“Старасць” Палаюць асіны, каліны




Дата канвертавання21.02.2017
Памер445 b.


“Старасць”


Палаюць асіны, каліны,



Чырвоныя сыплюць лісты,



І вязкай жаўцеючай гліны



Цяжолыя крыюць пласты.



Брыдзець, пахіліўшысь панура,



Лясун на раздоллі дарог.



Абшарпана старая скура,



Зламаўся аб дзерава рог.



Дарога ўся ў лужах. Размыта



Дажджом праліўным каляя.



Гразь чаўкаець жадна капыта,



Шуршыць, упаўзая, змяя.



Касматая шэрсць перамокла,



Стаміўся ён, стары, прадрог;



Лёд тонкі і востры, як сцекла,



Капыта царапаець ног.



Спяшыць ён дайсці да трасіны:



Там – мяккія, цеплыя мхі,



А тут толькі плачуць асіны,



Ды б’юцца галіны альхі.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка