Лісце трыпутніку”, “А дзе ж тая крынічанька”, “Актавы”, “Повязь”, “Жыта, сосны і валуны”, “На высокім алтары” і інш. Вершы і публіцыстыка з кнігі “Любоў прасветлая” (1996); сатырычная паэма “Сказ пра Лысую гару” (па жаданні); раман у вершах “Родныя дзеці” або паэма “Лодачкі” (зб.: Н. Гілевіч. Родныя дзеці; Паэмы. — Мінск: “Кніга”, 2001).

Іван Навуменка. Апавяданні “Семнаццатай вясной”, “Сярэбраныя мхі”, “Верасы на выжарынах…”, “Эх, махорачка…” і інш. (2 творы на выбар). Адзін твор на выбар: аповесць “Інтэрнат на Нямізе” ці адну аповесць з трылогіі “Дзяцінства”, “Падлетак”, “Юнацтва”. Або: аповесці “Вір” (Полымя. — 1997. — № 2) ці “Любімы горад” (Полымя. — 1996. — № 2, таксама ў зб. “Любімы горад”).

Іван Чыгрынаў. Апавяданні “Бульба”, “У ціхім тумане”, “Ці бываюць у выраі ластаўкі?”, “Адна ноч”, “За сто кіламетраў на абед”, “Самы шчаслівы чалавек” і інш. (два творы на выбар). Адзін з раманаў пенталогіі на выбар: “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”, “Вяртанне да віны”, “Не ўсе мы згінем”. Адну п’есу на выбар з яго зборніка “Звон — не малітва” (Мінск: Маст. літ., 1993): “Ігракі”, “Чалавек з мядзведжым тварам”, “Звон — не малітва” і інш.

Алесь Адамовіч. Адзін твор на выбар: “Хатынская аповесць”, “Карнікі”, “Апошняя пастараль”, “Нямко”, “Венера, або як я быў прыгоннікам”, “Vіxі”.

Паэзія. Кнігі і творы (на выбар 3—4 аўтары): А. Наўроцкі. “Пакаленні і папялішчы”; П. Макаль. “Твар і душа”; Г. Бураўкін. “Гняздо для птушкі радасці”, “Узмах крыла”, “Паміж зоркай і свечкай”; А. Вярцінскі. “Хлопчык глядзіць…”; Л. Галубовіч. “Таемнасць споведзі”; Л. Дранько-Майсюк. “Стомленасць Парыжам” або “Гаспода”; С. Законнікаў. “Чорная быль” (паэма); В. Зуёнак. “Лета трывожных дажджоў”, “Чорная лесвіца”; Н. Мацяш. “Паміж усмешкай і слязой”; А. Разанаў. “Вастрыё стралы”, “У горадзе валадарыць Рагвалод”, “Паляванне ў райскай даліне”; Я. Янішчыц. “Каліна зімы”; Д. Бічэль-Загнетава. “Даўняе сонца” або “А на Палессі”; Р. Баравікова. “Каханне”, “Люстэрка для самотнай”; А. Мінкін. “Расколіна”, А. Сыс. “Пан Лес”; А. Глобус. “Парк”; Г. Булыка. “Сінтэз” або “Турмалін”; Л. Рублеўская. “Замак месячнага сяйва” і інш.

Проза. Творы (на выбар 3—4 аўтары): В. Адамчык. “Чужая бацькаўшчына” або “Вяртанне да віны”, апавяданні са зб. “Раяль з адламаным вечкам”; І. Пташнікаў. “Тартак”, “Арчыбал”, “Львы”, “Францужанкі” са зб. выбр. тв. “Тартак” (2000); Б. Сачанка. “Апошнія і першыя” або “Родны кут”; В. Казько. “Хроніка дзетдомаўскага саду”, “Суд у Слабадзе”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, “Да сустрэчы” (Полымя. — 1997. — № 5); Г. Далідовіч. “Заходнікі”; А. Жук. “Праклятая любоў”; В. Карамазаў. “Краем Белага шляху”, “Пушча” або “Бежанцы”; Л. Дайнека. “Меч князя Вячкі” або “След ваўкалака”; В. Іпатава. “За морам Хвалынскім” або “Залатая жрыца Ашвінаў” (Полымя. — 1997. — № 10–11); У. Арлоў. “Дзень, калі ўпала страла”, “Сны імператара”; А. Кудравец. Зб. “Смерць нацыяналіста”; У. Рубанаў. “Неаднойчы забіты”; А. Наварыч. Зб. “Рабкова ноч” або “Ноч пацалункаў незалежнасці”; А. Глобус. Зб. “Адзінота на стадыёне”; А. Федарэнка. Зб. “Смута” або аповесць “Вёска” (Полымя. — 1995. — № 5); А. Казлоў Зб. “І тады я памёр…” або “Незламаная свечка”; Б. Пятровіч. Зб. “Сон між пачвар” і інш.

Адзін з твораў фантастычнай прозы на выбар: В. Гігевіч. Аповесці “Карабель”, “Пабакі”, “Палтэргейст”, раман “Кентаўры”; Я. Сіпакоў. Аповесць “Блуканні па іншасвеце”; Л. Дайнека. Раман “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, Р. Баравікова “Казкі астранаўта”, і інш.

Адзін з беларускіх дэтэктываў на выбар: Адам Глобус. Апавяданне “Латвійскі дэтэктыў”; Максім Клімковіч. Раман “Сцэнарый смерці”; Міраслаў Адамчык (Шайбак). Аповесць “Забойства на Каляды”; Юры Станкевіч. Аповесць “Рыфма”; Віктар Праўдзін. Аповесць “Эксгумацыя”; Алесь Усеня. Аповесці “Афсайд”, “Здань на хутары”.

Драматургія (тры-чатыры аўтары і творы на выбар). Пісьменнікі, творы: М. Матукоўскі. “Мудрамер”, “Бездань”, “Калізей”, “Зомбі, альбо “Мудрамер-2”; А. Петрашкевіч. “Дагарэла свечачка”, “Меч Рагвалода”; А. Дзялендзік. “Гіпапатам”, “Султан Брунэя”, “Паўночны аўкцыён” і інш.; Г. Марчук. “Пеўчыя сорак першага года”, “Калі заспявае певень”; У. Бутрамееў. “Страсці па Аўдзею”; У. Сауліч. “Сабака з залатым зубам”; М. Арахоўскі. “Машэка”, “Ку-ку”; А. Папова. “Улюбёнцы лёсу”, “Развітанне з Радзімай”, “Сняданак на траве”, “Маленькія радасці жывых” і інш.; Г. Каржанеўская. “Мора, аддай пярсцёнак”, “Камандзiроўка”, “Вiрус”; А. Федарэнка. “Жаніх па перапісцы”, “Багаты кватарант”.

Аляксей Дудараў. “П’есы “Радавыя”, “Вечар”. Два творы на выбар: “Злом”, “Адцуранне”, “Купала”, “Чорная панна Нясвіжа”, “Палачанка”, “Крыж”, “Уладзімір і Рагнеда”, “Кім” і інш.

Адну з п’ес “эксперыментальнай” драматургіі на выбар: А. Асташонак. “Драматургічныя тэксты”; Г. Багданава. “АС-лінія”; І. Сідарук. “Галава”; С. Кавалёў. “Трышчан, або Блазны на пахаванні”, “Стомлены д’ябал”.

Адну з п’ес для дзяцей Г. Каржанеўскай, М. Арахоўскага, І. Сідарука, П. Васючэнкі, С. Кавалёва, А. Федарэнкі, Л. Рублеўскай і іншых сучасных драматургаў (на выбар) — гл. у зб. “Драўляны Рыцар”, “Сінязорка”, “Жывая вада”, альманаху “Беларуская драматургія” (вып. 1) і інш.
Каталог: documents -> Кафедра%20гісторыі%20беларускай%20літаратуры -> Папкі%20выкладчыкаў%20кафедры -> Бельскі%20А.І
Бельскі%20А.І -> Лекцыйны матэрыял па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры хх—ххі ст”
Бельскі%20А.І -> Для спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск бду
Бельскі%20А.І -> Гісторыя беларускай літаратуры ХХ- пачатку ХІ стагоддзя
Бельскі%20А.І -> Тэматыка практычных заняткаў Творчасць Івана Шамякіна
Бельскі%20А.І -> Пытанні для самападрыхтоўкі (кср) Сучасная беларуская драматургія
Бельскі%20А.І -> Пытанні да экзамену
Бельскі%20А.І -> Сучасная беларуская драматургія вучэбная праграма спецкурса для спецыяльнасці
Бельскі%20А.І -> Узоры тэстаў Тэст №1
Бельскі%20А.І -> Спіс навуковай літаратуры Аўтарскія працы лектара
Папкі%20выкладчыкаў%20кафедры -> Спіс мастацкіх тэкстаў xviii–хіх стст


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал