Стаўка на моладзь у раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму



Дата канвертавання24.11.2017
Памер27.29 Kb.
#14339
Стаўка на моладзь
У раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання  на тэму:

«2015 год – Год моладзі”. Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Мінскай вобласці».

Перад ідэалагічным актывам раёна, кіраўнікамі арганізацый, прадпрыемстваў, аддзелаў райвыканкама выступіла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Валер’еўна Грыбоўская:

Моладзь – ініцыятыўная, дынамічная, прадпрымальная частка насельніцтва. Кожны пяты жыхар сталічнай вобласці – малады чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, а гэта без малога 300 тысяч юнакоў і дзяўчат. У Валожынскім раёне пражывае каля 6500 прадстаўнікоў маладога ўзросту. 

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  № 495  2015 год абвешчаны Годам моладзі. Рэспубліканскі план мерапрыемстваў уключае больш за 70 пунктаў. Тут і мерапрыемствы, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню моладзі, прапагандзе здаровага ладу жыцця, развіццю масавага спорту, фарміраванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці, падтрымцы маладых людзей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Частка мерапрыемстваў накіравана на падтрымку творчай актыўнасці, выяўленне таленавітай і адоранай моладзі. Запланавана правядзенне шэрага рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў, турніраў. Асобая ўвага будзе нададзена арганізацыі занятасці, падтрымцы прадпрымальніцкай актыўнасці моладзі.

Гэты год важны і з пункту гледжання сацыяльна значных мерапрыемстваў, у прыватнасці, выбараў кіраўніка дзяржавы.

2015 год знакавы для моладзі яшчэ і тым, што сёлета адзначаецца 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Найбольш папулярнымі сярод моладзі раёна сталі патрыятычныя праекты, раённы конкурс ваенна-патрыятычнай песні «Вікторыя», конкурс піянерскіх агітбрыгад, конкурс маладых паэтаў.

Для арганізацыі часовай працоўнай занятасці ў раёне штогод ствараецца банк даных аб колькасці працоўных месцаў, а таксама банк даных моладзі, якая жадае працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час.

Адраджэнне лепшых традыцый студэнцтва – будатрадаўскі рух. У 2014 годзе ў раёне ў складзе 16 атрадаў працавалі 179 чалавек. Праводзіцца сістэмная работа па папулярызацыі здаровага і актыўнага ладу жыцця. Праходзяць турніры па розных відах спорту. У чэрвені традыцыйна праходзіць турыстычны злёт для працоўнай моладзі. На базе  ДУ «Валожынскі ТЦСАН» створаны раённы клуб маладой сям’і «Мы і будучыня».

У 2014 годзе ў раён прыбылі 146 маладых  спецыялістаў. Штогод ладзіцца ўрачыстая сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі  спецыялістамі. У мэтах замацавання моладзі на вёсцы пры падтрымцы выканаўчых органаў улады штогод праводзяцца акцыі  «Маладая Міншчына за ўраджай», «Малады лідар жніва».

Важная роля ў выхаванні і фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі адведзена грамадскай арганізацыі «БРСМ». На сённяшні дзень у складзе раённай арганізацыі 1111 чалавек. Грамадскае аб’яднанне актыўна працуе ў такіх накірунках, як працаўладкаванне моладзі і адраджэнне камсамольскіх традыцый студатрадаўскага руху.

Надаецца ўвага развіццю эколага-добраахвотніцкага руху. Арганізавана работа маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Добраахвотны атрад «Добрае сэрца» з моладзі, якая вучыцца, аказвае пасільную шэфскую дапамогу дзецям, інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і састарэлым людзям.

У раёне праводзяцца фестываль КВЗ, конкурсы патрыятычнай песні. У рамках рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» на лепшую інавацыйную ідэю ўдзельнічалі 2 праекты, падрыхтаваныя маладымі людзьмі з Валожынскага раёна.



У Год моладзі ў Валожынскім раёне плануецца надаць увагу  рэалізацыі такіх накірункаў маладзёжнай палітыкі, як грамадзянскае станаўленне, духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне, што дазволіць забяспечыць  дастойную змену пакаленняў, прыход у структуры кіравання людзей, якія разумеюць і падтрымліваюць палітыку дзяржавы.
Каталог: file
file -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
file -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
file -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
file -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
file -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
file -> Адкуль з'явілася жыта
file -> Название специализированного модуля по выбору студента
file -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал