Станаўленне і эфектыўнае развіццё сферы турызму, у тым ліку аграэкатурызму, адзін з самых перспектыўных і актуальных напрамкаў, ад якіх залежыць будучыня рэгіёну




Дата канвертавання10.03.2018
Памер23 Kb.
Станаўленне і эфектыўнае развіццё сферы турызму, у тым ліку аграэкатурызму, адзін з самых перспектыўных і актуальных напрамкаў, ад якіх залежыць будучыня рэгіёну. Сёння агратурызм гэта не толькі пражыванне і адпачынак на сельскіх сядзібах, назіранне за жывёламі і раслінамі ў натуральных умовах, але і знаёмства з культурна-гістарычнай спадчынай.

Агратурызм рэальна можа стаць для ўстаноў культуры крыніцай папаўнення плана платных паслуг, даць магчымасць для стварэння новых цікавых праектаў і ажыццяўлення творчых задумак. А каб усё гэта здзейснілася, трэба наладзіць цеснае супрацоўніцтва паміж работнікамі культуры і тымі, хто займаецца турызмам.

Тэме "Карпаратыўнае супрацоўніцтва па развіццю і абслугоўванню сельскіх турыстычных зон" быў прысвечаны абласны семінар дырэктароў рэгіянальных метадычных цэнтраў вобласці, які арганізавала ўстанова "гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці" сумесна з упраўленнем культуры і ўпраўленнем фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама. Семінар адбыўся ў Лельчыцкім раёне, які мае багатую гісторыка-культурную спадчыну і якая магла стаць адметнай турыстычнай каштоўнасцю. Тут ёсць рытуальныя сакральныя месцы: камень-валун і як яго называюць яшчэ "каменныя дзевачкі" у вёсцы Данілевічы, Антосеў крыж у Глушкавічах, Дуб-велікан альбо Цар-дуб, якому болей за тысячу гадоў. Блоку старадаўніх песень вёскі Новае Палессе наданы статут гісторыка-культурнай каштоўнасці. Брэндам раёна з'яўляюцца абрадавы кірмаш "З рога ўсяго многа" і фестываль "Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных". Аб гэтых і іншых асаблівасцях раёна паведамілі намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама Кацура Генадзь Віктаравіч і начальнік аддзела культуры Гаўрылавец Наталля Фёдараўна.

Удзельнікі семінара наведалі аграсядзібы "Свіднае" і "Жэралец". У "Свідным" гаспадар Аляксандр Перарэжка сустрэў гасцей разам з фальклорным калектывам Ліплянскага сельскага дома культуры. Фрагмент вясельнага абраду "Выкуп елкі" арганічна ўпісаўся ў прыроднае асяроддзе. Убранства сядзібных хат дае магчымасць праводзіць розныя мерапрыемствы на любы густ і для розных катэгорый наведвальнікаў. Прадстаўнік сядзібы "Жэралец" Ірыны Паўлечка пазнаёміла з формамі культурнага адпачынку, якія яны прапаноўваюць наведвальнікам і турыстам.

Другі дзень семінара распачаўся са знаёмства з выставай касцюма. На пленарным пасяджэнні аб развіцці аграэкатурызму ў Гомельскай вобласці і шляхах супрацоўніцтва з культурай паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Пеціна Таццяна.

Аб тым, як правільна арганізаваць "зялёны" маршрут - веласіпедны, водны або пешы, экамузей, як зрабіць праект расказаў старшыня грамадскага савета па развіццю аграэкатурызму Гомельскага аблвыканкама Кас'яненка Анатоль Пятровіч. Цікавай інфармацыяй па размяшэнню рэкламы свайго рэгіёну падзяліўся Ляшчынскі Уладзімір Мікалаевіч, дырэктар Гомельскага філіяла РУП "Нацыянальнае агенства па турызму", які заклікаў работнікаў культуры актыўна супрацоўнічаць з агенствам.



Дырэктары раённых метадычных службаў разам з гаспадарамі аграсядзіб прынялі ўдзел у трэнінгавых занятках "Формы і рэклама культурных паслуг у сельскім турызме". Гэты семінар дазволіў знайсці кантакты з зацікаўленымі людзьмі, грамадскімі арганізацыямі, вызначыць ключавыя прынцыпы партнёрства ў развіцці сельскага турызму і паказаў, што трэба зрабіць, каб сумесная работа давала вынікі, якія задаволяць усіх зацікаўленых людзей.

Вядучы метадыст па культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці" Т.У.Хахракова


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка