Спрашчэнне груп зычных




Дата канвертавання14.11.2018
Памер27.63 Kb.
Спрашчэнне груп зычных

Спрашчэнне груп зычных – гэта выпадзенне аднаго (“лішняга”) зычнага ў групе. Гэты працэс адбываецца са старажытных часоў і абумоўлены рознымі гістарычна-фанетычнымі зменамі: падзеннем рэдукаваных, законам адкрытага склада. Сёння гэты працэс таксама працягваецца і фіксуецца на пісьме. Можна меркаваць, што ён звязаны з законам эканоміі моўных сродкаў – то бок, адкіданнем збыткоўнага, непатрэбнага. Мы ўжо ўзгадалі рэдукаваныя, якія пасля таго, як перасталі вымаўляцца, праз пэўны час таксама зніклі на пісьме (не домЪ, а дом). Тут трэба размяжоўваць розныя ўзроўні, на якіх адбываецца спрашчэнне груп зычных. Першы ўзровень - фанетычны, калі гук перастае вымаўляцца, выпадае. Другі ўзровень – правапісны, калі літара, якая абазначае гэты гук, прыбіраецца са слова (або не прыбіраецца). У нашай мове часта змены адбываюцца на абодвух гэтых узроўнях у адрозненне ад расейскай, дзе часта на пісьме захоўваецца літара, якая ўжо не перадае ніякага гуку. Гэта тлумачыцца рознымі прынцыпамі правапісу, якія дамінуюць у мовах: у беларусай – фанетычны, у расейскай марфалагічны. У працэсе спрашчэння груп зычных таксама ёсць пэўныя межы. Спрашчэнне, відавочна, не павінна прыводзіць да поўнага скажэння слова, да страты яго сэнсу і сувязі з іншымі роднаснымі словамі.

У выніку працэсаў, апісаных вышэй, зычны выпаў у спалучэннях здн, рдн, рдц, стн, стл, згн, скн, лнц: позні, сэрца, карысны, шчаслівы, бразнуць, сонца, бліснуць, помслівы. Выключэнне складаюць словы віскнуць, вісклівы, націскны, дзе сярэдні к дапамагае захаваць сэнс слова: параўнай, напрыклад, віскнуць і віснуць. Звярніце ўвагу на тое, што нязменна пішуцца спалучэнні стц (у чыстцы), здч (аб’ездчык), сшч (расшчапіць).

Спрашчэнне зычных адбываецца таксама і ў запазычаных словах: канстрасны, кампосны. Да спрашчэння можна таксама аднесці і вымаўленне/напісанне аднаго зычнага на месцы падаўжэння ў іншамоўных словах, пра што мы казалі ў мінулы раз: калона, група, граматыка, Джымі, Ларсан. Традыцыйна спалучэнне дт у іншамоўных словах таксама спрашчаецца і перадаецца праз т: Кранштат, Шміт.

Дарэчы, у мове сустракаецца выпадзенне не толькі паасобных зычных, але і цэлых складоў - гэта так званая гаплалогія (карычняваты ад карычневаваты, ружаваты ад ружававаты). Але гэта з’ява даволі рэдкая і сустракаецца ў складаных словах.

Блізкай да спрашчэння фанетычнай з’явай, у выніку якой колькасць зычных у слове скарачаецца, з’яўляецца сцягненне. Пры сцягненні два аднолькавыя або блізкія гукі, перад тым прыпадабняючыся адно да аднаго, сцягваюцца ў адзін. Сюды можна аднесці наступныя выпадкі, якія адлюстроўваюцца і ў вымаўленні, і на пісьме: сс с (беларус + ск = беларускі, рос + стан = ростань, рас + сол = расол); шс с (таварыш + ск = таварыскі); хс с (птах + ств = птаства), тс ц (студэнт + ск = студэнцкі); цс ц (купец + ск = купецкі); чс с (Баранавічы + ск = баранавіцкі); кс ц (прымак + ск = прымацкі) . Ёсць таксама выпадкі сцягнення, якія адлюстроўваюцца толькі ў маўленні і не перадаюцца на пісьме, напрыклад, каўка[с]кі (пішам каўказскі, паколькі гэта вытворны ад геаграфічнай назвы), гара[ц]кі (пішам гарадскі, спалучэнне дс захоўваецца).



Заданне

Перакладзіце:

Монашество – манаства

Полесский – палескі

Французский – французскі

Рембрандт – Рэмбрант

Пражский - пражскі

Проездной - праязны

Божество - боства

Милосердие – міласэрнасць

Корыстный – карыслівы

Маттиас - Маціяс

Форпостный – фарпосны (але і фарпоставы)

Постелить кровать – паслаць ложак

Гумбольдт - Гумбальт

Одесский – адэскі

Гамбургский - гамбургскі

Масштаб – маштаб

Баластный – баласны (але і баластавы)

Несвижский – Нясвіжскі

Лассе Кукконен – Ласэ Куканен

Давид-Городокский – Давыд-Гарадоцкі

Подтвердить – пацвердзіць

Ландшафт – ландшафт

Контекстный – кантэксны (але і кантэкставы)



Анна Феннингер – Ганна (Анна) Фенінгер

Фламандский – фламандскі


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка