Ўстановы агульнай




старонка1/3
Дата канвертавання15.08.2017
Памер458.85 Kb.
  1   2   3
      Кіраўніку

                                                                                         ўстановы  агульнай

                                                                                          сярэдняй  адукацыі!

         Раённы  вучэбна-метадычны  кабінет паведамляе, што 1 верасня 2017  года ў Дзень ведаў ва ўстановах  агульнай  сярэдняй  адукацыі праводзіцца ўрок  “Дзякуй  лесу, што жыву ў адным з лепшых раёнаў  Беларусі!» (гл. Метадычныя  рэкамендацыі раённага  вучэбна-метадычнага  кабінета, якія размешчаны  на сайце аддзеда  адукацыі, спорту і турызму  Дзяржынскага райвыканкама).

 

                                              ЗАЦВЯРДЖАЮ



                                                                   Начальнік аддзела адукацыі

                                                                         спорту і турызму

                                                                          /подпіс/      В.І. Матусевіч

 

                                     Метадычныя  рэкамендацыі



                                            па правядзенні  ўрока

«Дзякуй  лёсу, што жыву ў адным з лепшых  раёнаў  Беларусі!»

                                         першага верасня  2017 года

 

         Мэта ўрока: фарміраваць у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм, сацыяльную творчую актыўнасць, лідарскія якасці, імкненне быць карысным людзям, роднаму гораду, раёну, краіне.



         Задачы:  

         *адукацыйная: развіццё патрыятызму ў свядомасці вучняў да малой радзімы, паглыбіць веды вучняў аб гісторыі, дасягненнях Дзяржынскага раёна;

         *выхаваўчая: ствараць аб’ектыўную аснову для выхавання і любові да роднага  краю, імкнення ўнесці свой уклад у паскоранасць сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, удасканальваць навыкі зносін;

         *развіццёвая:  развіваць уменне працаваць з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі, фарміраваць навыкі крытычнага мыслення, уменне аналізаваць, выдзяляць галоўнае, параўноўваць, абагульняць і рабіць вывады, развіваць памяць, увагу.

 

         Месца правядзення: раённы гісторыка-краязнаўчы музей, кінатэатр, школа, школьны музей, дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.



         Форма  правядзення:

формы і тыпы ўрокаўурок-падарожжа, урок – інтэрактыўная гульня,  урок-разважанне, урок – конкурс праектаў, урок-дыялог, урок-дыспут, урок ток- шоу “Пазіцыя”

Абсталяванне ўрока:  камп’ютар, тэлевізар ЖКЛ, відэафільм аб Дзяржынску і Дзяржынскім раёне.

         Выстава: карта Дзяржынскага раёна, фотаальбомы аб Дзяржынску і  Дзяржынскім раёне, кніга “Памяць” (Дзяржынск і Дзяржынскі раён), Кніга Каруся Каганца “Паданні і легенды”,  літаратурная Дзяржыншчына (выстава твораў пісьменікаў і паэтаў, ураджэнцаў Дзяржыншчыны), сямейныя фотаальбомы вучняў, цікавыя дакументы з гісторыі роду, фотаздымкі прыроды і помнікаў архітэктуры роднага  горада, вёскі, малюнкі  і вырабы вучняў, падборка  раённай газеты “Узвышша”.

         Госці мерапрыемства: прадстаўнік дзяржорганаў  кіравання, дэпутат, удзельнік V Усебеларускага нацыянальнага сходу,  спартсмен, дзеяч культуры, старшыня сельскага савета, кіраўнік прадпрыемства аграпрамысловай сферы і т.п.

         Падрыхтоўчая  работа:

         Неабходна  папярэдне вырашыць усе арганізацыйныя пытанні па правядзенні  ўрока, запрашэнні гасцей.

         Зараней педагог дае вучням заданне: вывучыць інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці Дзяржынскага  раёна, роднага горада, вёскі, падрыхтаваць  пытанні для дыялога з госцем, узяць інтэрв’ю ў жыхароў горада (вёскі), прачытаць вершы па тэме  ўрока, напісаць сачынне “Вобраз  роднага горада, вёскі”

         Да ўрока можна правесці выставу, падрыхтаваную вучнямі, педагогамі ўстановы адукацыі, звязаную з тэмай урока.

         Урок праводзіцца ў інтэрактыўным рэжыме,  прадугледжвае папярэднюю  падрыхтоўку, патрабуе  ад  настаўніка мабільнасці і крэатыву.



Нататкі  да  ўрока-падарожжа, урока- інтэрактыўнай   гульні                                

                                                      Дзень добры сонцу, дзень добры небу,

                                              Роднай  старонцы, духмянаму хлебу.

Ад чыстай  крыніцы сцяжыначцы  вузкай

                             І роднай зямлі беларускай.                                                                                    

         Перад пачаткам урока дэманструецца  відэаролік «Дзяржынскі раён».

         Вучні выконваюць гімн Дзяржынска  або той вёскі, населенага пункта, дзе знаходзіцца школа, іх родны дом (напрыклад, гімн в.Станькава, гімн г. Фаніпаля  і г.д.)

    Слова  настаўніка.      

          Сёння ў нас важная нагода для сустрэчы – Дзень ведаў. І, як стала ўжо традыцыяй, першы ўрок у навучальным годзе мы прысвячаем нашай малой радзіме, цудоўнай, прыгожай, непаўторнай дзяржынскай зямлі, яе жыхарам.

         Тэма  ўрока  “Дзякуй  лёсу,што жыву ў адным з лепшых раёнаў Беларусі!”.

         Прапаную здзейсніць падарожжа па дзяржынскай зямлі.      Складаем візітную картку раёна

Матэрыял да візітоўкі.

         Так, мы  жывём, вучымся і працуем у Дзяржынскім раёне, які з’яўляецца маленькай часціцай нашай Радзімы - Беларусі, пяшчотнай і паэтычнай, яе ціхая абаяльнасць праяўляецца паступова: у мяккіх пералівах ранішняга неба над размытай лініяй гарызонта, у зеляніне, у водары сасновага бору, у сумным  крыку жураўлёў. Прыгажосць Беларусі адкрываецца  таму, хто можа спыніцца і адчуць навакольны  свет: угледзьцеся ў  блакітныя азёры – глыбокія  вочы Беларусі -  апусціце рукі ў прахалодную ваду ручая,  схавайцеся ад цёплага дожджыка пад зялёную лапу елкі…

         Наша  Беларусь ніколі не страчвала сваю самабытнасць – яна нахілялася, як трава, пад ураганам заваяванняў, каб пасля зноў выправіцца і зазелянець.

         Чаму мы называем Беларусь Радзімай?

(Таму, што тут мы нарадзіліся, таму, што яна  родная.)

         Наш   Дзяржынскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Плошча раёна складае 1,2 тыс. квадратных кіламетраў. Насельніцтва  – 61,8 тыс. чалавек. Тэрыторыя раёна ўключае горад Дзяржынск (раённы цэнтр) з насельніцтвам 26,1 тыс. чалавек, горад Фаніпаль – 13,3 тыс. чалавек, гарадскі пасёлак Негарэлае. У раёне 276 населеных пунктаў. Раён размешчаны ў межах Мінскай узвышанасці і Стаўбцоўскай раўніны.  Дзяржынскі раён з’яўляецца водараздзелам двух буйных  водных басейнаў – Чарнаморскага і Балтыйскага. Рака Уса, якая бярэ свой пачатак у падножжы гары Дзяржынскай, упадае ў Нёман і далей – у Балтыйскае мора.  Рака Пціч, якая таксама мае  выток побач з гарою,  упадае  ў раку Свіслач. І далей воды рэк  упадаюць у Чорнае мора. Па тэрыторыі г.Дзяржынска працякае рака Няцеча, праходзіць чыгунка і аўтамагістраль Мінск – Брэст.

         Дзяржыншчына – самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.

         Сёння Дзяржынскі раён – гэта сучасны, развіты рэгіён Беларусі, для якога характэрна стабільнасць эканомікі, якасныя змены ў прамысловасці і аграрным сектары. Наш раён – аграпрамысловы. Па паказчыкаму сельскагаспадарчай галіны займае другую пазіцыю ў Мінскай  вобласці. У мінулым  годзе ў раёне намалацілі 113 тысяч тон зерне ў чыстым выглядзе. Сярэдняя ўраджайнасць склала 59 ц з гектара зернавых.  Што датычыцца прамысловасці, то ў раёне размешчаны такія  буйныя прадпрыемствы, як ЗАТ “Штадлер Мінск”, ААТ “Амкадор-Дзяржынск”, ААТ “Салеа”, ІААТ”Унамедыкал”, ААТ ФЗІП  “Энэргамера”, ЧУП “МАВ”, ААТ “Інтэртрансаўта”, ААТ “Агракамбінат  Дзяржынскі”, ААТ ДШФ “Эліз” і іншыя. 

         13 чэрвеня 2017 года ў Дзяржынску адкрыт новы завод СААТ “Элезер”, які ўваўшоў у склад холдынга “Амкадор-Семаш”, які спецыалізуецца на вытворчасці машын і агрэгатаў для сельгасвытворцаў. У 2018  годз ў Дзяржынскубудзе створана больш 1000 рабочых месцаў.

У раёне назіраецца станоўчая дэмаграфічная  дынаміка. 5 гадоў запар нараджальнасць перавышае смяротнасць.  Актыўна  будуецца жыллё.  Акрамя  таго, Дзяржынскі раён уваходзіць у пяцёрку самых высокааплачываемых рэгіёнаў краіны.

          Дастойна праяўляе  сябе і сістэма  адукацыі. У спіс лепшых устаноў краіны ўвайшлі ДУА “Гімназія г.Дзяржынска” і ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска”.

         Добрыя вынікі дэманструе ахова здароўя. У гэтым годзе цэнтральная раённая бальніца прызнана лепшай у рэспубліцы. Не адстае і сфера культуры: два творчых калектывы раёна маюць званне  заслужанага (“Пастараль” і “Спадчына”).

 Прадукцыя шэрагу прадпрыемстваў Дзяржыншчыны шырока вядома не толькі ў Беларусі і краінах СНД, але і ў далёкім  замежжы.

         23 чэрвеня  2017  года Дзяржынскі раён  занесены на Рэспубліканскую  дошку  гонару  за найлепшыя   паказчыкі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта  сваеасаблівае грамадскае прызнанне працы яго жыхароў і калектываў прадпрыемстваў, унесшых важкі ўклад у дабрабыт рэгіёна.

 (Па вынікам работы за 2016 год права быць занесенымі на Рэспубліканскую дошку гонару мелі гонар  68 адміністратыйна-тэрытарыяльных  адзінак і арганізацый  краіны).

         Сёння мы ганарымся тым, што мір, спакой і парадак – галоўнае дасягненне нашай  краіны. Гэта  фундамент, на якім заснавана ўсё:  і эканоміка Беларусі, і матэрыяльны дабрабыт кожнага, шчаслівае дзяцінства нашых сыноў і дочак. Хачу выразіць асаблівую сардэчную ўдзячнасць і падзяку ўсім працоўным калектывам, жыхарам Дзяржыншчыны, хто кожны дзень справамі, сваей  творчасцю, энергіей упрыгожвае наш родны раён, паляпшае жыццё грамадзян, -каменціруе гэту  важкую падзею старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай  Арцюшкевіч.

         За найлепшыя  паказчыкі ў сацыяльна-эканамічнай  сферы вызначаны 45 пераможцаў. Сярод іх у сельскай  гаспадарцы – ААТ “Агракамбінат  Дзяржынскі”, у ахове  здароўя –УЗ  “Дзяржынская цэнтральная раённая  бальніца”.

         10 фактаў аб Дзяржынскім раёне.

         1. Пераможца рэспубліканскага  спаборніцтва за дасягненне высокіх  паказчыкаў эфектыўнасці  работы ў сельскагаспадарчай  галіне. Першы аграрны холдынг краіны – агракамбінат “Дзяржынскі” – лепшы сярод сельскіх  арганізацый.  

         - За 5 месяцаў гэтага года рост прыбылі ў агракамбінаце “Дзяржынскі” склаў 318%. Цяпер мы закупілі  сучаснае  абсталяванне і будзем выпускаць яшчэ некалькі відаў  новай  прадукцыі.  У гэтым  годзе ўведзен у эксплуатацыю дадатковы ўбойны цэх і 20 пляцовак для вырошчвання птушкі, - падзяліўся планамі на бліжэйшае  будучае дырэктар ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі” Уладзімір  Лукьянаў.

         2.Уваходзіць у топ-20 найбольш  спрыяльных для пражывання раёнаў Беларусі.

         3.На тэрыторыю раёна распаўсюжваецца дзеянне свабоднай эканамічнай  зоны “Мінск”. 23 краіны  свету ўжо ўклалі свае капіталы ў яе прадпрыемствы.

         4.У раёне дзейнічае звыш 150 прадпрыемстваў з беларускім і замежным капіталам. Так, ААТ “Амкадор-Семаш”  павялічыў выпуск прамысловай  прадукцыі ў 3,6 разы. ААТ “Інтэртрансаўта” прадставіў паслуг на экспарт на 40% больш.

         5.Трэці ў Мінскай  вобласці па ўзроўню зарабатнай платы ( у маі – 806,6 руб.)

         6.Трэці ў рэспубліцы па гадавому надою малака на карову. У бягучым  годзе вытворчасць малака павялічылася яшчэ на 6%.

         7. На працягу апошніх 5 гадоў у раёне расце  нараджальнасць, па дэмаграфічным паказчыкам Дзяржыншчына таксама ў лідэрах.

         8. Рэгіён з’яўляецца папулярным месцам для індывідуальнай забудовы. Толькь за першае паўгоддзе 2017  года пабудавана 33 тысячы кв.м.жылля пры гадавым заданні 42 тысячы.

         9.Усе тры  гімназіі па вынікам цэнтралізаванага тэсціравання ўваходзяць у топ -100 самых прэстыжных устаноў адукацыі Беларусі.

         10.Больш 95% выпускнікоў устаноў  адукацыі раёна працягваюць   навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах  краіны. Амаль 10%  навучэнцаў заканчываюць школу  з залатым медалем.

         Самым вялікім багаццем нашага краю з’яўляюцца людзі, працавітыя  і таленавітыя, якія праславілі свой горад ваеннымі подзвігамі ў мінулым, людзі, якія ствараюць цяперашняе, закладваючы фундамент будучага.

         Мы ганарымся нашай малой радзімай, любім яе і спадзяёмся, што гэту любоў раздзеліць з намі кожны, хто хоць аднойчы наведае гэту гасцінную зямлю.

                              

         Уявіце, што вы – экскурсаводы. Вам патрэбна правесці экскурсію для людзей з іншых рэгіёнаў Беларусі. Умоўна назавём іх гасцямі.         Некалькі  вучняў выступаюць у ролі экскурсаводаў, астатнія -  у ролі гасцей Дзяржынскага раёна (ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ, суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй). Экскурсавод разгортвае старонкі гісторыі, асаблівыя для нашага раёна.

         Матэрыял  для экскурсаводаў.

         1.На тэрыторыі Дзяржынскага раёна размешчана найвышэйшая кропка ў Беларусі – гара Дзяржынская (345 метраў над узроўнем мора).

         2. Раённы цэнтр з’яўляецца  адзіным у рэспубліцы, які мае тры назвы – Дзяржынск, Крутагор’е, Койданава.  Першая назва “Крутагор’е” (1146 год), так як паселішча размяшчалася ў пагорыстай мясцовасці. Наш райцэнтр – месца старадаўняе, абжытае, бярэ пачатак ад сівой даўніны. Прынята лічыць афіцыйнай датай  яго заснавання 1146 год. І няхай лічба, як і першая назва паселішча – Крутагор’е  мае  супярэчлівы характар, але і яна ўскосна  пацвярджае паважаны ўзрост нашага горада. Назва “Койданава”, паводле апошняй версіі,  паходзіць ад старабеларускага слова “кеда”. Кеда – гэта каваль. На Беларусі слова “кеда” трансфармавалася ў слова “койда” – той жа каваль. А на Койданаўшчыне, як вядома, людзі здабывалі руду, аб чым сведчаць назвы вёсак – Рудня, Новая і Старая Рудзіца, Дзягільна. Так і ўзнікла назва “Койданава” – пасяленне кавалёў.      Трэцюю назву горад атрымаў 29 чэрвеня 1932 года, калі Прэзідыум ЦВК СССР задаволіў хадайніцтва Прэзідыума ЦВК БССР і перайменаваў Койданаўскі раён у Дзяржынскі, а горад Койданава – у Дзяржынск (у гонар старшыні Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі Ф.Э. Дзяржынскага, які нарадзіўся непадалёк).

         3.Пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 года Дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Польшчай працягласцю каля 40 км праходзіла па тэрыторыі Койданаўшчыны.  Чыгуначная станцыя “Негарэлае” стала пагранічнай. У той час гэта назва была пазначана на многіх геаграфічных картах свету. Станцыя выконвала ролю прамежкавага звяна чыгуначных зносін паміж Еўропай і Далёкім Усходам. З Негарэлага ва Уладзівасток, Іркуцк ішлі цягнікі (транссібірскі экспрэс “Негарэлае – Манчжурыя”); існаваў міжнародны экспрэс “Парыж – Негарэлае”. Праз Негарэлае праязджалі выдатныя дзеячы навукі і культуры. Яны спыняліся тут, хадзілі па вуліцах, размаўлялі з жыхарамі. У 1920-ых – 1930-ых гадах чатыры разы праязджаў Максім Горкі. Уладзімір Маякоўскі пакінуў радкі ў вершы “Яны і мы”:  “На гарызонце – белае, снягі і Негарэлае”. Тут сустракалі таксама Валерыя Чкалава, Анры Барбюса, Ота Шміта.

         4.У лютым 1930 года ў Койданаве была арганізавана першая ў рэспубліцы машынна-трактарная станцыя. Рашэнне аб будаўніцтве МТС менавіта ў Койданаве мела не толькі эканамічныя, але і палітычныя перадумовы. Койданаўскі раён быў пагранічным, і было важна, каб працэс калектывізацыі сельскай гаспадаркі адбываўся паспяхова.

         5.У 1932 годзе ў Койданаўскім раёне праводзіцца эксперымент: на прыкладзе асобна ўзятага раёна тут будуецца мадэль будучай сацыялістычнай Польшчы. Ініцыятарамі эксперыменту выступілі польскія камуністы Ф. Кон і Ю.Мархлеўскі. 15 сакавіка 1932 года першапачаткова Койданаўскі, а затым Дзяржынскі раён быў абвешчаны нацыянальна-польскім. Для гэтага быў штучна завышаны працэнт польскага насельніцтва ў раёне. Усе жыхары Койданаўскага раёна каталіцкага веравызнання былі запісаны палякамі. У раёне былі ўтвораны нацыянальна-польскія сельскія саветы, польскія школы, польскі тэхнікум. У Дзяржынску нават працаваў польскі калгасна-саўгасны тэатр, выходзіла раённая газета на польскай мове.

         Але эксперымент праваліўся. У 1937 годзе   кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй Дзяржынскага райвыканкама Вансоўскім было арыштавана, яго ўдзельнікі былі аб’яўлены “польскімі шпіёнамі”. Дзяржынскі раён расфарміраваны і толькі ў 1938 годзе адноўлены ў былых межах.

         Госць задае пытанне: “А якія прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці вы рэкамендавалі б наведаць?”

         Экскурсавод. Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод, які ўваходзіць у склад МАЗа, і ААТ “Дарбудіндустрыя”, якое вырабляе матэрыялы для дарожнай тэхнікі., ААТ “Салеа”(Вытворчасць помпаў-дазатараў).

         Госць. А якое самае буйное з так званых вала- і горадаўтваральных прадпрыемстваў?

         Экскурсавод. ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі”.

         Госць. У чым унікальнасць рэгіёна ў эканоміцы?

         Экскурсавод. У эканоміцы пераважае прыватны бізнес.

         Госць. Якія прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасці добра вядомы па-за межамі раёна?

         Экскурсавод. ТАА “Салеа” (вытворчасць помпаў-дазатараў), ПУП “МАВ” (лакафарбавая вытворчасць), ТАА “Інтэка-майстар” (вытворчасць халадзільнага абсталявання), ТАА “Тэхнарол” (выпуск абсталявання для швейнай вытворчасці), ТАА “Таспа-Ф” (вытворчасць радыятараў для аўтатрактарнай тэхнікі).

Госць. Дзе б вы парэкамендавалі нам з сям’ёй адпачыць у раёне?

Экскурсавод.  Калі ласка, наведайце ТАА «Сервісны цэнтр “Веста”» або, каб цікава правесці дзень, –  парк актыўнага адпачынку “Якуцкія горы” ў вёсцы Якуты і парк забаў “Крутагор’е” ў вёсцы  “Пярхурава”, а таксама Цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”. На тэрыторыі экацэнтра “Станькава” знаходзяцца два ваенна-гістарычныя комплексы – “Мінскі ўмацаваны раён” і “Партызанскі лагер”,          ёсць шэраг заалагічных пляцовак, каняферма, фермы па развядзенні, утрыманні і паказе  свойскіх і дзікіх птушак і жывёл, адчынены два кафэ. У зімовы час тут праводзяцца анімацыйная навагодняя праграма. Турысты могуць наведаць кінатэатр “5D”, лазерны цір, пастраляць з арбалета. У раёне працуе 17 суб’ектаў аграэкатурызму. Раім Вам наведаць і адпачыць у такіх цудоўных мясцінах, як аграсядзібы “Вясёлы вугал”, “Асалода”,  “Шале”, “У Ірыны”,  “Аляксандра”, “Шышкін дом”, “Сакавец У.І.”.  Аматарам актыўнага адпачынку на прыродзе прапануецца разнастайны спектр паслуг. Яны могуць скарыстаць баню або саўну, пакатацца на кані, веласіпедзе, квадрацыкле, папаляваць або парыбачыць, паўдзельнічаць у майстар-класе па кулінарыі ці шыцці, павандраваць па  цікавых мясцінах, адчуць камфартабельныя ўмовы пражывання.

Госць. Мой сын марыць пераехаць жыць у ваш раён. Яму вельмі падабаецца прырода, людзі, але ён хвалюецца, ці зможа ўладкавацца на работу. Раней працаваў  вадзіцелем аўтапоезда “Інтэртрансаўта”, перавозіў грузы з гарадоў Галандыі, Бельгіі.

Экскурсавод. Хвалявацца не трэба. У нас працуе ТАА “Інтэртрансаўта”, якое займаецца міжнароднымі аўтаперавозкамі па краінах СНД і Заходняй Еўропы.  У яго парку 150 аўтамабіляў, у холдынгу працуе больш  за 300 чалавек. А яшчэ ў Фаніпалі ўзведзены завод швейцарскага холдынгу Stadler Rail (вытворчасць электрапаяздоў). Наогул Фаніпаль – горад з самай вялікай канцэнтрацыяй розных форм бізнесу на душу насельніцтва. Для гарадка з 13-тысячнай колькасцю насельніцтва пералік актываў, якія змешчаны ў яго межах, значны.

Госць. Калі мы назіралі за ваколіцамі Дзяржынска, то заўважылі, што ідзе інтэнсіўнае будаўніцтва. Мы думаем звязаць свой лёс з Дзяржынскім раёнам і пабудаваць уласнае жыллё. У якую будаўнічую арганізацыю мне б раілі  звярнуцца?

Экскурсавод. Вядучыя будаўнічыя арганізацыі – ДУП “ПМК 190”, ТАА “СмарТэкРэгіёнБуд”, ААТ “Дзяржынскае домабудаўнічае ўпраўленне”.

         На працягу пяцігодкі ішло  інтэнсіўнае  будаўніцтва  жыллёвага фонду, як шматкватэрнага, так і індывідуальнага. Значна скарацілася колькасць грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні  жылёвых умоў. За 2016 год было ўзведзена больш за 100 тыс. квадратных  метраў жылля. Толькі ў Дзяржынску ўзведзены мікрараёны “Чыгуначны” і “Раднікі”,  дзе, акрамя жылых дамоў, пабудаваны сацыяльныя аб’екты.



Госць. У магазінах я бачу свежую, якасную мясную і малочную прадукцыю. Напэўна, у вас добра развітая сельская гаспадарка.

Экскурсавод. Так. У нашым рэгіёне паспяхова працуюць ААТ “Агракамбінат ‹‹Дзяржынскі››” і яго філіялы, ААТ “Крутагор’е-Петкавічы”, “Баравое-2003”, ААТ “Маяк-78”, ААТ “Кастрычніцкая рэвалюцыя”.

Госць. На вуліцах горада многа матуль з дзіцячымі калыскамі. Падкажыце, колькі дзяцей нараджаецца за год?

Экскурсавод.  У 2016 годзе ў нас нарадзілася 15 немаўлят на 1000  насельніцтва пры абласным паказчыку 13,3. Мы займаем трэцяе месца па нараджальнасці ў Мінскай вобласці. Дзяржынскі раён – адзін з нямногіх у Беларусі, дзе ўжо на працягу некалькі гадоў захоўваецца пазітыўная дэмаграфічная сітуацыя. Для падрастаючага пакалення створаны ўсе ўмовы для выхавання, вучобы і вольнага часу.

Госць. Які ахоп у раёне дашкольнай адукацыяй дзяцей з 1 да 6 гадоў?

Экскурсавод. Ахоп дашкольнай адукацыяй дзяцей з 1 да 6 гадоў складае 81%. Укараняюцца новыя формы дашкольнай адукацыі (групы кароткатэрміновага знаходжання, групы па навучанні плаванню, групы выхаднога дня, сямейнага тыпу, прагулачныя і гульнявыя пляцоўкі, пляцоўкі на даму ў педагогаў). У жніўні 2016 года ў Фаніпалі адкрыўся новы дзіцячы садок на 100 месцаў, а ў снежні  2016 года – унікальны дзіцячы садок  у г.Дзяржынску, дзе ўпершыню ў рэспубліцы рэалізаваны ўсе сучасныя тэхналогіі  дашкольнага выхавання. Акрамя гэтага, дзякуючы ўкараненню стапрацэнтнага безбар’ернага  асяроддзя навучання, тут  змогуць займацца дзеці з абмежаванымі  магчымасцямі.

Госць. Што робіцца ў раёне па развіцці інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў?

Экскурсавод. У раёне праводзіцца сістэмная работа з навучэнцамі па развіцці  інтэлектуальных  здольнасцей.  Паказчыкам гэтай работы з’яўляецца выніковы ўдзел у алімпіядах і вучэбна-даследчай дзейнасці за 2016/2017 навучальны год: 29 дыпломаў  на  ўзроўні вобласці, 10 дыпломаў на ўзроўні рэспублікі, 1 дыплом міжнароднага ўзроўню; у навукова-практычных канферэнцыях – 7 дыпломаў на ўзроўні вобласці, 4 дыпломы на ўзроўні рэспублікі,  17 дыпломаў міжнароднага ўзроўню, 11 навучэнцаў сталі стыпендыятамі спецыяльнага  фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Госць. Я і мая сям’я хацелі б наведаць знакамітыя мясціны вашага рэгіёна. Парайце цікавы турыстычны маршрут.

Экскурсавод. Я раіў бы Вам абавязкова пабываць у в.Станькава, наведаць Свята-Мікалаеўскі храм. Храм пабудаваны па праекце архітэктара двара яго Імператарскай  Вялікасці Канстанціна Тона, які з’яўляецца творцам  храма Хрыста Выратавальніка ў Маскве, наведаць унікальны павільён “Скарбніца”, самае цікавае збудаванне ў сядзібе Эмерыка Чапскага. У ёй была бібліятэка, якая налічвала 20 тысяч тамоў кніг, нумізматычная калекцыя каля 11 тысяч манет, прайсціся па парку, у якім у часы Чапскіх расло да 500 відаў дрэў, пасядзець у  альтанцы на беразе возера, якое створана штучна, з дапамогай плаціны на рацэ Рапуса.

Госць. Калі я ехаў у Дзяржынскі раён,  даведаўся, што сюды прыязджае шмат людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, каб атрымаць дапамогу ў святой Валянціны Мінскай. Не маглі б  расказаць аб ёй?   Дзе знаходзіцца яе магіла?

Экскурсавод. Святая  блажэнная Валянціна  Мінская – Валянціна Фёдараўна  Сулкоўская (1888-1966) – нарадзілася ў в. Коскі ў сям’і  сельскага святара. Бацька  Фёдар Чарняўскі служыў протаіерэем у  Станькаўскай Свята-Мікалаеўскай царкве. У дзяцінстве Валянціна спявала ў царкоўным хоры, закончыла Мінскае духоўнае жаночае вучылішча.  У 24 гады выйшла замуж за  калежскага саветніка Фёдара Сулкоўскага. У 1931 годзе муж быў арыштаваны, а ў  1933 годзе -  расстраляны ў сталінскіх лагерах. Менавіта гэты  год лічыцца пачаткам падзвіжніцкага “ляжання” матушкі Валянціны. У матушкі Валянціны адняліся ногі, і нават калі памерла яе маці ў 1937 годзе, яна не змагла ўстаць і развітацца з ёю. Усё астатняе  жыццё Валянціна практычна не ўставала з пасцелі, правяла яго ў малітвах і аказанні дапамогі людям у выглядзе настаўлення, добрай  парады, а калі-нікалі - і гнеўнага  ўшчування.

         Святая блажэнная Валянціна Мінская была  кананізавана царквой 6 лютага 2006 года, роўна праз 40 гадоў пасля смерці. Пахавана ў в.Крысава Дзяржынскага раёна.


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка