Справы жыцейскія, або Што хвалюе жыхароў?




Дата канвертавання08.04.2017
Памер40.53 Kb.
Справы жыцейскія, або Што хвалюе жыхароў?

У мінулую пятніцу ў рамках выязнога прыёму грамадзян кіраўніцтвам адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Буда-Кашалёўскім райвыканкаме з жыхарамі сустрэўся начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Рыгор Шлык. Перад гэтым Рыгор Іванавіч разам з начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Гомельскага аблвыканкама Сяргеем Горбачам прынялі ўдзел у пасяджэнні Буда-Кашалёўскага райвыканкама, на якім разам з іншымі разглядалі пытанне аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, паступіўшых у выканкам у 2016 годзе.



СПАЧАТКУ НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АБ ПАСЯДЖЭННІ 
Як адзначыла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Людміла Шаўцова, агульная колькасць пісьмовых, вусных і электронных зваротаў у мінулым годзе саставіла 207 і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года зменшылася на 65 зваротаў, ці на 24%. Знізілася колькасць паўторных зваротаў на 7 (ці на 42%) і калектыўных на 20 (ці на 49%), у якіх жыхары часцей паднімалі пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, тэрмінаў правядзення капітальнага рамонту жылых дамоў, транспартных зносін, рамонту дарог. Наогул, тэматыка зваротаў грамадзян ахоплівае шырокі спектр праблем, сярод якіх пераважная колькасць тычыцца сферы жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, землекарыстання і сельскай гаспадаркі.
Узрасла колькасць пытанняў па аплаце камунальных паслуг, а таксама звязаных з працаўладкаваннем. Апошнія абумоўлены змяненнем заканадаўства ў сферы занятасці насельніцтва і ўступленнем у сілу Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Утрыманне збора на фінансаванне дзяржаўных расходаў з’явілася дастаткова дзейсным рухавіком, які змог стварыць матывацыю для пошуку працоўнага месца.


З 207 зваротаў грамадзян 32 (ці 15%) вырашаны станоўча, па 131 (ці 63%) былі дадзены тлумачэнні, 21 (ці 10%) узяты на кантроль. Райвыканкамам праводзіцца мэтанакіраваная работа па ўдасканаленні і павышэнні эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян. Так, для аператыўнага рашэння ўзнікаючых у насельніцтва праблемных пытанняў па суботах з удзелам кіраўніцтва райвыканкама і райсавета праводзяцца “прамыя тэлефонныя лініі”, працуе адзіны тэлефон «гарачай лініі» (2-50-00), ёсць спецыяльная лінія «sms – пытанне» па кароткаму нумары 142. Акрамя гэтага, прыёмы грамадзян, у тым ліку і выязныя, згодна зацверджаных графікаў, праводзяць старшыня райвыканкама, райсавета і намеснікі, начальнікі аддзелаў, упраўленняў і служб райвыканкама.
У выніку было вырашана працягнуць практыку правядзення прыёмаў грамадзян па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах як адну з самых дзейсных формаў. У сваю чаргу Сяргей Горбач пажадаў і далей працаваць у абраным напрамку, адзначыў, што ў раёне ідзе зніжэнне зваротаў у вышэйстаячыя органы з адначасовым ростам зваротаў у мясцовыя органы ўлады: “Гэта сведчыць аб тым, што людзі звяртаюцца да вас, давяраюць вам. Старайцеся не страціць пазіцый, працуйце над якасцю, не дапускайце паўторных зваротаў, выключыце наогул фармальныя падыходы”.

ПРЫЁМ
Замест запланаваных дзвюх ён цягнуўся амаль пяць з паловай гадзін. На прыём прыйшлі 16 чалавек, у тым ліку 2 – з Гомеля і 1 – са Жлобіна. Дарэчы, ніводнага пытання па рэалізацыі Дэкрэта №3 і ўплаты збору на кампенсацыю дзяржаўных расходаў не прагучала, але ў адным выпадку была накіравана прапанова. Абумоўлена гэта, відавочна, эфектыўнай работай на месцы спецыяльнай камісіі па разгляду заяў грамадзян, звярнуўшыхся з просьбай вызваліць іх ад выплат. На пасяджэннях, якія адбываюцца штодзень, члены камісіі шмат часу адводзяць на тое, каб разабрацца ў жыццёвых абставінах канкрэтнага чалавека і прыняць адпаведнае рашэнне. У некаторых выпадках камісія выязджае нават на месца жыхарства заявіцеля.
Значная частка пытанняў ад будакашалёўцаў тычылася тэмы прыватызацыі жылля. У прыватнасці, 6 грамадзян не жадаюць згаджацца з яго коштам. Разабрацца з пытаннямі прыватызацыі было паручана першаму намесніку старшыні, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людміле Пракопенка і па выніках сустрэцца з людзьмі, падрабязна растлумачыць ім, чаму кошт за прыватызацыю іх жылля адрозніваецца ад суседскага.


Між іншым, людзі прыходзілі з рознымі праблемамі: нехта быў нязгодны са звальненнем ці пастанаўленнем суда, некаторыя жадалі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, былі пытанні па чыгуначнаму масту, рамонту дарог, рабоце лазні, прасілі дапамагчы разабрацца ў маёмасных спрэчках і г.д. Усім былі дадзены тлумачэнні, канкрэтныя рэкамендацыі і прапанаваны магчымыя варыянты ў рамках заканадаўства, іншым параілі звярнуцца за юрыдычнымі кансультацыямі ў адпаведныя органы.
Па словах Рыгора Шлыка, галоўная задача правядзення прыёмаў грамадзян – маніторынг праблем, якія хвалююць жыхароў рэгіёна. Дарэчы, амаль усе пытанні, якія прагучалі ў ходзе сустрэчы, на якой прысутнічалі кіраўніцтва раёна, пракурор, начальнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама падатковай інспекцыі, стаялі на кантролі ў райвыканкаме або былі растлумачаны. Але, як відаць з колькасці людзей, запісаўшыхся на прыём у мінулую пятніцу, трэба кожнаму кіраўніку і спецыялісту прадпрыемстваў і арганізацый раёна, незалежна ад формы ўласнасці, на сваім працоўным месцы больш увагі надаваць рабоце са зваротамі грамадзян, своечасова разглядаць паступіўшыя пытанні і шырока інфармаваць зацікаўленых аб прынятых мерах і выніковых рашэннях.

ПАСЛЯ ПРЫЁМУ 
Надзея АЛЕЙНІКАВА, н.п. Баравое Ляда:
– Жыву ў доме 1979 года пабудовы, які стаіць на балансе РУП “Беларуснафта-Асобіна”. Кватэру ў ім ацанілі ў 19,890 беларускіх рублёў, але я з такой сумай не магу згадзіцца. Мяне ўважліва выслухалі і параілі зрабіць рыначную ацэнку пасля таго, як будуць узаконены самавольныя пабудовы.
Анатоль ВОРАГАЎ, г.п. Уваравічы:
– Я звяртаўся з пытаннем па льготнаму крэдытаванню для пакупкі жылля. Да гэтага часу мясцовыя ўлады мне неаднаразова прапаноўвалі скарыстаць крэдыты на рэканструкцыю жылога дома або на пабудову кватэры ў райцэнтры, але мы з жонкай жадаем, каб нашы чацвёра дзяцей жылі бліжэй да прыроды, менавіта ва Уваравічах. На жаль, як мне растлумачылі, крэдытаванне зараз прыпынена. Але, нягледзячы на тое, што мой зварот застаўся пакуль нявырашаным, пакідаю прыём без крыўды, бо разумею, што такія справы хутка не робяцца.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка